• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі дзяцей Беларусі

    Казкі дзяцей Беларусі


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 129с.
    Мінск 2002
    72.09 МБ
    нымі ветразямі пасярод Атлантычнага акіяна, вось гэту дзяўчынку Ясенію. Там ёсць сівыя змрочныя горы, але там жывуць добрыя і смелыя людзі. Яны сустракаюць першыя промні сонца і праводзяць яго на спачын. Гэтыя людзі ўмеюць захоўваць мір, умеюць радавацца жыццю... Сядай, дзіця, у залаты куфэрак. У ім ты станеш маленькай птушкай, і Бусел аднясе цябе да тваёй запаветнай мары. Але ведай: цябе чакаюць выпрабаванні. Каб нічога
    
    благога не здарылася, вазьмі вось гэты амулет і льняное семечка...
    Толькі старая Бяроза вымавіла апошняе слова, як ператварылася ў ружовую чайку і знікла.
    Узяла Ясенія амулет, ільняное семечка ды крыжык на шыю, які застаўся пасля хрышчэння, села ў куфэрак, і сярэбраны Бусел узмахнуў крыламі. Паляцелі яны ў далёкую краіну, да вялікага акіяна, да гор. Вецер біў у твар, сэрца сціскалася ад вышыні.
    Трымайся, Ясенія! — крычаў Бусел, падымаючыся ўсё вышэй і вышэй да сонца.
    А людзі ўнізе чулі крык Бусла і думалі, што ён адбіўся ад чарады.
    Ішоў дождж, дзяўчынка вымакла. Тады крыжык на шыі сагрэў яе сэрца, абраз Гасподні асвяціў яе душу, даў ёй сілы.
    Паліла сонца, Ясеніі хацелася піць, тады льняное семечка васільковым святлом засланіла ад спякотных промняў і дало прахалоду дзяўчынцы.
    Сілы пакідалі Бусла, і ён прысеў на воблачка, каб адпачыць. Воблачка было беласнежным, мяккім, як пярына.
    — Прывітанне, Воблачка! — сказала дзяўчынка. — Хто тут жыве?
    Я,— адказаў нечы голас. I перад Ясеніяй з’явіўся хлопчык у акулярах, у пялёсткавым карункавым касцюме, у кепцы з дзьмухаўца.
    — Як цябе завуць?
    — Прынц Воблачны.
    Ён сеў каля зямной дзяўчынкі. Дастаў з кішэні кляновы асенні лісток, разаслаў яго перад Ясеніяй, як сурвэтку. Яны пілі чай з малінавым варэннем. Дзяўчынка адчула пах вясны і водар лета. Ясенія спытала, хто яго бацькі. Прынц адказаў:
    — Mae бацькі — горы і акіян.
    — Убачыць іх — мая мара,— прызналася Ясенія.
    — Мая краіна і я жадаем табе шчаслівага падарожжа да іх,— сказаў Воблачны Прынц і паглядзеў на госцю нябеснымі вачамі.
    — Я рада сустрэчы. Дзякуй за пачастунак. — Дзяў
    0
    
    чынка ўзяла Воблачнага Прынца за рукі, паднесла іх да свайго сэрца.— Нам пара ў дарогу.
    — Мілая Ясенія,— сказаў ён,— прымі ў знак нашага сяброўства воблачную сукенку, расшытую васількамі і пацеркамі. А маім дарагім бацькам падары сваю ўсмешку...
    Воблачны Прынц праводзіў гасцей, разганяючы аблокі ўзмахамі рук. Сярэбраны Бусел узнімаўся ўсё вышэй і вышэй да зорнага неба па Млечным Шляху. Паказалася нейкая планета. Гэта быў Месяц. Ясенія здзівілася: яго паверхня здавалася засеянай абаранкамі.
    — Хто тут жыве? — спытала дзяўчынка.
    — Я, Месяцавы Прынц,— Перад ёй стаяў хлопчык у васільковым паркалёвым касцюме, мудрагелістай шапцы, усыпанай зоркамі, якая нагадвала рог. На плячы яго вісела зорная сумка.
    Добры вечар! — павіталася дзяўчынка і спытала: Што ты тут робіш, Месяцавы Прынц?
    — Я рассяваю каменьчыкі,— I ён дакрануўся да сваёй дзівоснай сумкі.
    — He ўзыдуць,— паківала галавой дзяўчынка,— Паляцім лепш са мной.
    — He, Ясенія, гэта мая краіна. Я тут жыву. Мне сумна, але я сею свае каменьчыкі. Я веру ў метэарытны дождж з чароўным святлом, які палье каменьчыкі, і яны ўзыдуць. Я хачу абудзіць камяні, і яны зазіхацяць мільёнамі колераў. Тады мая краіна стане самай прыгожай ва ўсім сусвеце. А табе, Ясенія, жадаю запаліць сваю зорку.
    — Дзякуй табе, Месяцавы Прынц, за дабрыню і пажаданне. Мне трэба ляцець да сваёй мары.
    Месяцавы Прынц стаў на калена і паглядзеў на дзяўчынку. Бляск прамяністых вачэй быў настолькі дзівосным, што дыханне перахапіла ў Ясеніі. Прынц з пяшчотай вымавіў:
    — Ясенія, я дару табе зорны грэбень. Памятай нашу сустрэчу.
    Узмахнуў крыламі беласрэбны Бусел, і паляцелі яны насустрач мары. Месяцавы Прынц праводзіў іх сваім позіркам, пакуль яны не згубіліся ў аблоках.
    
