Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Пералік «выпадковых» пажараў
1924 год 1925 год Разам
^\Х1есяц Ваяводява-^
XII
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
XIX
X
XI
XII
Віленскае
—
—
1
1
3
4
5
—
—
1
2
—
1
18
Наваградзкае
3
5
8
12
30
38
7
—
—
—
—
—
—
103
Палескае
—
—
—
1
—
10
29
20
7
19
10
17
13
126
Беластоцкае
—
Разам
3
5
9
14
33
52
41
20
7
20
12
17
14
247
Мэтай пажарнай дывэрсіі было эканамічнае зьнішчэньне польскага насельніцтва, а таксама той часткі беларускага, якая не спрыяла дывэрсійнай акцыі. Гэта вынікае з пастановы, прынятай на паседжаньні ЦВК БКП ад 19.X.1925 г.:
...3) ЦВК БКП... узмацняе тэрарыстычную дзейнасьць сваіх «ячэек» у сфэры зьнішчэньня харчовых і матэрыяльных багацьцяў польскай буржуазіі...
Пажарная акцыя прынесла вялікія страты, калі ўлічыць, што ахвярай пажараў сталі шмат вёсак, мястэчак, фабрык, млыноў, пільняў і г. д. Толькі ў 1925 г. у Беларусі згарэла больш за 506 дамоў, 550 гаспадарчых пабудоваў, 125 стадолаў са збожжам, 350 стагоў сена і торпаў збожжа, 3 стайні, 8 пуняў, 14 абораў, 21 склеп, 25 хлявоў, шмат жывога інвэнтару, 127 прамысловых прадпрыемстваў (пільні, млыны, бровары і г. д.), а таксама каля 2500 га лесу.
Страхавыя таварыствы зазналі вельмі значныя страты. Дайшло да таго, што яны нават зьбіраліся наагул адмовіцца ад пажарнага страхаваньня ва ўсходніх ваяводзтвах, бо замежныя таварыствы, у якіх яны перастрахоўваліся, адмовіліся ад аплаты. Урэшце яны працягнулі дзейнасьць, аднак значна павялічылі страхавыя стаўкі (напрыклад, у 1925 г. бралі са страхаваньня нерухомасьці і тавараў 20—30 %, а з фабрык 50 % страхавога кошту).
Пажарная статыстыка паказвае, што, напрыклад, у I квартале 1925 г. колькасьць пажараў, якія закраналі польскае насельніцтва, пастаянна расла, дайшоўійы ў сакавіку 1925 г. да 60 % колькасьці ўсіх пажараў. Страты польскага насельніцтва з прычыны пажараў склалі ў тым жа сакавіку 93,9 % агульных стратаў, прычыненых падпаламі, а таксама пажарамі, прычына якіх ня выяўленая. У красавіку 1925 г. 92,5 % стратаў з прычыны пажараў прыпадала на палякаў. Зьвесткі, якія датычаць пажараў у кастрычніку, лістападзе і сьнежні, ня ўлічваюць нацыянальнасьці пагарэльцаў, аднак гэта не мяняе сутнасьці справы. Ніжэй прыводзіцца адсоткавая табліца стратаў у выніку пажараў сярод насельніцтва ўсходніх ваяводзтваў у 1925 г.
I
II
III
IV
V
VI
VII
VIII
IX
Палякі
33,4
61,4
93,9
92,5
10,25
26,75
11,1
20,0
50,0
Беларусы
2,1
22,2
3,0
3,0
1,50
—
—
20,0
—
Іншыя
64,5
16,4
3,1
4,5
88,25
71,25
88,9
60,0
50,0
Што датычыць барацьбы з дывэрсіяй з боку польскіх уладаў, то належыць адзначыць наступныя факты.
Колькасьць злачынстваў ва ўсходніх ваяводзтвах была значнай, у той час як колькасьць выкрытых злачынцаў — вельмі малой. Гэта відаць з наступнага параўнаньня:
За пэрыяд ад 1.XII. 1924 г. да 31.XII. 1926 г. было ўчынена агульным лікам 310 дывэрсійных і рабаўнічых налётаў, пашкоджаньняў чыгуначных, тэлефонных і тэлеграфных лініяў, пашкоджаньняў драцяных засек, падпалаў будынкаў, зьнятага ўраджаю і лясоў. 3 гэтых 310 выпадкаў толькі ў 70 удалося выкрыць і арыштаваць злачынцаў, што складае толькі 22,6 %.
ІІэрыяд часу
1.XII.24—
1.111.25
І.ІІІ,— 1.VI.
1.VI.—1.IX.
