Казкі дзяцей Беларусі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 129с.
Мінск 2002
залюбаваліся Матыльком. Пачалі кожны дзень чакаць яго. А той прыляціць, пакружыцца над кветкамі, раскажа,
— А я Мураш. Пралесачка, давай сябраваць.
I яны пасябравалі. Кожную раніцу Мураш выходзіў да сваёй сяброўкі. Але хутка ў прыгажуні сталі ападаць пялёсткі. Зноў засумаваў Мураш. Шкада яму стала Пралесачкі. Але кветачка мудра сказала:
— He сумуй. Вясною мы сустрэнемся зноў.
Так і пайшло з той вясны. Мураш сустракае Пралесачку, і яны зноў сябруюць.
Наташа ВІДЭЙКА
аслі на ўскрайку жытнёвага поля Васілёк і Рамонак. Калыхаліся ад ветрыку, цягнуліся да сонейка, радаваліся, сумавалі. А неяк ціхім спякотным днём спрэчку распачалі: хто з іх прыгажэйшы.
— Я! — сказаў Васілёк.— Пялёсткі мае сініясінія, як неба. 3 маіх кветачак дзяў
чаткі вяночкі плятуць, сябе ўпрыгожваюць.
— He, — запярэчыў Рамонак. — Я прыгажэйшы. Модніцы адварам з маіх кветак валасы мыюць, каб залацістымі былі, як сонейка.
I невядома, да чаго дайшла б іх спрэчка, калі б не Матылёк. Прыляцеў ён да кветак, узмахнуў каляровымі крылцамі і апусціўся... на Рамонак.
“Ах, ён выбраў мае бялюткія пялёсткі”,— падумаў ганарліва Рамонак, заківаў залацістай галоўкай. А Матылёк прыкмеціў сінь Васілька, узняўся і, зачараваны, закружыўся над ім.
— Якое хараство! — радасна праспяваў Матылёк.
Прыціхлі кветкі, пачуўшы шчырае захапленне. Самі
^ што і дзе бачыў. Перасталі спрачацца Рамонак і Васілёк. Пасябравалі паміж сабой. I да спаткання з Матыльком рыхтаваліся: расою памыюцца, на сонейку абсохнуць. I такімі пушыстымі зрабіліся, высокімі. Матылёк іх здалёк прыкмячаў. Хуценька ўзмахваў ён крылцамі, спяшаючыся ўбачыць сваіх новых сяброў. Утраіх ім было так добра! He здагадваўся Матылёк, што менавіта ён шчырымі пачуццямі і добрым словам “вырасціў” сапраўднае сяброўства.
Мінская вобласць, Ірына ЛАТУШКА
\г. Чэрвень, гімназія № 1
ВЕПРУЧОК ШГІ
густым цёмным лесе разам з маці вепручьіхай і брацікамі вепручкамі жыў Пігі. Ён быў вельмі цікаўны і дакучаў маці бясконцымі пытаннямі пра ўсё, бо надта ж хацеў хутчэй стаць дарослым.
Аднойчы вечарам вепручыха вывела сваіх дзетак са сховішча і папярэдзіла:
— Я вам раскажу пра нашых галоўных ворагаў: паляўнічых і ваўкоў. Паляўнічыя прыходзяць у наш лес на паляванне і носяць з сабою стрэльбы. Калі яны заўважаць нас, дык адразу страляюць. I калі куля раптам патрапіць у кагонебудзь з вас, дык таму не жыць. А воўк не страляе, а кідаецца ззаду і хапае за горла. Трэба заўсёды быць асцярожнымі.
Але Пігі не паверыў матчыным словам і пабег з лесу на ўскраек бульбянога поля. “Вось з’ем усю бульбу і стану вялікім і дужым”,— падумаў ён. Вепручок пачаў капаць лычом барозны і ласавацца маладой бульбаю. Але хутка яму гэта надакучыла і захацелася чагонебудзь салодкага. Ужо сцямнела. Ён павярнуў галаву ў адзін бок, як вучыла маці, прынюхаўся, потым — у другі. Па
Галя КАПЦЮГ
ЖАБКА I СМОЎЖЫК
г. Мінск, 4ая нацыянальная беларуская гімназія
чуў пах морквы. Пігі радасна пабег на гэты пах і, парохкваючы, пачаў выкопваць лычом чырвоную сакаўную моркву. Ён яе еў, еў, еў, ажно пакуль адчуў, што ўжо болей не хочацца. I тут убачыў наперадзе мільгаценне светлячкоў. Ён даўно сябраваў са светлячкамі — і таму смела рушыў да іх. Дзіўна толькі, што ад светлячкоў патыхала смуродным дымам.
А гэта былі не светлячкі. Гэта паблісквалі агеньчыкі цыгарэт паляўнічых. I калі паляўнічыя заўважылі Пігі, адзін з іх стрэліў з двух ствалоў адразу, але прамахнуўся.
