Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
117.97 МБ
У той жа час у другой частцы гэтага ж распараджэньня адзначалася, што
паводле прэлімінарнай мірнай дамовы якая-небудзь падтрымка, дапамога або забесьпячэньне беларускага ўраду і беларускіх аддзелаў зьяўляецца недапушчальным і ня можа мець месца. Трэба гэтыя непадтрыманьне і недапамогу рабіць афіцыйна і дэманстратыўна819.
III.
Параза Слуцкага паўстаньня разам зь няўдачай вайсковай кампаніі генэрала С. Булак-Балаховіча, якая адбывалася ў той жа самы час і атрымала шырокую падтрымку з боку Ю. Пілсудзкага і II аддзелу820, выразна засьведчыла, што мары беларускіх дзеячоў пра стварэньне ўласнай дзяржавы, ня маюць шанцаў на ажыцьцяўленьне, прынамсі ў найбліжэйшы час. Рабілася відавочным, што надыходзяць новыя часы, вайна паміж Польшчай і Савецкай Расеяй заканчваецца, а тэрыторыя Беларусі будзе паміж гэтымі дзяржавамі падзелена. У зьмененых палітычных умовах II аддзел на тэрыторыі, якая мелася адысьці да Польшчы, паступова, але няўхільна адмаўляцца ад ролі правадніка фэдэралісцкіх ідэяў і контрагента беларускага руху. Праўда, разуменьне гэтага факту спачатку нялёгка давала-
819 CAW. Dowodztwo 4 Armii. Sygn. 1.311.4.238.
820 Пра вайсковую кампанію Станіслава Булак-Балаховіча ў 1920 г. гл.: Латыпюнак, А. Жаўнеры
БНР. Беласток—Вільня, 2009. С. 134—167,254—270.
ся абодвум бакам — як польскаму, так і беларускаму. Так, у канцы студзеня 1921 г. супрацоўнік II аддзелу 2 арміі так камэнтаваў роспуск Гарадзенскага БНК і закрыцыдё мясцовай газэты «Беларускае слова» польскімі цывільнымі ўладамі:
На сёньняшні дзеньу Горадніўжо няма II аддзелу камандаваньня 3 арміі, які кіраваў усімі беларускімі справамі, а мясцовая сэкцыя ня мае ніякіх інструкцый — як афіцыйных, так і неафіцыйных — аб тым, іпто рабіць зь беларускай справай. Пасьля аіюшніх падзеяў гэта значыць пасьля роспуску Камітэту, мясцовыя беларускія дзеячы зьвяртаюцца ўвесь час да мясцовай сэкцыі па дапамогу і апеку... Сэкцыя захоўвае як мага болыную дыстанцыю як да цывільных уладаў, так і да беларускага элемэнту*21.
У лютым 1921 г. II аддзел 2 арміі зьвяртаўся ў Генэральны штаб ў пытаньні «аб тактычных інструкцыях адносна беларускай прапаганды», а ў рэзалюцыі на агентурных дакумэнтах за 16 сакавіка 1921 г. было пазначана: «У справе беларускай прапаганды прапануецца ўстрымацца ад супрацьдзеяньня, зразумела, каліяна незьяўляецца варожай да польскай дзяржаўнасьці»і22.
На працягу 1921 г. II аддзел Генэральнага штабу яшчэ рабіў актыўныя спробы выкарыстаць беларускі рух для арганізацыі дывэрсійнай акцыі супраць Савецкай Расеі (якраз дзесьці ў той час пры спрыяньні польскіх спэцслужбаў і была заснаваная вядомая беларуская партызанская арганізацыя «Зялёны дуб» на чале з агентам II аддзелу Вячаславам Адамовічам-«Дзергачом»), але гэта адразу ж выклікала ягоны сур’ёзны канфлікт з органамі польскай цывільнай адміністрацыі ўсходніх ваяводзтваў, якія былі зацікаўленыя якраз у адваротным — у стабілізацыі сытуацыі на памежных тэрыторыях823. Найбольш выразна супярэчнасьці паміж вайсковымі і цывільнымі ўладамі праявіліся ў Наваградзкім ваяводзтве ў дачыненьнях паміж мясцовай камэндатурай паліцыі і II аддзелам 2 арміі. Так, у траўні 1921 г. II аддзел падаў рапарт аб злоўжываньнях паліцыі ў Баранавічах, а ў верасьні ўжо паліцыя зрабіла ператрус у .мясцовым II аддзеле, спасылаючыся на падтрымку апошнім антыдзяржаўных элемэнтаў. У іншых мясцовасцях на захадзе Беларусі ўзаемаадносіны паміж паліцыяй і II аддзелам складваліся таксама не бясхмарна. Дакладваючы пра беларускую арганізацыю ў Маладэчне ў пачатку жніўня 1921 г., афіцэр паліцыі асабліва
821 CAW. Oddziat II NDWP. Sygn. 1.301.8.770.
822 Тамсама.