    — Бачу, бачу высокія горы! — раптам усклікнуў Бусел.
    Вынырнуўшы з аблокаў, Ясенія ўбачыла блакітныя вялізныя горы з імклівымі рэкамі, з зялёнымі дрэвамі і лугамі. Сустракала іх шырокая даліна з дзівоснымі замкамі, цудоўнымі садамі і мноствам дзяцей. Яны бегалі, скакалі, радаваліся сонцу, святлу і цяплу, быццам рознакаляровыя матылькі. Цікавыя былі ў іх імёны. Ясенія пазнаёмілася з дзяўчынкамі — Мэры, Эліс, Сарай, пасябравала з зямнымі прынцамі — Кевінам, Дэрмасам, Джэрам.
    Гэта была добрая і мілая старажытная Ірландыя. На балі Ясеніі было вельмі хораша ў сваім новым чароўным убранні. Дзяўчынка танцавала з усімі прынцамі, і ўсе любаваліся ёю. А калі яна заспявала, яе песні перанеслі ўсіх у родную Беларусь. Сябры кружыліся ў танцы, весяліліся. Ды раптам Кевін прапанаваў:
    — Бяжым да акіяна!
    — Там горы! — нагадала Сара.
    Давайце паляцім разам,— прапанаваў Бусел.
    I ўсе дзеці ў куфэрку з залатых лісцяў Бярозы прыляцелі да акіяна. Гэта быў цуд! Чырвонае сонца сваімі промнямі мылася ў акіяне. Вясёлка апусцілася да гарызонта, пераліваючыся ўсімі колерамі ў хвалях. Бяскрайні акіян як бы купаўся сярод горных скал. А беласрэбны Бусел кружыўся ў блакітным небе, быццам абвяшчаў усяму свету, што мара Ясеніі збылася. На беразе акіяна, каля іскрыстых гор, доўга стаялі зачараваныя прыгажосцю дзеці. I тады Ясенія пакланілася да зямлі, апусціла ў глебу льняное семечка і сказала запаветнае жаданне:
    — Дай Бог жыць нам добра і быць здаровымі!
    I паляцела Ясенія з белакрылым Буслам у Беларусь, на сваю Радзіму. Дарога дадому кароткая, а ў казцы няма канца, пакуль жывуць акіян, горы і дзіцячыя мары.
    г. Мінск, гімназія № 8
    Ясенія СЦЯПАНАВА
    ЗДАРЭННЕ Ў ГОРАДЗЕ ГРАМАТЫКА
    
