Казкі дзяцей Беларусі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 129с.
Мінск 2002
азін.
Раман РАМАНЕНКА
абліжаўся Новы год. Але ў хаце, дзе жыў Андрэйка, яшчэ не стаяла ўпрыгожаная елачка. А яму вельмі хацелася, каб лясная прыгажуня дапамагла весялей сустрэць Новы год. Андрэйка ведаў, што маці не мае часу прыдбаць елачку. Таму ён вырашыў сам схадзіць у лес.
3 саначкамі і сякерай выбраўся Андрэйка з дому. На шляху трапляліся ялінкі, але нейкія непрыгожыя, і Андрэйка ішоў далей, пакуль не апынуўся ў непралазным гушчары. Хацеў хлопчык вярнуцца назад, ды ў яго гэта ніяк не атрымлівалася. Змарыўшыся, Андрэйка прысеў на пянёк адпачыць. I тут ён заўважыў старога барадатага грыба. А той раптам загаварыў чалавечым голасам:
— Дапамажы мне, хлопчык. Вельмі холадна! Накрый мяне сасновымі лапкамі і снегам.
Андрэйка спачатку наважыўся сарваць грыб, каб паказаць яго маці і сябрам. Але грыб быў жывы, вырваць яго не падымалася рука і не даваў нейкі маленькі страх ад убачанага. Хлопчык хуценька накрыў грыб галінкамі
0
і снегам і пакрочыў далей. Неўзабаве ён убачыў бабулю з вязанкай дроў на спіне. Тая таксама звярнулася да Андрэйкі з просьбаю:
— Ой, хлопчык! Хутчэй дапамажы мне. Здымі з плячэй дровы, пакладзі іх на санкі, давязі да маёй хатачкі.
Андрэйка сам быў вельмі стомлены: не адчуваў ні ног ні рук. Спачатку яму захацелася павярнуцца і крочыць сваёй дарогаю, але шкада стала бабулю, і ён, сабраўшы ўсе сілы, дапамог ёй вызваліцца ад цяжкай ношкі. I як толькі Андрэйка паклаў вязанку дроў на санкі, бабуля знікла. Зірнуўшы зноў на санкі, хлопчык заўважыў: дроў таксама няма. Ад страху ён кінуўся бегчы: далей, далей ад зачараванай мясціны! Раптам убачыў перад сабой хатку — старую, пахіленую. Хлопчык увайшоў, каб запытаць дарогу дадому. Адразу кінулася ў вочы тая вязанка дроў, якая цяпер ляжала ля печы. А за сталом сядзеў нейкі страшны дзядзька, быццам зроблены з дрэва.
— Я — лесавік, гаспадар гэтага гушчару,— сказаў дзядзька. — Мы з лесам равеснікі. Усё жыццё я абараняю свой лес ад знішчэння. Убачыўшы ў тваіх руках сякеру, я хацеў адразу пакараць цябе. Але потым вырашыў паглядзець, што ты за хлопчык. Стары грыб і бабуля — гэта ўсё мае хітрыкі. Так я даведаўся, што ты — добры хлопчык. А цяпер адкажы, навошта ты сюды прыйшоў з сякерай.
Андрэйка распавёў лесавіку пра пошукі ялінкі, а таксама пра сябе, пра маці, пра Новы год. Лесавіку яшчэ больш спадабаўся хлопчык. Ен даў Андрэйку паесці, адпачыць і дапамог выбрацца з гушчару.
— Ну вось, тут мой лес ужо заканчваецца. Далей лес малады, а вунь і прыгожая елачка — якраз такая, як табе трэба. Яшчэ даю табе гэты ляшчынавы пруток. Трымай яго на далоні, і ён адным кончыкам пакажа дарогу да тваёй хаты.
Хлопчык падзякаваў лесавіку, увязаў ялінку на санкі і паспяшаўся дадому. Яму вельмі хацелася расказаць маці і сваім сябрам пра свае прыгоды... але ж, напэўна, ніхто яму не паверыць. Тым болей што з рук знік і чароўны
о
пруток — як толькі Андрэйка выйшаў на знаёмую дарогу... Заставалася парадаваць маці толькі прыгожай елачкай.
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, Вейстамская СШ
Аня АУГУСЦІНОВІЧ
КРЫЎДА
езвычайны сон сасніў сёння Антон: быццам бы ён прыйшоў у лес, а лес нахмурыўся і пачаў размаўляць з Антонам.
— Што, чалавек, добра жывецца? — спытаў лес.
Антон не разумеў, хто з ім размаўляе.
— Хто тут, я нікога не бачу?!
— Гэта я — лес.
А хіба ты можаш размаўляць? — недаверліва спытаў Антон.
