Казкі дзяцей Беларусі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 129с.
Мінск 2002
бе не хапае яркасці!
— Супакойцеся, — сказала шпулька жоўтых нітак. — Фартушок будуць шыць мной.
Узняўся неймаверны шум. Усе ніткі спрачаліся, хто з іх самая яркая, самая патрэбная, самая дастойная. Нажніцы злосна ляскалі лёзамі, а іголкі і шпількі сталі калоць усіх направа і налева, каб хоць неяк супакоіць.
— Ад вас нічога не залежыць! — як ніколі пагрозліва ашчэрыліся нарэшце нажніцы. — Усё залежыць ад тканіны, з якой будуць шыць фартушок.
Усе тут жа супакоіліся і пачалі гадаць, з якой жа тканіны будзе абноўка. Таму неўзабаве ўсе сталі, як заўсёды, калі бывала сумна, пасмейвацца са шпулькі белых нітак.
— Паглядзіце, якая таўстуха! Яна таўсцейшая за нас усіх!
— Гэта таму, што яна нікому не патрэбная! Ці ж не праўда?!
— Калі ёю сшыць сукенку, то ўсе швы будуць бачныя!
Io
'0
0
ЖЫЎБЫЎ ДЗЯДУЛЯ БАРАВІК...
Мінская вобласць, г. Барысаў, дзіцячая мастацкая школа
— Навошта яна наогул патрэбная?!
Раптам усе разам замоўклі, бо карабок, у якім яны ляжалі, адкрыўся, і зрабілася так светла, што ўсе зажмурыліся. А калі расплюшчылі вочы — шпулькі белых нітак ужо не было з імі.
— Дзе яна?
— Куды яна знікла?
На стале стаяла знаёмая ім швейная машына. На стрыжні ў яе красавалася шпулька белых нітак, а побач ляжала тканіна, белая як снег.
Стракатала, час ад часу прыпыняючыся, машына. Строчка выходзіла чыстая, прамая і прыгожая. Шпулька была шчаслівая, яна ўсё круцілася і круцілася.
Фартушок удаўся — люба глянуць! Калі шыццё было скончана, шпульку белых нітак зноў вярнулі ў карабок — да яе зайздросных суседак. Яна так пахудзела, што тыя не сказалі ні слова. А можа, усе маўчалі таму, што зайздросцілі — ёй жа пашанцавала болей, яе прызначэнне аказалася самым цудоўным.
“I няхай на мне амаль не засталося нітак,— разважала між тым шпулька белых нітак,— затое я прынесла дзяўчынцы радасць, я — патрэбная людзям”.
Юля СЕРГІЕНКА
ыў ды быў у адным лесе стары, добры дзядуля Баравік. Ён меў доўгую белую бараду, маленькія вочкі з хітрынкай і вялікі карычневы капялюш. Грыб гэты жыў у невялікім доміку з адным пакойчыкам і ніколі не сумаваў. Звяры, птушкі, нават матылькі і стракозы кожны дзень наведвалі старога. Бы
р
ЯІПЧЭ
няты
Я, я... He дапамагаю. Мне мама не дазваляе, бо я малы.
А ў нашым лесе нават маленькія зайчаняты і лісядапамагаюць сваім бацькам.
вае, пакрыўдзіць воўк зайчыка, дык пакрыўджаны заўсёды да Баравіка бяжыць паплакацца. А той супакоіць касавокага і воўка пасароміць.
Аднойчы ў гарачы летні дзень Баравік сядзеў на лавачцы ля свайго доміка і слухаў спевы птушак, любаваўся рознакаляровым танцам матылькоў, дружным карагодам вясёлых вавёрак. Раптам да яго прыбегла задыханае лісяня:
— Ой, дзядуля, пойдзем са мной! Там такое робіцца!
— Ну што ж там у вас зноў здарылася? — спытаў Баравік.
— Там, на Кветкавай палянцы, хлопчык кветкі патаптаў, матылькоў ловіць і крыльцы абрывае!
Дзядуля Баравік рушыў на Кветкавую палянку. I праўда, хлопчыкзабіяка рваў кветкі і з рагаткі страляў па птушках.
— Хлопчык, што ж ты робіш? — спытаў стары грыб.
Малы здзіўлена паглядзеў на Баравіка:
— Мне мама ўсё дазваляе, я што хачу, тое і раблю.
— Тады зразумела. Ты проста распешчанае дзіця, a гэта кепска.
Дзядуля задумаўся на хвілінку:
— Давай, хлопчык, пагуляем з табой па лесе.
Жывёлы і птушкі здзіўлена глядзелі на іх.
— Бачыш, хлопчык, вунь той дом? Яго пабудаваў мядзведзь для сваёй сям’і. Нават маленькае медзведзяня дапамагала будавацца. А ты часта дапамагаеш сваім бацькам?
