Казкі дзяцей Беларусі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 129с.
Мінск 2002
глядзела на сваю новую
прыяцельку — яна захісталася, хоць ветру не было.
“Ды гэта ж ружа гаворыць”,— здагадалася я. I адказала ёй:
— Добры дзень, прыгажуня! Адкуль ты тут?
На пялёстках ружы бліснулі кропелькі рапішняй расы, і яна сказала:
— Я чароўная ружа. Прынесла табе благую вестку. Вашай сям’і трэба выязджаць адсюль. Ты ж чула пра выбух на атамнай станцыі ў Чарнобылі? Цяпер жыць тут нельга.
Я заплакала:
— Калі мы паедзем, то як жа будуць жыць мае яблыні, сланечнікі, пчолы і матылькі?..
Нечакана наляцеў парывісты вецер. Я абняла ружу,
Насця СЦЯЦЮПНА
ЧОРНАЯ ПРАЛЕСКА
г. Магілёў, дзіцячая школа мастацтваў № 1
каб яна не зламалася. А вецер гнуў яблыні да зямлі, збіваў мяне з ног, вырываў з рук ружу. Мы нешта крычалі, не чуючы адно аднаго. Мне стала страшна...
Прачнулася я ад дотыку ласкавых рук.
Дачушка, уставай! У цябе сёння дзень нараджэння. Віншую!
Я расплюшчыла вочы і ўбачыла маму. У руках яна трымала букет пурпуровых руж...
адным царстве стаяў прыгожы горад, а назву ён меў — Прыпяцьгорад. I жылі ў ім усе дружна, шчасліва.
Аднойчы сабраліся разумныя людзі гэтага горада і вырашылі пабудаваць такую цудамашыну, якая магла б здзівіць свет. Спяшаючыся, пабудавалі яе за кароткі час.
Вялізнуювялізную, усім здалёк відаць была. Радаваліся людзі: яна асвятляла не толькі свой горад, але і гарады і вёскі суседніх царстваў. Так працягвалася не адзін год. Кожную вясну сыходзіў снег, распускалася лісце на дрэвах, зацвіталі блакітныя пралескі, нараджаліся ў царстве здаровыя малышыасілкі.
Ды нечакана прыйшла ў Прыпяцьгорад бяда: зза недагляду людскога ўзарвалася цудамашына, і заслалася ўсё навокал чорным попелам, як крумкачовым крылом. Пачало сохнуць лісце на дрэвах, пажоўкла трава ля дарогі, а блакітная пралеска стала чорнай. Шмат людзей загінула ад гэтай бяды — чорнага попелу. Астатнія як ні стараліся, ім так і не ўдалося справіцца з бядою. Страх апанаваў жыхароў Прыпяцьгорада. Пачалі ўцякаць яны з горада, пакінуўшы ўсю сваю маёмасць.
Кінулі кліч іншым царствам: “Дапамажыце выратаваць нашу зямлю, нашых дзяцей, якія гінуць ад хвароб!”
Пачулі кліч той уладары іншых дзяржаў і кінуліся дапамагаць Прыпяцьгораду: хто розумам, хто дабром, хто гасціннасцю ды добрым словам.
Прайшло шмат гадоў. Разам перамаглі людзі бяду. Адрадзіліся гарады і вёскі, выраслі новыя сады, і толькі чорная пралеска нагадвае людзям пра тое, што нічога на зямлі не праходзіць бясследна, аб тым, што ўсё ў жыцці трэба рабіць з розумам ды развагай.
Мінская вобласць, Аляксандра АФАНАСЬЕВА
Барысаўскі раён, в. Вялікае Стахава
ПАЧУЙЦЕ ЗВАНОЧКІ, ЛЮДЗІ!
сё хутчэй імчыцца цягнік. Бяжыць бясконцае кіно пейзажаў... Суседзі мае ўжо даўно спяць, яны не ведаюць, што мы патроху падымаемся ў неба. У чорнае, зорнае, глыбокае неба. Я гляджу і гляджу ўперад, але нічога не бачу, бо воблакі абкружылі нас. Яны нібыта пытаюцца: “Вы куды?” Але
горды цягнік маўчыць і ляціць увысь.
Раптам пачуўся ціхі стук у дзверы. Я няспешна злезла з лаўкі і адчыніла.
— О, вы яшчэ не спіце? — гучна, нібыта спецыяльна, каб усіх разбудзіць, спытаў праваднік. Гэта быў хлопчык гадоў чатырнаццаці. Я адразу звярнула ўвагу на яго вочы — чорныя і дзіўна вялікія. Здавалася, што гэта два кавалачкі начнога неба.
— Цішэй,— шапнула я.— Разбудзіш усіх.
— А я правяраю, — ужо цішэй адказаў хлопчык, — ці ўсе яны спяць.
— Навошта?
р
— Каб яны не расчараваліся, што жыццё пражылі дарэмна.
Я нічога не зразумела і замаўчала. Зірнуўшы ў акно, я ўбачыла, што воблачкі зніклі і толькі вялізныя, нясцерпна бліскучыя зоры асляплялі неба. Але чамусьці святлей ад іх не рабілася.
— Чаму зоркі яркія, а святла ад іх няма? — спытала я ў хлопчыка.
— Ты заўсёды верыш толькі ў тое, што бачыш? — здзівіўся хлопчык.
— He. Але ж звычайна, калі я бачу нешта бліскучае, то навокал становіцца светла, — адказала я і зноў зірнула яму ў вочы. Мне падалося, што хлопчык смяецца з мяне.
— Гэта не смешна, — пакрыўдзілася я.
— А я і не смяюся,— зусім сур’ёзна, нават залішне сур’ёзна прамовіў чарнавокі хлопчык.
— Ты хто? — не вытрымала я.
— А ты? — адказаў ён пытаннем на пытанне.
— Я першая спытала!
— А я апошні.
— Я — птушка, — пажартавала я>
— Я так і думаў. А я — хлопчык з Месяца. Няўжо мой твар не падаўся табе знаёмым?
Я паглядзела на яго твар. I сапраўды, я яго дзесьці бачыла! А потым мне чамусьці ўспомніўся сумны адзінокі Месяц. Так, гэта быў месяцаў твар...
— Я — яго сын. Я збег ад яго. Зірні на Месяц, у яго няма твару.
Міма праплыў Месяц. Ён здаваўся жоўтым, незвычайна вялікіх памераў пражэктарам. Хлопчык казаў праўду: твару ў Месяца не было.
— А чаму ты збег? — пацікавілася я.
— Мне надакучыла... He! Мне стала жудасна, калі я падумаў, што магу пражыць жыццё дарма. Цяпер я свабодны, я маю крылы, як і ты, птушка.
— Ты паверыў, што я птушка? — засмяялася я, — Я не птушка, я — дзяўчынка.
— He, ты птушка,— паматляў галавой хлопчык.— Ты — Птушка. Я гэта бачу ў тваіх вачах.
“Цікава”,— падумала я і вырашыла змяніць тэму гаворкі.
— А куды мы ляцім зараз?
— Я і сам не ведаю,— адказаў хлопчык.
Раптам я адчула, што цягнік пачынае тармазіць. Колы грукаталі ўсё павольней і павольней. Мы падышлі да акна. За акном ззяла сонейка, але ў купэ было паранейшаму цёмна. Па тратуарах, брукаваных каменнем, хадзілі людзі. Яны віталіся адно з адным і ўсміхаліся. Цягнуліся бесперапынныя крамкі, магазіны з бліскучымі шыльдамі.
— Тут мы ненадоўга, — сказаў хлопчык.
Я, нібыта не чуючы яго, спытала:
— А як хоць цябе завуць?
Муні,— зірнуўшы на мяне, адказаў хлопчык.
— Мяне заві Hi...— сабралася назвацца я, але Муні мяне перабіў:
— Птушкай, так?
— Ага, — здзіўлена пагадзілася я.
Мы выйшлі з цягніка. Адразу ж вакол нас з’явіўся натоўп. Людзі наперабой віталіся з намі: “Дзень добры’”, “Дзень добры!..” Я толькі стаяла і ўсміхалася. А потым людзі зніклі. Засталася пустая маўклівая вуліца.
— Хадзем! — паклікаў мяне Муні.
Мы падышлі з ім да нейкай крамкі, на якой не было ні надпісаў, ні шыльдачак. I ўвогуле, у параўнанні з іншымі яна выглядала нейкай закінутай.
— Навошта мы сюды ідзём? — не стрымалася я.
А чаму б нам сюды і не зайсці? — адказаў хлопчык.
“Магла ўжо і здагадацца, як ён адкажа!” — падумала я, але ўсё ж пайшла за Муні.
— He бойся, Птушка! — нарэшце хоць штосьці Муні прамовіў не пытаючыся.
Бразнулі дзверы, і мы апынуліся ў маленькім пакойчыку. На паліцах тут стаялі розныя званочкі: срэбныя, залатыя, цагляныя, фарфоравыя, крыштальныя, вялікія і маленькія...
Нечакана перад намі з’явіўся невялікага росту дзядок з беласнежнай барадой да пояса. На яго доўгім носе блішчалі акуляры ў залацістай аправе.
— Што трэба выбраць маладым людзям? — запытаўся дзядок. Голас у яго быў зусім не стары, а нават нейкі дзіцячы. — Аа, ведаю, ведаю... — тут жа дадаў ён і падышоў да нас.— Усё падрыхтавана.
