Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
56 «Польскае каралеўства» (саюзная зь Нямеччынай дзяржава) (ням.).
57 «Аўстра-Вугоршчына» (ням.).
58 Бэкерат (Beckerath) фон — нямецкі ротмістар, начальнік Віленскай вайсковай управы ў пачатку нямецкай акупацыі ў Першую ўсясьветную вайну. Займаў выразна прапольскую пазыцыю. Пра беларусаўпісаў: «Беларусы ніколі не выказвалі імкненьня да дзяржаўнаесамастойнасьці. Некаторыя імкненьні сэпаратыстычныя, якія разьвіваюць некалькі археолягаў і літаратараў зь Вільні, трэба залічыць да мясцовых справаў, якія ня маюць палітычнага значэньня». Пад ціскам прадстаўнікоў няпольскіх нацыянальных групаў Віленшчыны, у першую чаргу літоўцаў, вясной 1916 г. гэты дзяяч быўзаменены на гаўптмана Поля (Pohl), які ведаў літоўскую мову.
39 Людэндорф (Ludendorff) Эрых( 1865—1937) — нямецкі генэрал, падчас Першай усясьветнай вайны камандуючы нямецкімі войскамі на ўсходнім фронце.
611 Ладнов, Е. Огнем u мечом, голодом м болезнямн. Варшава, 1922 (заўвага аўтара «Кароткага нарысу...
61 «Гоман» — беларуская газэта, выдавалася ў Вільні зь лютага 1916 г. да канца 1918 г. спачатку толькі лацінкай, а пасьля лацінкай і кірыліцай. Яе рэдактарамі былі Вацлаў Ластоўскі і Язэп Салавей (зьсярэдзіны 1917г.).
ларусы, ні літоўцы, ні іншыя сыны нашай зямлі ня могуць пагадзіцца зь меркаваньнем, каб еднасьць беларуска-літоўскага краю з Польшчай была пастаўленая ў якасьці ўмовы вызваленьня. Наш край можа вызначыць падставы сваіхадносінаўдасуседзяў, нельга яму навязвацьзьверхутой ці іншай формы стасункаў, якія выцякаюцьзьяго патрэбаў.
Падтрымліваючы беларускі рух і яго антыпольскае стаўленьне, акупацыйныя ўлады, аднак, не дазволілі склікаць канфэрэнцыі Вялікага Княства Літоўскага, якая павінная была, паводле праекту Антона Луцкевіча, складацца з тых асобаў дэмакратычных поглядаў, якія імкнуцца да аднаўленьня беларуска-літоўскай дзяржаўнасьці62.
У канцы 1915 г. у Вільні ствараецца кансьпірацыйны Беларускі нацыянальны камітэт63, сябрамі якога былі: прадстаўнікі Віленшчыны браты Антон і Іван Луцкевічы, Буйло, Гарэцкі, Родзевіч, два браты Станкевічы61 і Валэйша65, а таксама Павал Аляксюк66 і Сянкевіч’, якія прадстаўлялі Гарадзеншчыну67.
62 Тут ідзе гаворка пра спробу стварэньня ў канцы 1915 — пачатку 1916 гг. т. зв. Канфэдэрацыі Вялікага Кня-
ства Лйоўскага, якая павінна былазіуртаваць прадстаўнікоўусіх асноўных краёвых нацыянальнасьцяў. Гэтая ідэя правалілася ў першую чаргу праз супярэчнасьці паміж яе меркаванымі суарганізатарамі.
63 I Іравільна «Беларускі народны камітэт».
ы I Іад братамі Станкевічамі маглі мецца на ўвазе стрыечныя браты Адам і Станіслаў Станкевічы. Іхным сваяком зьяўляўся таксама і Янка Станкевіч. Аднак, улюбым разе, аўтарамі «Кароткага нарысу...» тут зробленая памылка, боўсегэтыя дзеячы ў 1915 г. знаходзіліся па-за межамі Вільні. ВалэйіпаСганіслаў—беларускі грамадзкідзяяч.Зканца 1915і:адзінзарганізатараўбеларускагакаапэратыву «Райніца» ў Вільні, быў яго віцэ-марвіалкам. У 1920 г. фігураваўу сьпісе «беларускіх работнікаў у Вільні і ваколіцах». Быўсябра.м прэзыдыюму Віленскай Беларускай рады, сябрам Віленскага БНК, загадчыкам яго юрыдычнагааддзелу і старшынём Рэвізійнай камісіі. Зьяўляўся таксама сгаршынём рэвізійнай камісіі Беларускага камітэту дапамогі ахвярам вайны, сгаршынём Рады старшыняў Беларускага музычна-драматычнага гуртка, уваходзіў у склад Беларускай цэнтральнай вікольнай рады. I Іадчас парлямэнцкіх выбараў 1922 г. зьяўляўся сгаршынём Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэту гораду Вільні. У пачатку 1920-х гг. арганізатар і старшыня Беларускага грамадзянскагасабраньня ў Вільні, пасьля актывіст палянафільскіх арганізацыяў. Заснаваў г. зв. Беларускі клюб у Вільні, які ў 1925 г. быў
закрыты польскімі ўлада.мі як асяродак азартных гульняў. 19 жніўня 1933 г. у заходнебеларускай газэце«№дны край» згадвалася, штоВалэйіпа«сядзіцьу вастрозезакрымінальныя праступкі».
