• Часопісы
  • Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка  Пятро Сіняўскі

    Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка

    Пятро Сіняўскі

    6+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 86с.
    Мінск 2022
    27.4 МБ
    — Берагі Дзвіны могуць сысціся толькі ў вытоку. Назад пойдзеш?
    — He. Вечна імкнуцца да цябе і ніколі не сустрэць. Шчасце і пакута...
    — Ты ведаеш цяпер назву ўсяму на свеце... Твой лёс іншы, чым каханне да адной.
    Ізноў загаварыла наваколле песняй-гімнам:
    — Сказаць, каму трэба, як бальзаму на смяротную рану, слова спачувальнае. Іншым — мудрасці, многім — мужнасці.
    I ўсім астатнім — каб хоць як мага менш прыносілі яны пакут людзям у сваёй пагоні за сіняй птушкай.
    Слова спачувальнага старому, калі яго пакінуў сын; маці, калі загінуў воін; сірацінцы... I слова праўды... Так, прыйшоў час казаць праўду! I Кастусь пайшоў...
    А як пад Лўжкамі з каляровымі стужкамі конікі скакалі! Давезлі
    яны Кастуся да Яроські.
    Захар, вядома, тут жа людзей склікаў.
    Цімошка прынёс гармошку.
    Глеб прынёс хлеб.
    Ягор прынёс кагор.
    Заблоцкі зварыў клёцкі.
    Клім прынёс сыру клін.
    Ібрагім прынёс мандарын.
    Толькі Аўдзей схаваўся ад людзей.
    А Тэкля сказала як адсекла: лепшага жаніха, як Кастусь, ва ўсёй акрузе не знайсці! Дзе ж нявеста?
    I я там быў, нічога не піў, бо не далі.
    Зачараваная гаспадарка
    Казку казаць — не снапы вязаць. Языком малоць — што моркву палоць. Калі ёсць ахвота, сядай каля плота, слухай, матай на вус... Жыў ды быў адзін беларус. Багацце меў, бо стаяў ля хаціны хлеў. Тут жа пуня для сена, на дровы павець. Што яшчэ трэба мець? Во-во, здагадлівы: карову, цялушку, курэй... ну і гэтак далей.
    I гэта не ўсё. Што даражэй любой навукі? Вядома ж, здароўе і моцныя рукі. Меў Гаўрыла і тое і другое. А яшчэ... за лесам луг, перад возерам агарод, у хаце печ, на печы кот, у святліцы калыска, у калысцы — касец. Пакуль з соскай, але маладзец. I яшчэ два сыны ў Гаўрылы: яны бацьку ва ўсіх справах падмога — і на кірмашы з цыганом старгавацца, і за камель добра ўзяцца. Работу зробяць так, што і перад суседзямі не сорамна.
    3 тым і жыў Гаўрыла (пад Полацкам). Ад вяселля да наваселля, ад радзін да хрэсьбін, ад свята сонца да свята марозу: з дня ў дзень, з году ў год працай славіў свой род.
    Пакорны быў не толькі людзям. Бывала, дождж ідзе — ён кошык пляце. А на свята ў Гаўрылы гасцей поўна хата. Затое ж калі работа — упоцемках абуваў-разуваў боты. Сала з часнаком, з хрэнам еў, малаком запіваў, мабыць, таму на марозе пацеў і ў спякоту не млеў. Ладнб, калі здаровы — усё адно, ці фасолю лушчыць, ці ехаць па дровы.
    3 кожным годам усё лепш і лепш жылося Гаўрылу. Нават выпадкова часіна вечарком пасядзець на лавачцы ў двары і паразважаць, чаму лісце дрыжыць у асіны, а ў адлігу далёкі лес сіні, чаму камары таўкуць мак, a то на захад сонца глядзець проста так.
    Ды якая ж казка, калі ўсё добра! У казцы, як і ў жыцці: добра, добра, а потым як здарыцца, хоць у бубен бі, хоць у жалейку грай, а бядзе тое, па што прыйшла,— памры, а аддай. To не ў бульбе лебяда, а бяда дык бяда. Дык вось слухай: падчаравалі Гаўрылу. Што-што, а гэта даўней на Белай Русі ўмелі. Хто ячмень малаціць, хто сеяць авёс, а хто ў суседаву шчыліну ўторкнуць свой нос. Ці там ведзьма шапнула, а можа, нячысцік накруціў залом (такіх, вядома, калі зловяць, частуюць калом). Ды паспрабуй укаравуль, яны ж пра тое ведаюць. Ёсць жа на свеце людцы: такі ў жвіры рыдлёўкай капне, і то чарвяка парэжа! Знаць, у яго на раду шкадлівасць упісана.
