• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі дзяцей Беларусі

    Казкі дзяцей Беларусі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 129с.
    Мінск 2002
    72.09 МБ
    КАЗКІ ДЗЯЦЕЙ БЕЛАРУСІ
    КАЗКІ, КАЗКІ, КАЗКІ...
    Хто з нас не памятае славуты пушкінскі выраз: “Ах, что за прелесть, этй сказкй!” I сапраўды. У іх народная мудрасць і дабрыня, надзея на лепшае жыццё, на перамогу дабра над злом, што не страцілі сваёй надзённасці і сёння, у нашым цяперашнім жыццібыцці.
    Казкі любяць усе. I чытаць, і прыдумваць. Асабліва дзеці. Гэта якраз той узрост, калі хлопчыкі і дзяўчаткі, юныя казачнікі, ужо ўмеюць даволі самастойна думаць, разважаць і назіраць за ўчынкамі герояў, знаходзіць цікавыя сюжэты, асэнсоўваць іх, часам няблага валодаюць пяром. Яны як бы нагадваюць нам: казкі жывуць усюды. Трэба толькі ўмець фантазіраваць, любіць іх, не ленавацца думаць.
    Што гэта сапраўды так, яскрава пацвердзіў конкурс “Усім — па казцы”, які быў у свой час праведзены Беларускім фондам сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў “Мы — дзецям”. Журы давялося прачытаць каля дзвюх тысяч казак, атрыманых з усіх куткоў рэспублікі. У выніку ўбачыла свет унікальная кніжка — “Казкі дзяцей Беларусі”. Яна выйшла ў 1995 годзе. Праз нейкі час была пера~ кладзена на англійскую мову і цяпер ужо стала бібліягра фічнай рэдкасцю.
    У новую кніжку ўвайшлі казкі беларускіх дзяцей, што змяшчаліся ў дзіцячым друку, гучалі ў радыёперадачы “Першыя сцяжынкі”, былі дасланы на міжнародны конкурс “Карнавал казак”, які праводзіўся Беларускім дзяржаўным іпстытутам праблем культуры сумесна з грамадскай арганізацыяй “АртМультыМедыя” і рэдакцыяй часопіса “Вясёлка”. Многія з іх былі ўзяты мною непасрэдна з рук саміх
    5
    юных казачнгкаў: на абласных і раённых святах дзіцячай творчасці, падчас сустрэчы з імі ў школах і бібліятэках.
    Казкі на самыя розныя тэмы чакаюць вас у гэтай кнізе! Лсабліва шмат — пра звяроў і птушак, дрэвы і расліны, пра нашу родную прыроду. I яно ніколькі не дзіўна: гэта той навакольны свет, у якім жывуць іх аўтары, у якім жывём мы ўсе.
    He здзіўляйцеся таксама, што ў некаторых казках можна сустрэць традыцыйных герояў, якія прыйшлі з народнай творчасці — чараўнікоў, гномаў, добрых фей, прынцэскрасунь, добрых малайцоў, прагных паноў і кемлівых мужыкоў, ведзьмакоў і вядзьмарак...
    Але ж у гэтых казках свае сюжэты, часам вельмі арыгінальныя, падзеі, што адбываюцца ў іх, набліжапы да сучаснага жыцця.
    Нярэдка ў казках выдумка мяжуе з праўдай. Чаму? Таму што ў сваіх творах юныя казачнікі закранаюць балючыя праблемы, народжаныя нядбайнасцю людзей, спрабуюць паказаць, якая бяда хаваецца за словам “Чарнобыль”, адкуль прыйшлі многія заганныя звычкі, чаму дагэтуль часам непераможным застаецца Зло і няўтульна чуецца Дабру. Менавіта сувязь з нашым сённяшнім жыццём робіць іх надзён нымі, самастойнымі, вартымі чытацкай увагі.
    А можа, хопіць разважанняў, адгорнем першую старонку гэтай, яшчэ адной унгкальнай кнігі, створанай дзецьмі Беларусі. Спадзяюся на сяброўскую прыхільнасць усгх, хто будзе чытаць яе. Цуды ажывуць адразу ж, як толькі кніга выправіцца ў незвычайную, поўную прыгод і таямніц вандроўку, а вы, дарагія сябры, адразу ж трапіце ў чароўйы свет казкі, створаны дзіцячай фантазіяй.
    Мікола ЧАРНЯЎСКІ,
    лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі МАЎРА і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
    ГАРЫВАДА
    аўнымдаўно людзі жылі як хацелі і не ведалі прымусу. У радасці і шчасці жылося ім. Любілі і шанавалі родную зямельку, і яна за любоў і шанаванне давала ім усяго ўдосталь: палеткі адплачвалі шчодрай збажыной, лясы — грыбаміягадамі, незлічонай дзічынай, а рэкі і азёры аж кішэлі рыбаю.
    I быў яшчэ на гэтай зямлі цуд — чароўная рэчка. Шырокая і паўнаводная, яна была незвычайнай тым, што ў ёй гарэла вада. Далёка па ўсім свеце ішла слава пра гэты цуд. Пачуў пра дзіва злосны пан з чорнымі і гідкімі, як у таракана, вусамі, з даўжэзнымі заграбастымі рукамі. Наехаў той пантаракан на край з наймітамі, прымусіў людзей працаваць на сябе, а плаціў так мала, што яны ледзь не паміралі з голаду. Сілы, каб змагацца з прыхаднямі, не было ніякай. Чанастаўляў пан наглядчыкаў з гумовымі таўкачамі, і калі хто асмельваўся сказаць хоць слова супраць яго, білі яны таго гумовымі таўкачамі і цягнулі ў вязніцу. Цяжка, невыносна стала людзям... Салёны пот
    <9
    выядаў вочы, а паскардзіцца ці проста заспяваць родную песню ніхто не меў права, бо і за гэта білі прышлыя наглядчыкі. Зняверыліся людзі, думалі, што век ім векаваць у нядолі. I ім, і дзецям іхнім, і ўнукам.
    Ды з’явіўся аднойчы ў тым краі чараўнік. Узмахнуў ён чароўным кіёчкам, і адразу заўсміхаліся людзі, разнялі сцятыя вусны, загаварылі, бо ўжо нават мову сваю забыліся, толькі мычэлі, як нямыя, і паказвалі адно аднаму на мігах. Загаварылі — і радасць запанавала між імі. Боль і гора зніклі, а разам з імі і злосны вусаты пантаракан некуды падзеўся. Здавалася, жыві цяпер ды радуйся. Але перасталі біць крыніцы чароўнай рэчкі, абмялела яна і зусім высахла. Забедавалі людзі, а чараўнік і кажа:
    — He наракайце на долю, не бядуйце. Каб быць шчаслівымі, трэба самім парупіцца. He сядзіце склаўшы рукі, a шукайце самі гаручую ваду. Знойдзеце — яна і вам, і вашым дзецям і ўнукам шчасце прынясе.
    Сказаў так і знік, толькі ўслед за ім лісце зашамацела, і елкі з хваінкамі ў той бок вершалінамі загайдаліся.
    Сабраліся людзі, пачалі раіцца, як быць, каб зноў забілі магутныя крыніцы з гаручай вадой, каб зноў напоўнілася рэчка, заззяла дзеля гонару і славы краю...
    Знайшліся сярод простых людзей людзі вучоныя, якія шмат кніжак прачыталі і ўсё ведалі.
    — Трэба свідраваць зямлю, устаўляць у свідравіны жалезныя трубы. Толькі так шукаюць гаручую ваду,— сказалі яны.
    Паслухаліся людзі, сталі рабіць, як вучылі вучоныя. I каля Нарачы свідравалі, і каля Мядзеля, і аж пад Полацкам. I нідзе не маглі да гаручай вады дакапацца. Пайшлі тады людзі далёкадалёка, на Палессе. I раптам аж пад Рэчыцай напаткалі маленькага чалавечка, не большага за далонь.
    — Куды ж вы, мае людцы, выбраліся, што ўсе ногі аб карэннікамяні пазбівалі, учарнелі ад сонца, ад ветру? — спытаўся ён.
    Селі людзі ў цянёчак і расказалі пра свой клопат.
    Чалавечак задумаўся, наморшчыў маленькі, як галубінае яечка, лобік і кажа:
    — Дапамагу вам. Толькі каб вы заўсёды пачуваліся вольнымі людзьмі, усё сваё роднае шанавалі, не цярпелі прымусу рознай набрыдзі. Пераначуйце вунь пад тым дубам, набярыцеся моцы, заўтра падыміцеся разам з co
    нейкам, станьце перад ім на калені і доўга маліцеся, кайцеся ў сваіх грахах. Як заслужыце дараванне ад Бога, тады вам будзе яснасць у галовах, як чароўную ваду шукаць.
    Падзякавалі людзі маленькаму чалавечку. Ён развітаўся з імі і пайшоў сваёй дарогай, а яны ўмасціліся вакол дуба, праспалі глыбокім сном усю ноч, а раненька памаліліся сонцу. I быў знак з нябёсаў, што трэба свідраваць зямлю каля вёскі, якая называецца Гарывада. Так яны ў той жа дзень і зрабілі. I палілася з нетраў гаручая вада, забіў чорны бліскучы струмень аж пад самае неба. Усе нібы малыя дзеці парабіліся: скакалі, рагаталі, набіралі поўныя прыгаршчы той вады, абмазвалі ёю рукі і твар, і цела...
