Казкі дзяцей Беларусі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 129с.
Мінск 2002
і смелы. Я люблю яго ўсім сэрцам.
— Глупства! — закрычала мама.— Хіба можа каралева вішань закахацца ў нейкага Лістка?!
Вішанька горка заплакала. Лісток таксама быў вельмі засмучаны. Потым ціха сказаў:
— He плач. Я штонебудзь прыдумаю.
I думаў цэлы дзень. А позна вечарам, калі ўсе заснулі, ён прашаптаў:
— Я прыдумаў! Калі наступіць восень, прыляціць мой знаёмы Вецер, каб забраць мяне ў цёплыя краіны, а я папрашу, каб ён узяў разам са мною і цябе. Ты згодна?\)
Вішанька радасна заківала, і яны сталі чакаць восені.
Наступіла восень, прыляцеў доўгачаканы Вецер. Павітаўся з Лістком і пасадзіў яго на свае сівыя валасы. Тады Лісток спытаў:
— А можаш узяць маю сяброўку Вішаньку?
Вецер згадзіўся. Узяў Вішаньку, пасадзіў яе побач з Лістком, і яны паляцелі далёкадалёка!
Неўзабаве ў Вішанькі і Лістка з’явіліся маленькія Вішанькі і Лісцікі. I зажылі яны весела і шчасліва.
Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, СШ № 1
Каця ТУРБІНА
ДЗЬМУХАВЕЦ
чодра прыгравала сонейка. Вясновая цеплыня разлілася па ўсім наваколлі. Усюды з зямлі прабівалася маладая зялёная траўка. Яна прагна цягнулася да сонца, набіралася моцы. Сады рыхтаваліся да цвіцення. Паміж галінак дрэў гуляўшамацеў вецерсвавольнік. Ен распавядаў маладым лісточкам
Мінская вобласць, г. Салігорск, гімназія
пра заморскія краіны, дзе яму давялося пабываць, пра дзівосныя дрэвы, што ўбачыў там.
Ніхто не заўважыў, як на двары каля плота паказаліся зазубраныя лісточкі дзьмухаўца. А яшчэ праз дзеньдва з’явілася жоўтая галоўка. Малады дзьмухавец рос не па днях, а па гадзінах. Ён цікавіўся ўсім, што адбывалася на двары.
“Хто гэта? Напэўна, нейкі страшны звер! А што за пачвары, ціўкаючы, бягуць за ім?” — падумаў дзьмухавец, калі аднойчы ўбачыў недалёка квактуху з куранятамі. Але калі чубатчына сямейка падышла бліжэй, зразумеў, што курыца зусім не страшная, а кураняты такія пацешныя. Нават нечым падобныя на яго, дзьмухаўца. Ён пасмялеў, перастаў баяцца насельнікаў двара. Завязваў размову з імі ўсё часцей і часцей. Хутка ўсе з ім пасябравалі.
Ды аднойчы з дзьмухаўцом нешта здарылася. Ён адчуваў гэта, але не бачыў. Толькі сябры заўважылі: ён пабялеў, распушыўся. I калі мацней дзьмуў ветрык, з яго галавы зляталі лёгкія белыя пушынкі.
У той дзень да яго падышлі дзеці. Адна дзяўчынка, смеючыся, сарвала яго. Дзеці пачалі дзьмухаць на галоўку. Здзьмулі пушынкінасенне, а непатрэбную і ўжо непрыгожую кветку выкінулі. Але дзьмухавец чамусьці не шкадаваў, што так здарылася. Ён ведаў, што наступнай вясною каля плота вырасце многа дзьмухаўцоўдзетак, такіх жа цікаўных, як і ён сам.
Юля НОВІК
ПАВЕТРАНЫ ШАРЫК
днойчы Коля займеў тры паветраныя шарыкі. Але адзін з іх раптам вырваўся з рук хлопчыка і паляцеў.
Ляцеў ён, ляцеў, а насустрач яму — хмарка.
— Якая ты непрыгожая, кудлатая, белая, — пачаў дакараць яе шарык. — I ка
рысці ад цябе ніякай. Паглядзі лепш на мяне. Я чырвоны і гладзенькі, вока людское радую.
Нічога не адказала хмарка і паплыла далей сваёй дарогай. А шарык — сваёй.
Раптам дагнаў яго самалёт. I зноў шарык хваліцца пачаў:
— Які ты непрыгожы, шумны. А я — прыгожанькі, чырвоненькі і лётаю без гулу.
I самалёт нічога не адказаў, паляцеў па сваім марш
РУЦе.
Праз нейкі час пабачыў шарык крумкача ды пачаў яго дапякаць:
— Які ты непрыгожы, чорны, дзюба ў цябе доўгая. А я вунь які пры...
He даў крумкач дагаварыць хвальку. Дзеўбануў шарык, і толькі разнеслася гучнае “пры” разам з выбухам.
Упаў на зямлю шарык. А ў небе над сабою пабачыў і хмарку, і самалёт, і крумкача. Ляжаў ён і думаў: “Эхха... He трэба было хваліцца, таксама цяпер вандраваў бы ў небе”.
Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, в. Жажэлка
Міхась РЫВІН
АСІНКА I ВЕТРЫК
Мінская вобласць, Мядзельскі раён, в. Купа
не шапацелі,
ылабыла на ўзлеску Асінка. Вясёлая, шапатлівая. Быў у яе верны сябар — Ветрык. Яны часта любілі гуляць разам: Ветрык падзьме жартаўліва, а Асінка зашапаціць сваімі лісточкамі.
Аднойчы выдаўся зацішны дзень. Ветрык не змог пагасцяваць у яе лісточках. Яны не радаваліся Ветрыку і Сонейку, як гэта
бывала заўсёды. Асінка вельмі сумавала. I яшчэ не ведала, што чакае яе.
Раніцай паднялася над лесам Бура. Як зялёныя слязінкі, густа пасыпаліся з Асінкі лісточкі. Кінуўся Ветрык на дапамогу, ды нічым не мог дапамагчы сваёй сяброўцы.
Бура не хацела, каб Ветрык сябраваў з Асінкай. Бура зайздросціла, яна хацела, каб усе сябравалі толькі з ёй. Таму і надумала адпомсціць, зламаць Асінку.
Ды ўсё ж Ветрык не пакінуў Асінку ў бядзе. Ён прыдумаў, як выратаваць яе.
— Схавайся пад тую вялікую кашлатую Елку! — крыкнуў ён Асінцы, калі Бура на міг прыціхла. — Яна побач з табой расце.
I Асінка схавалася пад Елку. Бура яе шукала, шукала, але не знайшла. Злосная, пакінула яна ўзлесак, паляцела далей. Асінка ж вылезла зпад Елкі і зноў пачала гуляцьзабаўляцца з Ветрыкам.
Асінка і Ветрык сябравалі тады, сябруюць і цяпер.
Наташа РАМЕЙКА
КВЕТАЧКА I ХМАРКА
оўга не было дажджу. Лугавая кветачка апусціла свае пялёсткі і зусім завяла. Над ёю, у небе, плыла хмарка.
— Палі мяне сваім дожджыкам, хмарка. За гэта я цябе потым развесялю,— папрасіла кветачка.
Хмарка пачула гэта, падплыла да кве
тачкі і паліла яе цёплымі дажджавымі кроплямі.
Кветачка ўзрадавалася, распрастала свае пялёсткі і зрабілася такой прыгожай, што сонейка, убачыўшы яе, адразу ўсміхнулася, засвяцілася яркаярка.
А хмарка ператварылася ў сяміколерную вясёлку.
Вось якое дзіва падарыла ёй кветачка!
Брэсцкая вобласць, Данута ХАМЯНЯ
Лунінецкі раён,
в. ВялікіяЧучавічы
ЯБЛЫКХВАЛЬКО
асла ў садзе Яблыня, а яблыкі на ёй былі — адзін лепшы за другі. Але на самай верхавінцы рос Яблык такі румяны, такі наліўны і... вялікі выхваляка. Ен гаварыў астатнім яблыкам:
— Я такі прыгожы! Зусім не хачу трапляць на зубы гаспадарам, мне больш падабаецца жыць на яблыні.
Калі гаспадары прыйшлі ў сад збіраць яблыкі, хвалько моцна трымаўся за сваю галінку. Да таго ж далей ад вачэй у лісце схаваўся.
Доўга вісеў Яблык на дрэве, любаваўся сваёй прыгажосцю. Але ніхто яго не заўважаў. Надумаў тады Яблык пайсці да мастака Гарбузіка, каб той намаляваў яго з натуры. Тады ўсе змаглі б убачыць яго красу.
Мастак выканаў просьбу, ды Яблыку малюнак не спадабаўся. I ён падаўся шукаць другога мастака. Аднак ніводзін з іх, як яму падалося, не змог намаляваць яго прыгожым. Яблык раззлаваўся і выклікаў усіх мастакоў на суд.
На судзе яму далі люстэрка. Як жа здзівіўся ён, калі ў люстэрку ўбачыў карычневы зморшчаны шар!
— Твае суседзіяблыкі, можа, былі не такія прыгожыя, як ты. Але ж яны прынеслі радасць гаспадарам і іх маленькім дзецям. А ты ўсё выхваляўся, ганарыўся, пакуль не згніў. Твая краса нікому не спатрэбілася па тваёй жа віне.
I выкінулі Яблык праз акно на вуліцу.
г. Брэст, Света ДАВЫДЧЫК
СШ № 15
ЧАМУ ТЫ ЖОЎТЫ, АПЕЛЬСІН?