    I пайшло ўсё наперакос. Залом быў ці не залом, а толькі карова ў Гаўрылы стала казой: пойдзе гаспадар карміць худобу — стаіць яна, жвачку жуе. Толькі вочы занадта сумныя, як бы што сказаць хоча і не можа. He ўмее. А прыйдзе жонка Гаўрылава з даёнкай — у хляве не карова, а каза. 3 казы ж малако вядома, хоць ты яе па шэрсці гладзь, хочаш — пугай лупцуй. Падоіць гаспадыня казу, даёнку хусткай накрые і бягом дахаты, каб суседзі такі сорам не ўбачылі.
    му, а як у
    Ды ніяк не народзіцца той чалавек, які б здолеў свет спадмануць: там побач з хлявом алешына расла, на ёй сарока сядзела, усё гэта згледзела і панесла па свеце: «Каза барадой трасе, а Гаўрылава жонка пустую даёнку дамоў нясе». Сарока была той пароды, калі што добрае ўбачыць, тады маўчыць, калі ж у каго бяда, тады кпіць.
    Ды адна бяда не ходзіць: пасее Гаўрыла жыта — вырасце гірса. Сажне ячмень — то каласы пустыя, то зялёненькія, што і на печы пры патрэбе не прарастуць. Свіння апаросіцца — Гаўрыла тузін сысункоў налічыць. Пойдзе гаспадыня іх малаком паіць: і лічыць няма чаго — адзін ля маткі бегае і той як на чужых нагах. Косіць Гаўрыла луг — трава мядовая, духмяная, хоць чай вары. Зімой жа ад таго сена аж дух выварочвае. Квактуху гаспадыня на яйкі пасадзіць — прывядзе куранят плойпёры ўлезуць — адны пеўні. Адкорміць Гаўрыла парсюка
    пудоў у дванаццаць, асвяжуе — парася. А зверху на ўсе напасці пацукі ў двары завяліся. Гаўрылаў кот Баюн сабе памаўзуе, па гаршках вяршкі злізвае, пацукі сабе ў нару цягнуць, што толькі пад лапу трапіцца.
    Кот Баюн сядзіць на печы і чаруе сам сябе сваімі ж песнямі, а ў пацукоў у іхніх норах усю зіму паміж сабой дзяльба ідзе — муку на крупы, гарох на жыта...
    3 той прычыны ў Гаўрылы цяпер і плуг не арэ, то дождж у дварэ, то сонца паспяшаецца ўзысці, а куды ж без расы касіць ісці?!
    '' &
    
    
    У доме сваркі, калатня пачалася — Гаўрыла жонку ў бедах вінаваціць, яна гаспадара кляне, а на стале акраец хлеба ўсё меншы і меншы становіцца.
    Сам не свой Гаўрыла — па двары бегае, ад адной работы да другой кідаецца. На ўсё наваколле святая нядзеля ў звон б’е, людзей на свята склікае, а Гаўрылу і адпачыць часу не стае. Ад гасцей цураецца, да суседа не завітаецца. Сыноў работай змучыў так, што ім і свет нямілы стаў. На худобу і тую злосць гоніць: «Каб у цябе морда не ўніз была, а ўгору, сама б зімою па лесе ежы знайшла!»
    Адна ўцеха ў Гаўрылы: сыны як волаты выраслі. Два старэйшыя — разумныя, і малодшы — у жыце хрышчоны, Алесем нарачоны, у лузе спавяданы, хлебам гадаваны, працай навучаны. Рукі ад зямлі чыстыя, душа ад неба светлая. Касой махане — бацькавых два пракосы зойме. Ну, не два, дык паўтара, гэта ж казка! Вельмі добры толькі быў Алесь, а такому не ўсюды жыць лёгка.
    Палюбуецца Гаўрыла на сыноў, душу ўсцешыць, але як уздумае, што і ім біцца-таўчыся над зачараванай гаспадаркай, як прывязанай карове на вытаптанай пожні,— месяц спаць замінае. I надумаўся ён сыноў выправіць з дому — свет вялікі, можа, там сабе шчасце-долю знойдуць.
    Цяжкім было развітанне: цёмная хмара сонца закрыла, віхор узняўся, вось-вось з хаціны дах сарве, плот зваліць, ранетку-яблыню з каранямі выверне. Але тут і дождж пайшоў, шчаслівага шляху напрарочыў.
    Сказаў бацька сынам: «Не ешце дармавога хлеба — бокам выйдзе. I не заставайцеся там, дзе здалёк гаварыць пачынаюць, бо чым кончаць — невядома».
    Ішлі браты сцяжынкай, прасёлкавай дарогай, шырокім бальшаком. Доўга ці коратка ішлі — прыйшлі ў Полацк (даўно гэта было — яшчэ стаялі рыштаванні на храме Святой Сафіі).
