Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
179 Ад імя Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту Ю. I ІілсудзкагаўМенску вітаў Аляксандар Прушынскі (Алесь Гарун).
180 Беларускі тэкст прамовы А. Прушынскага падаецца паводле публікацыі ў газэце «Звон» ад 1 кастрычніка 1919 г., № 17, с. 3.
3 гэтай прамовы і з прыведзеных галасоў прэсы відаць, якія шырокія пляны строілі беларусы, якія надзеі віравалі ў беларускім грамадзтве. Пакуль у ім бралі верх палянафільскія настроі. Гэта, аднак, не пратрывала доўга.
Адносіны паміж мясцовым насельніцтвам і польскімі ўладамі паступова пачалі псавацца. На гэта паўплываў шэраг прычынаў, аднак найгалоўнейшай была бяздарнасьць нашых уладаў. Іх паводзіны, прыдатныя толькі для акупаванага краю, непрыманьне пад увагу настрояў і інтарэсаў беларускага насельніцтва, адсутнасьць рашучай і пасьлядоўнай нацыянальнай палітыкі і г. д. не маглі прынесьці пазытыўнага выніку.
Кіраваньне генэральнага камісара Асмалоўскага не атрымала сымпатыяў беларусаў. Перш за ўсё, амаль усе пасады занялі мясцовыя памешчыкі-палякі, якія часта злоўжывалі сваёй уладай і выкарыстоўвалі яе для расправы над сялянамі за зьнішчэньне сваёй маёмасьці падчас бальшавіцкай акупацыі. Такім чынам, сваімі паводзінамі яны часта дыскрэдытавалі польскую адічіністрацыю.
На пасады павятовых камісараў (старостаў) прызначаліся пераважна мясцовыя памешчыкі. Яны выконвалі свае абавязкі з уласных маёнткаў, часта далёка ад сядзібы павятовай улады.
Войтамі ў гмінах прызначаліся толькі палякі і каталікі, часьцяком вельмі непапулярныя сярод насельніцтва.
У выніку савецкай зямельнай рэформы сяляне часта валодалі «панскай» зямлёй, цяпер жа мусілі яе — часта засеяную — пакідаць праз вяртаньне законных уладальнікаў.
Войтаўскае самавольства таксама раздражняла мясцовае насельніцтва. Лёгка зразумець расчараваньне беларусаў, калі ўлічыць, што яны віталі ўваходзячыя польскія войскі як вызваліцеляў, але памыліліся ў сваіх спадзяваньнях.
Акрамя ўсяго гэтага, сялянам вельмі далася ў знакі падводная павіннасьць. Акрамя вазоў на вайсковыя мэты, якія рэквізавалі паасобныя атрады, кожны войт у гміне патрабаваў некалькі дармовых вазоў штодзень — на т. зв. стойкі, для карыстаньня паліцыі, жандармэрыі і г. д. Насельніцтва было даведзенае да галечы вайною і неаднаразовымі расейскімі і нямецкімі рэквізыцыямі. I сяляне, і коні былі патрэбныя для палявых работ, і без таго запозьненых. Лёгка сабе ўявіць горыч, якую адчувалі прызначаныя «на падводы», асабліва калі аказвалася, што яны былі лішнімі.
Беларусы праглі моцнай улады. Аднак легкадумства, самавольства, частыя злоўжываньні і нецярпімасьць чыноўнікаў, няздольных да зразуменьня інтарэсаў мясцовага насельніцтва, відавочна супярэчылі адозьве Галоўнакамандуючага, раздражнялі і выклікалі непрыязь да палякаў, якіх спачатку лічылі братамі і збаўцамі.
Польскае кіраваньне стала непапулярным ня толькі сярод народных масаў. Беларускую інтэлігенцыю злавала падаўленьне адміністрацыйнымі ўладамі нацыянальнага духу, які толькі адраджаўся. Чапляліся з пастаяннымі праверкамі і судамі да штодзённай беларускай газэты «Беларусь»181, у Мен-
«Беларусь» — штодзённая беларуская палітычна-эканамічная і літаратурная газэта, якая выдаваласяз кастрычніка 1919даліпеня 1920 гг. у Менску. Пераемніца газэты «Звон». Рэдактарамі газэты начарт ова былі Ядвіга Луцэвіч, Язэп Лёсік, Кузьма I Іярэшчанка.
ску не былі дазволеныя пастаноўкі п’есаў беларускіх пісьменьнікаў Янкі Купалы і Каганца і г. д.
