Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
ня высьпела канчаткова. Незалежнасьць Беларусі не была тым лёзунгам, які мог падштурхнуць да дзеяньняў увесь беларускі народ. Гэты лёзунг быў залішне новы. Трэба ўлічваць, што ідэі, якія высоўваліся лідэрамі беларускага руху, былі чужыя народным масам, яшчэ далёкім ад нацыянальнага ўсьведамленьня. Лёзунг незалежнай Беларусі ня быў народжаны масамі, якія пад прыгнётам захопнікаў чакаюць толькі зручнага моманту, каб скінуць сваё ярмо. Гэта было не імкненьне, народжанае воляй народу, які зразумеў патрабаваньне моманту, а хутчэй пераймальны парыў групы дзеячоў, за прыклад якім служылі палякі і ўкраінцы.
Рэвалюцыйны рух паўплываў на рост Беларускай Сацыялістычнай Грамады, якая пачала гуртаваць беларусаў ня толькі ва ўсходняй частцы Беларусі, але і ў глыбіні Расеі.
У гэты час адбыўся шэраг зьездаў, на якіх дзеячы абмяркоўвалі актуальныя справы, дэманструючы адначасова тое, што беларускі рух жыве і выкарыстоўвае ўмовы, якія стварыліся пасьля расейскай рэвалюцыі. 23.III.1917 г. адбыўся зьезд Беларускай Сацыялістычнай Грамады ў Менску69, у траўні 1917 г. адбыўся зьезд беларускіх ксяндзоў, у ліпені — першы зьезд беларускіх каапэратываў і г. д.
Грамадзкае, палітычнае і нацыянальнае жыцьцё праявілася тады ў існаваньні Беларускай Сацыялістычнай Грамады з аддзеламі ў Пецярбургу, Маскве, Віцебску, Бабруйску, ва Ўкраіне і ў Сібіры; Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску70; Беларускай нацыянальнай грамады ў Менску, Магілёве, Пецярбургу і ў Маскве71, а таксама цэлага шэрагу каапэратываў.
Беларускі нацыянальны камітэт у Менску стараўся з усіх гэтых арганізацыяў стварыць нейкае прадстаўніцтва, якое прадстаўляла б беларускі рух навонкі. Дзеля гэтага рабіліся спробы скліканьня зьезду. Зьезд адбыўся летам 1917 г.72 і стварыў Цэнтральную раду беларускіх арганізацыяў, мэты якой не былі тады зусім выразна акрэсьленыя. Ва ўсялякім разе, гэта быў першы крок да наладжваньня сувязяў паміж паасобнымі арганізацыямі і да стварэньня адзінкі прадстаўнічага характару.
Цэнтральная рада беларускіх арганізацыяў на сваіх сходах больш дакладна вызначыла гэтую ідэю. 3 5 па 17 лістапада 1917 г. адбыўся зьезд беларусаўвайскоўцаў Заходняга фронту73, на якім была створаная Цэнтральная беларуская
69 Канфэрэнцыя Беларускай Сацыялістычнай Грамады адбылася ў Менску 25 сакавіка 1917 г„ непасрэдна перад адкрыцьцём зьезду беларускіх нацыянальных арганізацыяў 25—27 сакавіка 1917 г. На гэтай канфэрэнцыі пастанавілі аднавіць легальнуюдзейнасьцьарганізацыі.
70 Беларускі нацыянальны камітэт у Менску — орган палітычнага прадстаўніцтва беларускага нацыянальнагарухуўсакавіку—ліпені 1917 г.
1 Беларуская народная грамада — грамадзка-палітычная, культурна-асьветная і дабрачынная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1917—1918 іт. сярод нараджэнцаў Беларусі. Періпапачаткова была заснаваная ў Маскве, аднак мела філіі ў іншых гарадохбылой Расейскай імпэрыі. Выступала за аўтаномію Беларусі ў складзе Расеі.
72 Маецца на ўвазе зьезд беларускіх нацыянальных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, які адбыўся
8—10(21 —23) л іпеня 1917 г. у Менску.
75 На самай справе гэты зьезд, які дакладна называўся зьездам беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту, 12-йарміі ІІаўночнагафронту і Баліыйскагафлёту,праходзіўу МенскузЗІ кастрычніка паб лістапада (паводлестарогастылю — з 13 па 19 лістапада) 1917 г.