1.IX.—
31.XII.25
Агульна
Колькасьць выпадкаў
2 л
у Л
Від
2 Э
£
2 з
ад ІІП
ад ІІП
іпад ыші
Е з
Е 2
Е -с
□
п-
Л СХ
Ю
» л
М С5
® СЗ
Дывэрсійных нападаў
14 2
29 4
22 3
7 3
72 12
Рабаўнічых нападаў
9 7
12 2
22 6
38 11
81 26
Пашкодж. камунік. лініяў
3 0
18 3
6 1
19 4
46 8
Разам
26 9
59 9
50 10
64 18
199 46
ІІажар нерухомых аб'ектаў
9 1
18 0
29 8
44 15
100 24
Лясных пажараў
— —
4 0
7 0
— —
11 0
Разам
9 1
22 0
36 8
44 15
111 24
Агульна
35 10
81 9
86 18
108 33
310 70
Другім характэрным момантам быў факт, што Міністэрства ўнутраных справаў забараніла ваяводам, паводле распараджэньня ад 22.11.1926 г., высылаць рапарты камандуючым акруговымі карпусамі460. Гэты крок быў выкліканы, сярод іншага, тым, што Генэральны штаб у сваіх квартальных рапартах, ствараных для лепшага адсочваньня дывэрсійных зьяваў, падкрэсьліваў беспакаранасьць гэтых акцыяў і няўмеласьць органаў бясьпекі. Прычынай такога становішча справаў была маладая, яшчэ належным чынам не скансалідаваная і недасьведчаная ўнутраная арганізацыя дзяржавы, часта неадпаведны адбор людзей на кіроўныя пасады ва ўсходнія ваяводзтвы, іх неналежнае навучаньне і падрыхтоўка, а перш за ўсё — адсутнасьць добрай, арганізаванай і энэргічнай выведкі, якая дазволіла б павялічыць працэнт выкрытых злачынстваў і зьменшыць гэтым іх масавасьць.
Дзякуючы ўсё лепшаму прыстасаваньню КАП да мясцовых умоваў, узмацненьню намаганьняў органаў бясьпекі, а таксама неаднаразовай ліквідацыі мясцовых арганізацыяў КПЗБ шырокамаштабная дывэрсійная
460 Маюцца на ўвазеакруговыя карпусы, на якія была падзеленая тэры горыя IІольшчы ў міжваенны пэрыяд. Гэты вайсковы падзел ня быўідэнтычны адміністрацыйнаму. Усяго такіх акруговых карпусоў у Польшчы было 10, тэрыторыю Заходняй Беларусі ахоплівалі 2:1П зь сядзібай у Горадні і IXзь сядзібай у Берасьці.
кампанія была затарможаная, і ў 1925 г. выпадкаў дывэрсіяў не адзначалася. У далейшым працягвалася, аднак у меншым маштабе, толькі пажарная дывэрсія.
У сувязі зь дзейнасьцю органаў бясьпекі трэба зазначыць, што ў красавіку 1925 г. у Наваградзкім ваяводзтве дывэрсійныя арганізацыі былі часткова ліквідаваныя. Дзякуючы здабытым матэрыялам выявілася, што ў павятовых мястэчках былі арганізаваныя т. зв. павятовыя камітэты, якія падзялілі свае тэрыторыі на раёны, створаныя ячэйкамі. Ячэйкі існавалі амаль у кожнай вёсцы.
Падчас ліквідацыі дывэрсійных бандаў было выяўленае існаваньне іх у наступных паветах:
Наваградзкае ваяводзтва: Стаўпецкі, Валожынскі, Лідзкі, Нясьвіскі, Наваградзкі і Слонімскі паветы.
Віленскае ваяводзтва: Сьвянцянскі і Вялейскі паветы.
Беластоцкае ваяводзтва: Гарадзенскі, Сакольскі і Ваўкавыскі паветы.
Несумненна, дывэрсійныя банды існавалі на значнай тэрыторыі. Аднак іх ліквідацыя праводзілася не зусім правільна, бо ад даты абвяшчэньня пачатку ліквідацыі да яе выкананьня прайшло 5 месяцаў. Раз камуністы, безумоўна, мелі сваіх людзей сярод дзяржаўных працаўнікоў, то яны ведалі пра меркаваную ліквідацыю паўстанцкіх бандаў, у выніку чаго здолелі зьнішчыць шмат рэчавых доказаў. Таму толькі супраць 140 з 1000 падазроных можна было завесьці судовыя справы.
24.VI. 1925 г. у Сьвянцянскім павеце была ліквідаваная Беларуская паўстанцкая грамада, якая існавала з 1922 г., зьяўляючыся пасярэдніцай паміж Менскам і беларускімі пасламі, вэрбуючы ў Полынчы ахвотнікаў у дывэрсійныя школы ў Савецкую Расею, арганізуючы дывэрсійную кампанію і кантрабанду праз польска-савецкую мяжу і г. д.
Падчас ліквідацыі паасобных камуністычных і дывэрсійных арганізацыяў выявілася, што ў іх працы вельмі актыўны ўдзел бралі паслы Беларускага пасольскага клюбу, клюбу Беларускай сялянска-работніцкай грамады і Незалежнай сялянскай партыі.