— Mary, але мяне ніхто не чуе.
Чаму ж я чую цябе?
Ты чуеш мяне таму, што ты яшчэ малы хлопчык і любіш лес, а дарослыя забылі пра мяне.
Няпраўда. У мяне ёсць старэйшыя браты, і яны кожны год садзяць лес. Хіба гэта не дапамога? Хіба яны не ведаюць, што ты — скарб?
— Праўда твая, але ж кожны год знішчаецца вельмі шмат лесу. Разам з ім знішчаецца шмат птушак і звяроў. Хочаш паразмаўляць з ляснымі жыхарамі, пачуць іхнюю гутарку?
— Хачу, я вельмі хачу паразмаўляць з імі.
Нечакана лес зашумеў, і перад Антонам з’явілася шэрая ваўчыца. Хлопчык спачатку спалохаўся і хацеў кінуцца наўцёкі, але ваўчыца сказала:
Пачакай, не бойся мяне. Я не буду цябе чапаць.
— Ты ж звер, драпежнік, і можаш з’есці мяне.
— Я не буду цябе есці, бо я маці і ведаю, колькі пакут
о
О
прыносіць смерць дзіцяці. Калі чалавек застрэліў майго сына, якому было ўсяго два месяцы, я не ведала, што рабіць. Мне хацелася самой памерці ці забіць чалавека, але я гэтага не зрабіла, стрымалася. Вось мае дзеці...
I ў гэты час зпад кустоў павылазіла пяцёра шэранькіх ваўчанят, усе падобныя адзін на аднаго. А шостага ваўчыца дастала з ямы.
— Што з ім? — спытаў Антон.
Ён трапіў у пастку, якую паставіў чалавек. Усім лесам яго адтуль даставалі, і вось цяпер ён не можа хадзіць.
— Але ж ты звер, ты можаш абараніцца.
— Перад чалавекам я бяссільны.
Ваўчыца заплакала, але яе голасу Антон не чуў.
Ды тут на паляну выйшла прыгожая даўганогая ласіха. У яе цяклі слёзы.
— Чаго ты плачаш? — спытаў Антон.
Я плачу таму, што засталася адна ў гэтым лесе. Як жа так здарылася? Раней тут было шмат ласёў! He, было нас тут няшмат, усяго дзве сям’і, і тыя былі знішчаны. Засталася я адна, — і вялікія гарошыны слёз пакаціліся з яе вачэй. Антон перастаў чуць яе.
Нечакана зза дрэва пачуўся дрыжачы голас. Хтосьці ціхенька хныкаў, смешна ўсхліпваючы. Антон не зразумеў, хто гэта, і пачаў прыслухоўвацца. Гэта было малое зайчаня.
— Чаго ты плачаш?
Маю маці і майго бацьку забілі людзі. Зніпічылі ўвесь мой род. Я не магу так далей жыць...
Як яны маглі злавіць вас, вы ж добра бегаеце?
Гэта праўда, але аднойчы мая прыгожая матуля выйпіла, каб пашукаць ежы на вячэру. I, вяртаючыся дадому, яна сустрэлася з чалавекам... А бацька мой перабягаў цераз дарогу, па якой ездзіць чалавек... I яго не стала...
Тут з Антонам пачалі размаўляць мурашкі з мурашніку, што знаходзіўся паблізу. Яны таксама жаліліся на чалавека. Антону стала сорамна, што ён чалавек. Ён заплакаў...
Мінская вобласць, Любанскі раён, Пластокская СШ
Тут Антон прачнуўся. На вуліцы была цудоўная раніца.
— Якая цудоўная раніца! I які дрэнны сон,— сказаў сам сабе Антон.
Ён вырашыў пайсці ў лес і папрасіць прабачэння за ўсё дрэннае, зробленае чалавекам. Калі ён прыйшоў, зашчабяталі птушкі і па верхавінах дрэў прайшоўся вецер. Лес загаварыў:
— Ну што, прыйшоў?
Антон падумаў, што гэта сон, але тут зверху на яго ўпала галінка. Яму стала балюча, і ён зразумеў: гэта не ў сне.
— Дык гэта быў не сон? — здзіўлена спытаў Антон.
— А ты як думаеш?
— Я не ведаю.
— Ты чуў, як жывуць жыхары лесу. Табе гэта спадабалася?
— He, мне стала сорамна, што мы, людзі, не шануем прыроду.
— Але ты гэта можаш выправіць.
Як?
— Шануй прыроду, і тады іншыя, гледзячы на цябе, таксама будуць шанаваць яе. I запомні гэты ўрок на ўсё жыццё.
— Я буду помніць гэта вечна і буду вучыць сваіх дзяцей і ўнукаў дабрыні, беражлівасці да прыроды.