Гэтае “ўсё падрыхтавана” ён прамовіў такім змоўніцкім тонам, што мне нават зрабілася смешна.
Раптоўна пакойчык прапаў... Вакол ішла вайна, раз за разам грымелі выбухі, беглі салдаты, плакалі дзеці... Стала цяжка дыхаць...
Гэтак жа нечакана ўвесь гэты жах знік, мы апынуліся ў царкве. Тут было спакойна і ўтульна. Усё патанала ў загадкавым святле свечак. Чамусьці з болем і жалем у вачах глядзелі на нас з абразоў святыя...
Раптам — голае поле... Усё агароджана калючым дротам. Адразу ж у вочы кінуўся знак радыяцыі...
Я закрыла твар рукамі. Мне было страшна, рукі і ногі трэсліся, але ў гэты час я адчула прыемную лёгкасць. За спінай у мяне раслі крылы... Муні ўзяў мяне за руку. Я паглядзела на яго. За спінай у хлопчыка таксама былі крылы. Белыя. Чыстыя...
У маёй правай руцэ ззяў срэбны званочак.
— Званіце, дзе бяда. Званіце гучней, каб чулі, — звярнуўся да нас дзядок і знік. А мы паляцелі туды, дзе нас чакалі...
ПАЧУЙЦЕ ЗВАНОЧКІ, ЛЮДЗІ!
г. Мінск, Ніна МЯЦЕЛЬСКАЯ
СШ № 126
АЛЕСІК I ЗОРАЧКА
ылабыла на свеце маленькая зорачка. Аднойчы зорачка ўпала з неба. Ляжыць на дарозе, ніхто яе не заўважае.
Ішоў той дарогаю хлопчык Алесік. Убачыў ён зорачку ды запытаўся ў яе: “Адкуль ты?” Зорачка яму адказала: “Я ўпала з неба і не ведаю, як вярнуцца дадому”.
Алесік падабраў зорачку і пачаў думаць, як ёй дапамагчы. Нарэшце ён радасна ўсклікнуў: “ГІрыдумаў!”
Хлопчык пайшоў да касманаўта.
— Ці можаце зорачку на неба вярнуць, на тое месца, дзе яна знаходзілася? — спытаў ён у касманаўта.
— Гэта магчыма, — падумаўшы, адказаў касманаўт. — Але ж трэба даведацца, адкуль яна ўпала на зямлю.
Запытаўся Алесік у зорачкі, а яна ўздыхнула сумна: — He ведаю. Я ж яшчэ маленькая, толькі нядаўна нарадзілася. Няўжо я ніколі не вярнуся да сваіх сястрычак?
— He плач, нешта прыдумаем,— падбадзёрыў зорачку хлопчык.
Вярнуўшыся дадому, цэлую ноч прасядзеў ён ля акна. Усё глядзеў у неба. Толькі пад раніцу ўбачыў, што каля месяца не хапае адной зорачкі. Хлопчык расказаў пра гэта касманаўту, і той адвёз зорачку дамоў на ракеце.
3 таго часу кожную ноч Алесік мог назіраць, як недзе там, у вышыні, свяціўся маленькі яркі ліхтарык, што гэтак падобраму міргаў хлопчыку.
г. Дзяржынск, СШ № 2
МашаДОЎНАР
MAPA
5
a зямлі, сярод блакітных азёр, бароў і дуброў, жытнёвых палёў з кветкамі васількамі жыла дзяўчынка. Сінявокая, з шаўковарусаю касой. Звалі яе Ясенія, і была ў яе мара.
Аднойчы ў бабулі Фені, у Рагачове, дзе ўпадае Друць у Дняпро, на лузе сярод кветак, з вяночкам рамонкавым у руках, прытуліўшыся да старой Бярозы і пазіраючы ў блакітнае неба, залітае сонцам, Ясенія з сумам сказала жураўлінаму кліну, які пралятаў над ёй:
— Няўжо я ніколі не ўбачу акіян і горы?
Бяроза ўздыхнула, а вада падхапіла белы рамонкавы вяночак і панесла па імклівай рацэ. Ясенія прыціснулася да Бярозы і пачула голас:
— Я дапамагу табе. Ты ўбачыш акіян і горы. Толькі я ўжо іх не ўбачу ніколі,— заплакала Бяроза, кропелька ўпала на шчаку Ясеніі.
— Ты, дзяўчынка, нарадзілася вясной. Нездарма імя ў цябе такое, Ясенія. Дабрыня ў тваёй душы — як гаючая крыніца.
Бяроза ўзняла ў неба вецце, паклікала бусла, які збіраўся ў цёплыя краіны.
— Я тут, добрая Бяроза,— на луг апусціўся беласрэбны Бусел.
3 залатых лісцяў Бяроза змайстравала куфэрак і сказала:
— Аднясі ў ім на маю радзіму, на востраў з зялё