вайсковая рада. Старшынём гэтай рады быў выбраны Сымон Рак-Міхайлоўскі, віцэ-старшынямі — афіцэры Вячаслаў Адамовіч74 і Ярашэвіч75. Мэтай Цэнтральнай беларускай вайсковай рады была арганізацыя беларускага войска. 3 прычыны таго, што Цэнтральная вайсковая рада, як сьведчыць яе назва, мелася ахапіць усе вайсковыя справы і прадстаўляць вайсковыя шэрагі паасобных франтоў, 3—8 сьнежня 1917 г. яна склікала вайсковыя зьезды франтоў: Паўночнага ў Віцебску, Паўднёвага ў Кіеве, Румынскага ў Адэсе76.
Згаданыя зьезды, а таксама зьезд беларускіх уцякацкіх арганізацыяў, скліканы Беларускай нацыянальнай грамадой у Маскве77, выказалі ідэю стварэньня адзінай, найвышэйшай арганізацыі, якая б ахапіла ўвесь комплекс справаў беларускага народу.
Гэтыя зьезды яшчэ стаялі на пазыцыі саюзу з Расеяй.
У Менску ўтварылася Вялікая беларуская рада, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі ўсіх існых беларускіх арганізацыяў78. Цэнтральная беларуская вайсковая рада была аўтаномнай адзінкай Вялікай рады.
Вынікі працы Вялікай рады зусім нязначныя. Яна, безумоўна, мела шмат добрай волі і, мабыць, даволі шырокія пляны, але ёй не хапала людзей, з дапамогай якіх можна было б узяць уладу на тэрыторыі краю ў свае рукі. Акрамя таго, яна ня мела настолькі моцнай волі, каб зрабіць нейкія дзеяньні. Таму ў далейійым Вялікая рада толькі зьбіралася на нарады, улада ж над цэлым краем знаходзілася ў руках Рэвалюцыйнага камітэту, які дзейнічаў у якасьці органу Часовага рэвалюцыйнага ўраду79.
1 Ада.мовіч Вячаслаў — старэйшы (1864—1939) беларускі палітычны й вайсковы дзяяч, выдавец, публіцыст. У 1907—1914 гг. выдаваўу Коўнегазэту «Северо-западный гелеграф».3 1917 г. удзельнічаў у беларускі.м вайсковым руху. У 1919—1920 іт. быўсябрам Беларускай вайсковай камісіі, браўудзел устварэньні арганізацыі «Зялёны Дуб». У 1920-я гг. браўудзел удзейнасьці беларускіх палянафільскіх арганізацыяў.
75 Ярашэвіч Міканор (1885—пасьля 1937) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. У 1917 г. адзін з кіраўнікоў Менскай губэрнскай земскай управы. У пачатку сакавіка 1918 г. кааптаваны ў Раду БНР 25 сакавіка 1918 г. выйшаўзь яе. не паіадзіўшыся з прыняцьцем III Устаўной граматы. У 1919—1920 гг. узначальваў Менскую іубэрнскую ўправу.
76 3—8 (16—21) сьнежня 1917 г. — гэта час працы толькі аднагозь пералічаных зьездаў беларусаўвайскоўцаў — Рум ынскага фроіп у ў Адэсе. Зьезд беларусаў-вайскоўцаў I Іаўночнага фроі іту праходзіў з 15 па 20 лістапада (з 28 лістапада па 3 сьнежня) 1917 г„ а зьезд беларусаў-вайскоўцаў ПаўночнаЗаходняга фронту — з 17па22сьнежня 1917г.(з30сьнежня 1917г па4студзеня 1918г.).
У 1917 г. адбыліся 2 зьезды ўцекачоў-беларусаў, арганізаваныя Беларускай народнай грамадойу Маскве. Першы зь іхадбыўся 24—27 верасьня 1917 г., а другі — 19—21 лістапада 1917 г.
'* Вялікая беларуская рада была ўтвораная на 2-й сэсіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў, якая праходзіла з 15 па 24 кастрычніка 1917 г. у Менску. Гэтая арганізацыя праіснавала да сьнежня 1917г. ісклаласваепаўнамоцтвы пасьля скліканьня I Усебеларускага зьезду.
79 Маецца на ўвазе Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, утвораны менскімі балывавікамі 26 кастрычніка 1917 г„ адразу пасьля зьдзяйсьненьня дзяржаўнага перавароту ў I Іетраградзе. У яго складзе не было ніводнага беларуса. Гэты орган дзейнічаў да 26 лістапада 1917 г„ калізамесі ягобылі створаныя Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласьці і фронту (Аблвыканкамзах) і Савст народных камісараў Заходняй вобласьці і фронту.