Дома Антон узяў лісток белай паперы і намаляваў чысты прыгожы лес з яго жыхарамі і хатку чалавека, які сябруе з лесам.
На Новы год пад ялінкай ляжаў аркуш паперы, на якім былі напісаны тры жаданні:
1. Каб людзі любілі прыроду. 2. Каб людзі дапамагалі жыхарам лесу, а не палявалі на іх. 3. Каб кожны чалавек пасадзіў столькі дрэў, колькі зрабіў дрэнных учынкаў у жыцці.
Таня БУЛАВЕНКА
p
СПОВЕДЗЬ СТАРОГА КЛЁНА
о\
0’
oQ dyl
^,— ^ расту даўно на гэтым двары. Так даўно, што страха калісьці новай хаты пакрылася мохам, памёр стары гаспадар сядзібы, у маладзейшых гаспадароў нарадзіўся і вырас сын і пайшоў у школу ўнук Кастусёк.
3 кожным годам я ўзнімаўся ўсё вышэй і вышэй, а цяпер, бадай, перастаў расці, бо не магу абагнаць тэлевізійную антэну. Раней я мог усё разглядзець на дварышчы: і гаспадарскіх качанят, і кветкі, і нават жабак. Зараз я ўжо не так добра бачу, што адбываецца ўнізе.
Затое цяпер шацёр майго лісця стаў шырокі і цяністы. Уся сям’я збіраецца пад маёй кронай піць гарбату, a мне так хочацца прылашчыць іх пяшчотнай галінкай. Я іх усіх вельмі люблю. 3 імі звязаны самыя трапяткія імгненні майго жыцця.
Яшчэ стары гаспадар прывязаў да майго ствала дзве дуплянкі, і цяпер я слухаю шчэбет птушак ад вясны да самай восені. Ён жа і пасадзіў мяне першым на сядзібе (прынёс з Касцянёўскага лесу), нават раней за яблыні і вішні. А калі давялося ўбачыць мне яго ў чорнай труне, сокі ўва мне спынілі свой рух і думаў я, што засохну...
Дзесьці праз тыдзень з радзільнага дома прывезлі Кастуська, калясачку паставілі пада мной, і раптам нешта ўсхліпнула ўсярэдзіне, я ачнуўся, як ад глыбокага сну. Але самота ўсё роўна не пакідае мяне. Я нават пашкадаваў, што не магу перабрацца за раку на вясковы пагост і заняць месца той рабіны, што хістаецца над магілаю гаспадара.
Аднак і маладзейшы гаспадар — вельмі здатны мужчына. Я сумаваў па ім, калі ён быў у арміі. Але ж, калі вярнуўся, то адразу ж да мяне прыйшоў са сваёй каханай Алёнай. Усю ноч прагаварылі яны тады, седзячы каля майго камля. Абдымаліся і смяяліся ад шчасця. Ці ж забудзеш такое?!
А нядаўна, калі Кастусёк падляцеў да мяне з сякер
id
ь
oU
37
Ш кай, каб пакаштаваць майго соку, бацька стрымаў яго і доўга апавядаў яму, чаму нельга мяне кранаць і раніць і чаму я вельмі дарагі ўсёй сям’і. Яго словы былі такія шчырыя і пранікнёныя, што маё лісце пакрылася буйнымі кроплямі расы. Адна кропля ўпала на Кастуськоў твар, ён падумаў, што я плачу, і сам раптам заплакаў і пачаў прасіць у мяне прабачэння.
Ну вось, я зноў пакрыўся расой. Стары стаў. Стары і сентыментальны. Расчуліўся ад сваіх жа слоў: так хочацца яшчэ пажыць і паслужыць Кастуську...
Віцебская вобласць, Косця КАМЕНКА
Пастаўскі раён, Юнькаўская СШ
ПАДАРОЖЖА Ў КРАІНУ КВЕТАК
ыў на свеце хлопчык, звалі яго Сяргейкам. У яго былі русыя валасы і блакітныя вочы. Толькі аднойчы здарылася з ім нешта неверагоднае.
Аднаго дня гуляў Сяргейка ў футбол на полі і не заўважыў, як наступіў на кветку ды растаптаў яе. Якраз у гэты самы момант
каралева краіны Кветак Вясёлка паглядзела ў чароўнае люстэрка і, убачыўшы, што Сяргейка растаптаў кветку, рашыла яго пакараць. Вясёлка захацела перанесці Сяргейку ў краіну Кветак.
Вы ніколі не чулі пра дзівосную краіну Кветак? Там вакол дамоў і ўздоўж вуліц растуць кветкі, усе, якія толькі ёсць на свеце. Ад гэтага на вуліцах вельмі прыгожа.
Сярг