Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
117.97 МБ
д)	супраць выкіданьня мясцовых рабочых з фабрык і заводаў;
е)	супраць вывазу фабрычнага абсталяваньня з Заходняй Беларусі;
ж)	за ўсебаковую абарону інтарэсаў беспрацоўных, за распаўсюджваньне закону аб выдачы прадуктовай дапамогі беспрацоўным і на тэрыторыі Заходняй Беларусі, за павелічэньне дапамогі беспрацоўным, за шырокае ўжываньне грамадзкіх работ для беспрацоўных;
з)	супраць закрыцьця прафсаюзаў і фабзаўкамаў;
і)	за ўнутрысаюзную дэмакратыю;
к)	за адзінства прафруху і за далучэньне да Ангельска-савецкага камітэту адзінства519;
л)	за стварэньне адмысловага органу ў Вільні, які аб’ядноўваў бы працу прафсаюзаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
В.	У сялянскім руху
а)	за канфіскацыю і перадачу мясцоваму сялянству (празь сялянскія камітэты) памешчыцкіх, царкоўных і казённых земляў;
б)	за адмену закону аб асадніцтве і парцэляцыі520;
в)	за вызваленьне ад падаткаў бяднейшага і серадняцкага сялянства і за перакладаньне падатковых цяжараў на маёмасныя клясы;
г)	за дзяржаўную доўгатэрміновую пазыку і бясплатную выдачу будаўнічых матэрыялаў на аднаўленьне зруйнаваных вайной сялянскіх гаспадарак;
д)супраць пазбаўленьня сялянаў права карыстацца сэрвітутамі521;
е)	за крэдытную падтрымку сельскагаспадарчай каапэрацыі;
518 Ангельскай суботай у Эўропетрадыцыйна называецца скарочаны працоўны дзень.
519 Ангельска-савецкі камітэтадзінства — орган супрацоўніцтва савецкіх прафсаюзаўз брытанскімі трэд-юніёнамі, створаны на ангельска-савецкай прафсаюзнай канфэрэнцыі ў Лёндане ў красавіку 1925 г. Ліквідаваны ў верасьні 1927 г. у сувязі з разрывам Ангелыпчынай адносінаў зСССР.
520 Маецца на ўвазе закон аб зямельнай рэформе. прыняты соймам 28 сьнежня 1925 г. У яго аснову быў пакладзены прынцып добраахвотнай парцэляцыі (падзелу на ўчасткі) памешчыкамі сваіх земляў, калі іх агульная колькасьць перавышала 180 га (на Палесьсі і Валыні — 300 га). Толькі ў выпадку, калі б за год памешчыкі добраахвотна не распарцэлявалі 200 тыс. га зямлі, парцэляцыя мусіла праводзіцца прымусова, але ў любым выпадку па рынкавых коштах. Першынство ў набыцьці зямлі мелі сельскагаспадарчыя рабочыя і малазямельныя сяляне, што, аднак, практычна было фікцыяй праз высокія на яе кошты. Акрамя таго, права на ўдзел у парцэляцыі былі пазбаўленыя тыя асобы, якія бралі ўдзел у антыўрадавых выступленьнях ці ўхіляліся ў 1920 г. ад службы ў войску.
521 Сэрвітут — абмежаванае права карыстаньня зямлёй, якое забясьпечвае іншаму землекарыстальніку магчымасьць карыстаньня ёю з пэўнымі абмежаваньнямі, вызначанымі законам або дамовай. На тэрыторыі Беларусі сэрвітутнае права датычыла перш за ўсё супольнага выкарыстаньня сялянамі і памешчыкамі лясоў, лугоў і пашаў. Самі па сабе сэрвітуты былі перажыткам фэадальнага грамадзтва, але іх адмена польскімі ўладамі ў 1920-я гг. балюча ўдарыла па інтарэсах найбяднейшых пластоў заходнебеларускай вёскі.
ж)за пераважнае выкарыстаньне дзяржаўных сродкаў на дапамогу гаспадаркам найбяднейшага сялянства.
