Казкі дзяцей Беларусі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 129с.
Мінск 2002
лізнуўся і скаціўся па прыступках, якіх было аж дваццаць. Пан застагнаў...
3 гэтага і пачаліся ўсе няшчасці пана ў новым годзе: то скаціна панская падохне, то панскі дом згарыць, то сам пан захварэе, то зладзеі ўкрадуць у пана золата. I ў канцы года пан усё, што меў, страціў і стаў бедны. А потым, звар’яцеўшы, збег у лес... Больш яго ніхто не бачыў.
А ў хаце беднага селяніна, таго, што з радасцю сустрэў чараўнікоўкалядоўшчыкаў, усё было добра, усё ладзілася. I кожны дзень стол селяніна не пуставаў без сняданкаў і абедаў.
Людзі казалі, што шчасце пасялілася ў яго доме, бо песні ліліся і ўранку, і ўвечары з тых акон.
р
ЧАМУ ВОЗЕРА НАЗЫВАЕЦЦА ЧЫРВОНЫМ
еу што хацеў,
ыло гэта ў даўнія часы.
На тым месцы, дзе цяпер Чырвонае возера, жыў некалі сквапны і люты пан. I быў гэты пан вельмі багаты. Было ў яго ўсё — і каровы, і авечкі, і коні, і служкі. Добра жылося пану — хадзіў ён у прыгожым адзенні, колькі хацеў спаў, а дзеля забавы здзека
ваўся з людзей. Бывала, згоніць натоўп людзей, возьме свайго самага лепшага каня і кажа:
Ну, хто жадае атрымаць гэтага каня, выходзь!
Вядома, кожнаму хочацца атрымаць панскага адкормленага каня, ды пан кажа далей:
Хто хоча атрымаць каня, няхай яго зловіць.
Выходзіць з натоўпу якінебудзь юнак і кажа:
— Я злаўлю!
Выпусціць пан каня, а таго і страла ці дагоніць. Як памчыць, толькі пыл закурыцца.
Стаіць разгублены юнак, не ведае, што рабіць. А пан сабе:
— Ну чаго стаіш? Лаві каня! He можаш? Галаву з плячэй!
Выхапіць шаблю, і — развітвайся, бедны юнак, з жыццём.
А яшчэ, бывала, прывязе пан аднекуль жывога тыгра.
Рыкае тыгр, лапамі клетку дзярэ. А пан ізноў:
— Хто смелы? Выходзь! Пуд золата таму, хто прывядзе да маіх ног гэтага слаўнага коціка!
Страшна людзям, маўчаць, ніхто не адважыцца выйсці.^ Ды ўсё жтакі знойдзецца якінебудзь смяльчак, падыдзе да клеткі і толькі дзверы адчыніць, як тыгр і раздзірае чалавека.
Жах, ды і толькі!
А яшчэ любіў гэты пан паляваць на звяроў. Браў лепшых коней, сабак, цэлую світу слўжак і ехаў на паляван
р
крычыць. — He мая! Ды ты ведаеш, з кім
спакойна адказвае юнак.— Але ўсё роў
узлаваўся пан, аж трасецца ад злосці:
Што?! справу маеш?
— Ведаю,— на не аддам.
Яшчэ болей
0
не. Здаралася, ён заязджаў у якуюнебудзь вёску і браў там некалькі сялянскіх хлопцаў. “Навошта?” — спытаеце вы. Ды каб (дзеля забаўкі) яны зайцоў рукамі голымі лавілі.
Аднойчы сабраўся пан на паляванне. Раніца была прыгожая — свяціла сонейка, спявалі птушкі. Весела было і пану. Ехаў ён сабе ды пасвістваў. Раптам бачыць — ідуць па дарозе юнак і дзяўчына. Пад’ехаў пан бліжэй, толькі глянуў на дзяўчыну і адразу ж у яе закахаўся. Спыніў каня і кажа:
— Хадзі да мяне, прыгажуня! Я ўладар усіх вёсак і зямлі, будзеш у мяне ў золаце хадзіць. Ідзі за мяне, будзь маёю жонкаю.
Адступіла дзяўчына назад, ціснецца бліжэй да юнака, за яго хаваецца. Юнак і кажа:
— Нікуды яна не пойдзе! Яна мая нявеста, а тваёю ніколі не будзе!
А пан аж вочы вылупіў:
— Ды ты ведаеш, я цябе магу зараз жа забіць, а дзяўчына маёю будзе.
— He палохай,— кажа юнак.— He баюся я тваіх пагроз.
He стрымаўся болей пан, выхапіў шаблю і адсек юнаку галаву.
Заплакала бедная дзяўчына./
Дагэтуль неба было яснае, а тут з’явілася чорная хмара, грымнуў гром, скаланулася зямля, забліскалі маланкі і паліў такі дождж, якога яшчэ ніхто не бачыў. I ліў гэты дождж два тыдні і адзін дзень, затапіў ён усе палі і палеткі наўкола, затапіў маёнтак панскі і сам пан утапіўся разам з канём.
А калі скончыўся дождж і выглянула сонейка, уба
р
чылі людзі, што на месцы панскага маёнтка ўтварылася вялікае возера і была вада ў тым возеры з чырвоным адценнем колеру крыві, у памяць бедных людзей, якіх загубіў пракляты пан. А людзі з таго часу пачалі супроць паноў ваяваць, з зямлі сваёй іх выганяць. I ў хуткім часе ачысцілі зямельку ад ліхіх паноў і зажылі слаўна і весела. А возера людзі назвалі Чырвоным. Яно і цяпер ёсць — як памяць аб загінуўшых людзях.
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Навінка
Алеся БАТЫРАВА
ДЗЯЎЧЫНКА ПЕСНЯ
шла. Дзе ідзе
ыла некалі дзяўчынка, у якой было незвычайнае імя — Песня. Працавітая, добрая, яна вельмі прыгожа спявала. У свята — адны песні, у сумную хвіліну — іншыя. Усе любілі яе, цешыліся, слухаючы яе голас.
Аднойчы вырапіыла дзяўчынка пайсці ў свет — людзей весяліць. Сабралася і пай— там спявае, людзей вітае. Прыйшла яна ў
Л\>
вялікі горад. А там усе нейкія злосныя, панурыя. Пытаецца дзяўчынка ў сумнага юнака:
— Чаму ў вашым горадзе людзі не ўсміхаюцца?
— Тры гады прайшло, як на трон сеў кароль Сум,— адказаў той. — Ён усім загадаў не ўсміхацца, не гаварыць добрых слоў.
Дзяўчынка вырашыла дапамагчы людзям. Яна заспявала. Людзі, слухаючы яе, таксама заспявалі вясёлыя, жартоўныя песні.
Кароль Сум даведаўся пра дзяўчынку і паслаў слуг злавіць яе і кінуць у цямніцу. Але яна ператварылася ў жаўрука. I паляцела над зямлёй, дорачы ўсім свае песні.
Кожны год цяпер, вясной і летам, чуем мы спеў жаўрука. А ў гэтым спеве — завет дзяўчынкі Песні:
— He сумуйце, людзі! Радуйцеся яснаму сонейку, радуйцеся жыццю!
Мінская вобласць,
Лена ТАЛПЕКА
Слуцкі раён, Селішчанская
СШ
ЗОРАЧКІ
аленькі хлопчык глядзеў, як з неба да яго ляцела зорачка. Стаяла ноч, і бацькі думалі, што іх сын даўно ўжо спіць. Хлопчыку было толькі некалькі месяцаў, і яго матуля лягла побач, праспявала яму калыханку, а потым і сама заснула, бо вельмі стамілася. Зорачка заляцела ў пакой і зашаптала:
Міленькі хлопчык, я — зорачка твайго жыцця. Сёння ў цябе свята, і не толькі ў цябе. У той дзень, калі ты нарадзіўся, з’явілася на свет шмат хлопчыкаў і дзяўчынак. Паляцелі, я пазнаёмлю цябе з імі.
Хлопчык ціха засмяяўся, пацягнуўся да зорачкі, і не прайшло некалькі імгненняў, як ён разам са сваёй спадарожніцаіі узняўся ў неба.
— Агу,— паспрабаваў спытаць хлопчык.
Далёкадалёка, куды прылятаюць усе дзеці свету,— адказала зорачка.
— Агу,— працягваў хлопчык.— Гугугу.
— He, не хвалюйся. Матуля не заўважыць, піто цябе сёння не было дома.
Зорачка паслухала новае пытанне, якое людзі не зразумелі б, і адказала:
Я? Я — зорачка. Я нарадзілася ў той жа дзень, калі і ты, і памру разам з табою. Бачыш? Паглядзі... Я вельмі маленькая, бо і ты маленькі, а калі вырасцеш, то і я стану вялікай і вельмі прыкметнай на небе. А ты тут, на зямлі, станеш вядомым чалавекам. Я так жадаю.
р
Потым хлопчык апынуўся ў прыгожым пакоі, дзе было шмат маленькіх дзяцей. Яны таксама на ўсё глядзелі з цікавасцю, і над кожным зіхацела прыгожая зорачка. Маленькі хлопчык засмяяўся і пачаў гуляць са званочкамі. Званочкі сталі перашэптвацца, а потым загаварылі:
— Ма... ма...— паўтараў адзін.
— Ма... ма...— паўтараў другі.
— Ту... ту...— паўтараў трэці.
— Ля... ля...— паўтараў чацвёрты.
I хлопчык пачаў паўтараць услед за імі: “Мама...” Прыгожае, жывое і цёплае слова. Аднойчы ён прамовіць яго, і жанчынамаці будзе цалаваць яго ад шчасця... Матуля. Мама. Званочкі змоўклі, і загаварыла зорачка:
— Ты забудзеш усё, што тут бачыў, але гэтае падарожжа прынясе табе шчасце. Шчасце сказаць першае слова і шчасце стаць добрым чалавекам. Я буду глядзець на цябе з неба, і мне будзе вельмі сумна, калі ты зробіш нешта дрэннае. Паглядзі, гэтыя маленькія кветачкі гавораць штосьці сваёй мовай тваёй суседцы. Вось і да цябе яны ідуць.
— Хлопчык, выберы, просім цябе, сваю любімую кветку. Твой выбар зробіць твой характар,— сказалі кветкі.
— Агу,— згадзіўся хлопчык і ўзяў нарцыс. Кветкі зашамацелі:
— Вой! Перад намі вучоны. Можа, нават вялікі вучоны.
Затым да яго падплылі дываны. Яны былі рознакаляровыя. Хлопчык правёў далонню па іхняй шурпатай паверхні.
— Тваё жыццё будзе неспакойным, — сказалі дываны і зніклі.
Падпаўзла кніга. Яна ціха шапацела сваімі старонкамі. Хлопчык дакрануўся да адной са старонак, і кніга прамовіла:
— А далей усё пазнаеш сам, бо гэта тваё жыццё і яго ладзіць павінен ты, а не мы — дапаможнікі. Да пабачэння.
— Так, мілы хлопчык, час вяртацца дадому, — шапну
ла зорачка, і хлопчык зноу разам са сваен спадарожшцан узняўся ў паветра.
А пасля, ужо лежачы ў калысцы, хлопчык падняў руку, памахаў зорачцы на развітанне і заснуў, каб потым прачнуцца вясёлым як ніколі.
А зорачка паляцела на неба. Яна была шчаслівая ад сустрэчы з хлопчыкам. Зорачка лягла на неба, паклала ручкі пад галоўку і пачала глядзець на зямлю, на дом, дзе жыве яе хлопчык. Пасля яна паглядзела на суседнія зорачкі. Яны пільна сачылі за сваімі сябрамілюдзьмі, і некаторыя былі вельмі старыя, а некаторыя, як і яна, толькі нядаўна нарадзіліся. I было ў зорачкі адноадзінае жаданне: каб гэтых “навароджаных” зорак было як мага больш.
г. Мінск, Іра КРАСОЎСКАЯ
гімназія каледж
№ 24
ЯК У ЛЮДЗЕЙ З’ЯВІЎСЯ АГОНЬ
аўнымдаўно ў людзей не было агню. Яны елі толькі сырыя гародніну і садавіну. Яшчэ ім было вельмі холадна. Людзі вырашылі папрасіць у сонца такога памагатага, які мог бы гатаваць ім ежу і грэць іх. Але сонца было высока, і людзі не маглі дастаць да яго. Яны папрасілі жаўранка: “Ты высока
лятаеш, дапамажы нам”. Жаўранку стала шкада людзей, і ён згадзіўся прынесці ім памагатага.//
Паляцеў жаўранак да сонца. Бачыць, насустрач яму вецер ляціць. Стаў жаўранак прасіць, каб вецер прапусціў яго да сонца: “Трэба людзям дапамагчы, каб не загінулі без цяпла”. I заспяваў жаўранак ветру сваю песню. Ветру песня спадабалася. Прапусціў ён жаўранка і вырашыў паляцець за ім, каб не здарылася бяды.
Ляціць жаўранак, за ім вецер. Бачыць жаўранак —
хмары не хочуць прапусціць яго да сонца. Раззлаваўся на іх вецер і разагнаў усе хмары. Жаўранак падзякаваў ветру і паляцеў да сонца.
Сонца выслухала жаўранка, паспачувала людзям і дало ім свайго памагатага — агонь.А
— 3 ім будзе цяплей і весялей людзям,— усміхнулася сонца.— Толькі скажы, каб яны асцярожна абыходзіліся з агнём, асабліва не жартавалі з ім.
3 таго часу ў людзей з’явіўся агонь.
Мінская вобласць, Саша БЯРВОЛЬД
г. Дзяржынск, СШ № 1
ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ РУЖА
днойчы ў сваім садзе я ўбачыла новую жыхарку — пурпуровую ружу. У яе быў такі дзіўны водар, што ў мяне крышачку закружылася галава. I раптам я пачула:
— Добры дзень!
Азірнулася — нікога. Ціха стаялі ў садзе адны яблыні. Я п