Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Паведамленьне камісара ўраду на горад Варшаву гучала наступным чынам:
Незалежная сялянская партыя амаль ад самага пачатку свайго існаваньня ішла і ідзе ў кірунку, які пагражае бясьпецы дзяржавы. Знаходзячыся пад уплывам камуністычнай арганізацыі, Незалежная сялянская партыя пашырала камуністычную ідэалёгію і падчас сваёй дэструктыўнай дзейнасьці змагалася зь існым ладам і заканадаўствам, выступала супраць рашэньняў уладаў, разбурала ўнутранае адзінства дзяржавы, парушала спакой і грамадзкі парадак.
3 гэтай прычыны пан міністар юстыцыі як чалавек, які стаіць на варцеўнутранага спакою і бясьпекі дзяржавы і поўнасьцюадказны за гэта перадсоймам і грамадзтвам, ня мог далей трываць гэтай варожай для дзяржавы дзейнасьці і прызнаў Незалежную сялянскую партыю (і Беларускую сялянска-работніцкую грамаду) незаконнымі арганізацыямі.
Папярэджваю насельніцтва, каб яно ня брала ўдзелу ў працы гэтых арганізацыяў, паколькі яны ад гэтага часу зьяўляюцца забароненымі.
Хачу падкрэсьліць, што кожны, хто, нягледзячы на гэта папярэджаньне, будзе належаць да Незалежнай сялянскай партыі і будзе зь ёй супрацоўнічаць, будзе з усёй суровасьцю прыцягвацца да судовай адказнасьці.
Варшава, 21 сакавіка 1927 г.
Камісар ураду на горад Варшаву
/—/ Ул. Ярашэвіч744.
Пасьля абвяшчэньня 21 .III. 1927 г. рашэньня аб нелегальнасьці БСРГ і НПХ у Варшаве, Вільні і ўсіх паветах, у якіх дзейнічалі гэтыя арганізацыі, у памяшканьнях іх сакратарыятаў адбыліся ператрусы, пасьля чаго памяшканьні былі апячатаныя. Частка знойдзеных дакумэнтаў была перададзеная сьледчым уладам. Ніякіх арыштаў не праводзілася. Акцыя не сустрэла супраціву з боку насельніцтва.
На заканчэньне трэба адзначыць, што насельніцтва наагул спакойна паставілася да ліквідацыі абедзьвюх арганізацыяў745. Цяпер, пасьля ліквідацыі, у некаторых мясцовасьцях можна заўважыць выхад пэўных частак беларускага насельніцтва з-пад уплываў БСРГ і болын прыхільнае іх стаўленьне да польскіх уладаў. Тое ж адбываецца і ў ТБШ — у некаторых яго акругах заўважаецца жаданьне супрацоўніцтва з уладамі, каб адцягнуць моладзь ад палітыкі і гэтым самым зьменшыць антыпольскія настроі і зьмякчыць супярэчнасьці.
'44 Ярашэвіч (Jaroszewicz) Уладзіслаў (1887—1947) — польскі палітык, у 1926—1939 гг. зь невялікім перапынкам быў дэлегатам польскага ўраду на горад Варшаву. Пасьля пачатку Другой усясьветнай вайны жыўуэміграцыі.
45 Такое сьцьверджаньне — не бясспрэчнае. Насельніцтва Заходняй Беларусі ўсё ж намагалася аказваць супраціў арыштам і разгону БСРГ, хоць, вядома, маштаб гэтых пратэстаў зусім не адпавядаўфармальнай колькасьцісяброўарганізацыі. Але, напрыклад.устудзені—лютым 1927 г. прайшлі дэманстрацыі ў Слоніме, Скідалі, Вялейцы, Маладэчне, якія ахапілі каля 20 тыс. чалавек. Дэманстрацыя пратэсту ў Косаве 6 лютага была расстраляная, пры гэтым загінулі 6 сялянаў. Тым ня менш, польскім уладам, якія фактычна абезгаловілі нацыянальны рух, удалося зьбіць хвалю пратэстаў. Вельмі ўдала выказаўся пра падзеі зімы 1927 г. іх сьведка, паэт Валянцін Таўлай: «Стыхія, пабурлеўшы, апала...»
тых польскімі войскамі тэрыторыях, у тым ліку і ў беларускім. Наваствораны рэфэрат узначаліў былы камэндант Галоўнай камэндатуры III Польскай вайсковай арганізацыі (ПВА) ва Ўкраіне і афіцэр сувязі польскага Галоўнага камандаваньня з украінскай арміяй Сымона Пятлюры капітан Віктар Чарноцкі, а ў ягоным падначаленьні апынуліся капітан Тадэвуш Крук-Стшэлецкі, падпаручнік Станіслаў Блонскі-Ліс і Генрык Ян СухэнэкСухоцкі. Прозьвішчы ўсіх гэтых асобаў пералічваюцца тут зусім не выпадкова, бо менавіта ад гэтых людзей амаль да сярэдзіны 1920-х гг. у значнай ступені залежала фармаваньне аблічча беларускага нацыянальнага руху ў вачах польскіх уладаў, і такім чынам яны актыўна ўплывалі на асноўныя кірункі разьвіцьця беларуска-польскіх адносінаў.
