Кароткі нарыс беларускага пытаньня
Выдавец: Логвінаў
Памер: 396с.
Мінск 2009
Адны сьцьвярджаюць, што яго выклікала наступная пастанова зьезду, якая знаходзілася ў супярэчнасьці з наяўнай арганізацыяй Савету народных камісараў Заходняй вобласьці і фронту:
Замацоўваючы сваё права на самавызначэньне, абвешчанае расейскай рэвалюцыяй, і зацьвярджаючы рэспубліканскі дэмакратычны лад на абшары беларускай зямлі, для ратаваныія роднага краю і для забесьпячэньня яго ад падзелу і адлучэньня ад Расейскай Дэмакратычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі, Першы Ўсебеларускі Зьезд пастанаўляе: неадкладна стварыць орган краёвай улады ў выглядзе Ўсебеларускага савету сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіраваньня краем, уваходзячы ўдзелавыя адносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
Іншыя крыніцы адмаўляюць існаваньне падобнай пастановы87 і іначай прадстаўляюць прычыну разгону зьезду. Падаецца нават, што найбольш верагодным зьяўляецца ніжэйпададзеная хада гэтага канфлікту паміж зьездам і савецкім урадам. Пачаткова народны камісар унутраных справаў Рэзанскі88 хацеў надаць паседжаньням зьезду кірунак, згодны з духам існай улады, і з гэтай мэтай выступіў з прамовай. Калі, аднак, ён запрапанаваў замяніць беларускі сьцяг, што вісеў на ганаровым месцы над трыбунай, назваўшы
85 Серада Янка (1879—пасьля 1943) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Старшыня I Усебеларускагазьездуўсызежні 1917 г. У 1918 г. старшыня Рады БНР.
86 Канвэнтам сэньёраў у польскай палітычнай практыцы называўся савет старэйшынаў у парлямэнце, у якіўваходзілі лідэры парлямэнцкіх палітычных партыяў.
87 На самай справетакая пастанова існавала.
88 Так у тэксьце. Тут і далей гэтае прозьвішча належыць чытаць як Рэзаускі.
яго «трохколернай анучай», на чырвоны інтэрнацыянальны сьцяг, дык яго вынесьлі з залі паседжаньняў. Тады бальшавікі распрацавалі праект выкліканьня расколу сярод удзельнікаў зьезду. Інструмэнтам ім паслужыў рамесьнік і паэт Фабіян Шантыр89. Ён выступіў як «беларускі бальшавік» з прамоваю, у якой заклікаў да адзінства з бальшавікамі. Частка, якую Шантыр назваў «левай плыньню зьезду», адлучылася ад рэшты зьезду і праектавала выданьне адозвы да беларускага народу. Аднак пасьля яе канфіскацыі бальшавікамі гэтая частка зноў злучылася з рэштай зьезду. Паўторная кансалідацыя абодвух бакоў адбылася таксама пад уплывам патрыятычных чытаньняў кс. Гадлеўскага «Пра полацкі пэрыяд гісторыі Беларусі» і праф. Карскага «Пра асаблівасьці беларускай мовы, а таксама пра тэрыторыю і этнаграфію Беларусі». На прапанову Алексюка будынак Шляхецкага клюбу ў Менску быў прызнаны беларускай нацыянальнай уласнасьцю. Аднадумства сярод удзельнікаў зьезду, аднак, не пратрымалася доўга. Беларусы зь Віленшчыны і Гарадзеншчыны пад кіраўніцтвам Язэпа Варонкі не хацелі заставацца ў шчыльным саюзе з Расеяй. Зь імі салідарызаваліся віцябляне і менчукі, у меншай ступені смаляне. Затое магілёўцы сталі на грунт расейскай арыентацыі і выказаліся супраць усялякай аўтаноміі.
У той самы час народныя камісары, разумеючы, што рыхтаваныя ўхвалы ня будуць поўнасьцю сваім духам супадаць зь іхнымі плянамі, вырашылі разагнаць зьезд перад прыняцьцем якіх-кольвек важных рэзалюцыяў. У ноч з 17 на 18 сьнежня 1917 г. народны камісар унутраных справаў Рэзанскі разам з кіраўніком гораду Крывашэіным увайшлі ў залю паседжаньняў і паведамілі прысутных пра роспуск зьезду, а таксама арыштавалі ягоны прэзыдыюм. Нягледзячы на гэта, старшыня Серада заявіў, што паседжаньне працягваецца. Крывашэіну зрываюць шапку з галавы і б’юць яго. У адказ на гэта ў залю ўваходзіць камандзір Першага менскага пяхотнага палка Рамнёў90 з атрадам салдатаў, якія абкружаюць прэзыдыюм. У зале запанавала мітусьня, збудаваліся барыкады, пачаліся кулачныя бойкі. Аднак, нягледзячы на супраціў, арыштаваны прэзыдыюм быў накіраваны ў Савет народных камісараў.
