Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Цяпер, калі Народ Нямецкі завёў новы лад на сваёй зямлі, і акупацыйныя войскі пакідаюць наш край, — настаў мамэнт, каб Народ Беларускі, сотні гадоў пакутаваўшы ў чужацкай няволі, стаўся поўным гаспадаром на сваей вольнай і незалежнай зямлі. Беларускі Ўрад, зложаны з прадстаўнікоў усіх беларускіх сацыялістычных партыяў і ўпаўнамочаны Радай Беларускай Народнай Рэспублікі, кліча Народ Беларускі выкарыстаць гэты асаблівы мамэнт — мамэнт зьніштажэньня старога ладу вольнымі народамі.
Няхай усе грамадзяне Беларусі гуртуюцца навакол Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускага Ўраду і твораць на ўсёй Беларусі свае валасныя, павятовыя і мястовыя Беларускія Рады, каб арганізованы народ запраўды мог узяць у свае рукі ўласьць у сваёй старонцы.
Цьвёрда стоячы на грунце здабыткаў рэвалюцыі, Беларускі Ўрад усімі сіламі будзе наддзержываць на нашай зямлі лад, кіруючыся да таго, каб згодна з законамі, выдаванымі правадаўчымі ўстановамі Беларускай Народнай Рэспублікі, глаўнае багацьце народу — лясныя абшары — перайшлі на ўласнасьць краю, каб тыя, хто сваёй працай на ральлі корміць увесь край, былі справядліва надзелены зямлёй, каб узмацавалася наша незалежная Беларуская Рэспубліка, і каб чужыя нам людзі ізноў не запанавалі над намі.
Беларускі Ўрад будзе рупіцца перш за ўсё аб тое, каб чым хутчэй сабраўся Ўстаноўчы Сойм Беларусі і каб чым хутчэй наш народ сам завёў на сваёй зямлі праўдзівую волю для ўсіх яе грамадзян.
Рада Народных міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі149.
Значная частка Рады Рэспублікі разам з Радай міністраў падрыхтавалася да ўцёкаў у Вільню. Пасьля сыходу немцаў і заняцьця тэрыторыі Беларусі бальшавікамі Рада выдала таксама адозву да дэмакратыі ўсяго сьвету, пратэстуючы супраць бальшавіцкага ўварваньня.
3 гэтай адозвай была высланая дэлегацыя ў Бэрлін, Парыж, Бэрн, Варшаву і ў Вільню, да Літоўскай Тарыбы.
Ад’яжджаючы ў Вільню, Беларуская Рада і Рада міністраў выдалі наступную V Устаўную Грамату:
Народзе Беларускі і ўсе народы Беларускай зямлі!
Слухай голасу тваіх прадстаўнікоў, што працуюць тваім іменем і дзеля твайго шчасьця. Шмат сотняў гадоў панавалі на Беларусі чужынцы, а працоўны народ наш гібеў у зьдзеку, няволі і цемнаце. Бесканечныя войны палівалі нашуюстаронкурэкамі крыві,
149 Беларускі тэкст граматы падаецца згодна з выданьнем: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага, 1998. С. 308—309.
азвадкі між народамі і вераміўсамой Беларусі атручвалідух народны.зьнішчалі ўсе здабыткі кулыуры і не давалі тварыцца новым. Аж зразумелі ўрэшце лепшыя сыны Беларусі, што прычына ўсіх няшчасьцяў — гэта палітычны заняпад народу Беларускага, яго няволя і пакора, і прагалосілі яны наўсю Беларусь, што павінен устаць Беларускі народ, скінуць путы няволі і з парабка гаспадаром зрабіцца на сваёй зямлі.
Разыйшоўся голас гэты па Беларусі і абудзіўся Народ. I на вялікі ўсенародны сход, які адбыўся ў сьнежні месяцы 1917 г. у Менску і называецца Ўсебеларускім Зьездам, прыслаў Народ Беларускі каля дзьвёх тысяч чалавек сваіх лепшых прадстаўнікоў з усіх частак, усіх валасьцей, усіх закуткаў Беларускай Зямлі. He збаяўшыся цёмных сілаў, што тады панавалі на Беларусі, перад наведзены.мі кулямётамі і навіслымі штыкамі сказаўЗьезд волю Народу Беларускага аб ягобудучыні. Народ Беларускі выракаецца сваіх няпрошаных апекуноў. Ён устанаўляе на сваёй зямлі Дэмакратычную Рэспубліку і хоча прамаўляць на сусьветным міравым кангрэсе вуснамі сваіх уласных прадстаўнікоў. Ён творыць войска для абароны свайго права і даручае ўладу ў Беларусі выбранай на зьезьдзе Радзе і яе Спаўняючаму Камітэту.
