• Часопісы
  • Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка  Пятро Сіняўскі

    Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка

    Пятро Сіняўскі

    6+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 86с.
    Мінск 2022
    27.4 МБ
    Сам Гаўрылка быў невялічкі, а голас — дай божа кожнаму. Што там дзяк з яго пеўчымі! Спявае Гаўрылка па пане хаўтурную, а па ўсіх харомах погаласкі ідуць, аж палац стогне.
    Бачыць пан, не дапамаглі розгі. Кары не можа на Гаўрылку знайсці. Вырашыў па-добраму з ім пагаварыць. Паклікаў да сябе ў палац і пытае:
    — Што я табе, Гаўрылка, зрабіў благое?
    — Ты ж, пан, бульбачку маю адбіраеш.
    Надумаўся пан абхітрыць Гаўрылку:
    — Ну які я пан? Такі ж самы чалавек, як і ты.
    — Па мне,— сумеўся Гаўрылка,— хто не робіць, пад’еўшы і п’ян, той і пан.
    — Я не раблю?! — здзівіўся пан.— Ты ж без мяне прапаў бы. Зямля мая, ты кормішся з яе, а я над табой Богам прыстаўлен. Мужык ты цёмны, без нагляду прапаў бы.
    Бачыць Гаўрылка, не перагаварыць яму пана. Вучаны! I ён як грымнуў хаўтурную на ўвесь голас:
    Ай, ніколі не ўстанеш, На Гаўрылку не глянеш Адным вокам хітрым, Другім вокам сквапным...
    Клікнуў пан служкаў, выкінулі яны Гаўрылку ў двор, аж той, бядак, у зямлю носам зарыўся. Падняўся Гаўрылка, з носа кроў цячэ, а ён хаўтурную па пане спявае.
    Загадаў пан служкам вярнуць Гаўрылку.
    — Добра,— кажа яму,— я пан. А жыццё такое: круль крулюе, пан пануе, а Гаўрылка бедны заўсёды гаруе. I што ты мне зробіш?! Нічога!
    Толькі бяды нажывеш.
    Хацеў Гаўрылка хаўтурную ў адказ заспяваць, ды служка яму рот далонню закрыў. А пан падумаў, падумаў і кажа:
    — Нябось, дзеткі галодныя. На вось,— і дае Гаўрылку грошы ў паперцы,— купіш селядцоў у Абрама, дзетак пакорміш.
    Узяў Гаўрылка тую паперку, купіў селядцоў, дзетак накарміў. Сам не паеўшы астаўся. А як грошай не стала, да палаца кінуўся.
    Пан як убачыў Гаўрылку, насыпаў мех грошай, аддае яму і кажа:
    — Каб не чуў я больш твайго голасу паганага!
    Ды Гаўрылка ведаў, што рабіў. «Мой ты панок, на чужы раток не
    накінеш платок». Але толькі так падумаў, пану нічога не сказаў. Грошы забраў, суседзям раздаў, сабе крыху пакінуў
    А як беднякі дачуліся, што пан так Гаўрылку ўзнагародзіў, назаўтра раненька, каму трэба было, а каму і не — усёй ваколіцай сабраліся каля панскага палаца і як загаласілі па пане хаўтурную, ажно ў Кіеве спыталі: «Па кім гэта?»
    Пан, вядома, прачнуўся, але не верыць вушам сваім, думае — жахі
    і рук сашчапіць не паспеў, з упуду і памёр. Так і зжыў Гаўрылка са свету пана.
    сняцца. А ў акно глянуў —
    Фількава грамата
    Памяці Уладзіміра Караткевіча
    Бывае, здарыцца, юшка і без Дзям’яна зварыцца. Часам жа, як Тэкля ні таўчэцца,— яечня не пячэцца. Казка не яечня, казаць не канечне, а слухаць... і падаўна як хочаш, тым больш, калі на той сук, дзе сядзіш,
    пілу точыш.
    I ўсё ж, хто казкі і бацькі не слухае, той у пальцы дзьмухае.
    ...Пры цары Гароху, а мо і пазней троху прыйшоў Кастусь у Лўжкі на кірмаш. Там люд сабраўся не кволы: багаты, гуллівы і проста вясёлы. Купіць, прадаць, цану збіць, узняць; дзівакоў на бойку звесці і, ім жа добра зрабіўшы,— разняць.
    
    Сідар там казу прадаваў, Агата — маліны, Ібрагім — мандарыны, Глеб — хлеб. Заблоцкі на мыле зарабляў, Каміла мяняла шыла на мыла, а Цімошка задарма аддаваў гармошку.
    Словам кажучы — усяго было: пер’е з зайца, шкура з пеўня, пустое, парожняе, мёд, лёд — таксама ж не вада,
    але за кукіш купіш, з ім і дамоў вернешся. Пра тое і Сямён, божы чалавек, казаў. Хадзіў ён з торбай праз плячо і ўсё пад нос бубніў, але каб і людзі чулі: «Што дорага, то міла, а што дзешава, то гніла. Эх, на патэліне тлуста, у катле густа, ды ў кішэні пуста».