823 Падрабязьней пра беларускі рух і арганізацыю дывэрсійнай акцыі супраць Савецкай Расеі, акра.мя ўжо цытаванай працы А.Пеплонскага, гл.: Raport atamana Tymoteusza Chwiedoszczeni dotyczacydzialalnosci partyzanskiej na terenie Biatorusi sowieckiej w okresie 10—29czerwca 1921 r. / Przyg. J. Januszewska-Jurkiewicz // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. Bialystok, 2000. Z. 14. S. 220—230; Сммонова, T. M. «Прометемзм» во внешней полнгмке Польшм. 1919— 1924 гг. // Новая н новейшая йстормя. 2002. №4. С. 47—63; Гнленсен, В.М. В поедннке с польской «двуйкой» победмлй советскме «монархнсты» Н Военно-нсгорнческнй журнал. 2001. №6. С. 71—76; Борнс Савннков на Лубянке: Документы. Москва, 2001.
падкрэсьліваў, што «ўсе прыналежныя да гэтай арганізацыі ходзяць у мундурах польскага войска (без арлоў) са зброяй наверсе, маюць легітымацыі II аддзелу Штабу»S2\ У паліцэйскім рапарце за 4 жніўня 1921 г. дакладна апісваўся шлях перакіду дывэрсійных групаў з Варшавы празь Ліду і Глыбокае, дзе мясцовымі экспазытурамі II аддзелу ім выдаваліся ежа і зброя, у Савецкую Расею.
Пасьля ператрусу ў Маладэчне ў гатэлі «Вільня»... — пісаласяў паліцэйскай справаздачыза Южніўня 1921 г„ — у функцыянэра II аддзелу камандаваньня 2 Арміі былі знойдзеныя інструкцыі беларускага партызанскага штабу для кіраўнікоўаддзелаў «Зялёнага дубу» і інструкцыя для атамана Касінскага, за подпісам Дзергача і капітана Карча... Хаця ў інструкцыях ішла гаворка аб варожай дзейнасьці толькі на тэрыторыі Савецкай Расеі, існуе падозраньне, што беларускія партызанскія арганізацыі дзейнічаюць і ў Лідзе з Маладэчнам... Іх існаваньне фатальна ўплывае на настроі мясцовых жыхароў і памежных уладаў.
Аднак жа дзіўна, — рабіў далей выснову аўтар рапарту, — што, нягледзячы ні на што, II аддзел штабу беларусам ці дапамагае, ці наагул не перашкаджае, выкарыстоўваючы вельмі часта іх прадстаўнікоў, а, магчыма, і лідэраўу якасьці канфідэнтаў, быццам бы не разумеючы таго, што тыя дзейнічаюць напэўна двухаблічна825.
Паведамляючы 11 жніўня 1921 г. пра сутычку на мяжы паміж атрадам «Зялёнага дубу» і 4 Варшаўскім этапным батальёнам, падчас якой быў забіты адзін з польскіх жаўнераў, паліцыя рабіла выснову: «Найгоршае ж з гэтага тое, што яны [зялёнадубцы — аўтары] атрымліваюць зброю ад нас пры пасярэдніцтве II аддзелу штабу». У выніку 15 жніўня 1921 г. наваградзкі ваявода Чэслаў Крупскі выдаў распараджэньне аб недапушчэньні стварэньня якіх-небудзь паўстанцкіх ці партызанскіх фармаваньняў на тэрыторыі ваяводзтва, a 26 жніўня 1921 г. выйшла чарговая пастанова, якая прадугледжвала, што зь сябрамі ўсіх беларускіх вайсковых груп, затрыманымі на тэрыторыі Польшчы пры пераходзе мяжы з Савецкай Расеяй, трэба абыходзіцца як з ваеннапалоннымі і выдаваць іх савецкім уладам. Арыштаваных беларусаў належала ўспрымаць «як сяброў нелегальнай і вельмі небясьпечнай для Польшчы арганізацыі»*26.
Пры гэтым, праўда, трэба адзначыць, што і ў вайсковых асяродках адзінай думкі адносна стаўленьня да беларускага пытаньня не было. Напрыклад, кіраўнік II аддзелу 4 арміі падпаручнік С. Блонскі яшчэ ў рапарце за 3 сакавіка 1921 г. лічыў патрэбным супрацьдзейнічаць пашырэньню ўплываў «Зялёнага дубу», бо лічыў, што пазьней іх будзе цяжка зьліквідаваць827.