I Іаны камісары разагналі Ўсебеларускі Зьезд і шукалі спосабу зьнішчыць Раду Зьезду. Ды не ўдалося гэта ім. 1 Іасьля іхняга ўцёку зь Менску ўлада перайшла да Спаўняючага Камітэту Рады Зьезду і той стварыўтады нершае Міністэрства Беларускае — Народны Сакратарыят, а таксама пачаў тварыць беларускае Народнае войска.
Пасьля вякоў няволі ізноў запанаваў на сваёй зямлі Беларускі Народ. Але нядоўгае было гэтае панаваньне. Цераз тры дні прыйшлі ў Менск войскі нямецкага імпэратара. Яны гвалтам адабралі ад Народнага Сакратарыяту ўладу і спынілі яго работу. Патаемна мусіў пасьля таго зьбірацца Беларускі Ўрад, хаваючыся ад нямецкіх жандармаў, але ні на мінуту не забываўся ён аб вялікіх абавязках, на яго народам узложаных. 9 сакавіка 1918 г. Спаўняючы Камітэт Рады Зьезду выдаў Устаўную Грамату, якая тлумачыла тыя правы працоўнага народу, што выдаў Усебеларускі Зьезд. A 25 сакавіка ён, злучыўшыся з прадстаўнікамі Земстваў і Іарадоў і ўтварыўшы разам Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, абвесьціў Беларусь незалежнай і вольнай Дзяржаваю, каб не дазволіць далей чужынцам камандаваць Беларускім Народам, разрываць яго на часткі, ды гандляваць Беларусьсю на сусьветным рынку. Так былі скінуты зь Беларускага Народу апошнія путы няволі, якія ціснулі яго празь вякі.
I шоў час, але не зьмяншаўся ўціск нямецкага імпэратарскага Ўраду. 3 усяго краю надыходзілі да Рады Беларускай Народнай Рэспублікі скаргі і пратэс і ы проці гэтага ўціску, а Рада нічога не магла зрабіць, бо я і нчэ не пасьпеў сабраць Беларускі Народ сілы свае і моцным плячом падперці сваю Раду. Ня маючы сілы, Рада Рэспублікі надзеялася хоць сваёю пакораю зьмякчыць цяжкае палажэньне Беларусі. Яна нскалькі разоў зьвярталася да нямецкага ўраду, просячы, каб той прызнаў Беларускі Народ вольным і незалежным і даў яму можнасьць самому ўпраўляць сваёю зямлёю. Нямецкі ўрад кожны раз адказваў адмоўна.
Тым часам у Нямеччыне сталася рэвалюцыя, і нямецкае войска ня хоча болын аставаццаў нашай зямлі, зь якой гэтак несправядліва зрабіўяго даўнейшы імпэратарскі ўрад. Беларусь ізноў астаецца вольнаю і яе ўрад мае абвесьціць выбары да Беларускага Ўстаноўчага Сойму, які сваім голасам умацуе правы народу і ўстановіць дзяржаўны лад Беларусі. Але хоць шмат зьмяніла рэвалюцыя, ды не зьмяніла яна нешчасьлівай долі Беларускай. Ня хочуць панаехаўшыя ў наш край чужынцы выпускаць са сваіх
рук лейцаў у якіх трымалі дагэтуль Беларускі Народ. У Менску, у Кіеве разам з нашымі адступнікамі яны твораць фальшывыя ўрады і крычаць аб сваім праве на панаваньне над Беларускім Народам, аб тым, што Беларусь ніяк ня можа быць вольная, а павінна канечне ісьці зноў у ярмо. Пры гэтым яны не шкадуюць выдумак, каб ачарніць Раду Рэспублікі і словамі сваімі апаганіць яе працу150. Уся мэта гэтых людзей пасварыць беларусаў між сабою, а пасьля, абясьсіліўшы іх, аддаць у даўнейшую няволю, пад панаваньнс новага цара і яго чыноўнікаў.
