• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка  Пятро Сіняўскі

    Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка

    Пятро Сіняўскі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 86с.
    Мінск 2022
    27.4 МБ
    III»
    Пятро Сіняўскі
    ЗАЧАРА^АНАЯ ГАСПАДАРК-А
    Пятро Сіняўскі
    5АЧАРАБАНАЯ ГАСПАДАРКА
    Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка
    Мінск
    «Мастацкая літаратура»
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бен)-44
    С38
    Мастак Марыя Каратаева
    Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
    Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    ISBN 978-985-02-2111-7
    © Каратаева М. М., ілюстрацыі, 2022 ©Афармленне. УП «Мастацкая літаратура»,
    2022
    Янкава крынічка
    Жыў-быў на свеце хлопчык Янка. Маленькі такі, ласкавы — раніцой прачнецца, матулю пацалуе, да бацькі прыхінецца ды на вуліцу, на сонейка бяжыць.
    Выбежыць, ад яркага святла прыжмурыцца, навокал гляне — хараство якое! Проста перад хацінаю луг, яшчэ росны. Янка на лузе ўсіх чмялёў разбудзіць, са стракозамі навыперадкі паскача, з травы ды з кветак кропелькі расы пазбірае.
    А за лугам лес быў, стары, дрымучы. Быццам з выгляду суровы, але ж якая суровасць, калі Янка па сцяжынцы бяжыць, галінкі перад ім расхінаюцца, і тады па сцяжынцы зайчыкі сонечныя скачуць. Птушкі навокал з такой ахвотаю заліваюцца, нібы толькі ўчора спяваць навучыліся. А зязюля бесперапынна Янку гады налічвае: жыві, хлапчына, калі такі ўдалы, доўга ды не маркотна, бацькам на радасць, суседзям на забаву.
    Прыбяжыць Янка да возера. Над ім яшчэ туман з ночы расступіцца не паспеў — разыходзіцца, растае, проста на вачах недзе прападае. А вада ў возеры сцішылася, быццам прыслухоўваецца, у якім канцы акунь плюхне і дзе шчупак перавернецца.
    Выкупаецца Янка ў возеры, на бераг вылезе, а сонейка яго так і грэе, так і песціць, стараецца ўсё цяпло сваё і пяшчоту перадаць. Вось гэтак і рос Янка, у шчасці ды радасці.
    Аднойчы заснуў ён ля возера. Прачнуўся ад таго, што ў горле перасохла, піць захацелася. Устаў з цёплай зямлі і да возера хацеў ісці. А тут зямля пад ім здрыганулася, расступілася — і пад нагамі ў Янкі крынічка засвяцілася. Вада ў ёй як жывая забілася, празрыстая, пад сонейкам іскрыстая.
    Прыпаў Янка да крынічкі, напіўся. 3 тае пары неяк змяніўся — вырас цуда-хлапец.
    I вось што за ім сталі прыкмячаць людзі. Калі бяда ў каго здарыцца, Янку цягне, нібы магнітам, да таго чалавека. Прыйдзе, пасядзіць, часам скажа што, а часам і памаўчыць, але паўбяды людской, адыходзячы, з сабой забірае. А з паўбядой чалавек ужо і адзін справіцца.
    Калі ж дзе вяселле, Янка там першы. У скоках спрытны, на прыпеўкі гаваркі, на жарты вясёлы. Агонь, а не хлопец!
    Гармонік возьме — песня сама сабою ў Янкавай душы складаецца, тут жа і спяваецца. Хіба такая песня не зачаруе? У гэткія хвіліны, калі дзе і была хмурынка ў небе, тут жа растане. Глядзіш, а на яе месцы ўжо месяц зіхаціць, песню ўважліва слухае ды сваёй справай займаецца: дзе цёмна — падсвеціць, дзе трэба — падзалоціць. I тады вёсачка не вёсачка зробіцца, а нібы тое царства трыдзявятае: дрэвы наўкола пад золатам стаяць, возера срэбрам пераліваецца, а ў небе зорачкі, як дыяменты, рассыпаны. Хораша людзям у такія часіны! Так хораша, што забываліся пра ўсё на свеце. Вось які яшчэ дар Янка меў — людзям чароўнае ды прыгожае паказваць.
    Але гэта не ўсё. Гулі сабе гулямі, а каб гулі пчолы ў вуллі — працаваць трэба! Янка ў згодзе жыў з працаю. Ён да яе падступіцца — яна
    да яго прыхінецца, і атрымліваецца, што не адзін ён працуе, а ўдваіх. Ён і яго праца.
    Возьмецца Янка за касу, а касавільна само пад пальцамі да далоні мякка прыстане. He было касца, роўнага Янку, ва ўсёй ваколіцы.
