Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Пільны нагляд за балахоўцамі, якія знаходзіліся ў Вільні, вёўся палітычнай паліцыяй яшчэ ад траўня 1921 г., а непасрэдная кампанія ліквідацыі іх дзейнасьці была ажыцьцёўлена пасьля атрыманьня 29 ліпеня 1921 г. Дэлегатам ураду шыфраванай тэлеграмы з Варшавы з подпісам М. С. Касакоўскага, у якой той паведамляў, што «польскі ўрад пастанавіў ліквідаваць усю дзейнасьць генэрала Балаховіча і ягонага атачэньня. Трэба неадкладна падрыхтаваць ліквідацыю ўсталяваньнем пільнага нагляду. Падрабязнасьці выкананьня абгаворым у Варшаве 1 жніўня, калі Вы прыедзеце»*52.
У час падрыхтоўкі да акцыі быў распрацаваны адмысловы дэталёвы плян па нэўтралізацыі самога генэрала Балаховіча, які, між іншага, прадугледжваў наступнае:
Пасьля правядзеньня арыштаў яго афіцэраў выклікаць самога генэрала Балаховіча ўбюро мясцовай палітычнай паліцыі і, пакінуўшы яму 10 дзён часу на вырашэньне сваіх справаў, рэкамэндаваць выехаць за межы тэрыторыі Сярэдняй Літвы ў выбраным ім самім кірунку. Наколькі магчыма, паводзіцьсябеўдачыненьні даяго ветліва — робячы магчымым і палягчаючы як мага хутчэйшы яго выезд. Паперы, карэспандэнцыю і фатакарткі — сканфіскаваць для магчымага далейшага ўжытку, а на зброю і амуніцыю накласыіі арышт. Наўвесь часзнаходжаньня натэрыторыі Сярэдняй Літвы аддаць яго пад адкрыты нагляд — адначасова вызначаючы аднаго функцыянэра ту-
850 Улічваючы тое, што на працягу першай паловы 1921 г. з ініцыятывы II аддзелу адбываўся працэс некаторага збліжэньня Станіслава Булак-Балаховіча зь віленскімі беларускімі дзеячамі, рэпрэсіі супраць балахоўцаў таксама можна разглядаць як у пэўнай ступені зьвязаныя з працэсам агульнага падаўленьня беларускага руху ў Сярэдняіі Літве ў другой палове 1921 г., нягледзячы на тое, што стаўленьне да Булак-Балаховіча і балахоўцаўу беларускіх асяродках было зусім неадназначнае, а на Беларускай нацыянальна-ііалітычнай канфэрэнцыіў Празеў верасьні 1921 г. была нават прынята адмысловая рэзалюцыя з асуджэньнем дзейнасьці генэрала.
851 LCVA.E19.Ap. І.В. 73. L. 4.
852 Тамсама.
тэйшай палітычнай паліцыі — з мэтай кантролю адкры гага нагляду і прадухіленьня магчымасьці яго подкупу. Па дарозе за генэралам Балаховічам мусіць назіраць адмысловы агент, а на месцы, дзе асядзе, ён мусіць быць пераданы для нагляду дзяржаўнай паліцыі. Магчымы выезд Балаховіча ў Ковенскую Літву ці Савецкую Расею не павінен быць дапушчаны. Усіх яго афіцэраў, якія вядомыя мясцовай палітычнай паліцыі разам зь яе экспазытурамі, — арыштавацьу адзін дзепь іўадну гадзіну, правесьціўіх хатні і асабісты ператрус — зь яго ж вынікамі рабіць па аналёгіі з генэралам Балаховічам 853.
Арышт 12 афіцэраў-балахоўцаў на чале з братам Станіслава БулакБалаховіча Юзафам быў ажыцьцёўлены 16 жніўня 1921 г. у адпаведнасьці з вышэйзгаданым плянам. Цікава, што гэтую акцыю, як вынікае з архіўных дакумэнтаў, Палітычная паліцыя праводзіла ў паразуменьні з II аддзелам Галоўнага камандаваньня Войска Сярэдняй Літвы. Так, паводле дакладу дарадцы па адміністрацыйных справах Дэлегата ўраду Польскай Рэспублікі ў Вільні Гедройца свайму шэфу ад 19 ліпеня 1921 г., усе рапарты, якія да яе паступалі, палітычная паліцыя перасылала ў II аддзел, у той час як, напрыклад, дырэктар Дэпартамэнту ўнутраных справаў інфармаваўся пра ўсе справы толькі «павярхоўна»™. В. а. Дэлегата А. Тупальскі сьцьвярджаў у сваім дакладзе Касакоўскаму, што
прычынай такога падыходу да справы палітычнай паліцыі можа быць тое, што яна была сфармаваная шляхам перадачы Дэпартамэнту ўнутраных справаў Сэкцыі дэфэнзывы II аддзелу Войска Сярэдняй Літвы. Фактычна зьмянілася толькі крыніца яе фінансаваньня, бо замест Міністэрства вайсковых снраваў іх цяпер аплочвае Часовая ўрадавая камісія, а праца і надалей скаардынавана з II аддзелам Галоўнага камандаваньня Войска Сярэдняй Літвы855.