    Прайшло шмат часу... Зараз гэтая вада называецца нафтай. 3 яе можна рабіць самыя розныя рэчы: бензін, газу, смалу для асфальту і нават тканіны.
    Зажылі людзі шчасліва і радасна, паўсюль гучаць родныя песні, а пра злоснага панатаракана і ягоных наглядчыкаў бацькі расказваюць дзеткам страшныя казкі. Ды хто паверыць, што на такой прыгожай і багатай зямлі, дзе ўсе жывуць у радасці і шчасці, напраўду такое магло быць у далёкай даўніне.
    A
    Мінская вобласць, Мядзельскі раён, в. Купа
    Наташа РАМЕЙКА
    Pa 9
    КАЛЯДЫ
    ыло гэта даўно. He памятаю калі, у які год, але памятаю, у які час. Гэта было ўзімку.
    У невялікім сяле, дзе жыў багаты пан, адбываліся тыя падзеі.
    Надышла ноч. Сёмая ноч пасля Новага года. Людзі, пераапрануўшыся калядоўшчыкамі, пачалі калядаваць. 3 адной хаты ў
    другую, з другой у трэцюю... Пан калядаваць не забараняў, але наказваў аддаваць яму палову ўсяго накалядаванага. Быў ён, як і ўсе паны, прагны, вельмі прагны. Казалі, што ў яго і снегу леташняга не дапросішся. Але людзі ў гэтую калядную ноч быццам забыліся пра пана і з вясёлымі песнямі, крыкамі і музыкай гулялі па вёсцы...
    He заўважылі, як пераваліла за поўнач. Калядоўшчыкі пачалі разыходзіцца па сваіх хатах, і ўжо праз нейкую гадзіну над вёскай застыла цішыня. Але раптам на ўскрайку вёскі з’явіліся дзесяць чалавек. Яны былі ў розных масках і вопратцы. Пагутарыўшы між сабой некалькі хвілін, яны падышлі да бліжэйшай бядняцкай хаты і нечакана заспявалі, заскакалі. Праз хвіліну дзверы адчыніліся і выйшаў на гнілы парог дзядуля.
    — Праходзьце, госцейкі дарагія! Праходзьце!
    Калядоўшчыкі ўвайшлі ў хату, сталі спяваць, скакаць, байкі баяць. Стары і яго жонка далі ім амаль апошні акрайчык хлеба, і калядоўшчыкі, падзякаваўшы, пайшлі. Пасля бядняцкай хаты яны накіраваліся да панскага дома, які стаяў пасярод вёскі.
    Зайгралі калядоўшчыкі, заспявалі, заскакалі, але колькі яны ні спявалі, дзверы панскія не адчыняліся. Тады калядоўшчыкі, не перастаючы весяліцца, сталі стукацца ў вокны і клікаць гаспадара. I тут дзверы адчыніліся, і выйшаў пан, але злосны, у руцэ яго быў бізун.
    — Што трэба?! — закрычаў пан і з усяе сілы махнуў над калядоўшчыкамі бізуном,— Ану, воон! Вооон з майго двара!
    Але бізун не стукнуў калядоўшчыкаў, а неяк дзіўна
    р
    Дзіма САЎЧЫК
    Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, в. Домжарыцы
    ўзляцеў угору і ляснуў пана па лбе. Пан застагнаў і, зваліўшыся на парог, абхапіў лоб рукамі.
    — Я вам пакажу, нягоднікі, як будзіць мяне! Я вам пакажу! — несліся крыкі ўслед калядоўшчыкам, ды тыя былі ўжо далёка...
    Усе дзесяць калядоўшчыкаў (як вы, можа, ужо здагадаліся, гэта былі чараўнікі, што ў кожную калядную ноч прыходзілі да людзей і ў залежнасці ад таго, як тыя іх сустракалі, такі дарылі ім новы год) прыпыніліся на тым жа самым месцы, адкуль пайшлі калядаваць, некалькі хвілін пагутарылі і, азірнуўшыся на вёску, зніклі...
    Надышла раніца пасля гэтай ночы.
    Сонейка прыгожа асвятляла наваколле, і снег блішчэў алмазным пылам. Усё зіхацела! Неба было яснае, паветра чыстае, і дыхалася свежа. Пан раней чым заўсёды выйшаў на парог і радасна паглядзеў навокал.
    — Як прыгожа! Як прыемна! — усклікнуў ён.
    Але раптам, ступіўшы крок, пан пас