66 Аляксюк ІІавал (1892 — пасьля 1931) — беларускі ірамадзка-палітычны дзяяч. У 1915 г. быўадным з заснавальнікаў Беларускагатаварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў Вільні і ягоным паўнамоцным прадстаўніком на Гарадзеншчыне. Удзелызік I Усебеларускага зьезду. У 1918—1919 п. кіраваў ГарадзенскімБНК.у 1919—1920 гг. — Беларускайвайсковайкамісіяй.Сажніўня 1920г.старшыняБеларускага і іалітычнага камітэту ў Варшаве, узначаліў створаны С. Булаком-Балаховічам «беларускі ўрад» у Мазыры.У 1921 г.стварыўарганізацыю«Беларуская краёваясувязь»,якаяпрапагандаваласаюззПольшчай і насуперак пастанове Віленскага БНК удзельнічала ў выбарах у Віленскі сойм. Удзельнічаў у беларускай нацыянальна-палітычнай нарадзеў I Іразеў верасьні 1921 г. У 1920-я іт. працаваўадвакаіам у I Іаваірадку. Быў намесьнікам старшыні і старшынём 1 Іаваірадзкай павя говай уі іравы ТБШ. Абіраўся ў Наваградзкі навятовы соймік. Згодна зь беларускімі газэтамі, у 1931 г. падпаліў сваю маёмасьць у Наваградку, якую перад іэтым засірахаваў на 100 тысяч злотых,за п іто трапіўу турму Далейшы лёс невядомы.
67 ГІры пераліку сяброў Віленскага Беларускага народнага камітэту дапушчаныя вялікія недакладнасьці.
I Ірынамсі, Леапольд Родзевіч, Максім Гарэцкі, Канстанцыя Буйло і абодва Станкевічы ніяк не маглі ўваходзіцьу ягосклад, боў 1915 г. знаходзіліся далёка па-за межа.мі Вільні.
У Вільні ў 1915 г. быў створаны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны.
Грамадзкія і палітычныя пастуляты беларусы сфармулявалі ў дэклярацыі, пададзенай Райхканцлеру праз Начальніка Управы Літвы ў Вільні ў сьнежні 1917 г. Дэклярацыя была складзеная, безумоўна, пры падтрымцы акупацыйных уладаў. Пастуляты гучалі наступным чынам:
Маючы наўвазе:
1) што беларуска-літоўскія землі складаюць праўна-дзяржаўную і эканамічна-гаспадарчую цэласьць, створаную цягам вякоў на грунце супольнай гандлёва-прамысловай арганізацыі;
2)што агульныя эканамічныя ўмовы краю патрабуюць вольнага доступу да мора, сыстэма ж дарогаў і рэк адмыслова зьвязвае яго з партамі Балтыйскага мора праз пасярэдніцтва Курляндыі;
3) што ў сацыяльных умовах побыту народаў толькі аднаўленьне страчанай дзяржаўнасьці злучаных у адно цэлае літоўска-беларускіх земляў можа забясьпечыць нашаму краю і яго народам максымум вольнага і ўсебаковага разьвіцьця паводле лёзунгаў эўрапейскай дэмакратыі аб праве народаў на самавызначэньне;
4) што ўсе акупаваныя беларуска-літоўскія землі складаюць аснову былога незалежнага Вялікага Княства Літоўскага, якое ўжо падчас свайго стварэньня складалася з двух народаў: літоўскага і беларускага,
мы, ніжэй падпісаныя прадстаўнікі беларускай арганізаванай грамадзкасьці, выказваем патрабаваньне беларускага народу, каб акупаваныя беларуска-літоўскія землі складалі незалежную дэмакратычную дзяржаву, складзеную зь дзьвюх аўтаномных нацыянальна-тэры гарыяльных адзінак: беларускай і літоўскай у найцясьнейшым саюзе з Курляндыяй.