Пігі кінуўся ў лес. Ад страху ў яго дробненька дрыжэў хвосцік і зусім прапаў голас.
Ён хацеў паклікаць маці, але не змог, толькі захрыпеў. Нарэшце голас вярнуўся — і вепручыха знайшла Пігі.
— Ах ты, неслух! — сказала яна.— За тое, што ты збег, цябе трэба пакараць, — і скубнула яго за вуха. — A за тое, што папярэдзіў нас, не даў паляўнічым нас падпільнаваць — дзякуй,— і яна пачухала яму бачок.
— Я болей не буду,— вінавата піскнуў вепручок Пігі.— Я буду разам з вамі ўсімі.
I ён следам за маці і брацікамі пабег у гушчар.
какала, скакала раніцай па сцяжынцы Жабка і думала: “Эх, каб я магла поўзаць! Паўзі і паўзі сабе памаленьку. Гэта ж куды лягчэй! Так надакучыла скакаць!”
I тут насустрач ёй ідзе Фея.
— Добрая Фея, зрабі так, каб я магла поўзаць,— папрасіла Жабка.
0
— Добра, я дапамагу табе. Толькі ты знайдзі добраахвотніка, які заменіць цябе, згодзіцца скакаць, — сказала Фея і дала Жабцы два чароўныя карэньчыкі. Жабцы і добраахвотніку. Жабка падзякавала Феі і паскакала шукаць, каб хто згадзіўся памяняцца нагамі. Шукала з раніцы да вечара, але добраахвотніка не сустрэла. У Жабкі ўжо і надзея прапала. Апусціўшы галаву, вярталася на сваё балотца.
I раптам яна пачула, як нехта плача. Ціха наблізілася на голас і ўбачыла маленькага Смоўжыка. Гэта ён плакаў. Жабка падскочыла да яго і спытала:
— Хто ты такі?
— Я Вінаградны Смоўжык.
— Чаму ты вінаградны? — спытала Жабка.
— О, гэта доўгая гісторыя. Нашарадзіма — Францыя. Там мы жылі ў вінаградніках, сілкаваліся вінаграднымі лістамі, а ў канцы лета і спелымі ягадамі, — адказаў Смоўжык.
Францыя... Гэта ж, мабыць, далёка. А з тваёй хадзьбой?! — працягвала Жабка.
Усё не так, як ты думаеш. Сюды нас прывезлі людзі. 3за нашых прыгожых домікаў. Мы і прыжыліся, прывыклі да ежы і клімату. I тут лепш. У Францыі, гавораць, нашага брата з’ядаюць, лічаць дарагой стравай, далікатэсам... Мусіць, усіх паелі, бо і адсюль ужо закупляюць. I тут стала небяспечна жыць... Эх, каб мне ногі, то ўцёк бы!
— Давай памяняемся нагамі,— успомніла пра сваю мару Жабка. — У Францыі, чула, што і жабкам небяспечна, іх таксама ядуць.
— Дык мяняемся?
— Давай!
Жабка з’ела сама адзін карэньчык і дала адзін Смоўжыку. Умомант жабчыны лапкі зрасліся ў адну нагу, a смаўжова нага раздзялілася на чатыры лапкі. Смоўжык шпарка паскакаў у балотца, а Жабка ўсю ноч слініласлініла сабе сцежку, а да балотца яшчэ на месяц хады...
Раніцай Смоўжык прыскакаў да Жабкі.
— Ну як? — пацікавіўся ён.
О — He магу я так жыць. Камара ці мушку не даганю — з голаду загіну. I ад бусла не ўцяку. А на балотца папасці, )х\ каб памыцца, трэба зусім забыцца.
— Мне таксама кепска,— паскардзіўся Смоўжык.— Калі скачу, то домік спіну мазоліць. А калі купацца паспрабаваў, то ў домік набралася поўна вады і я ледзь не ўтапіўся.
— Давай папросім Фею, каб памяняцца назад, — прапанавала Жабка.
— Давай,— ахвотна згадзіўся Смоўжык.
На шчасце, да іх падышла Фея. Выслухала, што яны сказалі ёй, а потым дала яшчэ па адным карэньчыку. I ўсё стала так, як і было раней. Задаволеная Жабка паскакала на балотца, а Смоўжык папоўз сваёй дарогай.
Мінская вобласць, Віка ДРАЎНІЦКАЯ
Мядзельскі раён, Куцькаўская СШ
КОТРЫБАК
ыўбыў Кот. Заленаваўся ён мышэй паляваць, надумаў аднойчы рыбнай лоўляй заняцца, каб рыбкі пакаштаваць. Сабраўся Кот і пайшоў на рэчку. Хадзіў па беразе, думаўдумаў ды ніяк не мог прыдумаць, як яму рыбку злавіць. Нарэшце прыдумаў. Закінуў ён хвост у рэчку і давай чакаць, калі рыбка зловіцца. Ча
каўчакаў — не бярэцца рыбка за хвост, хоць плач.
