Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
1) прымаецца за аснову, што Беларусь існуе толькі па-за мсжамі польскай дзяржавы, і згодна з гэтым прынцыпам належыць падаўляць беларускую палітычную акцыю на тэрыторыі Польшчы;
2) абмяжоўваючы беларускую палітычную акцыю на тэрыторыі Польскай Рэспублікі, мэтазгодным зьяўляецца дапушчэньне культурна-асьветніцкай акцыі на тэрыторыях, населеных пераважна праваслаўным насельніцтвам, дзеля аслабленьня моцныху цяперашні час расейскіх уплываў;
3) з тае прычыны, што мэтай польскай палітыкі зьяўляецца ўзмацненьне польскага элемэнту на ўскраінах, атаксамаўтрыманьне мясцовага насельніцтваў прыхільным да польскай дзяржаўнасьці духу, належыць:
а) падтрымліваць польскія арганізацыі, у першую чаргу каапэратывы;
Ь) падтрымліваць польскую адукацыю, а беларускую — толькі ў праваслаўных асяродках;
с) рыхтаваць мясцовых людзей да заняцьця адміністрацыйных пасад, высылаючы іх дзеля гэтага на практыку ўэтнічна польскія землі828.
Нягледзячы на такія ў цэлым ня надта карысныя для беларусаў рашэньні, прынятыя на нарадзе, II аддзел Генэральнага штабу цалкам ім не падпарадкаваўся і імкнуўся ўсё ж утрымаць найбольш уплывовых віленскіх беларускіх дзеячоў у рэчышчы прыхільнай да Польшчы палітыкі. Хутчэй за ўсё, ня без удзелу польскай выведкі 3 лютага 1921 г. была арганізавана «канфэрэнцыя прадстаўнікоў Беларускага палітычнага камітэту В. Адамовіча і П. Алексюка з прадстаўнікамі іншых палітычных груп пп. Б. Тарашкевічам і А. Уласавым». Беларускамоўная копія пратаколу гэтай канфэрэнцыі захавалася ў архіўным фондзе II аддзелу. У гэтым пратаколе пісалася наступнае:
II. Тарашкевіч — выкладае погляд канечнасьці аб’яднанызя усіх напрамкаў беларускай палітычнай мысьлі пад агульным кіраўніцтвам Найвышэйшай Рады з тым, каб быў створаны як бы габінэт міністраў па прынцыпу запрашэньня прэм’ераў асоб з глаўных кірункаў беларускай палітычнай мысьлі. Такімі ён лічыць Слуцкую Беларускую Раду, Беларускі Палітычны Камітэт, групу Найвышэйшай Рады. П. Тарашкевіч накінуў' прыблізны пэрсанальны склад габінэту, у які б уваходзілі: Тарашкевіч — старшыня (Найвыш[эйшая] Рада), Адамовіч(БеларускіПалітычны Камітэт), Паўлюкевіч (Слуцкая Рада), Смоліч (Найвышэйшая Рада), Жаўрыд (Слуцкая Рада). Побач з гэтым Тарашкевіч лічыць натрэбным стварэньне пакуль што ваеннай нарады, якая магла б быць перайменавана ў Ваенную Раду, у склад Нарады [павінны] былі бы ўвайсьці: Балаховіч, прадстаўнік Вайсковай Камісіі, прадстаўнік Зялёнадубцаў, прадстаўнік вайсковых у Сярэдняй Літве — Іваноўскі, кандыдатура апошняга вызывае адмоўныя ўвагі са стараны сябраў Ка.мітэту.
828 LCVA.E21.Ap. І.В. 7. L 14.
Што датычыць адносін ваеннай нарады да габінэту, дык п. Тарашкевіч сам гэтае справы добра неўясьняе, а Уласаў гавора аб неактуальнасьці цяпер Найвышэйшай Рады, аб непатрэбе высуваньня яе на палітычны форум, аднак лічыць, што твораны габінэт мусіць мець прыёмную сувязь з Радаю829.