Беларускае грамадзтва моцна жадае, каб у імя права адзінства беларускага народу, падзеленага лініяй фронту, а таксама ў імя адзінства ўсіх беларуска-літоўскіх земляў, якія заўсёды складалі ядро Вялікага Княства Літоўскага, у склад згаданай дзяржаўнай арганізацыі была ўключаная таксама рэшта беларускіх земляў як часткі цэлага.
Мы сьведчым, што беларускае арганізаванае грамадзтва, паводле вышэйадзначанага, у сваёй палітычнай арыентацыі лічыць абавязковым апору на тую з суседніх вялікіх дзяржаваў (вядома, на Нямеччыну. — заўвага аўтара «Кароткага нарысу...»), якая на аснове мірных пагадненьняўузмоцніць сваё панаваньне на ўзьбярэжжы Балтыкі, неабходным для жыцьця і вольнага разьвіцьця нашага краю».
Немцы, аднак, зарыентаваўшыся, што ўплывы беларусаў малыя, зьвярнуліся ў сваю чаргу да літоўцаў, якія лепш падыходзілі для анэксійнай і антыпольскай палітыкі. Літоўцы ўтварылі Краёвую Раду (Тарыбу), якая 11 сьнежня 1917 г., сярод іншага, праклямавала:
.. .аднаўленьне незалежнай літоўскай дзяржавы са сталіцай у Вільні і разарваньне ўсіх дзяржаўныхсувязяўякія існавалі паміжёй і іншымі народамі...
Разам з тым вельмі важным быў наступны пункт гэтай ухвалы:
...Улічваючы жыцьцёвыя інтарэсы Літвы, якія патрабуюць трывалых і пічыльных стасункаўз Германскай імпэрыяй, Краёвая рада выказваецца за вечныя і моцныя са-
юзныя адносіны літоўскай дзяржавы з Германскай імпэрыяй, якія павінны знайсьці сваё ўвасабленызе перш за ўсё ў ваеннай, камунікацыйнай канвэнцыях, а таксама ў мытным і манэтарным саюзе.
У 1918 г. была створаная Беларуская Рада, якая дэлегавала ў Тарыбу 6 прадстаўнікоў, а таксама кандыдата на пасаду беларускага міністра пры літоўскім урадзе68.
Аднак параза Нямеччыны на заходнім фронце зьвяла ў нішто ўсе яе анэксіянісцкія намеры. Немцы мусілі адступаць зь Літвы, а іхнае месца пачалі займаць бальшавікі.
Разьвіцьцё беларускага руху на Меншчыне
Разьдзел IX
Расейская рэвалюцыя. Арганізацыя беларускага войска.
Беларускі нацыянальны камітэт у Менску. Раман Скірмунт. Зьезды. Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны.
Цэнтральная рада беларускіх арганізацыяў. Цэнтральная беларуская вайсковая рада. Вялікая беларуская рада
Абуджэньне сэпаратысцкіх нацыянальных памкненьняў падчас расейскай рэвалюцыі ахапіла і беларусаў. Палякі і ўкраінцы вылучаліся ва ўсёй Расеі і стваралі асобныя вайсковыя адзінкі. У часы Керанскага беларусы, асабліва жаўнеры і афіцэры, зажадалі прадэманстраваць сваю асобнасьць ад расейцаў і стварыць беларускія нацыянальныя часткі. Рэвалюцыйныя ўлады не маглі афіцыйна забараніць гэтай беларускай кампаніі, бо ім не дазваляў гэтага абвешчаны лёзунг «самавызначэньня народаў». Аднак сэпаратысцкія памкненьні беларусаў былі для іх непрыемнай нечаканасьцю. Справа арганізацыі беларускага войска пасоўвалася паволі з тае прычыны, што расейскія ўлады чынілі перашкоды, а таксама таму, што нацыянальна сьвядомых беларусаў было няшмат.
Наагул думка аб незалежнай Беларусі і стварэньні незалежнага войска не дайшла яшчэ да беларускага народу. Гэтая ідэя нават сярод беларускіх дзеячоў
68 Віленская Беларуская Рада дэлегавала сваіх прадстаўнікоў у Літоўскую Тарыбу 27 лістапада
1918 г. Гэтымі прадстаўніка.мі былі Вацлаў Ластоўскі, Іван Луцкевіч, ЯнкаСтанкевіч, Дамінік Сямашка, УладзіслаўТалочка і КазімерФалькевіч. 4 красавіка 1919 г.у'Гарыбу былікааптаваныя два прадстаўнікі (Іван Карчынскі і Кансганцін Бялецкі) Беларускай Рады Гарадзеншчыны. Міністрам беларускіхсправаўу 1918 г. быў прызначаны Язэп Варонка.