Раскіданыя па Беларусі асяродкі Стражы крэсовай182 і Камітэту абароны крэсаў183 праводзілі залішне адкрытую прапаганду за далучэньне Беларусі да Польшчы. Занадта сьпешная і жорсткая рэвіндыкацыя каталіцкіх або нямецкіх касьцёлаў184, якія часам больш за сто гадоў былі цэрквамі, выклікала раздражненьне і непрыязнасьць сярод праваслаўнай большасьці беларусаў.
Польская палітыка ў адносінах да насельніцтва на толькі што занятых тэрыторыях не была пасьлядоўнай і сплянаванай. 3 аднаго боку, заглушаліся праявы нацыянальнай сьвядомасьці, з другога ж — пасьля сустрэчы Паўла Алексюка і праф. Іваноўскага з маршалам Пілсудзкім185 — дазволена стварэньне спачатку ў Вільні, а пасьля ў Менску Беларускай вайсковай камісіі, мэтай якой павінна было стаць фармаваньне беларускага нацыянальнага войска пад польскім камандаваньнем для барацьбы з бальшавікамі.
Польскія ўлады намагаліся разьвіваць адукацыю. Беларуская школьная рада186, створаная беларускімі дзеячамі, арганізавала дзьве прыватныя гімназіі ў Вільні і Менску, а таксама некалькі дзясяткаў звычайных школаў. Аднак і ў галіне школьнай палітыкі не было пасьлядоўнасьці. У школах Менскай акругі польскія ўлады на працягу некалькіх месяцаў тры разы зьмянялі мову выкладаньня. Спачатку дазволілі навучаць па-беларуску, потым загадалі па-расейску, і нарэшце — па-польску.
Адозва Галоўнакамандуючага ад 22 красавіка 1919 г., якая абвясьціла, што польскае войска прынесла Беларусі волю, а пасьля заняцьце Менску абудзілі вялікія надзеі на братнюю дапамогу Польшчы. Усе радаваліся вызваленьню з-пад бальшавіцкага ярма і верылі ў аб’яднаньне ўсіх беларускіх земляў пад польскай уладай.
182 Страж крэсова (Towarzystwo Strazy Kresowej — Таварыства стражы крэсовай) — грамадзкапалітычная арганізацыя ў 1920-я гг„ створаная з мэтай абароны польскіх інтарэсаў на т. зв. усходніх крэсах. Ставіла сваёй мэтай адраджэньне польскага грамадзкага, палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцьця на тэрыторыі т. зв. «усходніх крэсаў» праз стварэньне на месцах польскіх грамадзка-гаспадарчых арганізацыяў. Падвяргалася вострай крытыцы з боку беларускіх нацыянальных арганізацыяў як сродак правядзеньня ўрадавай палітыкі палянізацыі.
183 Камітэт абароны крэсаў — арганізацыя, створаная ў Варшаве ў 1918 г. На чале яе стаяў князь Я. Сапега. Мела на мэце спрыяцьуключэньню беларускіх земляў у склад польскай дзяржавы.
184 Рэвіндыкацыя (ад лац. ге (наўторны) і vindicate (абарона, ахова)) — палітыка польскіх уладаў, скіраваная на вяртаньне Каталіцкаму касьцёлу культавых будынкаў, якія ў часы Расейскай імпэрыі быліадягоадабраныя і перададзеныя Праваслаўнай царкве.
185 Дадатковыхзьвестак пра сумесную сустрэчу гэтыхдвух дзеячоўзь Ю. Пілсудзкім выявіць не ўдалося, але абодва яны неаднаразова сустракаліся зь Пілсудзкім самастойна ці ў складзе розных дэлсгацыяў.
186 Маецца на ўвазе Цэнтральная беларуская школьная рада (ЦБІПР) — нацыянальная культурнаасьветная арганізацыя, якая была ўтвораная ў сьнежні 1919 г. у Менску і апекавалася беларускаю школьнаю справаю. Яе старшынём першапачаткова быў Сымон Рак-Міхайлоўскі. У міжваенны пэрыяд працягвала дзейнасьць у Вільні.
Аднак фактам зьяўляецца тое, што пачатковы энтузіязм прыгасаў, пераходзіў у непрыязь і нарэшце зноў ператварыўся ў нянавісьць да ўсяго польскага. Несумненна, той дысананс, які ўвайшоў у беларуска-польскія адносіны ў 1919—1920 гг., аказвае ўплыў і на сёньняшнія ўзаемныя стасункі. Ён зьяўляецца прычынай, што антыпольская агітацыя на тэрыторыях, прызнаных польскімі, і дзейнасьць падрыўных арганізацыяў знайшла тысячы прыхільнікаў. Антыпольскі настрой адпаведна зьяўляецца настроем большасьці беларускага насельніцтва.