3 гэтага часу беларускі рух часова перайшоў на нелегальнае становішча. Назаўтра, гэта значыць 18.XII.1917 г., Рада зьезду (частка, якая засталася на волі) сабралася на паседжаньне, на якім быў створаны Выканаўчы камітэт Рады I Усебеларускага зьезду ў наступным складзе:
Язэп Варонка — старшынства і замежныя справы,
Сымон Рак-Міхайлоўскі — вайсковыя справы, Іван Серада — унутраныя справы,
ПІантыр Фабіян (1887— 1920) — беларускі нацыянальны дзяяч. У 1917 г. адзін зь лідэраў левага крыла БСГ. У студзені 1919 г. камісар у нацыянальныхсправах Часовага рабоча-сялянскага ўраду ССРБ. Арыштаваны бальшавікамі і расстраляны.
90 Рамнёў — прапаршчык, камандзір менскага IІершага пяхотнага гіалка, сфармаванага адразу
пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Аснову яго склалі зьняволеныя падчас кіраваньня Часовага ўраду рэвалюцыйныя салдаты Заходняга фронту.
Косьцевіч91 — справы асьветы,
Прушынскі — справы працы,
Бадунова — справы сацыяльнай апекі, Грыб — справы сельскай гаспадаркі, Заяц92 — кіраўнік справаў камітэту, Лагун93, Дыла, Аляксандар Бурбіс — без партфэляў, Гутман94 (сацыяліст) — прадстаўнік габрэйскай меншасьці, Д-р Зарубавэль95 — прадстаўнік габрэйскай меншасьці, Мічуліс96 — прадстаўнік літоўскай меншасьці, Прыстар97 (ГІПС) — прадстаўнік польскай меншасьці,
Косьцевіч (пс. Краўцоў) Макар (1891 — 1939) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, пісьменьнік. Удзельнік Слуцкага паўстаньня 1920 г., аўтар словаў іімну паўстанцаў «Мы выйдзем пічыльнымі радамі».
92 Заяц Леанард (1890—1935) — беларускі нацыянальны дзяяч. Зь лютага 1918 г. у складзе Народнага сакратарыяту БН Р. Загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у 1 Іароднай радзе БІIР
9' Лагун Язэп (1894—1920) — беларускі дзяяч, зь верасьня 1917 г. сябра Выканкаму Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ў I Іетраградзе. 3 красавіка 1918 г. старшыня 1-й беларускай сэкцыі РКІ 1(6) пры Пецяргефскім райкаме партыі, пазьней загадчык Петраі радзкага аддзелу Беларускага нацыянальнага камісарыяту.
Гут.ман Мойша — габрэйскі дзяяч, у 1917 г. сябра Ўкраінскай цэнтральнай рады і Савету нацыянальныхсацыялісіычных партыяў Расеі, з канца 1917 г. сябра Выканаўчага камітэту Рады 1 Усебеларускага зьезду ад Габрэйскай сацыялістычнай рабочай партыі. 1 Іасьля быў сябрам Рады БНР ад габрэйскай нацыянальнай меншасьці, у траўні 1918 г. — сябрам дэлегацыі ўсправах замежных перамоваў БНР. 1 Устаўная грамата БНР была напісаная ў ягоным доме і, як мяркуецца, пад ягонай рэдакцыяй.
95 Маецца на ўвазе Зрубовел (Віткін) Якаў (1886—1967) — адзін зь лідэраў габрэйскай партыі I Іаалей-Сыён. IІарадзіўся і жыў у IІалтаве, у 1906 г. уцёк ад перасьледу паліцыі ў Вільню, дзе заснаваў габрэйскае таварыства «Дзёр хамер». Пасьля арыштаваны, алс апраўданы судом. Эміграваў у Аўсгрыю, пасьля ў I Іалестыну, дзе быў генэральным сакратаром партыі ПаалейСыён. У 1914 г. арыштоўваўся турэцкімі ўладамі, уцёк, у 1917 г. вярнуўся ў Расею. У Кіеве ўдзельнічаў у працы Габрэйскай нацыянальнай рады Ўкраіны. У міжваенны час адзін зь лідэраў партыі Паалей-Сыён у Польшчы. 3 1935 г. у Ізраілі, браў удзел у выданьні кнігаў і часопісаў на ідыш, патрабаваў афіцыйнаіа статусу для гэтай мовы. Адзін з заснавальнікаў таварыства ізраільска-савецкай дружбы.