824 Дзяржаўны архіў Гарадзенскай вобласьці (ДАГВ). Ф. 662. Воп. 3. Спр. 1. А. 73адв„ 75-77.
825 Тамсама. А. 128,129.
826 Тамсама. А. 306-307.
827 Латышонак, А. Беларускія вайсковыя фармаваньні... С. 215.
IV.
Усё адзначанае ў папярэднім разьдзеле датычыць тых тэрыторый, якія мусілі ўвайсьці ў склад Польшчы паводле ўмоваў Рыскай мірнай дамовы і з гэтага часу згодна зь міжнародным правам не зьяўляліся спрэчнымі. Але цалкам адметная сытуацыя склалася ў гэты час на тэрыторыі «Сярэдняй Літвы», якая была створана ў выніку «бунту» генэрала Л. Жалігоўскага ў кастрычніку 1920 г. і да сакавіка 1922 г. фармальна ў склад Польшчы не ўваходзіла. Польска-літоўская тэрытарыяльная спрэчка і палітычная напружанасьць вакол віленскага пытаньня, якое ў пэрспэктыве мусіла стаць прадметам разгляду Лігі нацыяў, спрыялі тут пэўнай рэанімацыі фэдэралісцкай канцэпцыі і прымушалі да выпрацоўкі варшаўскімі і віленскімі ўладамі адмысловай тактыкі ў дачыненьні да беларускага руху на гэтай тэрыторыі.
Беларускае пытаньне узьнікла яшчэ на стадыі падрыхтоўкі «бунту» Жалігоўскага. Палякі тады праводзілі зь некаторымі прыхільна настроенымі ў дачыненьні да Польшчы беларускімі дзеячамі сур’ёзныя перамовы, імкнучыся зацікавіць іх пэрспэктываю стварэньня ў Вільні пасьля яе захопу ўраду з удзелам у ім беларусаў. Першапачаткова нават саму наваствораную квазідзяржаву нібыта плянавалася назваць «Заходняй Беларусьсю», і толькі ў апошні момант яе стваральнікі ўсё ж схіліліся да назвы «Сярэдняя Літва». Тым ня менш, у склад Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы спачатку ўсё ж увайшлі беларусы В. Іваноўскі (як дырэктар дэпартамэнту аправізацыі) і Б. Тарашкевіч (як кіраўнік беларускага сэктару ў дэпартамэнце асьветы). Абодва дзеячы сваё знаходжаньне на гэтых пасадах скарысталі ў інтарэсах беларускай справы: пры спрыяньні Іваноўскага на Віленшчыне была заснаваная сетка беларускіх каапэратываў, а намаганьнямі Тарашкевіча на гэтай тэрыторыі адчыніліся больш за 200 беларускіх школаў.
Аднак жа палякі думалі, натуральна, у першую чаргу не пра тое, каб разьвіваць беларускі pyx, а як яго лепей скарыстаць у сваіх мэтах. Яшчэ 4 лістапада 1920 г., празь няпоўны месяц пасьля заняцьця Вільні, з ініцыятывы кіраўніка Ўсходняга аддзелу Міністэрства замежных справаў Польшчы Міхала Касакоўскага ў Вільні адбылася прадстаўнічая нарада з мэтай абмеркаваньня беларускіх справаў. У ёй сярод іншых бралі ўдзел і афіцэры II аддзелу — Казімер Стаміроўскі (як прадстаўнік Міністэрства вайсковых справаў) і Віктар Чарноцкі (як прадстаўнік Генэральнага штабу). На нарадзе былі прадстаўленыя два погляды на далейшыя кірункі беларускай палітыкі. Прыхільнікі першага выступалі за падаўленьне палітычнага беларускага руху на тэрыторыі польскай дзяржавы (да якой аўтаматычна ўжо залічвалася і Сярэдняя Літва, нягледзячы на яе фармальную незалежнасьць), але лічылі дапушчальным разгортваньне беларускай культурнаасьветнай працы сярод праваслаўнага насельніцтва дзеля «дэрусіфікацыі абруселых беларусаў». У той жа час іх апанэнты лічылі неабходным стварэньне «малога беларускага П’емонту» на ўсходзе Польшчы, у якім гуртаваліся б беларускія дзеячы, якія трымаліся прыхільнай да польскай дзяржаўнасьці
палітычнай плятформы. Пасьля дыскусіі прысутныя у цэлым пагадзіліся з мэтазгоднасьцю прытрымлівацца наступных прынцыпаў у правядзеньні беларускай палітыкі, прапанаваных М. Касакоўскім: