Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка
Пятро Сіняўскі
6+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 86с.
Мінск 2022
Раптам як ішоў, так і ў сцяну каменную ўпёрся, ледзь лоб не расквасіў. Далей, уперад, шляху няма. Кінуўся Алесь у адзін бок, у другі, назад... Колькі крокаў прабяжыць — нібы выйсце блісне, а перад ім у імгненне сцяна вырастае. Пот халодны ў хлопца на лбе выступіў, па спіне мурашкі забегалі. Цёмна, жудасна — і ад каго літасці чакаць?! Маўчаць халодныя сцены.
Лабірынт гэта быў Змея Гарынавіча, і ніхто адсюль жывы не выходзіў. А калі выходзіў, быў у яго ўжо не свой розум: думаў той не сваімі думкамі, гаварыў не сваімі словамі.
k Б’ецца Алесь, як шчупак у нераце, у каменным мяшку — ці ж можа маладая кроў змірыцца з няволяй, гарачае сэрца згаснуць у адзіноце? Здаецца яму, зваяваў бы любое войска, перамог бы любога злога асілка. Але ж з кім сілаю мерацца?!
Hhjik 3 гэтымі халоднымі бяздушнымі сценамі? Спрабуе ён сцяну рукамі зрушыць-разарваць. Рукі акрывавіў, пазногці з пальцаў сарваў. Ужо і ногі яго Яfiне трымаюць, рукі абвіслі, нібы голле
ў ніцай бярозы. I ўжо паўзком — плячом, спінай, а ўсё рвецца хлопец на волю.
А калі зусім знямогся, распластаўся на сырой зямлі. Уверсе неба бачыць, зоркі... Месячык поўны, ясны, жывы, але вельмі далёкі. Зірнуў Алесь на месячык і зразумеў — як далёка ад яго жыццё. Тут і згінуць яму невядомым. Вочы закрыў — і зарагаталі жудасным смехам сцены:
— Ха-ха-ха! Прапаў ты, сын Гаўрылы! Раздушым мы цябе, выціснем з твайго сэрца сок дабрыні, разбавім ім сваю хітрасць, хцівасць і сквапнасць. I будзем гэтым віном белы свет паіць-тлуміць, каб больш такіх разумнікаў не знаходзілася парадкі свае ўсталёўваць на зямлі гаспадара нашага, найчарнейшага Змея Гарынавіча.
Адкрыў Алесь вочы — маўчаць халодныя сцены. I ўспомнілася яму рака, што ля парога бацькавай хаты нясе невядома адкуль свае чыстыя воды ў вечным спакойным задуменні. Такая плынь! Такая магутнасць! Ласкавасць, сіла і чысціня! I ён клікаў яе ў сваім перадсмяротным сне.
I яна прыйшла сваёй несупыннай плынню.
Ачуняў Алесь ад свежасці. I нібы сілы ў яго прыбавілася ў сто разоў. А вада ўсё прыбывала, затапляючы каменны мяшок; жудасны смех непрыступных сцен ужо захлёбваўся, траціў сэнс і моцнасць сваёй фанабэрыстай упэўненасці.
Алесь не спужаўся вады — узрадаваўся ёй. Толькі б хапіла яе сілы! Каб было яе яшчэ больш, больш... Вада ж заліла хітры каменны мяшок лютага Змея і ўзняла Алеся над ім, вынесла яго на квяцісты луг, на травы шаўковыя, мядовыя — такія адным толькі пахам сваім добрага чалавека лечаць, думкі ясняць.
Тут вада спала, вярнулася ў звыклае рэчышча, пацякла сваім спрадвечным шляхам. Разводдзе закончылася.
Алесь жа, як зусім ачуняў, агледзеўся — ля самай Дзвіны ён. На ўскраіне Полацка. Да Святой Сафіі рукою падаць. Тут і раніца новага
дня настала. Па рацэ сонца зіхатнула, кожная кропелька радасцю засвяцілася — як і не было тых неадольных для чалавека каменных сцен.
Глянуў Алесь уперад — там дарога, па дарозе воз едзе, на возе сена, на сене дзядзька ў світцы і ў лапцях лазовых. Каня паганяе, а конь і вухам не вядзе, хвастом не ўзмахне, ляніва ідзе, ногі ледзь перастаўляе, як бы ведае: куды спяшацца — усё адно сюды, а потым назад вяртацца. Але не ў гэтым цуд, а ў тым, што конь крок ступне — хамлак сена далоў валіцца.
Пытае Алесь у дзядзькі, чаму так.
— А я, брат, і сам не ведаю,— адказвае дзядзька.— А ты куды выправіўся?