Мічуліс (Miciulis) Піюс (1882—1923) — літоўскі драматург і ірамадзка-палітычны дзяяч. У 1916—1918 п. працаваўу Менску як мясцовы ўпаўнаважаны Літоўскага камітэту пацярпелых ад ваенных дзеяньняў. У 1918 г. пераехаў у Вільню, быў сябрам прэзыдыюму Літоўскага клюбу, старшынём Літоўска-беларускай камісіі, адказным рэдактарам польскамоўнай газэты «Glos I.udu». Быў высланы разам зь іншымі 32 літоўскімі і беларускімі дзеячамі ўладамі Сярэдняй Літвы зь Вільні ў лютым 1922 г.
I Ірыстар (Prystor) Аляксандар (1874—1941) — іюльскі палітык, сябра 1111С, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Ю. Пілсудзкага. У 1917 г. працаваўу Іалоўным камітэце Польскага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны у якасьці паўнамоцнага прадстаўніка гэтага камітэту высланы ў Менск. Пасьля прыходу ў Менск немцаў працаваў у гарадзкой управе ў якасьці сакратараасьветнай камісіі. У 1920-х іт. неаднаразова займаў міністэрскія пасады.у 1931 — 1933 гг. — прэм’ер-міністар 1 Іолынчы.
Злобін98 — прадстаўнік велікароскай меншасьці.
Прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў увёў у камітэт пасьля вызваленьня з кароткачасовага арышту Язэп Варонка.
Выканаўчы камітэт быў, уласна кажучы, патаемным урадам.
Такім чынам, на Беларусі існавалі два ўрады: савецкі — адкрыты і беларускі — закансьпіраваны. Аднак абедзьве гэтыя ўлады не валодалі рэальнай сілай. Беларускі ўрад перш за ўсё наагул ня меў грошай. Таму не магло быць і мовы пра магчымасьць стварэньня якой-небудзь вайсковай сілы. Калі адзін зь менскіх палкоў, які складаўся пераважна зь беларусаў, захацеў перайсьці пад камандаваньне Выканаўчага камітэту, бальшавікі вырашылі выслаць яго ў Арол. Калі полк адмовіўся падпарадкоўвацца, яго перасталі забясьпечваць харчаваньнем. Забясыіечыць узбунтаваных камітэт ня мог, бо ня меў грошай. Тады полк дэмабілізаваўся, і салдаты разьехаліся па хатах. Уладу, як з гэтага відаць, мелі толькі «рэўкомы». Неўзабаве пасьля гэтага бальшавікі распусыділі Беларускую цэнтральную вайсковую раду і арыштавалі яе віцэ-старшыню Езавітава, сакратара Захарку і Бадунову".
У мірнай канфэрэнцыі, якая адбывалася ў Берасьці пры канцы 1917 г„ прадстаўнікі Беларусі ня бралі ўдзелу. Дэлегацыю, складзеную з доктара Цьвікевіча, Рак-Міхайлоўскага і Серады, зь якіх толькі двох першых прыбылі да Берасьця, немцы на патрабаваньне Троцкага на канфэрэнцыю не дапусьцілі. He ўдалося таксама беларускім дэлегатам узяць удзел у мірнай канфэрэнцыі ў якасьці сяброў украінскай дэлегацыі. Бо тады беларускай дзяржавы яшчэ не было, а беларускі народ, як, дарэчы, і шмат іншых, на мірнай канфэрэнцыі прадстаўляў Троцкі.
Разьдзел XI
Заняцьце Менску палякамі ноччу з 18 на 19 лютага 1918 г.
Кампанія Выканаўчага камітэту Рады I Усебеларускага зьезду. Народны сакратарыят. Першы ўнівэрсал ад 21.11.1918 г.
Адносіны на Беларусі падчас нямецкай акупацыі
У выніку перапынку ў мірных перамовах у Берасьці нямецкія войскі займалі новыя тэрыторыі на ўсходзе. Бальшавікі ж з прычыны дэзарганізацыі войска не маглі змагацца на фронце, тым больш што і ўнутры краіны адчувалі сябе няўпэўнена праз варожае стаўленьне насельніцтва. Таму ноч-