Разьдзел XVII
Пазыцыя беларускіх эсэраў. Канфэрэнцыя ў Смаленску ў 1919 г. і эсэраўска-бальшавіцкае пагадненьне. Стаўленьне эсэраў да іншых арганізацыяў. Апанаваньне Беларускай вайсковай камісіі
Тым часам польскія войскі ў 1919 г. пасоўваліся далей на ўсход. Надзеі, абуджаныя адозвай Галоўнакамандуючага, не спраўджваліся. На беларускіх тэрыторыях разбудоўвалася польская адміністрацыя, што прымалася большасьцю беларусаў з засьцярогай. Праўда, і ў гэты час беларускі рух меў сваю правіцу, па-згодніцку настроеную адносна Польшчы, але меў ён таксама і лявіцу, якая ўсё больш інтэнсіўна пачала дзейнічаць супраць Польшчы.
Актыўная апазыцыйная пазыцыя эсэраў праявілася ў тым, што яны пачалі выкарыстоўваць непрыязнасьць насельніцтва да Польшчы і паралізаваць працу беларускіх правых палянафільскіх і згодніцкіх партыяў. Пазбаўленыя матэрыяльных сродкаў і збройнай сілы, яны праз пасярэдніцтва Бадуновай, Трафімава, а таксама камуністаў Асьвяцімскага і Шантыра зьвярнуліся да бальшавікоў, бачачы ў іх сваіх паплечнікаў.
Восеньню 1919 г. у Смаленску адбылася сустрэча з бальшавікамі, у выніку чаго было заключана пагадненьне, пасьля падпісаньня якога эсэры атрымалі значныя грашовыя сродкі на антыпольскую дзейнасьць, стварэньне паўстанцкіх бандаў, літаратуру, выданьне праграмы партыі і г. д.
Смаленскае пагадненьне гучыць наступным чынам:
I lap. 1. «Беларуская партыя эсэраў (сацыялістаў-рэвалюцыянэраў)» павінна ісьці поруч з Расейскай камуністычнай партыяй.
Пар. 2. «Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў» разам з Расейскай камуністычнай партыяй праводзіць барацьбу супраць усіх ворагаў ураду Саветаў.
I lap. 3. «Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў» арганізуе паўстаньне ў тыле польскіх войскаў і агітуе сярод беларусаў за паўстаньне супраць ІІольшчы.
Пар. 4. «Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў» ужываеўсе сродкі, каб узяць у свае рукі «Беларускую вайсковую камісію» ў Менску, а ў выпадку, калі гэта ня ўдасца — справакуе яе.
Пар. 5. «Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў» бярэ на сябе абавязак сачыць за ўсімі мясцовымі арганізацыямі, скіраванымі супраць савецкага ўраду і падачы яму пра іх пэўнай інфармацыі, у выпадку ж такой патрэбы пачынае ліквідацыю гэтых арганізацыяў.
Акрамя гэтага, бальшавікі гарантавалі эсэрам удзел у беларускім урадзе ў выпадку выгнаньня палякаў зь Беларусі.
Вышэйзгаданае пагадненьне з боку беларусаў падпісалі: Бадунова, Мамонька, Трафімаў, Асьвяцімскі і Шантыр.
Пасьля вяртаньня з канфэрэнцыі ў Смаленску беларускія эсэры правялі канфэрэнцыю ў Менску ў наступным складзе: 1) Бандарчык187, 2) Баранаў, 3) Берднік188,4) Бадунова, 5) Буцько', 6) Цьвікевіч, 7) Цыбульскі’, 8) Грыб, 9) Якубецкі, 10) Касьцяльніцкі, 11) Казёл', 12) Ластоўскі, 13) Мамонька, 14) Мядзёлка, 15) Міхалевіч, 16) Асьвяцімскі, 17) Я. Пашкевіч, 18) М. Пашкевіч, 19) Русак, 20) Сыменка', 21) Шантыр, 22) Шыла, 23) Цярэшчанка, 24) Трафімаў, 25) Усьціновіч’, 26) Заяц, 27) Жаўрыд, 28) Здановіч’, 29) Жылка і 30) прадстаўнік камуністаў Шоўкаў.