Тым часам у кастрычніку 1917 г. абрынуўся ўрад Керанскага, да ўлады прыйшлі бальшавікі. Армія канчаткова расклалася, а Расея занепадала. Папярэдняе ўладкаваньне ператварылася ў руіны, на якіх стаялі правадыры новага ладу, Ленін і Троцкі, дэмагагічнымі лёзунгамі здабываючы сабе папулярнасьць сярод зьнясіленых вайною работніцкіх і сялянскіх масаў.
Увесь адміністрацыйны апарат быў рэарганізаваны ў камуністычным духу, ствараліся Саветы з удзелам рабочых, сялянаў і жаўнераў. У Менску стварыўся Савет народных камісараў Заходняга краю і фронту ў наступным складзе:
Ландар80 (латыш) — старшыня Савету народных камісараў,
Берсан81 (габрэй) — народны камісар нацыянальных справаў,
Рэзаускі82 (латыш) — народны камісар унутраных справаў,
Харунжы Мясьнікоў83 — народны камісар вайсковых справаў (камандаваньне Заходняга фронту).
Крывашэін84 — камэндант гораду і камандзір менскага гарнізону.
Вялікая беларуская рада намагалася пасунуць далей справу ўтварэньня беларускага войска. Савет народных камісараў перашкаджаў гэтай працы. Ня могучы прыйсьці да паразуменьня з бальшавіцкімі ўладамі, Вялікая беларуская рада пастанавіла склікаць зьезд прадстаўнікоў усіх беларускіх партыяў і арганізацыяў, зь якіх утварылася сама, а таксама дэлегатаў гарадоў і вясковых гмінаў, каб атрымаць ад яго паўнамоцтвы для далейшай працы. Акрамя таго, многія актуальныя справы патрабавалі разгляду ў больш шырокім коле. Нягледзячы на перашкоды савецкіх уладаў, Рада арганізавала гэты зьезд.
80 Ландар Карл (1883—1937) — савецкі дзяяч, у 1917—1918 гг. старшыня Савету народных камісараў (СНК) Заходняй вобласьці і фронту.
81 Ьерсан Станіслаў (1895—1919) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч. Сябра Савету народных ка.місараў Заходняй вобласьці і фронту і Часовага рабоча-сялянскага ўраду ССРБ.
82 Рэзаускі Людвіг (1887—1980) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч. Зь лістапада 1917 г. народны камісар народнай асьветы і ўнутраных спраў СНК Заходняй вобласьці і фронту.
83 Мясьнікоў (Мясьнікян) Аляксандар Фёдаравіч (1886—1925) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, у 1918—1919 гг. фактычны кіраўнік савецкіх уладных структураў на тэрыторыі Беларусі.
84 Крывапіэін Мікалай Іванавіч (1885—?) — савецкі партыйны дзяяч. У сьнежні 1917 г. быў начальнікам гарнізону г. Менску. 3 пачатку 1918 г. намесьнік старшыні Менскага Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Разьдзел X
I Усебеларускі зьезд у Менску. Разгон зьезду бальшавікамі. Выканаўчы зьезд Рады I Усебеларускага зьезду. Ухвала зьезду. Роспуск Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Недапушчэньне беларускай дэлегацыі да ўдзелу ў працы мірнай канфэрэнцыі ў Берасьці
У зьезьдзе, які пачаўся 5 сьнежня 1917 г., узялі ўдзел прадстаўнікі губэрнскіх земстваў, павятовых, гмінных і вясковых самаўрадаў, прафэсійных і каапэратыўных саюзаў, вайскоўцаў з фронту і тылоў арміі, камітэтаў уцекачоў і да таго падобных грамадзкіх і палітычных арганізацыяў Белай Русі. Найбольш былі прадстаўленыя ўсходнія часткі краю. Усяго ў зьезьдзе ўзялі ўдзел 1872 прадстаўнікі, прычым 1167 чалавек з правам галасаваньня, a 705 з дарадчым голасам.
Старшынём зьезду быў выбраны Іван Серада85, акрамя гэтага, абраная была т. зв. Рада зьезду, складзеная з блізка 50 асобаў, якая была нібыта канвэнтам сэньёраў86. Згаданы зьезд быў разагнаны бальшавікамі. Што датычыць прычыны разгону, то даступныя крыніцы супярэчлівыя.