Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Аднак жа ў цэлым падчас выбараў, нягледзячы на ўсе намаганьні, II аддзел ня змог вырашыць пастаўленыя задачы ні на першым, ні на другім кірунку сваёй дзейнасьці. Палянафільскія беларускія дзеячы на выбарах цалкам праваліліся, у той час як Блёк нацыянальных меншасьцяў, які так і не ўдалося раскалоць, дабіўся несумненнага посьпеху881. Беларусы са сьпісу Блёку, якія прайшлі ў парлямэнт, утварылі ў ім Беларускі пасольскі клюб. Гэты клюб адразу вылучыўся на ролю новага цэнтру беларускага нацыя-
880 Падрабязьней пра гэта іл.: Пашкевіч, A. В. Беларускія паланафільскія арганізацыі і дзеячы падчас парламенцкіх выбараў у I Іольшчы ў 1922 г. // Problemy cywilizacyjnego rozwoju Bialorusi, Polski, Rosji i Ukrainy od korica XVI11 do XXI wieku. Krakow: Wydawnictwo Uniwersytetu Jagiellonskiego, 2007. S. 161 — 164.
1,81 Адзначаная вышэй поўная раўнавага ў тагачаснай расстаноўцы ўзаемна варожы.х палітычных сілаўу краіне забясьпечыла адносную дэмакратычнасьць нравядзеньня выбараў — ніводны з двух асноўных палітычных лягераў не канцэнтраваў у сваіх руках столькі ўлады, каб мець магчымасьць рабіцьзначныя злоўжываньні насваю карысьць. Таму парлямэнцкія выбары 1922 г. увайшлі ў гісторыю як самыя дэмакрагычныя ў міжваеннай Полыіічы. Такімі спрыяльнымі ўмовамі выдаі на скарысталася трэцяя сіла — выбарчы Блёк нацыянальных меншасьцяў, які ў маштабах усёй краіны заняў другое месца сярод усіх выбарчых сьпісаў, атрымаўшы на выбарах у Сойм 1 397 538 галасоў (15,9% агульнай колькасьці адданых сапраўдных галасоў) і здабыўшы 66 пасольскіх мандатаў з 444 (сярод іх 11 беларускіх), а ў выбарах у Сэнат — 919 407 галасоў (18,35%) і 23 сэнатарскія мандаты са 111 (Збеларускія).
нальнага руху ў Полыпчы і, натуральна, стаў аб’ектам пільнай увагі з боку II аддзелу.
Аднак жа сытуацыя ў параўнаньні з ранейшымі часамі кардынальна зьмянілася, і з гэтага часу ў II аддзеле Генэральнага штабу ўжо больш не вядзецца гаворкі пра спрыяньне разьвіцьцю ляяльнага ў адносінах да Польшчы беларускага руху, а назіраецца адно толькі імкненьне да яго разьбіцьця, дыскрэдытацыі і маргіналізацыі. Адносіны ж зь беларускім нацыянальным асяродкам адпаведна набываюць яскравы характар супрацьстаяньня. Асабліва варта падкрэсьліць тое, што ў гэты час фактычна зьнікаюць ранейшыя прынцыповыя супярэчнасьці паміж рознымі польскімі спэцслужбамі ў поглядах на «беларускае пытаньне». У большасьці польскіх дзяржаўных функцыянэраў замацоўваецца ўстойлівы погляд на нацыянальныя меншасьці ў Польшчы, у тым ліку і на беларусаў, як на элемэнт палітычнай і гаспадарчай дэстабілізацыі ў краіне ды аб’ект замежных, антыдзяржаўных уплываў. Супрацоўнікі II аддзелу ня сталі ў гэтым пляне выключэньнем.
Праўда, пэўны час, пакуль на адказных пасадах у II аддзеле дзе-нідзе заставаліся былыя пілсудчыкі, у адносінах II аддзелу зь беларусамі яшчэ можна заўважыць пэўны водгалас колішніх асаблівых узаемадачыненьняў. Так, яшчэ 26 лютага 1923 г. беларускі соймавы пасол Фабіян Ярэміч меў прыватную гутарку з паручнікам Станіславам Блонскім882. У сваім данясеньні па выніках сустрэчы Блонскі гэтак перадаў паводле словаў Ф. Ярэміча беларускі погляд на прычыну ўзаемнага канфлікту:
Беларусы падчас выбараў далучыліся да Блёку нацыянальных меньшасьцяў адзіна толькі дзеля таго, што іх зьняважылі: польскі ўрад на мэмарыял беларусаў, у якім яны прасілі субсыдыяў на выбары, наагул не адказаў, ніводнае з польскіх аб’яднаньняў, уключаючы «Вызваленьне», зь беларусамі ствараць супольны блёк не жадалі, а аб матэрыяльнай дапамозе таксама нават не ішла гаворка... Генэрал Сікорскі (тагачасны прэм'ер Польшчы.завыказваньневотумудаверукабінэту якогаўстудзені 1923 г. галасавалі сярод іншых і беларускія паслы — аўтары) яшчэ можа выправіць зло. Беларусы жадаюць толькі таго, што ім належыць згодна з Канстытуцыяй.