    Дзям’ян... у яго капейка шчарбатая, затое ж і муляецца ў кішэні, дык ён з раніцы... харошы. Падышоў да Сідара і казу нахвальвае: «Добрай
    масці твая карова».
    Вядома — кірмаш! Ніл Ягора аб’ягорыў — абадраў,
    як ліпку, за лапці лазовыя, Якуб Ніла абскуб за боты
    няновыя. Ды таргуюцца ж. Хочаш — глядзі, а не — вушы не развешвай, далей тупай. У рукі ўзяў — лож астатні грош!
    Разглядае Кастусь дзівы кірмашовыя. Раптам бачыць: стаіць адзін, з Дзям’янам жартуе,
    : / о
    Тэклі ўсміхаецца, Агаце падморгвае, сам жа ў Сідаравай кашулі рукой шнарыць. Злодзей, і да папа не хадзі!
    Злаўчыўся хлопец і цоп яго за руку! Ды не паспеў і вокам моргнуць, як той ірвануўся, крутнуўся, Кастуся ж за руку і на ўвесь кірмаш крычыць:
    — Каравул! Папаўся, хто ад астрога хаваўся. Гэта ж ён з нашага кішэня цягне, у клопат заганяе. Праз паганца і жыццё цяпер такое: на хлеб збярэш — на лапці не хапае, кафтан пашыеш — спаць не пад’еўшы ляжаш.
    Ведаў Аўдзей-Зладзей, што і як гаварыць, каб людзі чулі.
    Ягор тут жа схапіў багор. Пахом прыбег з абухом, за ім — Ібрагім. Цімошка ўжо біў Кастуся гармошкай, Заблоцкі, як певень, вакол скакаў, абяцаў карак намыліць. He казаў толькі каму. А Тэкля словам секла:
    — Каб жа цябе, зладзюгу, вадою мачыла, перуном глушыла, сонцам пражыла. А гарэць жа табе смаляком, па рацэ плысці камянём, зляцець адсюль пухам-прахам!
    Што ж усемярых аднаго біць? Урэзаў поўху Цімох — збіў з ног. Аўдзей-Зладзей тут як тут. Ботам пад рабро таўчэ і, каб людзі не пачулі, шыпіць: «За ўсё жыццё бяды не вытапчаш, папярок мне стаўшы. Хваробу ад пабояў табе і знахар Яроська не сшэпча, ні вадой не змые, ні ў балота не сашле. Вось табе... вось... не сунь нос у чужы авёс, калі не просяць!»
    Збілі людзі Кастуся на горкі яблык, нібы астрожніка заклятага, самі па справах разышліся.
    А куды ў той час глядзеў цар Гарох?! Ды ўсё туды, дзе рос мох. I заняты ён быў — лавіў блох, еў за трох, а што трэба ўбачыць — не мог.
    I толькі жабрак Сямён схіліўся над хлопцам і кажа:
    — Падымайся, гора-бяда. He знайшоўся, відаць, на свеце такі маладзец, каб указаць, хто злодзей, хто не, хто долю ў жыцці знойдзе, каго ж бяда не міне. Табе, хлопча, да Фількі б пайсці, грамаце жыццёвай падвучыцца. Было так, ёсць і будзе, кажа Філька, хто век працуе, мазаля не чуе, дома і жыве, калі ночку начуе... а іншы — зверху кідкі, знутры брыдкі, пры блудзе, ды яго хваляць людзі. Таму хочаш жыць — умей круціцца, у крыніцу плюнуць, з яе ж і напіцца. Бо нічога не зменіш. He станавіся ўпоперак, а ідзі-плыві ўздоўж. Дзе бокам, дзе скокам, так і праціснешся праз усё жыццё да свайго апошняга дня.
    — Я ж не праціснуцца прыйшоў у свой першы, а каб жыць...— прастагнаў Кастусь.
    — Э-э, хлопец...— пачаў быў Сямён, але ўбачыў Аўдзея, махнуў рукой і пайшоў сваёй дарогай.
    Падняўся Кастусь з зямлі. Бакі баляць, і сорамна, і крыўдна, і скардзіцца няма каму. На душы цяжка, нібы бацьку спадмануў.
    Пабрыў ён па кірмашы далей ад месца жорсткага. Раптам бачыць: два чалавекі сякерамі адзін у аднаго над галовамі круцяць. Нібы жартам, нібы ўсур’ёз. Нібы дзеля страху, а сякерышча рассохнецца — быць бядзе. Навокал жа людзі, справы пакідаўшы, таўкуцца, мужыкоў да міру заклікаюць.
    Кастусь, да трох не лічыўшы, да людзей кінуўся і паміж імі стаў:
    — Вы што! Сякера зляціць, а па людзях жа і шарахне!
