Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
'9| Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. С. 507—509.
795 AAN. A kta Leona Wasilewskiego. Sygn. 40. K. 3—4.
С. Ваявудзкі параіў Рачкевічу не паведамляць пра рашэньне прэзыдыюму Рады, а толькі аднаму Антону Луцкевічу. У паразуменьні з кіраўніком Менскай акругі С. Ваявудзкі сустрэўся зь беларускім прэм’ерам, які ў новых абставінах згадзіўся вярнуцца ў Варшаву, нібыта дзеля далейшых перамоваў наконт дазволу на паседжаньне Рады. Тым самым ён павінен быў спрыяць таму, каб сабраныя ў Менску дэлегаты як мага хутчэй разьехаліся.
Аднак аказалася, што па-антыпольску настроеныя беларускія дзеячы былі гатовыя пайсьці на самыя радыкальныя крокі, нават коштам парушэньня адзінства ўсяго беларускага руху. У выніку паседжаньне Рады ўсё ж такі было «рэвалюцыйным парадкам» адкрытае 13 сьнежня Пятром Крачэўскім, які разам з Васілём Захаркам, Палутай Бадуновай, Навумам Козічам і Язэпам Мамонькам увайшоў у склад прэзыдыюму новастворанай Народнай Рады. Адначасова быў абраны новы склад ураду БНР на чале з Вацлавам Ластоўскім796. У гэтай сытуацыі прыхільнікам А. Луцкевіча заставалася толькі перайсьці да пасыўнай абароны. Адмовіўшыся ўдзельнічаць у агульным сходзе, яны арганізавалі на кватэры Аляксандра Ўласава Найвышэйшую Раду, якая ў агульных рысах нагадвала склад сэньёр-канвэнту Рады БНР797. Найвышэйшая Рада не стварала новага кабінэту міністраў, a толькі заклікала А. Луцкевіча да далейшага выкананьня абавязкаў прэм’ера. Больш таго, ня маючы гарантыяў з польскага боку, яна ўстрымалася ад усялякіх дэклярацыяў на карысьць саюзу з Польшчай. Пазьней II аддзел наўпрост назаве галоўнай прычынай расколу «адсутнасьць з боку польскіх уладаў пасьлядоўнай палітыкі, іўсувязі з гэтым — недавер з боку ўплывовых беларускіх дзеячоў»™. Антон Луцкевіч жа праз шмат гадоў сьцьвярджаў, што менавіта II аддзел польскага Генштабу прывёў да расколу ў Радзе БНР:
Усе людзі Ластоўскага атрымалі ад II аддзелу ў Вільні пропускі на бясплатны праезд зь Вільні да Менску туды і назад: відавочна, што Другі Аддзел быу інфармаваны пра мэты падарожжа і палічыў барацьбу ўнутры Рады карыснай для польскіх інтарэсаў799.
Аднак жа пры гэтым нельга ня ўлічваць таго факту, што пра ход падзеяў падчас сьнежаньскага паседжаньня Рады С. Ваявудзкаму паведаміў сам А. Луцкевіч800.
Калі 14 сьнежня 1919 г. В. Ластоўскаму і В. Захарку ўдалося, абмінуўшы вайсковую цэнзуру, выслаць паведамленьне аб абраньні новага прэзыдыюму Рады на адрас дыпляматычных прадстаўніцтваў БНР за мяжой, у справу вырашылі ўмяшацца мясцовыя польскія ўлады ў асобе У Рачкевіча, які выдаў загад арыштаваць найбольш актыўных кіраўнікоў расколу: Я. Мамоньку, П. Бадунову, Н. Козіча, В. Ластоўскага і інш. Менавіта раскол Рады
796 A AN. Akta Leona Wasilewskiego. Sygn. 40. K. 5,19,22,23.
797 Архівы Беларускай I Іароднай Рэспублікі. T. 1. Кн. 1. С. 530—531,623.
798 CAW. Oddzial IINDWR Sygn. 1.301.8.317.
799 Луцкевіч, А. Да і історыі беларускага руху: Выбраныя творы. Мінск, 2003. С. 206.
800 AAN. Akta Leona Wasilewskiego. Sygn. 40. K. 22,23.
і арышты беларускіх дзеячоў даволі яскрава выявілі розьніцу ў поглядах на беларускую справу з боку II аддзелу Генэральнага штабу і адміністрацыі ЦУУЗ. Так, пакуль У Рачкевіч і ягонае атачэньне вырашалі справу сілавымі метадамі, М. Касьцялкоўскі ў сваім рапарце раіў «паабяцаць беларусам, што яны ў найхутчэйшым часе атрымаюць грошы на вядзеньне сваёй палітычнай дзейнасьці, а на працу культурна-асьветніцкую аванс выплаціць ужо цяпер»т.