    Ідуць па вуліцы, аж бачаць — палац белакаменны. Над дзвярыма надпіс: «МІЛАСЦІ ПРОСІМ».
    Раз просяць — чаму ж не зайсці! Ім і дзверы адчынілі. Сустрэлі ветліва, гаварылі мядова.
    ц
    -
    Век такога браты не бачылі! Людзей у палацы безліч. Скачуць пад музыку па люстэркавай падлозе ў заморскіх адзеннях. Навакол гоман вясёлы, жарты, смех... Светла і радасна тут, нібы ў лесе вясновым.
    Расказалі браты людзям пра бацькаву бяду, а ім лагодна раяць:
    — Заставайцеся ў нас. He знойдзеце вы адказу на сваё пытанне. А калі і знойдзеце, не малым розумам вялікія справы вырашаць!
    Агледзеліся браты: у палацы ні касіць, ні жаць — а жыць-пажываць бяды-ліха не ведаючы. Паесці захацеў — рукой узмахнуў, адкуль ні вазьміся, на стале віно — і белае, і чырвонае, мяса рэзанае, бітае, кручонае... Нагой тупнуў — музыка чароўная зайграе, і тады свет белы бачыць не хочаш — як у тумане на лузе; ды не камароў у пракосе карміць, а абцасы-падэшвы не шкадуючы аб люстэрка-падлогу біць! Вокам мігнуў — простым людзям нябачная такая прыгажуня з’явіцца! Лашчыцца, песціцца — шукае, з якога боку да цябе падступіцца.
    Прабылі браты ў палацы тры дні і тры ночы. А як адну хвіліну! Іх не гоняць, а самім куды ж ісці?!
    Ды вось трэцяга дня адчуў Алесь, што рукі ў яго брудныя,
    а памыць не ведае дзе. Ён сюды-туды, у каго ні запытае — палацавы людзі толькі плячыма паціскаюць і глядзяць на яго, нібы ён пацука з’еў.
    Учуў хлопец душой сваёй светлай — пакуль не позна, выбірацца адсюль трэба. Стаў братоў клікаць:
    — Хадзем адсюль, пакуль у багну не ўскочылі. Бацька наказваў хлеб толькі зароблены есці.
    Сярэдні, Ніл, прыслухаўся, а Глеб і вухам не вядзе, сам жа думае: «Бацька нас шчасце шукаць выпраўляў. Яно — тут. Няма ў мяне ахвоты ў брудным двары гліну мясіць ды гной трэсці».
    Алесь з Нілам сталі падымацца з крэслаў, каб пайсці,— і не могуць. Як хто прыляпіў іх да сядзенняў! Ды крутануліся, ірвануліся — праз дзверы і ходу...
    I ў добры час! Бо хто ў тым палацы чацвёртую ноч перабудзе — назаўжды там застанецца. Удзень там балі ды гулі, а ўночы такія справы рабіліся, якія лепш добраму воку не бачыць, далікатнаму вуху не чуць. Тады хоць у пельку лезь!
    Далей пайшлі Алесь і Ніл па Полацку ўдвух. Доўга ці коратка ішлі — стаіць на іх шляху палац гранітны, над дзвярыма надпіс: «МІЛАСЦІ ПРОСІМ». Раз просяць — як абмінуць? Ім і дзверы адчынілі. Сустрэлі паважна, гаварылі мудрона. А калі браты расказалі пра зачараваную гаспадарку, адказалі так:
    — Такую бяду рукамі не развесці. Але ўвечары ноч чакаюць, справу складаную не распачынаюць. А вось раніца! Як на той добры бок устанецца, то што ўчора была незрухомая бяда — стала крынічная вада. Пажывіце ў нас тысячу дзён і тысячу начэй — мы вам чорную кніжку дадзім, чытаць яе навучым, вось там і знойдзеце, дзе той чараўнік жыве і якім спосабам перамагчы яго.
    — Каб даведацца, чаму не родзіць жыта і лён,— не трэба вучыцца тысячу ночаў і дзён,— адказаў людзям Алесь.
    лж --
    А Ніл, як бы і марыў усё жыццё навучыцца тую кніжку чытаць,— у палацы застаецца.
    — Хлеб тут не дармавы, мазгамі варушыць — не пустым аб парожняе агонь імкнуцца здабыць.
    Так і развіталіся браты на прыступках палаца мудрасці. Далей Алесь пайшоў адзін.
    Тут змяркацца пачало, цішыня навакол такая — альбо
    A
    радуйся ці нягоды чакай. Ідзе Алесь, а навакол мясціны незнаёмыя, і страх яго апанаваў, як бы вось-вось злыдзень на яго з лазіны скоча і ў горла ўчэпіцца.