• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня

    Кароткі нарыс беларускага пытаньня


    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 396с.
    Мінск 2009
    117.97 МБ
    2.	Асноўныя законы Беларускай 1 Іароднай Рэспублікі зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі, скліканы на асновах агульнага, роўнага, простага, патаемнага і гірапарцыянальнага выбарчага права, не зважаючы на пол, народнасьць і рэлігію.
    3.	Да часу, пакуль зьбярэцца Ўстаноўчы Сойм Беларусі, заканадаўчая ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Радзе Ўсебеларускага Зьезду, дапоўненай прадстаўнікамі нацыянальных меншасьцяў Беларусі.
    4.	Спаўняючая і адміністратыўная ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Народнаму Сакратарыяту Беларусі, які назначаецца Радаю Зьезду і перад ею трымае атвет.
    5.	У рубяжох Беларускай Нацыянальнай Рэспублікі абвяшчаецца вольнасьць слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў; безумоўная волыіасьць сумленьня, незачэпнасьць асобы і памяшканьня.
    6.	У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі ўсе народы маюць права на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію; абвяшпаецца роўнае нрава ўсіх моваў народаў Беларусі.
    7.	У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі права прыватнай уласнасьці на зямлю касуецца. Зямля перадаеццабяз выкупутым, хтосамінаёй працуюць. Лясы, азёры і нутрозямлі абвяшчаюццаўласнасьцю Беларускай Народнай Рэспублікі.
    8.	У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі ўстанаўляецца найболыпы 8-і гадзіновы рабочы дзень.
    Абвяшчаючы ўсе гэтыя правы і вольнасьці грамадзян і народаў Беларускай Народнай Рэспублікі, мы, Спаўняючы Камітэт Рады Зьезду, абавязуемся пільнаваць законнага парадку жыцьця ў Рэспубліцы, сьцерагчы інтарэсаў усіх грамадзян і народаў Рэспублікі і захаваць правы і вольнасьці працоўнаіа люду. А таксама даложым усіх сілаў, каб склікаць у найбліжэйшым часе Ўстаноўчы Сойм Беларусі.
    Усіх верных сыноў Беларускай зямлі клічам памагчы нам у цяжкой і атветнай нашай працы.
    Спаўняючы Камітэт Рады 1-га Ўсебеларускага Зьезду.
    Выдана ў Менску Беларускім 9 сакавіка 1918 року108.
    Такім чынам, не чакаючы скліканьня сойму, Выканаўчы камітэт сам перадвызначыў і вырашыў шэраг важных справаў, такіх, як лад Беларусі, выбарчае права, правы грамадзянаў, раўнапраўе паасобных народаў, якія жывуць у Беларусі, скасаваньне зямельнай уласнасьці і ўсталяваньне 8-гадзіннага працоўнага дня.
    Уключэньне апошніх двух пунктаў мела на мэце здабыць уплывы сярод сялянскіх і рабочых масаў. Падобна на тое, што адначасова Выканаўчы камітэт хацеў абвясьціць поўную незалежнасьць Беларусі. He зрабіў ён гэтага толькі таму, што лічыўся зь земствамі і гарадзкімі самаўрадамі. Яны былі патрэбныя камітэту з прычыны валоданьня імі грашыма, але былі залішне русафільскія, каб пагадзіцца на падобную ўхвалу.
    Пасьля выданьня II Устаўной граматы Выканаўчы камітэт, маючы ў сваім складзе прадстаўнікоў земстваў і гарадоў, абвясьціў сябе прадстаўнічай уладай Беларусі і прыняў назву «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».
    Разьдзел XIII
    Усталяваньне кантакту зь Вільняй. Ухвала аб незалежнасьці Беларусі і III Устаўная грамата ад 25 сакавіка 1918 г. Раскол у Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Раскол у Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе. Стварэньне партыяў: беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (эсэраў), беларускіх сацыялістаў-фэдэралістаў, незалежных сацыялістаў
    і Беларускай камуністычнай партыі. Беларускае нацыянальнае прадстаўніцтва ў Менску. Перамовы ў справе ўзмацненьня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Рада народных міністраў.
