Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня


Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
117.97 МБ
У згаданых партызанскіх атрадах служылі беларусы, якія ўцяклі з Польшчы перад прызывам, а таксама літоўскія і польскія камуністы пад кіраўніцтвам афіцэраў-беларусаў.
Выпрацоўваючы плян паўстаньня, падумалі і пра стварэньне афіцэрскіх кадраў. Іх павінны былі складаць беларусы — былыя сябры Беларускай вайсковай камісіі, былой I Слуцкай брыгады, вайсковыя і цывільныя функ-
463 Балін (Ballin) Станіслаў (1897—1937) — польска-беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. У 1916—1917 гг. — сябра БСГ, з 1917 г. — сябра ПСЛ «Вызваленьне». Заўсёды падкрэсьліваў сваё беларускае паходжаньне. 3 1922 па 1927 гг. быў паслом польскага сойму, першапачаткова ўваходзіў у пасольскі клюбПСЛ «Вызваленьне». У ліпені 1924 г. выступіўусоймез пратэстам супраць прыняцьця т. зв. моўных законаў, нявыгадных беларусам і іншым нацыянальным меншасьцям. У знак пратэсту разам з У Шакуном выйшаўз «Вызваленьня» і першапачагкова меў намер далучыцца да Беларускага пасольскага клюбу. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Незалежнай сялянскай партыі. Пасьля яероспуску выехаўу Гданьск і ўступіўуКПІ1. У 1928 г. быў у Нямеччыне, Бэльгіі і Францыі, дзе арганізоўваў кампанію ў абарону БСРГ. 3 19291. — уСССР, вучыўся ў Міжнароднай ленінскай школеўМаскве. Арыштаваны ў 1934 г. Расстраляны.
464 ІІІакун (Szakun) Уладзімер (1883—1944) — польска-беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Залічваў сябе да беларускай нацыянальнасьці. 3 1922 па 1927 п. — пасол польскага сойму, прайшоўу ягоў Наваградзкай акрузенасыіісе IІСЛ «Вызваленьне». 3 1924 г. адзін зь лідэраў НПХ, У 1927 г. адзін з арганізатараў Радыкальнай сялянскай партыі беларускіх земляў. У верасызі 1927 г. разам з А. ПІапелем падаваў заяву на ўступленьне ў Беларускі пасольскі клюб, алеабодва паслы небылі ў яго прынятыя дзеля таго, што «на працягу пяці гадоў зрабілі шмат пікоды бсларускаму народу, належачы да розных польскіх, варожых да беларускіх снраў арганізацыяў, а таксама дзеля таго, што пасьля падачы ў Беларускі клюб заявы не выказалі аніякіх пачынаньняўу кірунку направы іх мінулай шкодніцкай працы». Пасьля заканчэньня пасольскіх паўнамоцтваў арыштаваны, пасьля вызваленьня з турмы пакінуў палітыку. Жыў па-за межамі Заходняй Беларусі. Падчас Другой усясьветнай вайны загінуўу канцэнтрацыйным лягеры Штудхоф.
465 Шапель (Szapiel) Антон (1891 — 1944(?)) — польска-беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Залічваў сябе да беларускай нацыянальнасьці. 3 1922 па 1927 гг. быў паслом польскага сойму, іірайпюў у яго ў Сьвянцянскай акрузе па сьпісе ПСЛ «Вызваленьне». 3 1924 г. — адзін зь лідэраў НПХ. У 1927 г. — адзін з арганізатараў Радыкальнай сялянскай партыі беларускіх земляў. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. ІІадчас вайны жыўу Варшаве, пасьля выехаўу родныя мясьціны. Далейшы лёс невядомы.
цыянэры і нават беларусы — былыя эсэры і афіцэры польскага войска. На першы заклік усе гэтыя афіцэры павінны былі накіравацца на вызначаныя пункты для прыняцьця камандаваньня над паўстанцкімі атрадамі. 3 афіцэрамі-беларусамі з польскага войска павінна была зьбегчы і значная колькасьць беларусаў-жаўнераў.
Плян паўстаньня і пункты пераходу партызанскіх атрадаў з Савецкай Беларусі на тэрыторыю Польшчы невядомыя. Устаноўлена толькі, што праектаваліся напады з тэрыторыяў Літвы, Савецкай Беларусі і нават Латвіі. Акрамя таго, беларусы ўвайшлі ў кантакт з украінскімі паўстанцкімі атрадамі, якія, зрэшты, у выпадку паўстаньня або вайны Літвы ці Савецкай Расеі з Польшчай павінны былі ўдарыць першымі.
