• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі дзяцей Беларусі

    Казкі дзяцей Беларусі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 129с.
    Мінск 2002
    72.09 МБ
    а яго, большы і дагнаў Кефіра ў два скачкі, схапіў за хвост і ўжо наважыўся добратакі адлупцаваць. Той жаласна замяўкаў. Трымаючы яго за хвост, Каўбас спытаў:
    — Дык цябе сапраўды нядаўна выкінулі?
    — Так,— адказаў праз слёзы Кефір.— За кефір...
    р
    I Кефір, нічога не ўтойваючы, расказаў Каўбасу сваю гісторыю.
    — Трэбаж...— сказаў, спачуваючы, Каўбас, адпусціў хвост Кефіра і задуменна пачасаў лапай за вухам! — A зараз паслухай, што было са мной...
    I Каўбас расказаў Кефіру пра тое, што з ім здарылася ў доме, у якім ён жыў. Гэта гісторыя здалася Кефіру яшчэ больш жудаснай, чым яго асабістая. Мабыць, ён зарумзаў бы, але Каўбас сказаў:
    — Давай сябраваць. Мы ж з табой падобныя.
    — Давай,— узрадаваўся Кефір і падаў Каўбасу лапу, на якой, між іншым, не зусім абачліва схаваў кіпцюры.
    — Схавай, — сказаў Каўбас, адчуўшы іх у сваёй лапе, — не бойся.
    Потым Каўбас пароўну падзяліў каўбасу, а калі яны павячэралі, смачна аблізнуўся, сказаў:
    — Слухай, у мяне ёсць ідэя.
    — Якая? — насцярожыўся Кефір, ужо ведаючы, што яго сябра — забіяка.
    — Нас білі? — спытаў Каўбас.
    — Было...— уздыхнуў Кефір.
    — Дык давай адпомсцім нашым былым гаспадарам. I наогул,— працягваў Каўбас,— каўбаса, якую я тады сціб...— ён запнуўся,— узяў, была зусім нясмачная. Але зразумела было б, калі б за салямі выкінулі, a то за доктарскую,— пакрыўджана сказаў Каўбас.
    — Як адпомсцім? — спытаўКефір, успамінаючы, як яго балюча білі, перш чым выкінуць.
    Каўбас паглядзеў навокал, потым нахіліўся да яго вуха і шэптам выклаў свой план.
    — Не,— сказаў Кефір, цярпліва выслухаўшы яго.— Я на такое не згодзен. Нам яшчэ больш пападзе.
    — Таксама мне сябра называецца! — грэбліва сказаў Каўбас. — Ты баязлівец, а не сябра!
    Каўбас ужо хацеў саскочыць з кантэйнера, пайсці прэч. Кефіру было боязна заставацца аднаму ў чужым кантэйнеры, ды вельмі ж крыўдна было за мінулае і за тое, што баязліўцам назвалі.
    о
    
    — Пачакай! — сказаў ён.— Я пажартаваў...
    Назаўтра, пабраўшы палкі і камяні, налавіўшы ў бляшаначку мурашоў, Кефір і Каўбас накіраваліся да дому цёці Моці, былой гаспадыні Каўбаса. Счакаўшы ў кустах, калі гаспадыня пайшла з вялізнай сумкай у краму, сябры праз адчыненую фортачку забраліся ў кухню. Каўбас адразу ж пачаў раздзіраць цэлафанавыя мяшэчкі з мукой і крупамі і пускаць туды мурашоў.
    — Можа, не трэба? — пытаў Кефір.
    — Наб’ю! — прыгразіў Каўбас.
    — Трэба, значыць трэба, — уздыхнуў Кефір і пачаў дапамагаць сябру.
    Раптам Каўбас убачыў мыш, якая выскачыла зза вядра са смеццем, пагнаўся следам, злавіў. •
    — Прыйдзецца ахвяраваць,— уздыхнуў ён і паклаў у адзін мяшэчак.
    Нарабіўшы шкоды, сябры вылезлі праз фортку на вуліцу, селі на падваконнік і пачалі цярпліва чакаць, што з усяго гэтага выйдзе.
    Доўга ці не доўга чакалі — з’явілася з сумкай, напакаванай ежай, цёця Моця. Зайшла на кухшо і на імгненне самлела: усюды рассыпана мука, крупы, а ў мяшэчку на стале кідаецца мыш!
    Цёця Моця страсянула галавой, апрытомнела і пачала званіць у міліцыю. Міліцыя прыехала хутка. Цёці Моці далі нешта панюхаць, а затым два міліцыянеры па загаду міліцэйскага начальніка, прыклаўшы кожны да вока павелічальнае шкло, пачалі аглядаць кухню. Агледзеўшы яе, нешта прашапталі на вуха міліцэйскаму начальніку.
    — Тут толькі сляды ад каціных лап і хвастоў, — сказаў цёці Моці міліцэйскі начальнік,— і ніякіх зладзеяў!..