Кінуў Кот марны занятак ды зноў захадзіў сюдытуды па беразе ракі. Хадзіўхадзіў, думаўдумаў, нарэшце прыдумаў. Лёг ля вады, апусціў у рэчку пярэднія лапы і выпусціў з іх кіпцюры: “Падплыве якая рыбінка блізка — злаўлю як на кручок...”
Ляжыць, чакае, слінкі глытае, а рыбка падплыве, вільне хвосцікам і — у глыбіню! Так і не злавіў ніводнай плотачкі, колькі ні цікаваў яе, лежачы на пясочку.
Кінуў Кот марны занятак ды зноў захадзіў тудысюды па беразе. Бачыць раптам: прама над вадой расце куст
Ш лазы. Узрадаваўся Кот: “Можа, на лазіну рыбка возьмецца, як у людзейрыбакоў, якія прыходзілі ранічкай на рэчку з вудамі?..” Адкуль Кату было ведаць пра тонд касці рыбнай лоўлі!ў
Падскочыў ён да лазовага куста, учапіўся лапамі за лазіну, згінаўзгінаў яе — не сагнуў. Узабраўся тады на самую вяршыню — лазіна і сагнулася. Ды так, што наш \W Котрыбак плюхнуўся прама ў раку.
— Ратуйце! — зайшоўся з пярэпалаху немым голаX сам ён. Аднак ратавацца трэба было самому: сяброў паблізу не было.
Насілу выбраўся няўдалы рыбак на бераг.
Усё гэта бачыла Мышка, якая назірала за Катом са сваёй норкі.
— Ты думаеш,— не стрымалася яна,— рыбку лавіць лягчэй, чым нас, мышэй, ганяць? He за сваю справу, Кот, У не бярыся.
У Гомельская вобласць, Яніна СОЛАХАВА
Петрыкаўскі раён, Капаткевіцкая СШ
КАЎБАС I КЕФІР
Сучасная казка
маленькім гарадку Н., на адной сметніцы, каля аднаго кантэйнера жыў кот Кефір. Так яго звалі таму, што калі ён жыў у доме, дык разбіў, гарэзнічаючы, бутэльку кефіру. Гаспадыня, перш чым выкінуць ката на вуліцу, бязлітасна біла яго папругай і прыгаворвала: — Вось табе кефір!.. Вось табе кефір!..
3 таго часу і пайшло: “Кефір”.
Каля другога кантэйнера таксама жыў кот, якога звалі Каўбас. Калі ён жыў у гаспадароў, якія яго кепска кармілі, дык сцібрыў колца каўбасы. Яго таксама білі, прыгаворваючы:
— Вось табе каўбаса!.. Вось табе каўбаса!.. Каўбас, ненасытны!
3 таго часу і пайшло: “Каўбас”.
Кефір і Каўбас доўга не ведалі адзін аднаго. У кожнага з іх быў адзін клопат: дзе разжыцца ежай, каб не памерці з голаду?
Але аднойчы япы ўсётакі пазнаёміліся. Вось як гэта здарылася...
Кефір вечарам вяртаўся з кустоў каля дома, у якіх спрабаваў паляваць на птушак. Адчуваў ён сябе вельмі кепска, быў збянтэжаны: не ўпаляваў ні адной птушачкі. Зрэшты, змалку ён быў хатнім катом, бацькоў сваіх не памятаў, і ніхто яго паляўнічай справе не навучыў.
Кефір ажно падаў з неядзі і вырашыў пашукаць хоць што ў кантэйнеры. Увогуле ж Кефір быў вельмі сарамлівы і крышачку палахлівы кот. Калі б ён ведаў, што гэта не яго кантэйнер, то нізашто б у яго не палез. А калі залез — дык, о цуд! — там быў кавалак каўбасы. “Мабыць, нехта памылкова выкінуў”,— падумаў Кефір. Ён ужо наважыўся адкусіць кавалачак, як раптам у кантэйнер скокнула нешта страшэннае, выгнула хвост трубой, зашыпела, ваяўніча замяўкала:
— Гэта мой кантэйнер! Гэта мая каўбаса!
Кефір не ведаў, што гэта Каўбас, але зразумеў, што той будзе біцца да апошняга, і да смерці спалохаўся, замяўкаў як рэзаны:
Я не вінаваты!.. Мяне нядаўна выкінулі. Я пераблытаў кантэйнеры.
Каўбас, заўважыўшы, што няпрошаны госць спалоханы, пачаў разглядаць яго, маўляў, хто такі?
Тым часам Кефір, выбраўшы момант, кінуўся наўцёкі. Але дзе там! Каўбас быў мацнейшы