Г. У нацыянальным пытаньні
а)	супраць калянізатарскай і палянізатарскай палітыкі польскага акупацыйнага ўраду ў Заходняй Беларусі;
б)	супраць закрыцьця беларускіх школаў і ператварэньня іх у дзьвюхмоўныя, за дзяржаўныя школы на ўсіх родных мовах мясцовага насельніцтва;
в)	за легалізацыю патаемных беларускіх школаў і за спыненьне рэпрэсіяў у адносінах да настаўнікаў і бацькоў дзяцей гэтых школаў;
г)	за дапушчэньне ва ўсіх дзяржаўных установах і органах самакіраваньня ўсіх мясцовых моваў (беларускай, габрэйскай, украінскай і літоўскай) і за перавод справаводзтва ўсіх установаў Заходняй Беларусі на мову большасьці насельніцтва;
д)	супраць выкідваньня зь дзяржаўных установаў і органаў самакіраваньня беларускіх, габрэйскіх, літоўскіх і ўкраінскіх службоўцаў, за прыняцьце іх назад, за дапушчэньне іх на роўных умовах на службу ў гэтыя органы;
е)	супраць перасьледу беларускай, украінскай і літоўскай прэсы;
ж)	супраць закрыцьця беларускіх каапэратываў і культурна-асьветніцкіх арганізацыяў;
з)	супраць палянізацыі мясцовага насельніцтва ў Заходняй Беларусі праз касьцёлы і цэрквы.
Працягваючы тлумачыць масам і падкрэсьліваць, што толькі ў барацьбе за пралетарскую рэвалюцыю і разбурэньне капіталістычнага ладу магчымыя сапраўднае вырашэньне нацыянальнага пытаньня і поўнае ажыцьцяўленьне прынцыпу права нацыяў на самавызначэньне аж да аддзяленьня, КПЗБ будзе падтрымліваць, сярод іншага, патрабаваньне стварыць краёвы сойм і атрымаць аўтаномію, а таксама імкнуцца да ўзмацненьня супольнай барацьбы рабочых і сялянаў за паасобныя пастуляты.
Імкнучыся да арганізацыі шырокіх сялянскіх масаў у прафэсійных саюзах, камуністычная арганізацыя прапануе шэраг пастулятаў, датычных барацьбы за штодзённыя жыцьцёвыя патрэбы рабочай клясы ва ўсіх сфэрах яе жыцьця. Аднак яна пазьбягае таго, каб прапаноўваць пастуляты ППС і Бунду, каб не адпужваць ад прафэсійных саюзаў і барацьбы беспартыйныя і сацыял-згодніцкія рабочыя масы.
У барацьбе за прафэсійныя саюзы КПЗБ не імкнецца да авалоданьня іх кіроўнымі органамі, а хоча толькі здабыцьця ўплыву і ідэйнага кіраўніцтва над масамі. Для забесьпячэньня прафэсійных саюзаў ад рэпрэсіяў камуністычная арганізацыя стараецца ставіць на чале іх беспартыйных або сяброў ППС, нягледзячы на апанаваньне саюзу камуністычнай большасьцю. У прафэсійным руху КПЗБ імкнецца да таго, каб у найбліжэйшы час аб’яднаць і арганізаваць вясковы і гарадзкі пралетарыят і тэрмінова прымяніць у Заходняй Беларусі ўказаньні IV канфэрэнцыі КПП522.
522 IV канфэрэнцыя КПП адбывалася з 24 лістапада па 23 сьнежня 19251.
3 прычыны слабай арганізацыі гарадзкога пралетарыяту і існаваньня вялізных масаў пралетарыяту і паўпралетарыяту на вёсцы, КПЗБ імкнецца да:
1)	узмацненьня еднасьці існых саюзаў у гарадах, ператварэньня іх у масавыя баявыя арганізацыі, здольныя кіраваць у змаганьні за авалоданьне саюзамі і ў барацьбе за ўплывы на рабочыя масы, пераважна на польскіх рабочых;
2)	арганізацыі разьяднаных масаў вясковага пралетарыяту і паўпралетарыяту і злучэньня іх з гарадзкім пралетарыятам.
Для пераадоленьня ранейшых перашкодаў і для атрыманьня права на легальнае існаваньне прафэсійных саюзаў і іх узмацненьне КПЗБ намагаецца перанесьці барацьбу за прафсаюзы на тэрыторыю цэнтральнай Польшчы і ўвесь польскі пралетарыят уцягнуць у барацьбу за легальнасьць прафэсійнага руху ў Заходняй Беларусі.
Перш за ўсё, КПЗБ імкнецца спыніць выхад з саюзаў і дзеля таго ўвяла прынцып: «няма сябра партыі, які працуе за плату і не зьяўляецца сябрам саюзу».
КПЗБ імкнецца да аб’яднаньня прафэсійных саюзаў, дагэтуль раз’яднаных і падзеленых на польскія, габрэйскія, жоўтыя523, НПРаўскія524, хадэцкія525 і г. д. Дробныя саюзы, нават апанаваныя камуністамі, павінны быць ліквідаваныя, а іх сябры пераведзеныя ў клясавыя саюзы.