Расказаў Алесь сваё гора (а то як жа! Раз у далёкі свет шукаць праўду рушыў — людзей пытай, першаму сустрэчнаму душу выкладай, не таіся!).
— Вось бы знайсці тых старцаў, што Іллю Мурамцу сілы далі, розуму прыбавілі!
— Будзеш шукаць — знойдзеш! — запэўніў чалавек.— Там даведайся, калі ў мяне сена з воза перастане скідвацца. Пакуль дадому конь давалачэ, і травінкі не застаецца. А я табе скажу, каго шукаць трэба — Перуна!
— А дзе ж яго жыллё?
— He ведаю, брат. Пойдзеш, людзей не мінаючы,— пакажуць.
...Ідзе Алесь далей. Поле ды балота мінае, куст лазовы, гушчар яловы... Сонейка яму шлях асвятляе, хмурынка набяжыць — ад спякоты прыхавае.
Раптам бачыць Алесь — сярод поля чалавек стаіць. У фраку, на нагах чаравікі бліскучыя. I пугай шчоўкае. Узмахне пугаўём і — шчоўк. Узмахне — шчоўк.
— Што робіш? — прывітаўшыся, пытаецца Алесь.
— Хачу, каб ніва ўзаралася,— адказвае чалавек.
— Пугай жа поле не аруць?!
— Э, брат, сам ведаю. Але вось стаю ўжо каторы год і не магу адысціся. Работа ў мяне такая. Надакучыла... А ты куды?
Расказаў Алесь сваю бяду.
— To ж даведайся ў свеце, дакуль мне тут сохнуць. Але на зямлі ты
не знойдзеш адказу...
Хто праўды шукаць выправіўся, таму і карты добрай варажбіткі
далёкую дарогу пакажуць. А ў дарозе не ў парозе — усялякіх дзівосаў — хоць у мех складай. Колькі там яшчэ вёрст адмераў — бачыць: чалавек на малых сварыцца, патрабуе, каб не займаліся пустой работай. А тыя з берага кідаюць камяні ў раку... На свайго ж апекуна нават не глядзяць.
— Што за ліха ў цябе? — пытаецца Алесь.
— Ды вось хачу, каб ішлі буракі палоць, сена сушыць, а яны ад ракі ні кроку. Знайшлі занятак: камянём у ваду — боўць, а потым бурбалкі лічаць. I ў нататнік запісваюць. А ты куды?
Расказаў Алесь пра сябе.
Многа яшчэ дзівосаў — і пешых і на калёсах -—
бачыў у дарозе Алесь. Ды хіба ўсе пералічыш?
Доўга ці коратка ішоў, прыйшоў да цёмнага лесу. А там на ўзлеску хатка на чатырох камянях. У хатцы той знахарка чэрствы хлеб жавала, свой век дажывала.
Адчыніў Алесь дзверы, парог пераступіў, а яна (на тое і знахарка!) кажа:
— Заходзь, сын Гаўрылы, даўно чакаю і клопат твой ведаю. Дапамагу, калі ты — і сам магу. Сядай на лаву, слухай пра сваю справу.
I знахарка расказала Алесю пра тое, як перамаглі добрыя асілкі Змея Гарынавіча, спалілі, а попел па белым свеце развеялі-распылілі. Ды ў трыдзявятым царстве-гасударстве паміж дубам і ясенем лапік скуры яго паганай застаўся. Вось і ўзрадзіўся дармаед. Павуцінне сплёў. Ад яго цяпер усё зло па зямлі шлындае. I брат Алеся — Глеб — у яго на пабягушках.
— Здолееш прайсці да замка Змея — будзеш пераможцам. He адзін добры маладзец спрабаваў, ды з чым выходзіў, з тым і вяртаўся — ім жа лепш загінуць было, чым такі сорам. Дарогу ж да палаца ведаюць толькі людзі адной вёскі. Але ў іх вечны разлад паміж сабой, адзін аднаму ў вочы не глядзяць. Хто зможа іх прымірыць, таму і пакажуць, дзе Змеяў палац.
Дзень і ноч — суткі проч, і апынуўся Алесь у той вёсцы, пра якую знахарка расказвала. Людзі ў ёй панурыя ўсе, нібы толькі што старасту пахавалі. Толькі Алеся заўважылі — да яго кінуліся: у пасцілцы перад сабою нясуць штосьці.
— Цябе сам Бог да нас прыслаў. Знайшлі мы чужое шчасце — на ўсіх яго не хапае, а аднаму аддаць — ворагам астатнім будзе. Вось і носімся, як курыца з яйкам, днямі над ім прападаем, а поле неаранае стаіць, пожні някошаныя, печы халодныя. Ты ж чалавек прышлы, бяры яго сабе, збаў сяло ад навалы.