Дзядуля Баравік шмат чаго паказаў хлопчыку, расказаў пра лес, пра звяроў, матылькоў. Нялоўка было малому, але ж слухаў старога.
— Дзякуй табе, дзядуля Баравік. Цяпер я ўсё зразумеў. Я ніколі не буду таптаць кветкі, страляць па птушках з рагаткі. Я буду клапаціцца пра сваіх бацькоў і да
памагаць ім. А тое, што ты мне сказаў, я запомню на ўсё жыццё.
I хлопчык пабег па сцяжынцы дадому.
Лясныя жыхары абступілі мудрага дзядулю і запыталі:
— Як ты змог хлопчыка перавыхаваць?
Дзядуля Баравік, хітра пазіраючы, растлумачыў:
— Гэта не такі ўжо кепскі хлопчык, і ён ніколі, думаю, не зробіць шкоды лесу. Я сказаў яму, што трэба шанаваць і любіць прыроду, берагчы яе для тых, хто будзе жыць пасля нас. А хіба не гэта б і вы сказалі яму?
Гродзенская вобласць, Марыя ЗЕНАВА
г. Слонім,
Цэнтр дзіцячай творчасці
ЯК ЧУНЯ ВУЧЫЛАСЯ...
адным сяле жыла свінкамаці. I была ў яе дачушка, якую звалі Чуня. Бесклапотная, бегала яна па двары, многа ела ды спала каля карыта.
Аднойчы маці сказала ёй: “Заўтра, Чуня, пойдзеш у школу”. Чуня не ведала, што такое школа і што там робяць. “Пэўна, гу
ляюць”,— падумала яна, засынаючы.
Раніцай Чуня надзела новую сукенку, абулася, узяла буквар і пайшла ў.школу.
На школьным двары ўжо сабраліся кошкі, сабачкі, курачкі. Настаўнікпевень запрасіў усіх у клас, пасадзіў за парты. Спачатку Чуня слухала ўважліва, а потым заснула. Прачнулася яна толькі тады, калі скончыліся заняткі.
Назаўтра свінкамаці зноў пабудзіла дачку. Доўга збіралася Чуня, з неахвотай пайшла ў школу. Акрамя буквара захапіла з сабой карыта, у якім і праспала ўсе ўрокі.
Прайшоў час. Усе вучні навучыліся штонебудзь рабіць: кошкі лавіць мышэй, сабачкі вартаваць хату, курачкі несці яйкі. Адна Чуня нічога не ўмее рабіць, таму што не вучылася, а спала ў школе.
Мінская вобласць, Любанскі раён, в. Сосны, СШ
Юля ЛАЗОЎСКАЯ
ВЕТРЫКВАНДРОЎНІК
ыў на свеце ветрыквандроўнік. Любіў ён гуляць па зямлі. Расчэсваў косы дрэвам, калыхаў у гнёздах птушанят, гладзіў кветкі па галоўках. Насіў на дужых крылах маленькіх пчолак. Дапамагаў ім з цяжкай ношай вярнуцца ў вулей. Хмаркі збіраў і зямлю паліваў.
Стоміцца, напрацуецца, ляжа вечарам спаць. Ці на галінках задрэмле, ці ў траве прыляжа, і не відаць яго нідзе.
Вандраваў ветрык па лясах, па палях. Адна радасць ад яго.
Аднойчы ён паляцеў у бор, каб наведаць даўніх сяброў. Але... Бору не відаць. Адны пянькі тырчаць. Кінуўся вецер туды, кінуўся сюды... I ўсё зразумеў. Гэта ж людзі ва ўсім вінаваты. Гэта яна зрабілі...
Раззлаваўся вецер, кінуўся на будынкі. Пачаў зрываць дахі, ламаць слупы.
Стаміўся і лёг. Прыціх. Але, мабыць, ненадоўга.
Людзі, не злуйце ветра! Сябруйце з ім, не знішчайце яго сяброў!
Мінская вобласць, г. Любань, СШ № 2
Таня РУСАКОВІЧ
ЖОЛУД
Мінская вобласць, Слуцкі раён, Сяражская СШ
олуд нарадзіўся вясной. Бацька Дуб падарыў яму зялёны берэцік.
Побач на галінках жылі браты, такія ж прыгожыя мацачкі. Днём Жолуд грэўся на сонцы, а ноччу хаваўся пад шырокі ліст, як пад дах.
Бацька Дуб ніколі не сумаваў. Часта
наведвалася Сарока, расказвала апошнія навіны. Аднойчы прыляцеў Дзяцел. Ён спадабаўся Жолуду, бо таксама меў на галаве берэт, толькі чырвоны. Дзяцел — доктар, a Дуб жыў якраз на яго ўчастку. Ён уважліва агледзеў дрэва, пастукаў па ім. I запэўніў, адлятаючы: “Дуб здаровы... як дуб”.