Неўзабаве пасьля стварэньня Рэфэрату па нацыянальных справах у траўні 1920 г. была зроблена спроба стварыць асобны рэфэрат па беларускіх справах пры Эвідэнцыйным бюро II аддзелу Галоўнага камандаваньня, узначаліць які павінен быў Сыльвэстар Ваявудзкі. Такі рэфэрат, як таксама рэфэрат па ўкраінскіх справах, у рэшце рэшт сапраўды быў створаны, але адбылося гэта не раней, чым 1 верасьня 1920 г. Ва ўсялякім разе, у дакумэнтах адзначаецца, што менавіта тады са складу аддзяленьня V-b—Расея быў вылучаны рэфэрат Сыльвэстра Ваявудзкага751. Праўда, у іншым дакумэнце ў якасьці палітычнага рэфэрэнта па беларускіх справах пры II аддзеле камандаваньня Літоўска-Беларускага фронту фігуруе прозьвішча ротмістра Станіслава Трацяка752.
Ліпеньскае наступленьне бальшавікоў у 1920 г. і часовы адыход польскіх войскаў на захад аўтаматычна ліквідавалі створаныя перад гэтым арганізацыйныя структуры II аддзелу польскага Галоўнага камандаваньня на тэрыторыі Беларусі. Іхнае аднаўленьне адбывалася ўжо толькі восеньню 1920 г. і абапіралася на камандаваньні асобных армій і вайсковых частак. Так, загадам ад 7 лістапада 1920 г. на тэрыторыі, дзе дзейнічала польская 4 армія (а менавіта 11 і 18 дывізіі), узнаўлялася сетка філіяў і пастарункаў дэфэнзывы. Сярод іншых былі створаныя экспазытура ў Стоўпцах пад кіраўніцтвам паручніка Бародзіча з пастарункамі ў Рубяжэвічах, Нясьвіжы і Грозаве; экспазытура ў Семежаве на чале з падпаручнікам Січакам і пастарункамі ў Слуцку, Старобіне і Сіняўцы; экспазытура ў Лунінцы на чале з паручнікам Лахетай і пастарункамі ў Тураве, Грабаве, Палянцы і Пінску і цэнтральная сэкцыя II аддзелу 4 арміі зь сядзібай у Слоніме. Менавіта на гэтым кірунку польская выведка адсочвала падзеі Слуцкага паўстаньня. Аднак ужо ў канцы лістапада ў сувязі з адыходам польскіх частак за дэмаркацыйную мяжу зноў адбылося перагрупаваньне пастарункаў і экспазытураў дэфэнзывы753.
1 Centralne Archiwum Wojskowe (CAW) w Rembertowie. II Oddzial Naczelnego Dowddztwa Wojska Polskiego (NDWP). Sygn. 1.301.8.250.
752 Тамсама. Sygn. 1.301.8.675. K. 406—407.
’’ ДАБВ. Ф. 67. Bon. l.Cnp.6. A. 8; Cup. 34. A. 149. Больш падрабязна нагэтуютэму гл.: Karpus,Z., Rezmer, W Powstanie sluckie 1920 r. w swietle polskich materialow wojskowych // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 1996. № 1 (5). S. 75—81.
Спыненьне вайсковых дзеяньняў знайшло сваё адлюстраваньне таксама і ў чарговых зьменах у структуры II аддзелу. На чале беларускага рэфэрату з канца 1920 г. стаў Антоні Кульвець. У гэты ж самы час быў арганізаваны Крэсовы аддзел (Wydzial Kresowy) II аддзелу Галоўнага камандаваньня754.
У сярэдзіне 1921 г., адразу пасьля падпісаньня Рыскай дамовы, Сэкцыя дэфэнзывы II аддзелу, якая перад гэтым уваходзіла ў структуру Генэральнага штабу, перадаецца Міністэрству вайсковых справаў. Адным з наступстваў гэтай рэарганізацыі стаў адыход II аддзелаў пры камандаваньнях асобных армій ад выкананьня функцыяў уласна палітычнай выведкі і абмежаваньне іх дзейнасьці выключна «афэнзывай і контравыведкай». Згодна з загадам міністра вайсковых справаў ад 12 жніўня 1921 г. ствараліся экспазытуры (прадстаўніцтвы) II аддзелу Генэральнага штабу, у тым ліку № 1 у Вільні і № 6 у Берасьці, якія павінны былі весьці выведку на тэрыторыі суседніх Расеі, БССР, Літвы і УССР755. Такая тэрытарыяльная арганізацыя польскай вайсковай выведкі захоўвалася да чарговай яе рэарганізацыі ў 1923 г.