Рада Рэспублікі, аднак, верыць у сьветлы і здаровы розум народу Беларускага і ўсіх дэмакратычных народаў Беларусі, якія не дадуць сябе ашукаць хітрым ворагам Рэспублікі. Яна вядзе далей сваю працу, а для спаўненьня сваіх загадаў яна ўстанавіла новы склад Рады Беларускіх Народных міністраў, які павінен вывесьці Беларусь на сьветлы лепшы пілях, абараніць праўдзівую яе незалежнасьць і даць працоўнаму малазямельнаму народу зямлю, а работнікам дагаднейшыя варункі працы і склікаць Устаноўчы Сойм Беларускай Народнай Рэспублікі.
Перад сьвітаньнем новага дня, які суліць нашай Бацькаўшчыне культурны росквіт і дзяржаўную незалежнасьць, павінны абудзіцца ўсе жывыя дэмакратычныя сілы Беларусі. Усе, хто хоча бачыць сваю многапакутную Бацькаўшчыну — Беларусь вольнай, багатай і шчасьлівай, усе, хто хоча, каб працоўны народ Беларусі ня знаў больш зьдзеку над сабою і няволі, няхай усюды злучаюць свае сілы, ствараючы на мяйсцох Беларускія Рады, і зьвязуючы іх з Радаю Рэспублікі. Толькі ім, гэтым арганізацыям працоўнага Народу Беларусі, належыць цяпер, да сазыву Ўстаноўчага Сойму ўлада на мяйсцох, а ня Земству, нечыноўнікам, неўсякім самазванцам і чужынцам. Толькі на іх павінен апірацца Беларускі Народны Ўрад у сваёй чыннасьці. Сам народ, абуджаны рэвалюцыяй, няхай бароніць сваю волю і незалежнасьць, права на сваю родную зямлю і мейсца на сьвеце сярод усіх Народаў.
Чувайце, грамадзяне Беларускай Народнай Рэспублікі! Надыходзе гадзіна апошняга суду над народамі. Няхай жа не пагасьне ў сэрцах вашых жывы агонь замілаваньня да волі і агульна грамадзянскага шчасьця.
Няхай жыве незалежная Беларуская Народная Рэспубліка!
Няхай жыве працоўны народ Беларусі і салідарнасьць вольных народаў! Няхай растуць Беларускія сялянскія і работніцкія Рады па ўсёй Беларусі! Менск, 8.XII.1918 г.
«Рада Беларускай Народнай Рэспублікі»151.
Мэтай гэтай адозвы, шмат у якіх месцах не адпаведнай праўдзе, павінна было быць пастаўленьне бальшавікоў перад зьдзейсьненым фактам увядзеньня ў Беларусі саветаў у выглядзе беларускіх сялянскіх і рабочых радаў.
50 Тут галоўным чынам маюцца на ўвазе тыя інтрыгі супраць прадстаўнікоў ураду БНР, у першую чаргусупраць Аляксандра Цьвікевіча.якія пачынаў весьціўтой часу Кіеве Аляксандар Бахановіч. Трохі пазьней гэты дзяяч перабярэцца ў Адэсу і там паспрабуе незаконна абвясьціць сябе «прэзыдэнтам Беларускай Рэспублікі».
51 Беларускі тэкст граматы падаецца згодна з выданьнем: Нсторня Беларусм в документах й матерналах/ Авт.-сост. Н. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. Ммнск, 2000. С. 320—323.
Пасьля выданьня V Устаўной Граматы частка беларускага ўраду выехала ў Вільню, пра што было заяўлена публічна. Па меры пасоўваньня бальшавікоў на захад беларускі ўрад пераехаў зь Вільні ў Горадню і, нарэшце, у Прагу Чэскую152.
Ня могучы выконваць сваіх абавязкаў, беларускі ўрад намагаўся разгарнуць пэўную прапаганду за мяжой з мэтай зацікаўленьня заходнеэўрапейскай грамадзкай думкі беларускімі справамі.
Гэтыя намаганьні мелі за мэту прызнаньне вялікімі дзяржавамі правоў беларусаў на самастойнае дзяржаўнае жыцьцё. Луцкевіч у якасьці старшыні народных міністраў езьдзіў у Парыж і падаў мірнай канфэрэнцыі, якая тады адбывалася там, мэмарандум у беларускай справе.
Беларусы намагаліся разгарнуць агітацыю і ў іншых эўрапейскіх сталіцах, абапіраючыся галоўным чынам на Бэрлін, ня маючы, аднак, ні адпаведных сувязяў на міжнародным узроўні, ні сродкаў на прапаганду. Таму яны і не маглі разьвіць вельмі энэргічнай кампаніі.
Акрамя гэтага, ад імя Беларусі часта выступалі расейскія элемэнты, што толькі шкодзіла беларускай кампаніі.