Перамовы з прадстаўнікамі Беларускага палітычнага камітэту (а празь іх фактычна і з II аддзелам) дзеячы, згуртаваныя вакол Найвышэйшай Рады, працягвалі і надалей, выяжджаючы дзеля гэтага ў тым ліку і ў Варшаву, нягледзячы на тое, што Рада БНР з Коўна адкрыта заклікала іх рашуча адмовіцца ад усялякага супрацоўніцтва з палякамі830. 15 сакавіка 1921 г., паводле рапарту, пададзенага камандзірам запаснога стралковага батальёну войска Сярэдняй Літвы і адначасова вайсковага кіраўніка беларускіх партызанскіх аддзелаў (як ён сам сябе рэкамэндаваў) падпалкоўніка Гапановіча Галоўнакамандуючаму войскамі Сярэдняй Літвы, у Вільні была створана «Беларуская краёвая палітычная група, якая цьвёрда стаіць на грунце польска-беларускага яднаньня», у якую, акрамя самога Гапановіча, увайшлі таксама такія вядомыя беларускія дзеячы, як Вацлаў Іваноўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Аркадзь Смоліч, Кузьма Цярэшчанка, Аляксандар Уласаў, Францішак Аляхновіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Фэлікс Стацкевіч і іншыя831. Зьвязаны з эміграцыйным урадам БНР беларускі дзеяч Уладзімер Пігулеўскі, які ў той час знаходзіўся ў Вільні, у сваёй справаздачы Вацлаву Ластоўскаму ад 1 красавіка 1921 г. таксама згадваў пра вядзеньне беларусамі перамоваў з палякамі, а створаную імі структуру на чале з В. Іваноўскім і А. Смолічам менаваў «Камітэтам польска-беларускага збліжэньня»832.
Гэты камітэт, відаць, успрымаўся польскімі службоўцамі толькі як прамежкавая стадыя на шляху да стварэньня больш сур’ёзнай беларускай прапольскай палітычнай структуры. Для практычнай рэалізацыі гэтай амбітнай задумы была зроблена стаўка на Яўгена Ладнова — міністра замежных справаў БНР, які яшчэ раней быў завербаваны II аддзелам для працы сярод беларускіх дзеячоў у Парыжы і Празе з выдаткаваньнем на ягоную выведную дзейнасьць 5 тысяч франкаў штомесяц833. Неабходнасьць прыезду Ладнова ў Вільню была артыкулявана яшчэ ў лістападзе 1920 г. падчас вышэйзгаданай нарады ў беларускай справе польскіх вайсковых і цывільных колаў, але зьявіўся ў Вільні ён толькі ў красавіку 1921 г. Адразу пасьля прыезду Я. Ладноў здолеў пераканаць мясцовых дзеячоўу неабходнасьці стварэньня адзінага каардынацыйнага цэнтру беларускага руху, які б адцягнуў частку беларусаў з-пад уплываў Нямеччыны і Савецкай Расеі, і тым самым падтрымаў Ю. Пілсудзкага ў ягоных намаганьнях па стварэньні адміністрацыйна-аўтаномнай адзінкі ў складзе польскай дзяр-
829 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. 1.303.4.5169.
830 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. С. 1044—1045.
831 LCVA.E21.Ap. 1.B.7.L.89.
832 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. С. 1074.
833 AAN. Ministerstwo Spraw Zagranicznych (MSZ). Sygn. 5326. K. 27—28.
жавы834. Вынікам гэтых дзеяньняў стала стварэньне 17 красавіка 1921 г. Беларускага дзяржаўнага камітэту, якому Найвышэйшая Рада (якая да гэтага часу фактычна існавала ўжо толькі на паперы), дэлегавала свае паўнамоцтвы галоўнага прадстаўнічага органу835. «Пілсудчыкі, уступіўшы зь Беларускім дзяржаўным камітэтам у перагаворы, — сьведчыў Б.Тарашкевіч, — ... запэўнялі, што Пілсудзкі мае цьвёрды намер разьвязаць віленскую праблему ў сэнсе аўтаномна-фэдэрацыйным з краёвым соймам у Вільні»836.
Галоўнай мэтай, якая ставілася II аддзелам пры стварэньні Беларускага дзяржаўнага камітэту, быў перанос каардынацыйнага цэнтру беларускага нацыянальнага руху з Коўна, дзе ў той час афіцыйна знаходзіўся ўрад БНР, у Вільню. Дзеля гэтага II аддзел спрыяў узаемным кантактам віленскіх і ковенскіх беларусаў, забясьпечваючы віленскіх дзеячоў, якія кіраваліся ў Коўна, неабходнымі пропускамі і нават аказваючы ім матэрыяльную падтрымку837.
Сярод іншага Беларускі дзяржаўны камітэт паводле жаданьня II аддзелу ўпаўнаважыў Я. Ладнова падпісаць дамову аб узаемадзеяньні з генэралам Станіславам Булак-Балаховічам838. Беларускі дзеяч Кузьма Цярэшчанка згадваў пра гэта празь некалькі месяцаў пасьля падзеяў:
Паручнік Блонскі, афіцэр II аддзелу, увесь час быўшы афіцэрам зьвязі паміж Начэльным Давуцтвам і Балаховічам... заявіў, што хоча па вельмі важнай справе перагаварыць зь беларусамі. Гаварыў я і Смоліч. Ён перадаў што Начэльнае Давуцтва з прыемнасьцю будзе падтрымліваць беларусаў у іх змаганьні з балыпавікамі, але для большай карысьці трэба аб’яднаць беларускія небальшавіцкія групы. Нач. Дав. раіць перагледзець нашыя адносіны да Балаховіча і ісьці разам зь ім як з чалавекам вельмі здольным. Прапанаваў арганізаваць асобны камітэт, які здолее атрымаць ад французаў падтрыманьня, як грашыма так і зброяй. Пры гэтым дадаваў, што французы бяз ума ад Балаховіча і што калі яны будуць з кім гаварыць зь беларусаў, дык толькі зь ім839.