У барацьбе за нацыянальныя правы прафэсійнага руху ў Заходняй Беларусі КПЗБ жадае моўнага раўнапраўя, увядзеньня беларускай мовы ва ўсіх саюзах, у якіх ёсьць беларускія рабочыя, змагаецца супраць спробаў ператварэньня прафэсійных саюзаў у асяродкі палянізацыі, імкнецца да стварэньня сакратарыяту прафэсійных саюзаў у Вільні і г. д. Што датычыць забастовак, то КПЗБ імкнецца так іх арганізоўваць і імі кіраваць, каб не адасабляцца ад масаў. Беспрацоўе кампартыя таксама стараецца выкарыстаць у сваіх мэтах. Праз значную колькасьць сэзонных рабочых, якія прыбываюць у Беларусь, КПЗБ імкнецца да стварэньня сэзонных камітэтаў.
Акрамя гэтага, КПЗБ імкнецца да стварэньня моцнай левай апазыцыі ў пэпээсаўскіх, бундаўскіх, дробнэраўскіх526, энпээраўскіх і хадэцкіх праф-
523 «Жоўтымі» ў міжваеннай Польшчы называліся прафсаюзы, залежныя ад працадаўцаў ці нават непасрэдна імі створаныя. Звычайна яны былі цесна зьвязаныя з Каталіцкім касьцёла.м.
524 Маюцца на ўвазе прафсаюзы, арганізаваныя Нацыянальнай рабочай партыяй (НРП) (Narodowa Partia Robotnicza — NPR) — польскай правацэнтрысцкай партыяй, якая існавалаў 1920— 1937 гг. Асноўны ўплыў мела на тэрыторыі т. зв. «прускага забору». У 1926 г. перажыла раскол у пытаньні с гаўленьня да перавароту Пілсудзкага. У 1937 г. аб’ядналася з Хрысьціянскай дэмакратыяй у ГІартыю працы.
525 Маюцца на ўвазе прафсаюзы, арганізаваныя Польскай партыяй хрысьціянскай дэмакратыі (Polskie Stronnictwo Chrzescijariskiej Demokracji), якая існавала ў 1919—1937 гг. і займала правацэнтрысцкія пазыцыі.
526 Дробнэр (Drobner) Баляслаў (1883—1968) — польскі палітычны дзяяч, сябра ППС. Быў прыхільнікам супрацоўніцтва з камуністамі. Падчас Другой усясьветнай вайны некаторы час быў зьняволены савецкімі ўладамі. Пасьля вайны займаў важныя пасады: бургамістра Ўроцлава, кіраўніка Кракаўскага камігэту ПАРП.
Беларускія арганізапыі з 1924 да 1927 гг.243 саюзах дзеля барацьбы супраць падзелу прафсаюзаў, за адзінства прафсаюзнага руху, за адзіны фронт рабочай барацьбы, за паасобныя пастуляты і г. д. КПЗБ імкнецца таксама да ўцягваньня ў прафсаюзы жанчын і да ўзмацненьня працы сярод моладзі Заходняй Беларусі.
Увогуле, ня трэба ніколі забывацца, што апошнім часам камуністычная партыя імкнецца да выкарыстаньня ўсіх легальных формаў рабочага і сялянскага руху, да здабыцьця ўплываўу каапэрацыі, культурна-асьветніцкіх пляцоўках і г. д., выцягваньня іх з-пад уплываў нацыянальных партыяў.
Праца КПЗБ пасьля III канфэрэнцыі мела сваёй мэтай:
1)узмацненьне сувязі партыі зь вялікімі масамі рабочых і сялянаў;
2)	рацыянальны кірунак росту партыі ў Заходняй Беларусі;
3)	падрыхтаваць унутрыпартыйныя формы і мэтады будовы і кіраваньня да новых задачаў і забясьпечыць арганізацыйнае існаваньне партыі;
4)	падрыхтаваць і навучыць кіроўныя кадры, а таксама палітычна адукаваць партыйныя шэрагі.
Працуючы над правільнай разбудовай партыі ў Заходняй Беларусі, КПЗБ намагаецца падпарадкаваць сабе ўсе актыўныя элемэнты з рэвалюцыйнага сялянства, узмацніць для правільнага бальшавіцкага выхаваньня партыі свой кіроўны апарат і партыйныя кадры. Прыняцьце ў партыю новых сяброў робіцца вельмі асьцярожна. Кожны кандыдат павінен быць пэрсанальна зацьверджаны гарадзкімі і абласнымі камітэтамі, а ў партыю ён прымаецца толькі пасьля зацьвярджэньня акруговым камітэтам. Каб ня быць раскрытай уладамі, партыя імкнецца захаваць максымальна магчымую кансьпірацыю і асьцярожнасьць. Так, напрыклад, усе сябры партыі, што працуюць у легальных установах, ня могуць уваходзіць у склад нелегальных партыйных камітэтаў. У сваю чаргу, усе нелегальныя сябры і тыя, хто падазраецца паліцыяй, ізалююцца ад палітычнай працы.