упіла мама дзяўчынцы апельсін. Узяла яна яго ў рукі, здзіўляецца:
— А чаму ты, апельсін, такога яркажоўтага колеру?
— Я рос у казачнай краіне, дзе ўвесь час свеціць яркае сонейка, — адказаў апельсін. — Пасябраваў з ім, ды так, што сам ад сонеч
нага святла стаў падобным на маленькае сонца.
Дзяўчынка аблупіла апельсін і ўбачыла, як многа ў ім долек. Зноў спытала:
— Апельсін, а чаму ты ўвесь з долек, з частачак?
— Я ўвесь з долек для таго, каб табе лягчэй было раздзяліць мяне паміж сваімі сябрамі,— адказаў дзяўчынцы апельсін.
— А ты крыўдзіцца не будзеш? — хітравата ўсміхнулася дзяўчынка.
— Хіба я крыўдлівы? Ты лепей спытай пра гэта ў сваіх сяброў, — з такой жа хітраватай сонечнай усмешкай адказаў ёй апельсін.\|
г. Віцебск, СШ № 30
Дзіма ШЫМАНСКІ
ТРЫ ЛІСТОЧКІ
таяла восень. На старым Клёне ўжо апалі лісты. Засталіся толькі тры лісцікі. Тры дзяўчынкі. Адну звалі Прыгажунька, другую — Балбатушка, а трэцюю — Палахліўка. Прыгажунька была вельмі прыгожая. Сама жоўценькая, кончыкі зялёныя, а сярэдзінка — чырвоная. Але ж характар у
яе быў зласлівы. Хацела яна долей павісець на дрэве. I хвалько такая — свет не бачыў! Другая — Балбатушка — уся была чырвоная. Характар у яе быў не такі ўжо і благі. Толькі пагаварыць надта ж любіла. Як пачне — дык не спыніцца. Ну а трэцяя ўсяго баялася.
Аднойчы Прыгажунька пачала скардзіцца:
— Я ж такая! Я ж прыгожая, я ж цудоўная, я ж непаўторная. Як я магу знікнуць? А калі звалюся, мяне ж таптаць будуць! Хны, хны, хны...— і заплакала.
— Чаго ты ўсё плачаш? Ды супакойся ты! Я ж не баюся,— залапатала Балбатушка.
Дык якая ты! Я ж прыгожая, а ты, ты...— усхліпвала Прыгажунька.
— Ой, я таксама баюся! Што рабіць? — I Палахліўка таксама заплакала.
— Ой, надакучылі абедзве! — засердавала Балбатушка. — Тут трэба нешта прыдумаць, а вы плачаце!
— Што прыдумаць? — спытала Палахліўка.
— Я ведаю. Трэба папрасіць Вецер, — сказала Прыгажунька. — Ён сарве нас і занясе далёкадалёка, дзе мы ніколі не былі. Там нас ніхто не затопча.
— Цудоўна прыдумана! — усклікнула Палахліўка. — Але дзе ж той Вецер лётае?
Доўга яны чакалі яго. Дачакаліся. Прыляцеў. Першая папрасіла Прыгажунька:
— Эй, ты, паглядзі сюды! Я вельмі прыгожая. Толькі ад/ ты мяне сарві...
— Ты не маеш права нас зрываць! Ты, ты... пачвара! — забыўшыся пра дамову, усклікнула Балбатушка.
— Ой, пачвара! Ой, баюся! — затрапяталася ПалахZ£ ліўка.
А потым пачалося. Прыгажунька хвалілася. Балбатушка нешта доўга гаварыла, а пасля крычала. Палахліўка плакала. Вецер не вытрымаў — як дзьмухнуў і... паляцеў! Стары Клён паглядзеў яму ўслед адзінока; ніводнага лісточка на ім не было.
Мінская вобласць, Мядзельскі раён, Куцькаўская СШ
Таня ПОЗНЫШ
ПРАЛЕСАЧКА I МУРАШ
рыйшла вясна. Прачнуліся працавітыя мурашы. Вылез з хаткі першы Мураш. Але ні кветак, ні травы, амаль нічога зялёнага навокал не ўбачыў. Сумна стала Мурашу. Усё мокрае, маркотнае. Толькі дзенідзе выбівалася маладзенькая траўка. Вечарам, калі Мураш заснуў, яму прыснілася прыгожая
кветачка. I як жа ён здзівіўся, калі, выйшаўшы раніцай на вуліцу, убачыў тую кветачку, якую сніў. Яна вырасла якраз каля парога хаткі. Мурашу спадабалася прыгажуня.
— Як цябе завуць і адкуль ты ўзялася? — спытаў Мураш.
— Я Пралесачка, — адказала кветачка. — Я вырасла тут за ноч.
Мураш узрадаваўся:
p
СЯБРОЎСТВА
Мінская вобласць, Мядзельскі раён, Куцькаўская СШ