    Праз хвіліну нашы мсціўцы задаволена беглі да дому цёці Полі, былой гаспадыні Кефіра. Сябры такім жа чынам, праз фортачку, залезлі на кухню — там у той час нікога не было. Тут яны зрабілі тое ж самае, што і на кухні цёці Моці. Вось толькі мышкі не знайшлі. I адразу ж вылезлі на вуліцу, прытаіліся на падваконніку, сталі чакаць.
    Цёця Поля зайшла на кухню, спяваючы нейкую песеньку. Яна адчыніла халадзільнік, узяла мяшэчак з каўбасой, куды сябры запусцілі мурашоў, закрычала, выпусціла яго з рук і стала званіць у міліцыю.
    Міліцыя прыехала хутка. Цёці Полі таксама далі Hernia панюхаць. Затым ужо сам міліцэйскі начальнік праз павелічальнае шкло абследаваў кухню і сказаў:
    — Тут толькі каціныя сляды і ніякіх зладзеяў няма.
    Саскочылі Каўбас і Кефір з падваконніка і, задаволеныя, пабеглі да сваіх кантэйнераў. А калі вы хочаце больш даведацца пра Кефіра і Каўбаса, то загляніце ў маленькі гарадок Н., туды, дзе побач стаяць два сметнікавыя кантэйнеры. Па сакрэту скажу вам, што там зараз працуе бюро дапамогі катам, якіх гаспадары б’юць і выкідваюць на вуліцу або проста так, або за якую шкоду. Катоў на сметніках вельмі шмат, Каўбас і Кефір някепска зарабляюць на сваёй новай працы.
    г. Мінск, Вольга ЛЕШЧАНКА тэхналагічная гімназія №13
    ХЛОПЧЫК, ВОЖЫК I змяя
    эта гісторыя адбылася ў лесе ў адзін цудоўны летні дзень.
    Ішоў па лесе хлопчык, збіраў ягады, радаваўся сонейку, птушынаму спеву, і хоць ён стаміўся, было яму вельмі хораша.
    Раптам на палянцы хлопчык убачыў лісіцу. Яна закаціла ў лужыну вожыка і
    лапай тапіла яго ў вадзе. Напэўна, каб потым паласавацца ім.
    Хлопчык схапіў палку, закрычаў:
    — Ату, рыжая, ату!
    Лісіца ўцякла. Вожык выбраўся з лужыны, абтросся, пафыркаў. Відаць, падзякаваў хлопчыку за паратунак і патупаў пад куст. Далей ад бяды. А стомлены хлопчык
    прылёг на траву каля старога пня адпачыць і не заўважыў, як заснуў.
    Пад каранямі таго пня змяя хавалася. Захацелася ёй вылезці, на сонцы пагрэцца, а на тым месцы, дзе яна звычайна грэлася, хлопчык ляжаў. Змяя падняла галаву, зашыпела пагрозліва, каб прагнаць яго з любімага месцейка на сонцаўгрэве, ды хлопчык не чуў, спаў. Змяя бліжэй падпаўзла, вышэй галаву падняла, злосна заматляла ёй, звівацца пачала. Восьвось наважылася ўджаліць хлопчыка.
    Пачуў вожык змяінае шыпенне, зразумеў, якая бяда навісла над хлопчыкам, натапырыў калючкі і кінуўся да змяі. Змяя хуценька схавалася ў нару. Добра ведала: з вожыкам жартачкі дрэнныя!
    Вожык тыцнуў пыскай хлопчыка ў шчаку, і той прачнуўся. “Спіш, а цябе змяя ледзь неўкусіла, але я не даў”,— гэтак, напэўна, сказаў бы вожык, калі б умеў гаварыць.
    Хлопчык устаў, узяў свой кіёк і пайшоў далей. Ён не бачыў змяі, таму не падзякаваў вожыку за паратунак. % Але не ў гэтым справа. Галоўнае, што яны паклапаціліся адзін аб адным...
    Мінская вобласць,	Оля ЖУК
    г. п. Урэчча, СШ № 1
    ЧАМУ ПЧОЛКІ ПАЛАСАТЫЯ
    дбылося гэта вясною.
    У невялікім вішнёвым садку стаяла некалькі зялёных вулляў. Там жылі пчолы. I турботы ў іх былі таксама пчаліныя: ці шмат збяруць сёлета мёду, ці народзіцца дастаткова маладых пчолак, ці хутка яны вылецяць з вулля... Але колькі ні чакалі пчолы
    вясновай цеплыні, надвор’е не змянялася: было золка, часта ішоў дождж.
    0
    Галя МАЛЬКЕВІЧ
    па некалькі сваіх цельцы пчолак у
    Мінская вобласць, Мядзельскі раён, в. Камарова
    тасць і шчодрасць. Падарыла кожнай залатых промнікаў, якія засталіся на выглядзе жоўтых кольцаў.