    УрадА. /Іуцкевіча. Эсэраўскія камітэты. Настроі беларускага насельніцтва
    Як адзначалася вышэй, акупацыйныя ўлады падзялілі Беларусь на часткі, якія не маглі ўзаемадзейнічаць паміж сабой. Аднак віленскія дзеячы, выпадкова даведаўшыся, што ў Менску ў беларускай справе мелі месца пэўныя факты, прыслалі ў Менск сваіх прадстаўнікоў109. Каля 20 сакавіка 1918 г. зь Вільні ў Менск прыбылі 5 сяброў Віленскай Беларускай нацыянальнай рады110, а менавіта: Антон і Іван Луцкевічы, Дамінік Сямашка111, Ян Станкевіч і Туркевіч112.
    У гэты самы час была падпісаная Берасьцейская дамова113, па ўмовах якой Віленшчына і амаль што ўся Гарадзеншчына аддаваліся Літве, a
    104 Як сьведчаць цяпер нядомыя нам дакумэнты, віленскія дзеячы даведаліся пра менскія падзеі
    не выпадкова, а імкнуліся ў Менск мэтаскіравана. Аднак нямецкія ўлады гэтыя памкненьні
    стрымлівалі. Перад выездам дэлегацыі беларускіх дзеячоў у Менск зьезьдзіў нямецкі агент,
    цэнзар газэты «Гоман» Эдмунд Зуземіль, і толькі насьля гэтага браты Луцкевічы, Сямашка і
    Туркевіч атрымалі дазвол на паездку.
    "° Дэлегацыя віленскіх дзеячоўпрыбылаўМенск 23 сакавіка 1918 г.
    Сямашка Дамінік (1878—1932) —беларускіілітоўскіпалітычныдзяяч.У 1918—1919 гг.уваходзіў
    у склад Літоўскай Тарыбы як прадстаўнік беларускіх арганізацыяў. У чэрвені 1920—лютым 1922 г. кіраўнік Міністэрства беларускіх справаў ва ўрадзе Літвы.
    112 Туркевіч Язэп (1874—?) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. ІІаходзіўзь вёскі Каркажышкі Падбродзкай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай іубэрні. I Ірацаваўсталяром.у 1910—1914 п. — мэханікам на будове млыноў. Удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У час першай расейскай рэвалюцыіўступіўу БСГ. I Іадчас нямецкай акупацыіслужыў вартаўніком у Віленскім магістраце, быў адным з актыўных дзеячоў рабочых прафсаюзаў у Вільні. Уваходзіў у Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую ірупу і Беларускі народны камітэт. Адзін з тых дзеячоў, якія прыехалі зь Вільні ў Менск у сакавіку 1918 г. дзеля абвяшчэньня БНР. У 1920— 1921 гг. служыўу Дэпартамэнцезабесьпячэньня (аправізацыі) нры Часовай кіроўнай камісіі Сярэдняй Літвы як ахоўнік складоў і віленскай фабрыкі «Вікторыя». У 1922 г. балятаваўся ў польскі сойм ад Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэту. У сярэдзіне 1920-х гг. быў рэдактара.м шэрагу заходнебеларускіхгазэтаў. Арыштоўваўся польскімі ўладамі.
    113 Берасьцейская мірная дамова была падпісаная 3 сакавіка 1918 г„ а ратыфікаваная IV Надзвычайным Усерасейскім зьездам Саветаў 15 сакавіка 1918 г. і германскім імпэратарам Вільгельмам II 26 сакавіка 1918 г.
    дзесяць паветаў Чарнігаўскай, Магілёўскай, Менскай і Гарадзенскай губэрняў — Украіне.