Факт вядзеньня перамоваў з Балаховічам і тое, што падчас іх былі дасягнутыя некаторыя пазытыўныя вынікі, пацьвярджаў у сваіх паказаньнях і Браніслаў Тарашкевіч840.
834 Сам Ладноў у 1923 г. заяўляў, што ён «на аснове дакумэнтаў і канфідэнцыйнай інфармацыі» здолеў давесьці беларускім дзеячам, іпто паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай заключана патаемная змова, якая скіравана суі іраць Польшчы і Антан ты і мае на мэце: 1) і іаўзьдзейнічаць на абвастрэньне адносін паміж палякамі ібеларусамі, літоўцамі і ўкраінцамі, выклікаць нацыянальныя, рэліпйныя і клясавыя сутычкі; 2) на рэпрэсіі потьскіх уладаў адказаць узмацненьнем антыіюльскай прапаганды ў краіне і ўза.межнай прэсе 3) у адпаведны момантўзьняць нацыянальнае паўстаньнеў Беларусі, на Валыні,у Галіччыне і ў Сілезіі; 4) выклікацьузброеную ініэрвэнцыю Савецкай Расеі ўабарону «ўцісканых братоў» і такім чынам ліквідаваць Полыпчу. Гл.: Ladnow, Е; Dubiejkowski L List do redakcji II Kurjer Porannv. 1923.12 kwietnia. № 73.
833 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. С. 1082— 1083.
836 Аўтабіяграфія Браніслава Адамавіча Таравікевіча... С. 121.
837 Тамсама.
838 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2.С. 1090—1091.
839 НАРБ. Ф. 60. Воп. 3. Спр. 456. А. 30—35адв,—41адв., 45адв.—49.
840 Аўтабіяграфія Браніслава АдамавічаТарашкевіча... C.121.
Надзеі, якія віленскія беларускія дзеячы ў той час зноў пачалі ўскладаць на падтрымку сваіх нацыянальных памкненьняў з боку польскіх палітыкаў — прыхільнікаў ідэяў фэдэралізму, знайшлі сваё адлюстраваньне і на старонках мясцовай беларускай прэсы. Так, А. Луцкевіч пад псэўданімам «В. Каліноўскі» неўзабаве пасьля заснаваньня Беларускага дзяржаўнага камітэту пісаў:
Калі ідзе гутарка аб Польшчы сучаснай, аб Польшчы Грабскіх і Дмоўскіх, дык хіба ня знойдзецца ніводнага беларуса, каторы бы сказаў: так! Але апрача гэтай панскай I Іольшч ы ёсьць і тая другая — народная, тая, што на адзін момант паказала свой праўдзівы твар, выганяючы наездчыкаў і творачы сапраўды дэмакратычны ўрад... 3 той другой Полыпчай мы хочам і можам ісьці841.
Аднак жа ўжо ў хуткім часе (паводле Б. Тарашкевіча, праз «тры ці чатыры месяцы») усе крокі беларускіх дзеячоў ў гэтым кірунку былі спыненыя, а Беларускі дзяржаўны камітэт зьліквідаваны, нібыта пасьля таго, як беларускія дзеячы даведаліся пра цесныя сувязі Я. Ладнова з францускай выведкай і II аддзелам842. Аднак жа апісаны вышэй характар узаемаадносін беларускага нацыянальнага руху з II аддзелам перад гэтым дазваляе да такога тлумачэньня правалу місіі Ладнова ставіцца скептычна, тым больш што і Браніслаў Тарашкевіч, і Антон Луцкевіч, са словаў якіх нам у асноўным вядомыя падрабязнасьці гэтай справы, пісалі свае сьведчаньні ў вельмі спэцыфічнай сытуацыі — фактычна даючы паказаньні НКВД. Тое, што за ідэяй заснаваньня Беларускага дзяржаўнага камітэту стаіць II аддзел Генэральнага штабу, не магло ад самага пачатку быць таямніцай для людзей, якія самі з гэтай установай цесна супрацоўнічалі выключна ў інтарэсах, як яны, безумоўна, лічылі, беларускай справы. У любым выпадку, гэтае пытаньне патрабуе больш грунтоўнага дасьледаваньня.