Зброю і боепрыпасы даваў СССР, а таксама Нямеччына, прычым апошняя — у абмен на лясныя канцэсіі ў Савецкай Беларусі.
Устаноўлена, што ў паўстаньні павінны былі ўзяць удзел наступныя афіцэры: 1) Анусевіч466 (Беларуская вайсковая камісія — БВК), 2) Бендрык', 3) Берднік (БВК), 4) Бандарчык (БВК), 5) Булыгін’ (БВК), 6) Гаўрыловіч467 (I Слуцкая брыгада), 7) Якубецкі Андрэй (прызначаны на высокую пасаду ў камандаваньні), 8) Езавітаў (беларускі палкоўнік, прызначаны на высокую пасадуў камандаваньні), 9) Канапелька' (БВК), 10) Коршун468, 1 1) Корзун469, 12) Косьцевіч Макар (БВК), 14) Машчынскі470, 15) Навумовіч471 (БВК), 16) Новікаў, 17) Пашкевіч Іван (БВК), 18) Плескачэўскі472 (БВК), 19) Пракаповіч473 (былая I Слуцкая брыгада), 20) Русак Міхал (БВК),
466 Анусевіч Зьміцер — беларускі нацыянальны дзяяч. ГІаходзіў з Магілёўскай губэрні. Быў падпаручніка.м у царскай арміі, затым — афіцэрам Беларускай вайсковай камісіі.
46 Гаўрыловіч Ахрэм — падпалкоўнік, нараджэнец Случчыны, падчас Слуцкага паўстаньня 1920 г. — камандзір і-га Слуцкага палка 1 -ай Слуцкай брыгады. Пасьля падаўленьня паўстаньня жыў у Заходняй Беларусі, у 1924 г. вярнуўся на радзіму. У 1925 г. арыштаваны ДІІУ, асуджаны на 5 гадоў канцлягераў. Далейшы лёс невядомы.
468 Магчыма, маецца на ўвазе той Коршун, пра якога А. Бочка ў сваіх успамінах, прысьвечаных Слуцкаму паўстаньню, напісаў, што «паручнік Коршун, камандзір брыгады, у 1939 г. вывезены бальшавікамі з Клецку».
469 Нейкі Антон Корзун згадваецца ў якасьці шараговага 4-й роты 2-га Грозаўскага палка Слуцкай брыгады.
40 Іван Машчыцкі значыцца капралам 2-й роты 2 га Грозаўскага палка Слуцкай брыгады.
41 Уладзімер Навумовіч — піараговы 1 -й роты 2-га Грозаўскага палка Слуцкай брыгады.
4,2 I Ілескачэўскі Анатоль — беларускі дзяяч, паручнік. Восеньню 1919 г. быў сябрам Таварыства беларускіх вайскоўцаў у Горадні. У 1920 г. быў працаваў у Беларускай вайсковай камісіі. Зь лістапада 1920г.палюты 1921 г. быў камандуючым Беларускай этапнай ротай у Горадні. Напачатак 1920-хгг. — уЛітве.У ліпені 1922 г. кіраўніком курсаўбеларускаймовы пры беларускім асобным батальёне ў Літве. У сакавіку 1923 г. знаходзіўся ў Марыямпалі, у сьнежні 1923 г. — у Вілкавішках, адкуль у лісьце прасіў В. Ластоўскага дапамагчы пераехаць зь сям ’ёю ў Менск. Далейвіы лёс невядомы.
473 Лаўрэн і Арцём Пракаповічы згадваюцца як капрал і шараговец 2-й роты 2-га Грозаўскагапалка Слуцкай брыгады.
21) Сак’ Канстанцін (БВК), 22) Сарока474 (БВК), 23) Сіманенка475 (БВК), 24) Шклярэўскі’ (былы афіцэр арміі генэрала Балаховіча), 25) СьвятагорШтэпін, 26) Туронак476.
У канцы красавіка 1924 г. арганізацыя была выкрытая ўладамі.
Сярод беларускіх палітычных арганізацыяў да 1918 г. найбольш актыўнай была Беларуская Сацыялістычная Грамада; пасьля яе распаду ў 1918 г. найбольшы ўдзел у беларускім палітычным жыцьці брала Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. У сваю чаргу пасьля зьліцьця БПСР у лютым 1924 г. з камуністычнай партыяй апошняя пачала рабіць энэргічныя намаганьні па апанаваньні беларускага грамадзтва.