    Праз колькі дзён прыляцеў Вятрыска і прашамацеўпаведаміў сумную навіну: захварэла Сонейка.
    Ва ўсіх вуллях — пярэпалах, а пчаліная царыца прытомнасць страціла. Дзіва што! Без Сонейка няма ежы, значыць, прападзе пчаліная сямейка. v
    Даведалася пра ўсё і старэнькая Пчалабабуля. Падумала яна і сказала:
    —	Сонейку трэба гарбата з мёдам.
    Кінуліся ўсе ў кладоўку, але сабралі мёду няшмат. Бо леташні амаль увесь з’елі, а новага пакуль няма. Зноў засумавалі пчолкі: не хопіць мёду, не ачуняе Сонейка. A праз колькі хвілін пачулася гучнае бзумканне. To прыляцелі царыцы з двух суседніх вулляў. У іхніх лапках былі гладышыкі.
    —	Мы чулі, што вы збіраеце мёд для Сонейка дый вырашылі дапамагчы, — сказалі яны і падалі гладышыкі, поўныя цудоўнага мёду.
    Усе ўзрадаваліся. А праз нейкі час праводзілі пяцёра пчолак, якія паляцелі ў неба — аддаць мёд хвораму Сонейку. Хутка яно піло ўжо гарбату з мёдам і вылечылася, зазіхацела над палямі і садамі, лугамі і лясамі...
    Удзячнае Сонейка ўзнагародзіла пчолак за працаві
    р
    Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Барань
    ПРА ЧЫРВОНЫ ФЛАМАСТЭР I ЯГО БРАТОЎ
    адным доме жыў чырвоны фламастэр. У яго было многа братоў. Ён часта з імі спрачаўся, які колер важнейшы. Жоўты гаварыў, што ён важнейшы — ім можна намаляваць сонца. Сіні гаварыў, што ім можна намаляваць мора, неба. Зялёны — траву, лісце на дрэвах. А чырвоны ганарыўся, што
    ім можна намаляваць агонь. I таму яго ўсе баяліся.
    Малявалі яны па адным. Жоўты — сонца, сіні — мора і неба, зялёны — траву ды лістоту, ну а чырвоны — агонь.
    Аднойчы, калі чырвоны фламастэр намаляваў агонь, сіні падышоў і падумаў: “Калі тут ёсць агонь, то яго трэба заліць вадой. А ваду можна ўзяць з мора”, — і намаляваў мора. Падышоў зялёны, убачыў карціну і падумаў: “Тут ёсць мора, а ў моры павінны быць водарасці”,— і намаляваў іх. А яшчэ — зялёную пальму на беразе. Падышоў жоўты, убачыў усё гэта і падумаў: “На гэтай карціне не хапае сонца”,— і намаляваў сонца.
    Калі ўсе фламастэры вярнуліся, каб узяцца за новыя малюнкі, яны ўбачылі карціну і падумалі: “Які прыгожы пейзаж атрымаўся ў нас! Калі мы будзем маляваць разам, то ў нас будуць выходзіць вельмі прыгожыя карціны”. Яны памірыліся і пачалі маляваць разам.
    Сярожа ШКАЛІКАЎ
    р
    ЧАМУ дожджык НАЗЫВАЕЦЦА СЛЯПЫМ
    ыў Дожджык, і любіў ён лётаць на аблоках і хмарках. Яшчэ яму падабалася гуляць са сваімі маленькімі кроплямі.
    Калі пачыналася навальніца, Дожджык дарыў свае кропелькі людзям. Але яны чамусьці хаваліся пад дахамі, уцякалі дадому.
    Неўзабаве Дожджык зразумеў, што дарослыя і дзеці любяць Сонейка. Яно яркае і дорыць усім святло і цяпло. Тады Дожджык вырашыў парадаваць людзей ноччу. Але, калі ён выйшаў, на вуліцах зусім нікога не было. Дожджык не здаваўся. Ён выліў усе кропелькі ноччу, калі людзі спалі. А раніцай усе спяшаліся на работу, у школу і злавалі, што многа лужын. Дожджык пачаў плакаць, і на людзей закапалі дробныя кропелькі. Дзеці і дарослыя прыкрыліся парасонамі. Тады Дожджык пайшоў да Сонца і спытаў:
    — Чаму ўсе не любяць мяне?
    Сонца адказала:
    — Я цябе навучу. Ты выходзь тады, калі буду я свяціць.
    Дожджык так і зрабіў. I ўсе людзі ўзрадаваліся.
    Але ад яркіх сонечных праменняў Дожджык... аслеп. 3 той пары такі Дожджык і называюць сляпым.
    г. Гродна
    Таня КАЛІНІНА
    ВАДА I ГЛІНА
    ыла на свеце цвёрдая Гліна. Нікому ад яе не было радасці і весялосці. Хутчэй трэсне, чым зробіць камусьці дабро.
    Прыбегла аднойчы да яе Вада:
    — Трэба табе быц