Сытуацыю яшчэ больш заблытвала невыразная пазыцыя самога Ю. Пілсудзкага, на аўтарытэт якога спасылаліся абодва бакі. Прадстаўнік Генэральнага камісара ЦУУЗ у Варшаве М. С. Касакоўскі так апісваў у сваім дзёньніку рэакцыю начальніка польскай дзяржавы на падзеі ў Менску:
Тут пануе неапісальны хаос. Цывільныя ўлады, прызначаныя Галоўнакамандуючым, праводзяць адну палітыку, вайсковыя — другую, а яшчэ іншую — Міністэрства замежных справаў. Ніякай каардынацыі... Калі Рачкевіч арыштаваў у Менску беларускі ўрад, які праводзіў паседжаньні з парушэньнем адміністрацыйных распараджэньняў, аказалася, што дазвол на паседжаньне выдаў прадстаўнік Галоўнага камандаваньня паручнік Ваявудзкі ад імя Начальніка Дзяржавы. Асмалоўскі далажыў пра гэта Пілсудзкаму, і калі ўжо падавалася, што ці Рачкевіч, ці ўласна гэты прадстаўнік будзе звольнены, Пілсудзкі толькі заявіў Рачкевічу, што той зрабіў правільпа802.
Замест таго, каб арыштоўваць беларускіх дзеячоў, прыхільнікі лініі Ю. Пілсудзкага ў II аддзеле былі за тое, каб выслаць іх «на правінцыю» ў якасьці прадстаўнікоў Часовага Беларускага Нацыянальнага Камітэту (ЧБНК) і тым самым разрадзіць становішча ў самім Менску. Працу ў гэтым кірунку ў канцы 1919 г. якраз і праводзіў Сыльвэстар Ваявудзкі.
Сягодні я нясу сьпіс інструктараў Ваявудзкаму, — паведамляў 29 сьнежня 1919 г. Антону Луцкевічу Аркадзь Смоліч зь Менску. — Набралася 10 чалавек пэўнейшых, але між імі Пашковіч і Трахімаў [сябры БПС-Р — аўтары]. Думаю, што ляпей будзе, калі яны зьедуць на правінцыю. Алс ня ведаю, ці згодзіцца Ваявудзкі№.
Ужо на другі дзень, 30 сьнежня 1919 г., Смоліч пісаў Луцкевічу пра размовы, якія Ваявудзкі праводзіў з прадстаўнікамі БПС-Р Я. Трафімавым, М. Пашковічам і Бандарчыкам. У такім кірунку справы ішлі некаторы час і далей. 5 студзеня 1920 г. С. Ваявудзкі прысутнічаў на адмысловым банкеце ў гонар вяртаньня з бальшавіцкага палону Вацлава Іваноўскага804, а ўжо 18 студзеня Кузьма Цярэшчанка згадваў у лісьце да А. Луцкевіча пра «грошы ад В.» [Ваявудзкага — аўтары] на дзевяць беларускіх інструктараў805.
801 CAW Oddziat II NDWP Sygn. 1.301.8.317.
802 Archiwum PAN. Diariusz M. S. Kossakowskiego. Sygn. IV. T. 5.1920 r. S. 41.
803 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. I. С. 568.
804 Тамсама. С. 590—591.
805 Тамсама.
У той жа самы час цывільныя польскія ўлады, хоць і былі вымушаныя даць згоду на высылку беларускіх інструктараў на правінцыю, ставіліся да гэтай справы, як і да ўсяго ініцыяванага II аддзелам, з засьцярогамі. Напрыклад, А. Тупальскі пазьней сьведчыў, што «дзейнасьць іх, аднак, зусім не адпа«ядала назьве, якую яны насілі». Паводле яго, многія інструктары былі пасьля выкрытыя польскімі паліцэйскімі органамі як асобы, што праводзілі «выразна антыдзяржаўную агітацыю, пераважна сацыял-рэвалюцыйную», але «дзіўная рэч, што неаднаразова арыштаваныя за такую агітацыю інструктары знаходзілі апеку і нават абарону ў Менскай экспазытуры II аддзелу Галоўнага камандаваньня»906.
У той жа самы час далейшыя спробы высьветліць, на чыім жа баку стаіць Ю. Пілсудзкі і з чыёй ініцыятывы II аддзел Генштабу працягвае падтрымліваць беларускі рух, як і раней, ня мелі посьпеху. У лютым 1920 г. М. С. Касакоўскі зрабіў у сваім дзёньніку наступны запіс:
Адбылася цяперу Вільні нарадаўпрысутнасьці Пілсудзкага, на якуюбылі выкліканыя: Асмалоўскі, Славэк, Рачкевіч. Асмалоўскі з Рачкевічам правакавалі Славэка да таго, каб ён выказаў факт, што існуе нязгодная з галоўнай лініяй палітычная дзейнасьць непадуладных Генэральнаму камісару органаў... На ўсе гэтыя абвінавачваныіі Пілсудзкі адказаў выразна і ясна: «Гэта адбываецца нязгодна з маёю палітыкай, гэта недапушчальна. Я выступаю за некаторыя значныя саступкі на карысьць разьвіцьця беларускай культуры, аднак палітычных саступак на карысьць беларускай фікцыі рабіць ня буду». Пасьля гэтага капітан Славэк адмовіўся ад свайго ўдзелу ў гэтай так выразна раскрытыкаванай Пілсудзкім акцыі807.