II.
Першыя спробы ўсталяваньня кантактаў паміж органамі польскай вайсковай выведкі і беларускім рухам адносяцца да студзеня — лютага 1919 г., калі большая частка Беларусі, у тым ліку Меншчына і Віленшчына, была занятая Чырвонай Арміяй, а вузкі пас паміж Горадняй і Берасьцем заставаўся ў руках 10-ай нямецкай арміі. Полыпча ў параўнаньні з Украінай, Літвой і Савецкай Расеяй у гэты момант ня мела ініцыятывы ў вырашэньні «беларускага пытаньня». Згаданыя дзяржавы, якія разьлічвалі на выкарыстаньне ў сваіх інтарэсах беларускага нацыянальнага руху, які за час вайны і рэвалюцыі значна ўзмацніўся, да таго часу ўжо пасьпелі зрабіць пэўныя рэальныя крокі насустрач. Так, у пачатку 1919 г. Украіна выдзеліла ўраду БНР грашовы крэдыт, літоўскі ўрад арганізаваў Міністэрства беларускіх справаў, а бальшавікі абвесьцілі Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь. Нават генэрал-вялікадзяржаўнік Антон Дзянікін прызнаў самазваную беларускую Дырэкторыю Аляксандра
4 Магчыма, што пад Крэсовым аддзелам трэба разумець Інфармацыйна-палітычную сэкцыю Галоўнага камандаваньня войскаў Сярэдняй Літвы, адным з рэфэрэнтаў якога састудзеня па жнівень 1921 г. быў Станіслаў Блонскі-Ліс. Перад гэтым ён пасыіеў, пасьля згаданай вышэй нрацы ў рэфэраце па нацыянальных справах II аддзелу Галоўнаіа камандаваньня, пабыць кіраўніком сэкцыі дэфэнзывы пры камандаваньні 7 арміі, афіцэрам сувязі з аддзеламі С. БулакБалаховічаі кіраўніком II аддзелу прыармііаіюшняга. Гл.: Peplonski, A. Kontrwywiad... S. 18; Sylwester Wojewodzki przed Sqdem Marszalkowskim. S. 254,260.
755 Peplonski, A. Kontrwywiad... S. 18; Sylwester Wojewodzki przed Sqdem Marszalkowskim. S. 254,260.
Бахановіча. Адно толькі польскі бок у той час упарта «не заўважаў» беларускага руху, аддаючы перавагу выключна мілітарным мэтадам адстойваньня сваіх інтарэсаў на гэтых землях. I толькі пасьля правалу акцыі польскай самаабароны ў першай палове студзеня, калі зьнікла надзея на заняцьце Вільні і Горадні з апорай выключна на мясцовыя польскія нацыянальныя сілы, Польшча намаганьнямі сваіх Міністэрства замежных справаў і Генэральнага штабу пачынае рыхтаваць глебу для больш шырокай кампаніі дзеля ўключэньня ў свой склад земляў былога Вялікага Княства Літоўскага з улікам той дыпляматычнай гульні, якая распачалася напярэдадні мірных перамоваў у Парыжы.
Вядома, што яшчэ ў пачатку студзеня 1919 г. з мэтай знаёмства зь беларускім рухам II аддзел Галоўнага камандаваньня Войска Польскага накіраваў у Горадню, дзе з канца сьнежня 1918 г. знаходзіўся ўрад БНР, свайго інфарматара паручніка Яна Квяткоўскага, які дзеля прапаганды польскабеларускага ўзаемадзеяньня нават уступіў у фармаваны якраз у той час беларускі полк. Аднак зробленыя Квяткоўскім захады, падобна на тое, не далі нейкага канкрэтнага выніку756.
Аднак ужо неўзабаве на непасрэдны кантакт з самім старшынём ураду БНР Антонам Луцкевічам выйшаў камісар польскага ўраду на Гарадзенскую губэрню Станіслаў Іваноўскі — родны брат вядомага беларускага дзеяча Вацлава Іваноўскага, Падчас сустрэчы двух дзеячоў у сувязі з магчымай у хуткім часе перадачай Горадні Польшчы ішла гаворка сярод іншага пра меркаваную сустрэчу Луцкевіча з польскай урадавай дэлегацыяй, у складзе якой у горад павінны былі прыбыць і два прадстаўнікі Генэральнага штабу — маёр Стажэўскі і ягоны ад’ютант паручнік Чарневіч. Аднак жа далейшыя падзеі перакрэсьлілі гэтыя пляны: нямецкае войска засталося ў Горадні яшчэ на чатыры месяцы, а польскую дэлегацыю немцы спынілі на станцыі Лапы. Улічваючы гэта, Луцкевіч ад далейшых кантактаў з польскім бокам вырашыў часова ўхіліцца757.