• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі дзяцей Беларусі

    Казкі дзяцей Беларусі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 129с.
    Мінск 2002
    72.09 МБ
    ь мягчэйшай,— кажа. — Толькі тады ты прынясеш дабро і карысць.'і
    Дакранулася да Гліны Вада — стала Гліна такой мяккай, што з яе і кубак вылепілі.
    —	Будзеш цяпер людзей паіць,— сонечна ўсміхнулася ёй Вада.
    —	I дабро рабіць,— весела дадала Гліна.
    Мінская вобласць,	Таня СІГАЙ
    Любанскі раён,
    Смольгаўская СШ
    ЯК БОЧКА Ў ГОСЦІ ХАДЗІЛА
    ылабыла Бочка. Сабралася яна аднойчы ў госці да суседкі. Прыбралася, надзела капялюшык і выкацілася на дарогу. /
    Дарога была нядоўгай. He паспела раскаціцца — паказаўся суседчын дом. Адчыніла Бочка дзверы, зайшла, прывіталася, павесіла капялюшык на цвік і пераступіла
    парог кухні. Адтуль чуўся надта ж смачны пах. Яе суседка Каструля варыла кашу.^
    —	Можа, ты не абедала яшчэ, дык сядай, падмацуйся з дарогі,— запрасіла гасцінная гаспадыня Бочку да стала.
    Каша была такая смачная, што Каструля не магла ніяк накарміць Бочку. Яе суседкатаўстушка ела так многа, так старалася, што неўзабаве раздзьмулася і... лопнула. Толькі абручы разляцеліся куды які.
    А спалоханая Каструля ў смутку падумала: “Ці ў гасцях, ці дома не будзь сквапным да яды, a то станеш падобным на Бочку”. ^
    г. Віцебск, СШ № 30
    Коля МАЛІНЧЫК
    БРУДНАЯ СУКЕНКА
    вы ведаеце, чаму курачкі начуюць на седале, апусціўшы галоўкі? He? Тады паслухайце.
    На вясновым двары гулялі куры. Шчыпалі траўку, шукалі чарвячкоў. I была сярод іх белая курачка. Да чаго ж цікаўная, жвавая. Усё ёй трэба ведаць, на ўсё пагля
    pQ
    дзець. Аднойчы не пашанцавала курачцы: загледзелася яна ў лужыну на сваё адлюстраванне, паслізнулася і звалілася ў гразь. Падхапілася курачка, паглядзела на сваю сукеначку і спалохалася: якая яна брудная! Пабегла за парадай да сваіх сябровак. Але што гэта? Курачкі адвярнуліся ад яе, нават есці разам не захацелі. А індыкбалбатун так з яе смяяўся, стоячы на кладцы, што неспадзявана зваліўся ў канаву. Давялося важнаму гусаку выцягваць яго з вады.
    Заплакала курачка. Адышла ўбок, засумавала, не знайшоўшы падтрымкі і спагады. А яна ж лічыла ўсіх сваімі сябрамі. А тут і дожджык пайшоў. Хацела курачка як заўсёды схавацца ад дажджу, але ўспомніла, што нельга ёй бегчы разам з усімі, пабаялася, што зноў будуць з яе смяяцца, і засталася на двары. Прамокла да апошняга пёрка, нават і пасакатаць не змагла. Але затое сукеначка зноў стала белаябелая.
    Вечарам, калі ўсе куры паселі на жэрдачку, зайшла небарака нясмела ў хляўчук. Куры, убачыўшы сваю сяб
    роўку, дружна апусцілі галоўкі, баючыся іх падняць, каб не сустрэцца з ёю позіркам. Сорамна ім стала.
    Вось так і сядзяць яны цяпер. He верыце? Паглядзіце самі.
    Віцебская вобласць, г. Глыбокае, СШ № 2
    МашаКЛЯЎЧЭНЯ
    ЯК ЯЛІНКА 3 ЗАЙЧЫКАМ ПАСЯБРАВАЛА
    асла ў лесе маленькая кволая Ялінка. Вялікія дрэвы захіналі Сонейка, сваімі доўгімі карэннямі забіралі лепшыя сокі з^ямлі. A зімой злосная Завіруха засыпала яе снегам. Ёй жа вельмі хацелася стаць высокай і стройнай. Яшчэ Ялінцы было адзінока, і яна марыла займець сябра.
    Аднойчы яна пачула спалоханы голас Зайчыка, які ўцякаў ад Лісы.
    — Ратуйце! — разгублена крычаў Зайчык. — Хто схавае мяне?
    Ялінка пашкадавала Зайчыка:
    — Бяжы хутчэй да мяне! Я цябе схаваю!
    Спалоханы Зайчык падбег да Ялінкі, а тая апусціла галінкі да саменькай зямлі і прыкрыла Зайку.
    Лісіца шукалашукала Зайчыка, але так і пабегла ні з чым. Вылез Зайчык зпад галінак і давай дзякаваць:
    — Як добра, што ты мяне схавала. Злавіла б мяне Лісіца, каб не ты. Вялікі дзякуй табе, ты мне жыццё выратавала. Давай сябраваць.