    У лес па дровы паедзе Янка, на дрэва зірне і ўжо бачыць, з якога боку да яго падступіцца. Узмахне сякераю — адразу ж любое ссячэ. Дзівяцца людзі — толькі ў лес ён ехаў, а ўжо назад вяртаецца з поўным возам дроў.
    Араць пачне — плуг сам у зямлю лезе ды арэ як трэба.
    А ці мала ў вёсцы працы?! I кожную Янка рабіў лепш за ўсіх. За гэта вяскоўцы і паважалі яго. Ды як не паважаць, калі чалавек працуе з душой?
    Так і жылі людзі: калі бяда, разам гаравалі, калі радасць — радаваліся разам. А з імі і Янка. Але пражыць жыццё — не поле перайсці. Раз надумаліся два Янкавы сябры з вёскі падацца: пахадзіць, паглядзець, на свет падзівіцца. Сталі Янку падгаворваць. Ён спачатку аднекваўся, а тыя смяюцца:
    — Дзіўны ты, Янка. Пойдзем паглядзім, калі што не па нас — назад вернемся. Ды хто ж у маладыя гады дома сядзіць? Трэба ісці шчасця шукаць...
    Так і ўгаварылі.
    Праводзіны справілі. Колькі дзён вёска то сумавала, то весялілася ад Янкавых развітальных песень. Усё адкладваў, зацягваў дзень адыходу. Не-не ды і засумуе Янка. He па душы яму гэта. Але куды сябры, туды і ён.
    Нарэшце прыйшоў час і сябры пайшлі.
    Як праз луг праходзілі — сухі ён, трава пажоўклая, зямля скрозь яе прасвечваецца, кветкі галоўкі апусцілі, пялёсткі закрылі, бы перад зацьменнем. Чмялі, пчолы не гудуць, мёду не збіраюць. Маркотна на сэрцы ў Янкі. А сябрукі яго радасныя ды вясёлыя. Як жа сумным у дарогу
    вялікую выпраўляцца? Паглядзіць на іх Янка дый сам засмяецца, падбадзёрыцца.
    Праз лес ішлі — дрэвы панурыя ды суровыя стаялі, птушкі не спявалі, голле над сцяжынкаю навісла, неба затуліла.
    Цяжка на сэрцы ў Янкі — але ж не адзін ён, з сябрамі.
    Ля возера праходзілі — усхвалявалася яно да пенных хваль, суровае зрабілася. Хлопцы хацелі пакупацца ў дарогу, ды расхацелася. А тут смага нястрымная Янку агарнула, і сябры хочуць напіцца. Вось і кажа ім Янка:
    — Ёсць тут крыніца з чыстаю вадзіцай. Нап’ёмся і з сабой біклагу нальём.
    Падышлі да крыніцы, глянулі — вада ў ёй брудная! Сціснулася ў Янкі сэрца, і піць расхацелася. Сонца ў вялікую цяжкую хмару схавалася, адразу холадам пацягнула.
    Далёка ці блізка, доўга ці коратка ішлі сябры і трапілі ў вялікі горад. Вуліцы шырокія, усюды чысціня, парадак. Дрэвы і тыя падстрыжаныя — раўнюткія стаяць. А людзей колькі! Усе прыбраныя, як на свяце.
    — Бачыш,— пытаюць хлопцы Янку,— а ты ісці не хацеў, упіраўся. Тут і жыць застанёмся...
    А жыць — гэта значыць працаваць. Трэба ўладкоўвацца некуды. Янкавы сябры хутка знайшлі працу па гусце, а Янка ніяк не можа. Да адной прыгледзіцца, да другой — не тое. Нарэшце быццам нешта знайшоў. Ды так толькі падалося. He ладзіцца ў Янкі праца: ніяк пад руку не патрапіць — ён у адзін бок цягне, яна — у другі. Разлад, хоць плач.
    Пайшоў неяк Янка да сяброў у госці думкамі падзяліцца, душою раскрыцца, песні, як даўней, паспяваць, сэрца супакоіць. Дзе там! Калі ён паклікаў іх у вёску, яны толькі плячамі паціскаюць, дзівяцца:
    — I чаго табе не хапае тут?
    Паспрабаваў ён песню заспяваць — адразу ж змоўк. He атрымліваецца нічога. Так і не зразумелі ў той вечар сябры Янку, а Янка сяброў. I вырашыў ён не хадзіць больш да іх — ці мала ў горадзе люду?! Спрабуе новых сяброў адшукаць, цягнецца сэрцам да людзей, як, бывала, у сяле родным: у каго бяда — ідзе дапамагчы, на сябе паўбяды ўзяць. Толькі ўсё наадварот атрымліваецца. Прыйдзе да гаротнага, той убачыць Янку, і робіцца яшчэ горш на душы.
    Марнець пачаў Янка — ні жывы ні мёртвы, цень, а не чалавек. I невядома, што сталася б з ім, калі б неяк уначы ці то сон прысніўся, ці то
    наяве здарылася. Янка і цяпер не ведае.