Беларуская477 партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ) утварылася ў сьнежні 1923 г. Менавіта тады некалькі беларускіх арганізацыяў, сярод іх і Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, прыйшлі да высноваў, якія былі выкладзеныя ў прыведзеных вышэй адозвах, аб немагчымасьці правядзеньня пераможнай барацьбы за вызваленьне беларускага пралетарыяту толькі ўласнымі сіламі. У сьнежні 1923 г. адбылася канфэрэнцыя, на якой быў выбраны «Часовы Цэнтральны камітэт КПЗБ». Зыходзячы з палажэньня, што беларускі пралетарыят можа заваяваць сабе ў Полыпчы нацыянальныя і сацыяльныя правы толькі змагаючыся разам з польскім пралетарыятам, Часовы ЦК КПЗБ пастанавіў злучыцца з Камуністычнай рабочай партыяй Польшчы (КРПП). Цэнтральны камітэт КРПІІ зацьвердзіў гэтую пастанову.
474 Сарока Міхал (каля 1896—?) — беларускі дзяяч, сябра БПСР. У канцы 1918 г. — сябра Гарадзенскай беларускай павятовай рады. Разам з П. Алексюком у люты.м 1919 г. езьдзіў у Коўна ў якасьці прадстаўніка беларускага насельніцтва Гарадзеншчыны. Магчыма, вясной 1919 г. служыў у 1 -м Гарадзенскім беларускім палку. Тады ж быў арыштаваны палякамі. Пасьля быў дыпкур’ерам пры ўрадзе БНР, сябрам Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Рызе. Паводле стану на сьнежань 1919 г. быў агітатарам-інфарматарам у Асобным атрадзе БНР у Эстоніі. Удзельнічаў у канфэрэнцыі БПСРу РызеЗІ чэрвеня 1920 г. у якасьці прадстаўніка Цэнтральнай замежнай Рады БПСР У якасьці намесьніка старшыні Гарадзенскай арганізацыі БПСР удзельнічаўуліквідацыйнымзьезьдзеБІ1СРуМенску8чэрвеня 1924г.У пачатку І930г.зноў прыехаў у Горадню, дзе 29 сакавіка 1930 г. ііравёў арганізацыйны сход па аднаўленьні БІ1CP У красавіку 1930 г. выдаў у Горадні на гектографе першы нумар газэты «Змагар». Паводле зьвестак польскай паліцыі, 20 чэрвеня 1930 г. выехаўз Горадні ў Вільню, дзе сустракаўся зь нейкім Т. Сапселем. Далейшы лёс невядомы.
475 Можа мецца на ўвазе Сіманенка Алесь, які ў 1920 г. быў інструктарам Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску ў нацыянальна-аріанізацыйных і культурна-прасьветных справах на Менскі павет, ці Сіманенка Іван, выхадзец зь Менскай губэрні, які ў 1920 г. быў прыняты Пэрсанальна-эвідэнцыйнай падкамісіяй Беларускай вайсковай камісіі кандыдатам на службу ў Беларускае войска.
476 Магчыма, маецца на ўвазе вядомы беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзяяч Браніслаў Туронак (1896—1938). Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкаі а саюзу. У 1923— 1925 гг. — рэдактар газэты «Кгупіса». У 1926—1927 гг. — адзін з кіраўнікоў Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. Ягоны сын, вядомы дасьледчык Юры Туронак, мяркуе, што ён мог грапіць у сьпіс, які складаўся ў асноўным з афіцэраў-случакоў, як мэдык па адукацыі і прафэсіі.
477 Так у тэксьце. Відавочна, патрэбна слова — «Камуністычная».
Гаворачы пра КПЗБ, трэба вярнуцца трохі назад, каб у агульных рысах намаляваць ход разьвіцьця Камуністычнай партыі Польшчы, арганізацыйна зьвязанай са створанай пазьней КПЗБ.
Камуністычная рабочая партыя Польшчы (КРПП) утварылася ў сьнежні 1918 г. пасьля аб’яднаньня Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ)478 і ППС-лявіцы.
I зьезд партыі (арганізацыйны) адбыўся ў сьнежні 1918 г. На ім была прынятая праграма:
І)у палітычнай сфэры: а) стварэньне шляхам рэвалюцыі Польскай Рэспублікі Саве таў рабочых і сялянскіх дэпутатаў; б) адмена пастаяннага войска і арганізацыя Чырвонай Арміі, прыстасаванай да патрэбаў пралетарскай рэвалюцыі;
II)	у сацыяльнай сфэры: а) увядзеньне 6-гадзіннага працоўнага дня з мэтай памяншэньня колькасьці беспрацоўных; б) радыкальная зьмена сыстэмы забесьпячэньня, жыльля, аховы здароўя і адукацыі; в) увядзеньне грамадзкага страхаваньня на выпадак калецтва, хваробы, непрацаздольнасьці, старасьці і мацярынства;