Як даносіў Блонскі,
пасол Ярэміч падкрэсьліваў... — зь беларусамі лешп вясьці шчырую і адкрытую палітыку, што было б больш карысным як для польскай дзяржавы, так і для беларускай меншасьці883.
Прапановы аб правядзеньні больш лагоднай у дачыненьні да беларусаў палітыкі выказваліся і з польскага боку. У рэфэраце II аддзелу «Палітыка
882 322жніўня 1921 г. да 20 кастрычніка 1923г. СтаніслаўБлонскі-Лісбыўіптатнымрэфэрэнтам Аддзяленьня (Рэфэрату) паснравах нацыянальнасьцяў II аддзелу Генэральнага ппабу. Гл.:CAW Kolekcja Akt Personalnych. Sygn. I.481.B.8723 (Stanislaw Btoriski). S. 1.
883 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. 1.303.4.2475. K. 150.
Беларускага соймавага клюбу», падрыхтаваным у пачатку 1923 г., адзначалася:
У гэты момант... існуе надзвычай зручная магчымасьць для ўцягваньня беларусаў у арбіту польскіх уплываў. Гэта маглі 6 зрабіць польскія левыя партыі: 11ПС і «Вызваленьне», да якіх беларусы маюць найбольш даверу, калі б тыя захацелі больш шырока заняцца беларускім пытаньнем і шчыра падтрымалі 6 беларускія патрабаваньні ў сойме. Дзеля нязначнай ііадрыхтаванасьці да парлямэнцкай працы бсларускіх паслоў, а таксама моцнага палянафільскага настрою найболып падрыхтаваных (Тарашкевіч), здабыцьцё сталых уплываў на палітыку беларускага клюбу для вышэй пералічаных польскіх партыяў ня склала 6 вялікай цяжкасьці. Гэта была 6 надзвычай пажаданая праява, улічваючы неабходнасьць недапушчэньня новай кансалідацыі блёку меншасьцяў, а таксама ўлічваючы цэлы шэраг іншых мэтаў агульнапалітычнага плану884.
Аднак жа гэтыя прапановы так у рэшце рэшт прапановамі і засталіся, ніякага ўвасабленьня на практыцы не атрымаўшы. Беларускія соймавыя паслы і сэнатары, прагаласаваўшы ў студзені 1923 г. за аказаньне даверу ўраду на чале з Уладзіславам Сікорскім, чакалі ад яго канкрэтных крокаў, скіраваных на зьмену нацыянальнай і сацыяльнай палітыкі ў паўночна-ўсходніх ваяводзтвах, да траўня 1923 г., пасьля чаго, нічога пазытыўнага для сябе не дачакаўшыся, перайшлі ў апазыцыю да новага польскага правацэнтрысцкага ўраду на чале зь Вінцэнтам Вітасам. Дадзены крок сымбалічна супаў з пачаткам першага масавага палітычнага працэсу супраць беларусаў у Польшчы — т. зв. «працэсу 45-ці» ў Беластоку, на якім перад судом былі пастаўленыя ўдзельнікі беларускай антыпольскай партызанкі на тэрыторыі Беласточчыны і Гарадзеншчыны. Сярод сьведкаў абвінавачваньня прысутнічалі і прадстаўнікі польскай выведкі, як, напрыклад, начальнік II аддзелу пры Камандаваньні акругі корпусу (DOK) III з цэнтрам у Горадні Станіслаў Ярэцкі885. Большасьць абвінавачаных беларусаў, у тым ліку і «недатыкальны» пасол на Сойм Сяргей Баран, атрымалі даволі вялікія тэрміны турэмнага зьняволеньня, і фактычна гэтым самым быў акрэсьлены асноўны кірунак палітыкі, да якога ў рэшце рэшт схіліліся польскія ўлады супраць беларускага руху ў Польшчы. Гэты кірунак быў перадусім рэпрэсіўны, і фактычна на працягу ўсяго міжваеннага пэрыяду ўсе без выключэньня польскія