    А здарылася вось што. Толькі заснуў, вярнуўшыся з працы, як сніцца хлопцу, быццам зайшоў ён у лес і заблудзіўся. Кідаецца ад дрэва да дрэва, праз гушчар у хмызняк — нідзе канца-краю няма. Тут яго апанаваў страх, чаго ніколі раней не было. Стаміўся, ногі самі падкасіліся, і ўпаў ён у застаялую ваду. I мроіцца яму, што сядзіць на балотнай купіне, а балота і купіну, і Янку зацягвае. Закрычаў хлапчына, рукамі замахаў, каб за што ўчапіцца. А за што? Хіба толькі за паветра? Ды ўсё ж адчуў ён: нешта пад руку трапілася. Вочы расплюшчыў, а перад ім сядзіць дзед стары ды зусім сівы. I Янка — у сухім ды на цвёрдым.
    Дзед на Янку пазірае спачувальна сваімі блакітнымі праніклівымі вачыма. I здаецца Янку: дзед наскрозь яго прасвечвае. Так яно і было, бо гэты дзед не просты, а чараўнік. Ну, можа, не зусім чараўнік, але мудры чалавек. Пытае ён у Янкі:
    — Што, хлопец, заблудзіўся?
    — Заблудзіўся,— адказаў Янка. Убачыўшы, што дзед гэты неблагі чалавек, крыху супакоіўся. А дзед зноў пытае:
    — Калі я цябе на дарогу выведу, куды пойдзеш? — He ведаю,— адказвае Янка.
    Стары ўважліва паглядзеў на Янку і кажа:
    — Кепскія твае справы, хлапчына.
    — Чаму?! — здзівіўся Янка.
    — Няўжо не ведаеш? Душу ты сваю загубіў.
    — Як гэта загубіў?! — здзіўляецца Янка.— Калі я жывы, то і душа пры мне.
    — Э, хлапчына, і як жа ты заблытаўся, калі не адчуваеш, што без душы жывеш! На радзіме яна засталася. А была тваёй душой крыніца, чыстая вадзіца.
    — Што ж рабіць, дзядуля? — у роспачы пытае Янка.— Пакажы дарогу, я пабягу дадому.
    Чараўнік паківаў галавою:
    — Бегчы пабяжыш, але пакуль ты блукаў па свеце, твая крынічкадуша заплыла брудам ды смеццем. Вада ў ёй стала, як у балоце, таму і людзі цябе цураюцца. He будзе табе спакою і дома.
    «Што рабіць,— думае Янка,— куды дарогу ў дзеда пытаць?» Ды ўспомніў ён пра сяброў сваіх, што ў горадзе жывуць, і пытае чараўніка:
    — А як жа сябры мае, яны ж таксама пайшлі ад роднай хаты? I жывуць, нічога з імі не здарылася.
    — Я ж казаў табе, Янка, што душа твая — рэдкасць для чалавека. У хлопцаў душа на месцы — яны забралі яе з сабой, таму і жывуць спакойна.
    He разумее Янка, пытае:
    — А чаму ж вада ў маёй крынічцы не муцілася, калі я дома быў?
    — Шмат ведаць хочаш! — кажа Янку чараўнік.— Каб расказаць табе пра гэта, трэба казку ў казцы ладзіць. Але так і быць. Слухай. Ад працы ўсё ішло. Пойдзеш касіць — раса, што апала з травы, у зямлю ўсмокчацца, у крынічцы знойдзецца. У лес пойдзеш, галінку зачэпіш ці дрэва трасянеш, усе дажджынкі на зямлю скоцяцца, у яе прасочацца
    ды ў тваю крынічку збяруцца. Дзе жменька зярнят, табою сеяных, прарасце, вада, што з іх сцяблінак упадзе, уся ў крынічцы з’явіцца. Вось і атрымліваецца: чым больш ты ля зямліцыматухны завіхаўся, тым чысцей ды званчэй крынічка твая была.
    — Ды я ачышчу яе! — усклікнуў Янка.
    — Э, хлопча, усё не так проста. Зробленае назад не адробіш. Перарабіць лягчэй. Але дам табе параду — прасіся ў поля, на паклон ідзі да лесу, перад возерам шапку здымі. Можа, яны чым і дапамогуць.
    Сказаў так чараўнік і знік. Ці то спаў Янка, ці наяве ўсё за ноч здарылася, ды як толькі з пасцелі ўсхапіўся, з горада ў сваю вёску заспяшаўся. Прыйшоў дахаты — адразу словы чараўніка ўспомніў. Як той казаў, так і было: маці з бацькам быццам не родныя сталі, у вяскоўцаў радасць якая, прыйдзе да іх Янка — смутак наступае. У каго гора — яшчэ горш, калі Янка пакажацца. He патрапіць яму з людзьмі ў думках і клопатах. I пайшоў ён у роспачы ў поле.