    адным казачным горадзе жылібылі Суфікс, Корань, Канчатак і Прыстаўка. Яны моцна сябравалі, ніводнага разу не пасварыліся. I ў гэтым жа горадзе жыла злая чараўніца. Звалі яе Арахна. Яна вельмі не любіла ласкавых слоў. Напрыклад, сур’ёзнае слова “дом” ёй падабалася, і яна лічыла яго самым лепшым. А слова “домік” не любіла, лічыла яго непрыгожым.
    Аднаго разу сябры нашага горада вырашылі скласці слова “кветачка”. Пачалі думаць: каму станавіцца ў пачатку слова, а каму — у канцы. Пачалі штурхацца, скакаць з месца на месца. Убачыла Арахна, як сябры складаюць слова, адразу ўсхапілася, пачарнела ад злосці. Усё навокал завіхурылася, падняўся моцны вецер. Разам з ветрам прыляцела чараўніца да Суфікса, Кораня, Прыстаўкі і Канчатка. Забараніла ім складаць ласкавае слова, а яшчэ адабрала ў іх сонца/— за чорную хмару схавала. Навокал адразу пацямнела, быццам вечар нечакана падкраўся. Дружбакі засумавалі. Сталі думаць, як з такога становішча выйсці.
    Я прыдумаў! — раптам усклікнуў Корань.
    — I што ты прыдумаў? Кажы хутчэй! — ажывіліся Суфікс, Прыстаўка і КанчатакУ
    Ну тады слухайце, — сказаў разважліва Корань?— Мы складзём слова “сонейка”. Гэтая вядзьмарка Арахна пабачыць, што склалі слова, якое яна не любіць, возьме яе чорная злосць — і яна дальбог не вытрымае, памрэ ад злосці! А сонейка вернецца да нас, зноў будзе нам свяціць.
    — Ура! — закрычалі сябры,— Малайчына Корань!
    He доўга думаючы, Корань стаў паперадзе, Суфікс стаў за Коранем, а Канчатак — за Суфіксам. Арахна, як убачыла такое, не вытрымала ўсяго гэтага, ад злосці павалілася і сканала.Л
    Сонейка адразу ж выйшла зза хмары, ласкава заззяла. Але Прыстаўка была сумная. Усе зразумелі, чаго яна
    сумуе. Паабяцалі ёй, што яшчэ шмат слоў складуць з Прыстаўкай. Цяпер жа ім ніхто не будзе перашкаджаць.
    Сябры пачалі весяліцца і складаць новыя словы, найболей — ласкавыя.
    Гомельская вобласць, г. Мазыр, СШ № 2
    Таня ПАСЕЧНАЯ
    ТРЫ ЖАДАННІ
    скверы сядзеў сумнысумны хлопчык. He радавала яго ні ласкавае сонейка, ні доўгачаканыя летнія канікулы. Пераэкзаменоўка па матэматыцы — крыўдна. Цяпер, калі сябры купаюцца, загараюць, ганяюць у футбол, сядзі за падручнікамі, зубры формулы.
    Раптам да лаўкі падышоў незнаёмы дзя
    док з сівой барадой і спытаў, чаму гэта ён такі сумны. Паўлік усё расказаў.
    — Бядзетваёйможнадапамагчы,— загадкава ўсміхнуўся дзед.
    — Як? — вырвалася ў хлопчыка.
     Разгадай тры мае загадкі, а я выканаю тры тваіх жаданні.
    Паўлік недаверліва гмыкнуў.
    — Слухай першую загадку,— пачаў дзядок з барадой. — “Два браты глядзяць адзін на аднаго, а разам не сыдуцца”.
    — Гэта я ведаю: падлога і столь, — засмяяўся Паўлік.
     Добра. Другая загадка: “На двары гарой, а ў хаце вадой”. Што гэта?
    — Снег.
    — Правільна. Апошняя загадка: “Тры вокі мае, пачарзе міргае, людзей засцерагае”.
    — Ведаю, ведаю. Гэта святлафор.
    — Малайчына! Ну, якія ў цябе жаданні?
    Паўлік, упэўнены, што дзед пасміхаецца з яго, вырашыў яму падыграць:
    — Хачу марожанага, многа цукерак і футбольны мяч.
    He паспеў і вокам міргнуць Паўлік, як усё гэта апынулася на лаўцы. Паўлік ажно зніякавеў: дык, значыць, дзядок і напраўду чараўнік! Які ж шанец ён упусціў!
    — А як жа двойка, пераэкзаменоўка?! — закрычаў ён.
    — Тры тваіх жаданні я ўжо выканаў. Бывай!
    I чараўнік знік. А Паўлік з марожаным, мяшком цукерак і футбольным мячом стаяў, пераступаючы з нагі на нагу. Эх, эх!..
    А ўсёткі дзівосы бываюць!
    г. Мінск,	Васіліса ШЫШКО
    СШ Ng 104
    ТАНЬКАГУЛЬТАЙКА
    ылабыла бабуля. I была ў яе ўнучка. Ды такая гультайка! Аб чым бабуля ні папросіць, нічога не хоча рабіць.
    Аднойчы бабуля папрасіла Таню схадзіць па хлеб, але ўнучка сказала:
    — Я схадзіла б, але мае ножкі не хочуць ісці.
    Добра,— сказала бабуля,— я сама схаджу. А пакуль я буду ў магазіне, ты памый шклянкі.
    Я памыла б, але мае рукі не хочуць мыць.
    Бабуля выйшла.
    I тут здарылася нешта неверагоднае. Таніны ножкі пачалі раптам танцаваць, а рукі ім дапамагаць. Яны раз за разам узмахвалі, як птушкі крыламі, насілі яе па пакоі. Дзяўчынка нічога не магла зрабіць. Hi з нагамі, ні з рукамі. Стамілася, пачала прасіцца:
    — Ручкі вы мае, ножкі вы мае, я так больш не буду. Я
    ЯК ЛЕСАВІК АНДРЭЙКУ ЭКЗАМЕНАВАЎ
    Мінская вобласць, Любанскі раён, г.п. Урэчча
    
    буду вельмі паслухмянай дзяўчынкай, ніколі не пакрыўджу бабулю.
    Неўзабаве вярнулася бабуля з магазіна. Узрадаваная ўнучка падбегла да яе:
    — Бабулечка! Я буду ў цябе самай лепшай унучкай, я ніколі больш не буду гультайкай!
    Усміхнулася бабуля, сказала ласкава:
    — Я хацела купіць табе цукерак, але падумала, што твае ручкі не захочуць іх браць. Цяпер жа бачу, што твае ножкі самі сходзяць па цукеркі ў маг