Такое збліжэньне пазыцыяў паміж вайсковымі і цывільнымі ўладамі, магчыма, было, сярод іншага, і вынікам палітыкі палкоўніка Станіслава Блэшынскага, які 5 сакавіка 1921 г. заняў пасаду начальніка штабу Групы Войска Сярэдняй Літвы. Заступаючы да выкананьня сваіх абавязкаў, ён мерыўся «выкараніць палітыканства, якое заўважаецца ў дзейнасьці II аддзелу... і забараніць суперніцтва паміж Тэатрам Рэспублікі (Рэчы Паспалітай) (Польскі Тэатар) і Тэатрам Сярэдняй Літвы («Жаўнерскі» Тэатар)»856. Але ў той жа час відавочна, што канчатковая параза фэдэрацыйных канцэпцый, якія ва ўмовах існаваньня Сярэдняй Літвы па інэрцыі яшчэ намагаліся нейкі час працягваць некаторыя функцыянэры II аддзелу, не была вынікам толькі ўнутрыпалітычнай сытуацыі і расстаноўкі палітычных сілаў у кіраўніцтве гэтай марыянэткавай дзяржавы. Маргіналізацыю фэдэралістаў у Сярэдняй Літве несумненна трэ-
853 LCVA.E 19. Ар. І.В. 73. L34.
854 Тамсама. I.. 34адв.
855 Тамсама. 1.. 27адв.
856 Krajewski, Z. Geneza і dzieje wewn^trzne Litwy Srodkowej (1920— 1922). Lublin, 1996. S. 82.
ба зьвязаць і з агульным зьмяншэньнем ролі ў польскай палітыцы ў гэты час іх галоўнага апекуна Юзафа Пілсудзкага. Пасьля заканчэньня ваенных дзеяньняў з Савецкай Расеяй у Варшаве з новай сілай разгарнулася змаганьне за ўплывы паміж прыхільнікамі Пілсудзкага і прадстаўнікамі нацыяналдэмакратычнага лягеру. Значэньне пасады Галоўнакамандуючага, якая ва ўмовах вайны натуральным чынам была найважнейшай у краіне, пасьля заключэньня міру зьмяншалася, на першае ж месца ў структуры ўлады выходзіў Сойм, у якім перавагу мелі перакананыя палітычныя апанэнты Пілсудзкага, зь якімі ён на працягу ўсяго свайго жыцьця бескампрамісна змагаўся — нацыянал-дэмакраты (эндэкі).
Ужо ў пачатку 1921 г. Пілсудзкі атрымаў некалькі відавочных палітычных паразаў. Умовы Рыскага міру, заключанага 18 сакавіка 1921 г., больш адпавядалі пажаданьням эндэкаў, чым пілсудчыкаў, і фактычна азначалі крах фэдэрацыйнай канцэпцыі Пілсудзкага. А за дзень да гэтага эндэкамі быў праведзены праз Устаноўчы Сойм такі праект Канстытуцыі краіны, у якім пасада Прэзыдэнта як кіраўніка дзяржавы мела толькі сымбалічнае значэньне, і было відавочна, што нацыянал-дэмакраты правялі гэтую норму з адзінай мэтай — не дапусьціць канцэнтрацыі ў руках Пілсудзкага (найбольш рэальнага кандыдата ў Прэзыдэнты) занадта вялікай улады. Здабыцьцё ж на будучых выбарах блізкімі да Пілсудзкага палітычнымі сіламі большасьці ў парлямэнце выглядала ў тагачасных варунках нерэальным.
Прычыны фактычнага пройгрышу (як пасьля аказалася, толькі часовага) Пілсудзкага сваім апанэнтам пасьля заканчэньня актыўных вайсковых дзеяньняў на Ўсходнім фронце добра акрэсьліў у свой час польскі гісторык Анджэй Гарліцкі:
Ён несумненна дасягнуў посьпеху ў зьяднаньні войска і падпарадкаваньні яго сабе.
Але... генэральскі асяродак ня быў інтэграваны, і ў сэнсе палітычным Пілсудзкі яго падпарадкаваць сабе ня здолеў. Лепей, хоць таксама ня цалкам здавальняюча, выглядала сытуацыя ў афіцэрскім корпусе. Ва ўсялякім выпадку, не ўдаючыся ў падрабязныя разважаньні, можна сказаць, што не ўдалося стварыць з войска бездакорнага інструмэнту палітычнага дзеяньня.