    Тыя ад нечаканасці знямелі. Але тут жа адзін з іх Кастуся за каўнер і тузануў уверх — людзям на пацеху:
    — Што яшчэ за разумнік знайшоўся! Відаць, дурман нюхаў! Ану, дыхні! Адкуль прыйшоў? Калі нарадзіўся?! Хто бацькі?!
    I, не чакаючы адказу, размахнуўся здаравяка і закінуў Кастуся проста ў лўжкаўскі сметнік. А наўздагон крыкнуў:
    — Бачна адразу — не нашага заводу!
    Першы зарагатаў Пахом. За ім — Ібрагім. Захіхікала Агата. Ухмыльнуўся Заблоцкі. Цімошка ж аб зямлю гармошку, сам побач лёг і ад рогату ледзь не здох.
    А Тэкля словам секла:
    — Каб жа цябе, не пана, ды, як пана, на насілках насілі! Каб на твой сяннік чэрці дрот касілі!..
    Засмяялі людзі Кастуся, ды так, што ў роспачы вялікай думаў ён: «Хай бы яшчэ раз білі, чым такі сорам». I толькі жабрак Сямён паспачуваў:
    — He з малым, хлопча, розумам у сварку вялікіх пхнуцца. А ведаючы Фількаву грамату, з усімі... паладзіў бы. На людзях, братка, цяпер вушы падняўшы хадзі, недачуеш як, куды і калі ісці — правучаць.
    — А сам чаму з торбай ходзіш, калі такі мудры? — пытаецца Кастусь.
    Усміхнуўся Сямён і зусім не сваім голасам адказаў:
    — Тэорыю ведаю, а для практыкі... душа мая далікатная.
    — Чаму ж мяне вучыш?
    — Шкада дурняў! — раззлаваўся Сямён.— А жабрацкая торба для цябе надта цяжкая... або лёгкая. Як жыць будзеш?
    Са сметніка куды цяжэй выбірацца, чым ад пабояў уставаць.
    Пайшоў Кастусь далей ад месца брыдкага. Ідзе па кірмашы і думае: «Што ж, Сямён праўду кажа. Але дакуль жа будзе так, што праўда калясом круціцца, а крыўда паняй на ёй едзе, ды яшчэ і ў карэце няпростай?!»
    Вырашыў хлопец хутчэй адсюль ісці, ды ў каго дарогу пад Вільна ні спытае — ніхто пра такую як бы і не чуў.
    А тут бачыць, стаіць на карчы дубовым чалавек на плошчы і чытае з паперы так:
    — Спасціг я сэрцам сваім сёння тое, да чаго вам і ў думках на вярсту не падысці і паслязаўтра. He намі пастаўлены купал нябесны, праложаны рэчышчы жыцця: ідзі па іх не гаспадаром, а аратым, бо спытаюць, колькі заплочана за тваё з’яўленне на свет. I адказ будзе — ані граша! Калі ж аддасі доўг за гэткую міласць?! Таму сямёра павінны есці хлеб аратага і на тузін каваць грошай каваль. He выпускай слова дзёрзкага перад старастам сваім, бо даўно ўжо рашылі і пастанавілі, што яго праўда — вартавы, а твая — палоннік. Адвярніся і глядзі ў той бок, дзе дышаль закону, калі стараставы людзі забіваюць суседа або цягнуць у свой двор авечку, якая хай сабе і не належыць ім.
    Заслухаўся Кастусь — прыгожа чалавек гаворыць, мілагучна. А тут з натоўпу, што вакол карча сабраўся, хтосьці таўхель яго пад бок і шыпіць на вуха:
    — На, адзень! — i падае акуляры з ружовымі шкельцамі.
    — Я і так бачу,— здзівіўся Кастусь.
    — He так бачыш!
    I на гэты раз так пад бок штурханулі, што больш пытацца не выпадала.
    Як акуляры начапіў, забыўся Кастусь нават пра лўжкаўскі сметнік. Добрае жыццё! He жыццё, а маліны на Каляды!
    — А хто ён? — пацікавіўся Кастусь.
    — Цішэй ты, сам Філька.
    Слухаў Кастусь, слухаў словы прамудрыя, а тут нос пад дужкай засвярбеў, нібы балячка на ім села. Хацеў паправіць акуляры, а яны ні з месца. Прыраслі. Раззлаваўся хлопец — не любіў каб хай сабе і нос, а тым больш вочы — пад прыгнётам былі. Ірвануў акуляры — ну, са скурай і адлупіў. Шкельцы ўдарыліся аб брукаванку, разбіліся, а з іх такая груда шкла атрымалася, нібы з воза бутэлек.
    Агледзеўся навакол, а да карча людзей усё прыбывае. Таўкуцца, як тыя парабкі на панскім полі, якім сказалі, што і калі зрабіць, а пра плату змоўчалі. Тады вядома — усе працуюць, аж пот з ілба цурком, а што зрабілі — і за пяць год не адшукаеш.