Падпісаная ў сакавіку 1920 г. беларуска-польская дамова, у заключэньні якой з польскага боку ўдзельнічалі ўсё тыя ж У Рачкевіч і С. Ваявудзкі, толькі яшчэ болын заблытала справу стаўленьня польскіх уладаў да беларускага пытаньня. М. С. Касакоўскі намагаўся растлумачыць сытуацыю так:
ГІілсудзкі, Асмалоўскі, Рачкевіч, Кяневіч і шмат іншых перажылі калісьці ілюзіі, што існуе канкрэі ная Беларусь і магчымаўёй уваскрэсіць беларусаў; аднак яны прыйшлі да перакананьня, што знайсьці іх немагчыма. Яшчэ толькі Васілеўскі, Славэк, Ваявудзкі трымаюцца былых кансэрватыўных мрояўсвайго ідэйнага правадыра. Таксама цікавай падаецца кааліцыя ў беларускіх справах паміж эндэцыяй і сацыялістамі. Яны трымаюцца іншых поглядаў, нават іншых канцэпцыяў, аднак часова пагаджаюцца паміж сабою і дазваляюць праціўнікам праводзіць экспэрымэнт, разьлічваючы на ягоную няўдачу. Экспэрымэнталізм, аднак, характарызуе ў першую чаргу самога Пілсудзкага. Ён ведае, што абодва ягоныя выканаўцы, Ваявудзкі і Рачкевіч, дзейнічаюць па сваіх лініях, якія разыходзяцца ў розныя бакі. Пілсудзкі ня ўмешваецца, а толькі прыглядаецца; кожнаму дзеля падтрымкі шапне на вуха — «Ты маеш рацыю,а ня ён!» — і далей глядзіць, што з гэтага будзе. Так часамі робяцца адкрыцьці. Пілсудзкі, напэўна,
806 AAN. TSK. Sygn. 44. К. 4.
807 Archiwum PAN. Diariusz М. S. Kossakowskiego. Sygn. IV. T. 5.1920 r. S. 67—68.
разьлічвае, што гэтымі экспэрымэнтамі ён здолее знайсьці ключ да вырашэньня беларускага пытаньня808.
Як бы там ні было, само заключэньне беларуска-польскай дамовы сьведчыла хутчэй пра тое, што II аддзел і вясной 1920 г. у цэлым яшчэ трымаўся сваёй ранейшай палітыкі. Невыпадкова беларускія справы займалі галоўнае месца ў палітычным рапарце II аддзелу пры камандаваньні 4 арміі за канец красавіка 1920 г. Пры гэтым у згаданым рапарце асабліва падкрэсьлівалася, што тая схема паводзінаў у дачыненьні да беларускага руху, правядзеньне якой лабіраваў II аддзел, апраўдвае сябе, бо дазваляе прыцягнуць на свой бок беларускую эліту. Так, у дакумэнце сярод іншага адзначалася:
У сувязі з частковай рэалізацыяй беларускіх пагадненьняў ад 9 сакавіка, заўважаецца рост уплываў Найвышэйшай Рады, якая ў вачах беларускага грамадства атрымала ад Польшчы саступкі і грошы. Сур’ёзна ўзмацнілася праца каапэратываў, а таксама культурна-асьветніцкая і гаспадарчая; расьцярушаныя да гэтага часу ў пошуку кавалка хлеба беларускія дзеячы-інтэлігенты прыяжджаюць у Менск ужо ня дзеля палітычных нарадаў, а дзеля рэальнай працы ззабясьпечаным побытам. Зьменшылася колькасьць беспрацоўных і галодных да гэтага часу інструктараў і дзеячоў на правінцыі. Абапіраючыся на платны арганізацыйны апарат, з кожным днём пашыраюцца сфэры інтарэсаў і працы. Зразумелая рэч, што гэтыя ўплывы яшчэ не дасягаюць шырокіх масаў у форме, якая б зьмякчала польска-беларускія адносіны, там і надалей паглыбляецца антаганізм, працягваюць расьці рэвалюцыйныя настроі з усё больш шматлікімі спробамі іх рэалізацыі і існуе паняцьце: «паляк — гэта пан». Аднак, калі гаворка ідзе пра тых, хто ўжо як сьвядомыя беларусы назіралі цяжкасьці ў разьвіцьці беларускага руху без дапамогі з боку польскай дзяржавы, калі размова ідзе пра інструктарска-дапаможныя сілы, пра ўсю інтэлігенцыю і паўінтэлігенцыю, якая да гэтага часу скептычна глядзела на высілкі Найвышэйшай Рады, каб нешта атрымаць ад Польшчы, — дык сёньня папярэдняе становііпча зьмяняецца на нашую карысьць: самі сабой ліквідуюцца «галодныя і рэвалюцыйныя» настроі, а фінансавая залежнасьць — ускосна ад Польшчы, а непасрэдна ад Найвышэйшай Рады, псыхалягічна стварае «беларускі актывізм»809.