    Так у маленькай Ялінкі з’явіўся сябар. Цяпер ёй не было сумна. Зайка прыносіў ёй навіны з усяго лесу, адпачываў пад яе галінкамі, а яна ахоўвала яго сон.
    Мінская вобласць, г. Дзяржынск
    Вераніка ЛОБА Ч
    ШЭРЫШЭРЫ ВЕРАБЕЙКА
    аўнымдаўно былі на свеце толькі два колеры: шэры і чорны. Нават сонейка было шэрым, а ўсе дрэвы — чорнымі. Сумна і маркотна было ў такім лесе. Тут і птушкі не спявалі, ды і самі яны былі непрывабныя.
    У такім вось лесе жыў верабейка Том. Кожную раніцу птушкі ляталі ў лясную школу, а верабейка Том прапускаў заняткі, бо любіў паспацьЛ вось аднае раніцы ў сумны, маркотны лес завітаў мастак. Ён пачаў размалёўваць дрэвы, кветкі, птушак. 3 радасці птушкі весела заспявалі і сваімі спевамі разбудзілі верабейку.
    — Што гэта за музыка? — запытаў Том у малінаўкі, якая пралятала побач. — I чаму ты такая прыгожая?
    — Мяне размаляваў мастак, а спяваць я пачала ад радасці,— весела адказала малінаўка. Махнула крыламі — і паляцела...
    Верабейка Том усхапіўся і паляцеў шукаць мастака. Але мастака нідзе ўжо не было.
    Так і застаўся верабейка шэрым, а замест песні ў яго выходзіць толькі адно чырыканне. Восенню многія птушкі адлятаюць на поўдзень, вераб’і ж не ляцяць, бо ўсё чакаюць таго мастака, які калісьці так прыгожа размаляваў дрэвы, кветкі, птушак...
    Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, Капаткевіцкая СШ
    Маша КРАСОЎСКАЯ
    ЗІМОВАЯ ПРЫГОДА МЯДЗВЕДЗІКА ТАПТЫЖКІ
    
    рыйшла зіма ў лес. Паснулі вожыкі, барсукі. Заснула і мядзвсджая сямейка ў сваёй бярлозе. Добра спалася ў ёй, але не ўсім. Аднойчы насярод зімы прачнуўся мядзведзік Таптыжка. Паглядзеў — мама мядзведзіха спіць. Адразу мільганула думка: “Пайду ў лес, пагуляю. Бо тут усё спі ды спі...” Адчыніў Таптыжка дзверы, азірнуўся — і за парог.
    Ідзе ён па сцяжынках, па заснежаных пяньках ды купінках і думае: “3 кім бы пагуляць?” Убачыў нару барсука.
    — Оо, з барсуком я і пагуляю! — узрадаваўся мядзведзік Таптыжка. — Барсук, уставай, гуляць будзем!
    А барсук сонна мармыча:
    — Што, ужо вясна прыйшла?
    Таптыжка гучна рассмяяўся. А барсук высунуўся з нары, паглядзеў, хто яго трывожыць. Убачыў мядзведзіка ды кажа злосна:
    — Чаго ты тут бадзяешся? Зімою мядзведзі спяць! Марш дадому!
    Сумны мядзведзік Таптыжка паплёўся далей. Ідзе, ідзе... Раптам нешта вострае як увап’ецца ў нагу!
    — Айяй! Ойой! Ай! Хто гэта ўкалоў мяне?
    Зірнуў пад ногі — бачыць, што гэта вожык ляжыць у снезе. Спіць.
    — Вожык, ты чуеш мяне? Давай гуляць! — нахіліўся над ім мядзведзік Тантыжка.
    — He перашкаджай мне спаць... Дадому тупай...— буркнуў той незадаволена.
    — I вожык са мною гуляць не хоча, — сумна ўздыхнуў мядзведзік Таптыжка. — Пайду пашукаю кагонебудзь яшчэ. Няўжо ўсе спяць у гэты час?
    Рушыў далей па лесе. Выйшаў на палянку. I тут чуе, што нехта пад снегам шалпочацца. Цікаўны Таптыжка засунуў лапу ў снег і... выцягнуў цецерука за хвост. Толькі
    паспеў убачыць, якія ў старога злосныя вочы, як кінуўся наўцёкі, пад ногі не гледзячы. He заўважыў, калі апынуўся ў сваёй роднай бярлозе. Яшчэ і пад ложак схаваўся. Ведаў нораў старога цецерука: абавязкова матулі паскардзіцца.
    Неўзабаве ў дзверы пастукаўся цсцярук. Мама мядзведзіха, якая прачнулася ад грукату, што нарабіў сын, адчыніла дзверы са словамі:
    — Добры дзень, шаноўны Цецер Цецеруковіч! У чым ТА справа?
    — Як? Вы не ведаеце, што ваш сын займаецца свавольствам?!
    — Ах, вось чаго ён як апантаны ў хату ўляцеў! — усклікнула мама мядзведзіха і выцягнула свавольніка за вуха зпад ложка. Каб не быў ён бурага колеру, то, напэўна, пачырванеў быА
    \	— Прабачце, калі ласка, мне. Я больш ніколініколі не
    буду гэтак рабіць,— стаў жаласліва прасіцца Таптыжка. — Нікога не буду будзіць. I сам усю зімку спаць буду...
    — Ну, к