Гэта было настолькі важна, піто, трацячы ў мірных умовах магчымасьць распараджаццаарміяй, Пілсудзкі рабіўся палітыкам, пазбаўленым больш шырокай падтрымкі. Бэльвэдэрскі лягер — у больш вузкім разуменьні гэтага тэрміну — складала, нягледзячы на ўсё, даволі нешматлікая група давераных асоб Камэнданта, якая, аднак, мела істотны ўплыў на такія важныя галіны дзяржаўнага жыцьця, як войска і замежная палітыка. У больш шырокім разуменьні бэльвэдэрскі лягер складалі ППС, ПСЛ «Вызваленьне» і ня вельмі шматлікія інтэлігенцкія групоўкі. Адданыя Пілсудзкаму дзеячы гэтых партыяў стваралі магчымасьць адпаведнага імі кіраваньня, але толькі да пэўных межаў857.
Да гэтага можна яшчэ дадаць, што пасьля афіцыйнага заканчэньня польска-савецкай вайны вайна за межы Польшчы ня скончылася, аднак
8’ (Jarlicki, A. U zrodd obozu bel wederskiego. Warszawa, 1981. S. 357.
яе асноўны фронт перамясьціўся з усходу (дзе, акрамя Віленшчыны, заставалася фармальна нявызначаным пытаньне дзяржаўнай прыналежнасьці і Ўсходняй Галіччыны) на захад, дзе ў траўні 1921 г. выбухнула ўжо трэцяе па ліку польскае паўстаньне ў Верхняй Сілезіі, якая, паводле вынікаў раней праведзенага плебісцыту, павінна была ўвайсьці ў склад Нямеччыны. Сілеская праблема ў рэшце рэшт была вырашаная ў кастрычніку 1921 г. шляхам падзелу спрэчных тэрыторый, а да таго часу захаваньне міру на ўсходзе было для Польшчы жыцьцёва неабходным, бо вядзеньня вайны на два франты краіна магла проста ня вытрымаць. Фэдэрацыйная ж канцэпцыя MarBa паўнавартасна адрадзіцца і зноў быць пастаўлена на парадак дня толькі пры адной умове — ануляваньні Рыскага міру і пачатку новага ўзброенага канфлікту з бальшавікамі.
Пілсудзкі, як падаецца, добра ўсьведамляў правал сваёй усходняй канцэпцыі ўжо пасьля заключэньня прэлімінарнай мірнай дамовы з бальшавікамі 12 кастрычніка 1920 г. і наступных няўдач падтрыманых палякамі Слуцкага паўстаньня і вайсковай выправы Станіслава БулакБалаховіча. Іак, у сьнежні 1920 г. у размове з польскімі афіцэрамі на Віленшчыне начальнік польскай дзяржавы заявіў:
Мы павінны цяперзноўзаняць Kiev і Менск, кабздолець злучыцьфэдэрацыяй ці уніяй з Польшчай усю Ўкраіну, Беларусь і Літву... Польшча гэтага ня хоча, ягелёнскія ідэі ёй чужыя, а акрамя таго — Польшча вельмі вычарпаная доўгай вайной, войска наша вельмі стомленае... і беднае. 1Іе, мы ня можам ускласьці на сябе гэтую задачу858.
Праўда, і пэўны час пасьля гэтага выказваньня Пілсудзкі, паводле польскіх дасьледчыкаў, усё ж да канца не выключаў (ці, хутчэй, меў у душы надзею), што Рыская дамова — гэта «толькі пераходная фаза, якая ў любы момант можа перайсьці ў стан вайны. У сувязі з гэтым польскі ўрад, а хутчэй органы II аддзелу Генэральнага штабу падтрымлівалі арганізацыі расейскіх белагвардзейцаў і ўкраінскіх нацыяналістаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы»*59. 3 інфармацыі ж, выкладзенай у гэтым артыкуле вышэй, відаць, што II аддзел пэўны час неафіцыйна падтрымліваў ня толькі расейцаў і ўкраінцаў, але і беларусаў. Аднак жа чым больш праходзіла часу, тым больш рабілася відавочным, што новая вайна з Саветамі ў найбліжэйшы час для Польшчы зусім некарысная, і ў сувязі з гэтым кола прыхільнікаў «фэдэралісцкай канцэпцыі» сярод польскіх палітыкаў надалей няўхільна звужалася. У рэшце рэшт сам Ю. Пілсудзкі на чарговую скаргу з боку У. Рачкевіча, што той адчувае супраць сябе нейкую агітацыю і што ў вырашэньні беларускай справы яму шкодзіць ад імя II аддзелу Ваявудзкі, згодна са сьведчаньнем М. Касакоўскага, адказаў: «На жаль, на II аддзел цяпер я ня маю ўплываў... Беларускую палітыку хай чэрці возьмуць. Цяпер