884 CAW. Oddzial II SztabuGenerainego.Sygn. 1.303.4.2664. Podteczka4.
88’ Цікава, дарэчы, як характарызаваў Станіслава Ярэцкага карэспандэнт віленскай беларускай газэты «Наійаежыцьцё»ўсваім рэпартажыз працэсу: «КапітанЯрэцкі... —гэта клясычны экзэмпляр той тыповай для «Польшчы Пілсудзкага» чалавечай пароды, якая таклёгка аб’яднала ў сабе адзнакі «сацыялізму» з актыўнай службай у «ахранцы», — «штабныя аксэльбанты з чырвонай какардай»... Гэта добра выхаваны, карэктны, асабіста заслугоўваючы на даверые, прадстаўнік «чыстых» вярхоў дэфэнзывы, які ня ведае тэй «чорнае» працы, празь якую атрымліваюцца тыя «паведамленьні агентаў», якімі ён бяскрытычна апэрыруе, будуючы на іхусю будову свайго «элебората». Трагізм ягонага становішчаў тым, што пры ўсім сваім асабістым недаверыі... нават пагардзе да сваіх агентаў, ён усё ж такі астаецца цалком у іхніх руках» (Нашае жыцьцё. 1923.25 чэрвеня. № 6. С. 4.).
384 Замест пасьляслоўя ўрады яго трымаліся, дапускаючы часам у тактычных мэтах толькі нязначныя зьмякчэньні і адступленьні.
II аддзелу Генэральнага штабу ў такіх умовах адводзілася толькі роля інфільтратара беларускага асяродку ў Полыпчы з мэтай яго наступнай дыскрэдытацыі, разьбіцьця і пазбаўленьня ўсялякай палітычнай ролі як аб’екта замежных уплываў. Самастойным палітычным цэнтрам II аддзел быць ад гэтага часу перастаў, тым больш што ў тым жа траўні 1923 г. Юзаф Пілсудзкі на нейкі час перастаў увогуле ўплываць на польскую палітыку, сышоўшы з пасады начальніка Генэральнага штабу і на тры гады самаізаляваўшыся ў правінцыйным Сулеювэку. Узаемаадносіны беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы і II аддзелу Генэральнага штабу пачалі грунтавацца зусім на іншых у параўнаньні з ранейшымі часамі прынцыпах, і абвінавачваньне таго ці іншага беларускага дзеяча ў супрацоўніцтве з II аддзелам зрабілася сынонімам нацыянальнай здрады. Але гэта ўжо іншая, ня менш цікавая праблема, асобныя элемэнты якой аўтарамі гэтага артыкулу ўжо ў той ці іншай ступені закраналіся ў папярэдніх публікацыях886.
Коратка ж падсумоўваючы сказанае ў дадзеным артыкуле, можна адзначыць, што ва ўмовах супярэчлівасьці агульнага курсу польскай палітыкі адносна беларусаўу 1919—1923 гг. такі ж супярэчлівы характар мела і палітыка II аддзелу Галоўнага камандаваньня (Генэральнага штабу) Войска Польскага. 3 аднаго боку, асобныя ягоныя функцыянэры бралі актыўны ўдзел у фармаваньні прапольскіх плыняў сярод беларускіх дзеячоў, але з другога — дэфэнзыва магла ў выпадку патрэбы ўжываць і рэпрэсіўныя сродкі ўзьдзеяньня на дзеячоў, неляяльных да Польшчы. Гэтая супярэчлівасьць, аднак, амаль цалкам зьнікае на мяжы 1922—1923 гг., калі адбыліся прынцыповыя зьмены, у тым ліку і кадравыя, як у II аддзеле, так і ў беларускім руху.
Андрэй Чарнякевіч, Аляксандар Пашкевіч
886 Пашкевіч, A. В.; Чарнякевіч, A. М. Атаман Дзяргач: невядомыя старонкі біяграфіі, ці да гісторыі палітычнага авантурызму ў беларускім нацыянальным руху// Берасцейскі хранограф. 2004. Вып. 4. С. 314—334; Пашкевіч, А.; Чарнякевіч, А. «Стары нямецкі агент» ці «Бацька радзіміцкага народу»? // Arche Пачатак. 2005. № 4. С. 147—165; Рапарты Р. Зямкевіча ў 11 аддзел Генеральнага штаба польскага войска за 1922 г. / Публікацыя A. В. Пашкевіча і A. М. Чарнякевіча II Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 6. Мінск, 2005. С. 248—260; Чарнякевіч А.; Пашкевіч А. Псіхалогія здрады: беларускі нацыянальны рух вачыма канфідэнта II аддзела польскага Генеральнага штаба// Arche Пачатак. 2005. № 6. С. 214—271; Czerniakiewicz, A. Raporty Romualda Ziemkiewicza z lat 1923—1925 // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 2007. № 27. S. 224—275; Чарнякевіч, A.; Пашкевіч, A. У справе рапартаў Зя.мкевіча 11 Bialoruskie Zeszyty Historyczne. 2007. № 28. S. 279—280; Чарнякевіч, A. Ад супрацоўніцтва да здрады: беларускі pyx і II аддзел Польскага Генеральнага штабу 1919—1939 г. // Гістарычны альманах. 2007. Т. 13. С. 13-48.