    Пад уплывам абодвух гэтых фактаў: прыезду дэлегатаў Віленскай Беларускай нацыянальнай рады і заключэньня Берасьцейскай дамовы, у якой ня згадвалася пра беларускую дзяржаву, левая частка Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, насуперак волі прадстаўнікоў земстваў, гарадзкіх самаўрадаў і сяброў расейскай арыентацыі, прыняла на паседжанызі ноччу з 24 на 25 сакавіка 1918 г. пастанову аб незалежнасьці Беларусі. У выніку гэтай пастановы згаданыя вышэй прадстаўнікі, нязгодныя зь ёй, пакінулі сход і разарвалі адносіны з Радай.
    25 сакавіка 1918 г. была абвешчаная наступная III Устаўная грамата, якая гучала так:
    Устаўная Грамата Беларускай Народнай Рэспублікі:
    Год назад народы Беларусі разам з народамі Расеі скінулі ярмо Расейскага царызму, які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь; не пытаючыся народу, ён укінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларусжія.
    Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе яр.мо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край.
    Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца Незалежнай і Вольнай Дзяржавай. Самі народы Беларусі, у асобе свайго Ўстаноўчага Сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.
    На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя зьвязі, якія далі магчымасьць чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасьці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелячы зямлю яго на часткі.
    На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі маеўвайсьці ўадносіны з зацікаўленымі старанамі, прапануючы ім перагледзець тую часьціну Берасьцейскаі а Грактату, якая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі.
    Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ўласна: Магілёўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродзеншчыны (з Гроднай, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часьці суседніх губэрняў, заселеныя беларусамі. Беларуская Народная Рэспубліка пацьверджываеўсетыя правы і вольнасьці грамадзян і народаў Беларусі, якія абвешчаны Ўстаўной Іраматай ад 9-га сакавіка 1918 году. Абвяшчаючы аб незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў гюўнай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы.
    Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Дана ў Менску Беларускім 25сакавіка 1918 году"4.
    Пастанова ад 25 сакавіка 1918 г. аб незалежнасьці Беларусі лічыцца нацыянальнымі беларускімі элітамі пераломным фактам у гісторыі гэтай краіны. Дзень 25 сакавіка прызнаны нацыянальным сьвятам. Несумненна, пастанова была знамянальнай, бо ўпершыню зусім выразна ставіла справу незалежнасьці Беларусі. Акрамя таго, яна намагалася ператварыць яе ў міжнародную справу, зьвярнуўшыся да ўсіх народаў па дапамогу ў ажыцьцяўленьні сваіх палітычных і дзяржаўных ідэалаў. Тым ня менш, пастанова выклікала зусім нечаканыя вынікі. Перш за ўсё, як гэта адзначалася вышэй, адбыўся раскол у Радзе Рэспублікі, які яе яшчэ болыл паслабіў. Акрамя гэтага, адбыўся раскол у Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе.
    Беларуская Сацыялістычная Грамада была той арганізацыяй, у якой канцэнтраваліся ўсе нацыянальныя беларускія імкненьні і ўсе левыя кірункі рэвалюцыйнай ідэалёгіі. Яе дзеячы стварылі Вайсковую раду, адыгрывалі галоўную ролю на Ўсебеларускім зьезьдзе. Яна была стваральніцай ранейшых палітычных канцэпцыяў. Пасьля абвяшчэньня III Устаўной граматы аб незалежнасьці Беларусі ў Беларускай Сацыялістычнай Грамадзе адбыўся раскол, у выніку якога арганізацыя як такая перастала існаваць.
    Прычынаў расколу магло быць шмат. Аднак самай галоўнай была, несумненна, дзейнасьць Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, якая вылучылася з Расейскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў"5, а таксама камуністаў. Як беларускія эсэры, так і камуністы імкнуліся да апанаваньня Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Калі апанаваньне Грамады не ўдалося, яны імкнуліся да яе расколу дзеля перацягваньня яе сяброў у свае арганізацыі. Вядома, што з гэтай мэтай беларускія эсэры ўвялі ў Беларускую Сацыялістычную Грамаду сваіх сяброў: Бадунову, Цьвікевіча, Ірыба і Трафімава'|6, камуністы ж — Хадкевіча117, Рагулю118, Шантыра і Шоўкава119.