I лянуў Алесь на чужое шчасце, а яно такое, што ні пяром апісаць, ні ў казцы расказаць. Хіба толькі ўбачыць хоць разок. I не можа Алесь ад яго вачэй адвесці — прываражыла хлопца, шэпча яму салодкім голасам:
— Кінь ты свае клопаты дробныя-непатрэбныя. Бяры мяне, будзеш маім гаспадаром. А я ўсё зраблю, чаго толькі твая душа не зажадае.
I вяскоўцы яго ўгаворваюць:
— Бяры, хлопча, яно ж нічыё. Вось жыццём нацешышся!
I ўзяў бы Алесь, як бралі ўсе добрыя малойцы, што да Змея дабіраліся. Узяў бы, каб не быў у жыце хрышчоны, у лузе спавяданы, хлебам гадаваны, працай навучаны. У яго ж рукі ад зямлі чыстыя, душа ад неба светлая — а такім чужое шчасце вачэй не мазоліць.
Але як людзям дапамагчы, каб чужое шчасце і ім вачэй не мазоліла?!
Узяў Алесь каня, прывязаў да яго чужое шчасце, гікнуў — і памчаў конь у свет: там, пэўна, і знойдзецца той чалавек, які згубіў яго.
I адразу ў вёсцы нібы яшчэ адно сонца ўзышло! He стаяла больш чужое шчасце папярок горла нікому і не хавалі цяпер людзі вачэй адзін ад другога, не таілі зайздрасць і злосць.
Сяляне паказалі Алесю, дзе замак Змея Гарынавіча. Гэта ён падкінуў чужое шчасце, каб разлад быў, а ў адзіночку ніхто з усёй вёскі дарогі да палаца не мог знайсці. Маглі яе знайсці толькі разам.
Ступіў Алесь на ганак палаца і толькі падумаў: «Як жа мне такое страшылішча перамагчы?!» — а палац сам сабою і рухнуў, нібы скрозь зямлю праваліўся. На яго месцы трошкі пыл паклубіўся, а потым убачыў Алесь перад сабою луг квятністы, а на ім сам Змей Гарынавіч ляжыць, ледзь дыхае. Вочы яго ўжо чорны свет не бачаць.
А быў той палац ліхам крыты, жорсткасцю збіты, падмуркам яму была хлусня, хітрыкі — дзвярыма, вокны на плётках віселі, сцены з нагавораў складзены, печы — з ленасці. I не мог ён устаяць хвіліны перад праўдзівым і сумленным чалавекам. Уся ж сіла Змея Гарынавіча была ў яго палацы. Палац рухнуў — і стаў Змей пакорны, нібы тая авечка.
Агледзеўся Алесь — а побач з ім і брат яго, Глеб, той, што застаўся ў Полацку есці дармовы хлеб. Абшарпаны стаіць, нібы толькі што з жабрацкай дарогі.
Скруцілі браты Змея, у мяшок укінулі і назад у дарогу рушылі. Да знахаркі зайшлі. А яна і кажа Алесю:
— Есць каля вашага дома крыніца з жывою вадзіцай, набяры ў ёй вады, памачы бацьку рукі, вочы прамый — ён і стане відушчы, чуць будзе.
— Ен жа не сляпы і не глухі,— запярэчыў Алесь.
— Вочы яго бачаць, але не ўсё разумеюць. Вушы чуюць, ды не тое, што трэба. А цяпер спяшайцеся, калі бацьку жывога бачыць хочаце.
Памчалі браты што духу ёсць да бацькавай хаты. Па дарозе тых дзівакоў сустрэлі.
Аднаму Алесь сказаў:
— Абвясці ты сваім малянятам, што з сённяшняга дня ў іх такая работа будзе — кідаць у раку камяні і бурбалкі лічыць, яны і разбягуцца адсюль.
Другому сказаў:
— Вось табе конь Змея Гарынавіча. Ты ж скідай фрак і чаравікі бліскучыя, абувай боты рыпучыя. каня пугай сцябай, на плуг налягай — вось і ўзарэцца тваё поле!
Трэцяму сказаў:
— He ў той бок сена вязеш, таму і звальваецца.
Тым часам, пакуль сыны былі ў свеце, Гаўрыла дошак нагабляваў, труну зрабіў. 3 разладу і гора паміраць сабраўся — рукі злажыў і ляжыць, чакае старую з касой.
Ды ў добры час Алесь з Глебам вярнуліся. Бацьку рукі, вочы жывой вадой абмылі, той і аджыў. Парадаваўся вяртанню сыноў і моцна заснуў, бо ўжо вечар быў
Браты ж тым часам зацягнулі мяшок са Змеем Гарынавічам на вясковую кузню і прыладзілі яго агонь раздзімаць — вось адкуль горан у кузні.