Беларускія арганізацыі з 1924 да 1927 гг.
Разьдзел XXXIV
Беларускі рэвалюцыйны камітэт. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Уплывы Камуністычнай партыі Польшчы і пастановы Цэнтральнага выканаўчага камітэту Беларускай камуністычнай партыі (ЦВК БКП)
Беларускі рэвалюцыйны камітэт утварыўся ў Менску ў лютым 1924 г. у выніку паседжаньняў эсэраўска-камуністычнага зьезду, на якім адбылося зьліцьцё эсэраў з камуністамі. У сувязі з гэтым ЦВК БКП на паседжаньні ў лютым 1924 г. пасьля праслухоўваньня дакладаў Ігнатоўскага, Каліноўскага461 і Смоліча пастанавіў:
1) пачаць больш рашучую і сплянаваную барацьбу ў Польшчы;
2) стварыць новую сетку арганізацыяў, якія працавалі б пад шчыльным кантролем ЦВК БКП згодна з дырэктывамі менскага цэнтру;
3) Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў павінна неадкладна апублікаваць паведамленьне пра сваё зьліцьцё зь Беларускай камуністычнай партыяй і дэлегаваць у ЦВК БКП сваіх прадстаўнікоў (глядзі разьдзел XXXII).
Мэтай Беларускага рэвалюцыйнага камітэту было імкненьне да выкліканьня ўзброенага паўстаньня ў польскай Беларусі, адарваньня польскіх тэрыторыяў да Бугу і Нарава і ўключэньня іх у Савецкую Беларусь.
Кіроўны асяродак Беларускага рэвалюцыйнага камітэту знаходзіўся ў Менску. Яго складалі: 1) Берднік, 2) Бадунова, 3) Хануцкі’, 4) Домбал462, 5) Каліноўскі, 6) Кроль', 7) Мамонька, 8) Асьвяцімскі, 9) Пашкевіч (старэйшы), 10) Хмара-Разумовіч, 11) Шоўкаў і 12) Трафімаў. Дэлегатамі з Заходняй Беларусі былі: 1) Макар Косьцевіч, 2) Козіч, 3) Лагіновіч, 4) Пятро Мятла, 5) Родзевіч, 6) Русак і 7) Жылка.
Арганізацыя здолела пакрыць сеткай сваіх «ячэек» Віленшчыну і Наваградзкае ваяводзтва. У Віленскім ваяводзтве асабліва моцна арганізацыя разьвівалася ў Дунілавіцкім, Дзісенскім, Ашмянскім, Вялейскім і Валожынскім паветах.
Віленскай філіяй Беларускага рэвалюцыйнага камітэту быў т. зв. Віленскі рэвалюцыйны камітэт. Яго складалі, паводле адных крыніцаў: 1) Косьцевіч
461 Каліноўскі Ўладзімер (1889— 1940(?)) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. У 1922 г. абраны дэпутатам польскага сойму. Уваходзіў у Беларускі пасольскі клюб. У чэрвені 1923 г. польскім судом пазбаўлены дэпутацкага мандату праз адсутнасьць польскага грамадзянства. Са сьнежня 1923 г. — у Менску, працаваў у Беларускім інстытуце сельскай гаснадаркі, БДУ, 11ВК БССР. Рэпрэсаваны.
462 Домбал (Dqbal) Томаш (1890—1938) — польскі і беларускі рэвалюцыйны дзяяч. 3 1919 г. — пасол сойму Полыпчы. 3 1923 г. — у СССР. Намесьнік генэральнага сакратара Выканкаму Сялянскага Інтэрнацыяналу. У 1932—1935 гг. — віцэ-прэзыдэнт АН БССР
Макар, 2) Лагіновіч, 3) Мамонька, 4) Хмара-Разумовіч і 5) Шыла; паводле іншых: 1) Багдановіч Вячаслаў і паслы: 2) Мятла Пятро, 3) Аўсянік, 4) РакМіхайлоўскі Сымон і 5) Рагуля Васіль. Яшчэ адна крыніца сярод сяброў Віленскага рэвалюцыйнага камітэту называе: Красінскага Мікалая, Луцкевіча Антона, а таксама былых сяброў ПСЛ «Вызваленьне», а цяпер НПХ Баліна46’, Шакуна464 і Шапеля465.
Дзеля дасягненьня мэты Беларускі рэвалюцыйны камітэт ствараў тэрарыстычныя атрады, арганізоўваў на тэрыторыі Заходняй Беларусі паўстанцка-дывэрсійныя банды, якія, паводле дырэктываў Менску, нападалі на польскія памежныя пасты, маёнткі і г. д. Акрамя гэтага, праектаваліся падрывы мастоў, псаваньне чыгунак і г. д.