Адшукаў дарогу да Дуба і няпрошаны госць — Дзік. Галодны, ён сярдзіта тыцкаўся лычам у ствол. Жолуд спалохаўся: здалося, восьвось упадзе пад ногі Дзіку. Ён ажно заплюшчыў вочы, але ўтрымаўся на галіне, як і яго браты.
А потым прыйшла ў лес восень. Вецер ірваў з Дуба лісце, моцна трос галіны. I Жолуд упаў на зямлю.
Пройдзе час, і на гэтым месцы праб’ецца да сонца кволы расток. Вырасце новы Дуб. I будзе ў яго сынок — Жолуд з прыгожым берэцікам на галаве.
Паўлік ШАХНОВІЧ
ДУБ
адным лесе стаяў дуб. Ён быў вельмі магутны. Гэты дуб быў як церамок. На першым паверсе жылі мышы. На другім — жыў Дзяцел, а на трэцім знайшла сабе прытулак Вавёрка з ваверчанятамі. Мышкі збіралі семачкі, зярняткі, розныя скарынкі, што заставаліся ў лесе ад нядбайных людзей.
Дзяцел лячыў дрэвы — быў доктарам". Вавёрачка скакала з дрэва на дрэва. Яе хвост служыў ёй парашутам.
Аднойчы Вавёрка прывяла сваё ваверчаня да Дзятла і кажа:
— Доктар, мой сынок захварэў, у яго тэмпература. ТТТто параіш даць яму?
— Я даў бы яму чаю з малінай.
Вавёрка падзякавала і пайшла. Яна ўсё так і зрабіла, як параіў доктар Дзяцел, і з той пары ваверчаня ніколі не хварэла.
Вось так і жылі яны ў лесе: дружна, весела. Але аднойчы на верхавіну дуба прыляцела Варона. Ёй вельмі спадабаўся дуб: высокі, густы, ціхі. Яна вырашыла пасяліцца на ім. Назбірала галінак і пачала рабіць сабе гняздо. Склала галінкі кучкаю і села зверху. Сядзіць і каркаепляткарыць: той не туды пайшоў, той не туды паляцеў, не тое прынёс, не там стукае. Жыццё ў насельнікаў дуба стала невыносным, цяжкім. Яны пачалі спрачацца, сварыцца між сабой.
Сабраліся аднойчы ўсе разам, сталі раіцца, як далей жыць.
— Трэба яе выгнаць з нашага церамка,— стукнуў дзюбай Дзяцел.
Трэба заняцца выхаваннем Вароны, — прапанавалі вавёркі.
— Трэба аддаць Лісіцы, няхай з’есць яе,— прапішчалі мышы.
А Варона сядзела непадалёк і ўсё чула. Спалохалася чорная пляткарка.
— He выганяйце мяне. Я выпраўлюся. Мне вельмі падабаецца маё жытло, — папрасілася яна, а потым дадала: — Мне без вас будзе сумна. Давайце зноў жыць дррружна.
I стала Варона камендантам дуба. Сумленна выконвала свае абавязкі. Усе разам зажылі яны дружна, адной сям’ёй, быццам ніколі і не сварыліся.
Мінская вобласць, г. Любань, СШ № 3
Максім ДЗЯРГАЧ
ВІШАНЬКА I ЛІСТОК
садзе расла высокая Вішня, а на ёй жыла Вішанька. Яна была вельмі прыгожая, і таму астатнія вішанькі прапаноўвалі ёй стаць каралевай усяго дрэва. Вішанька сарамліва аднеквалася, але маці сказала ёй, што адмаўляцца нельга, гэта вельмі непрыстойна. Вішаньцы давялося згадзіцца.
Прайшло пяць дзён. А для вішань гэта цэлых пяць гадоў! Вішанька стала яшчэ больш румянай, прыгожай, пяшчотнадалікатнай. Лісток, які вісеў побач з Вішанькай, спачатку проста вельмі ганарыўся сваёй знакамітай суседкай, а потым закахаўся ў яе.
I тут раптам у сад прыляцелі тры вароны. Яны пачалі кляваць вішні. А адна Варона ўбачыла Вішаньку і захацела з’есці яе. Але Лісток пачаў храбра круціцца, трапятаць і біць Варону па вачах, па галаве. Варона спалохалася і з карканнем паляцела. Вішанька павярнулася да Лістка і радасна ўсклікнула: /
— Дзякуй, ты выратаваў мне жыццё! А як цябе завуць?
— Мяне завуць Лісток.У
Яны пазнаёміліся. I потым, забыўшыся на нядаўні пярэпалах, яшчэ доўга размаўлялі, жартавалі, смяяліся, гулялі. А вечарам Вішанька сказала маці, што яна закахалася.
— У каго? — радасна спытала маці.
— У Лістка, — нясмела адказала Вішанька. — Ён та