• Часопісы
  • Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка  Пятро Сіняўскі

    Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка

    Пятро Сіняўскі

    6+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 86с.
    Мінск 2022
    27.4 МБ
    У ружовых акулярах Кастусь толькі чуў і бачыў, а без іх — думаць пачаў. Ды яшчэ са злосцю — балюча ж, і муха насядае. I адчуў у сабе жаданне небывалае — Фількаву грамату перад людзьмі выкрыць.
    Ды не ведаў, што для гэтага многа сілы патрэбна. I не той, што дубы ламае, балоты высушвае. Тут нават Полацкі Якаў,	х
    ад якога і крыжак вякаў, не падмога. Пахом вунь як Фільку
    слухае, бо яго мех не смехам і не простым арэхам поўны.	‘У
    Агата таксама не вінавата, што яе хата Тэкліным дабром
    багата — то і слухае са спакойнай душой. Клім і Ібрагім таксама згодны з ім.
    Кастусь, малады, жыццём не навучаны, вазьмі і крыкні на ўвесь кірмаш:
    — Лжэ ваш Філька! Абяцае жыццё светлае ў будучыні, гэта значыць пасля апошняга дня жыцця на зямлі гэтай. Тады, вядома, жыві, ды не хачу! Усе ж аднолькава прыходзяць і пакідаюць гэты свет. Чаму ж тады зноў Тэкля, як цяперашняя праўда, усё жыццё калясом круціцца, a AraTa, як вечная крыўда, паняй на ёй едзе?!
    Свет не перавярнуўся. Людзі як бы і не чулі слоў Кастуся. Тады з апошніх сіл што было духу выгукнуў хлопец сваю праўду. I зноў ніхто ўвагі не звярнуў Толькі Пахом аперазаў яго прыхаваным на ўсялякі выпадак сёмым мяхом. Як ад мухі назойлівай адмахнуўся.
    I тут з жудасцю смяротнай адчуў Кастусь, што ён паміж людзей — пустое месца. А што можа быць страшней за гэта на зямлі?
    Звесіў хлопец галаву і пабрыў ад месца прамудрага куды вочы глядзяць. У каго з сустрэчных ні запытае, дзе ж выйсце,— ніхто адказаць не можа. Толькі плячыма паціскаюць: дзівак чалавек, якое выйсце ён шукае?
    А паміж людзей, якія не ведаюць, дзе выйсце, заблудзіць страшней, чым у лесе з самім Люцыпарам.
    Цімошка ж ужо некаму аддаў гармошку, таму быў добры, вясёлы, ён і параіў Кастусю:
    — Рабі — як Філька кажа, насі — што Філька звяжа, вось табе і шчасце-выйсце. А калі яшчэ і грамату яго пахваліш — бакі цэлыя будуць, а жывот тугі!
    I раптам... Хто не паверыць, хай на сабе праверыць або пад Лўжкі ў Чарапы збегае, у Яроські запытаецца.
    ...3 Кастусём здарылася, як бывае толькі ў казцы — не на кірмашы ён, дзе паміж людзей заблудзіў, а на беразе Дзвіны. На другім жа — дзяўчына хараства небывалага.
    Як гэта небывалага? Ды зусім проста — калі яна маладзенькая, не вельмі бойкая, але і не ціхенькая, з людзьмі ветлівая, з бацькамі далікатная, да працы ахвочая — то і прыгажуня.
    Першы раз яе Кастусь бачыў, а нібы ўсё жыццё ведаў.
    Расцвілі дзікія ружы — усміхнулася дзяўчына.
    Ручай зажурчэў — загаварыла яна:
    — Шчаслівы лёс — гаварыць толькі праўду, тыя словы, што людзі ведаюць, але хто сказаць не можа, хто не ўмее, а іншы не хоча. Спяваць тую песню, якую сэрцы людзей чакаюць, таго не адчуваючы.
    Хвалі ўзняліся на Дзвіне, а над імі вецер нёс да Кастуся словы:
    — Гаварыць праўду — і гаварыць праўду, любячы людзей і ненавідзячы ў іх тое, што яны прагнуць зжыць у сабе,— не адно і тое. Ведаеш, ад чаго захад чырванню залівае? Ці не саромеецца неба прайшоўшага на зямлі дня?!
    Палынамі вецер шамацеў:
    — Горкі лёс — быць усюды гнаным, несучы ў руках трапяткое сэрца, аблітае крывёю праўды... не быць прарокам у айчыне сваёй...
    Слухае Кастусь голас чароўны і не можа зразумець — спіць ён, трызніць ці наяве ўсё адбываецца. Як русалка, вабіць яго да сябе, за сабой прыгажуня, і ён робіць крок, другі... Але колькі наблізіцца, столькі яна адступіць.
    — Хто ты?
    — Я свет твой і цемра. Каханне і нянавісць. Меч і шчыт. Шыпы і ружа. Я — тая, якую шукаў не адну веснавую ноч, сніў у першых юнацкіх снах,— шапацела голлем бяроза.
    Адчуў, зразумеў хлопец — знікне зараз дзяўчына, растане як туман — ці ж можа такое шчасце быць доўгім, прыйшоўшы само па сабе?
    — Як імя тваё?
    — Я не маю імя,— задрыжэла лісцем вярба плакучая,— заві мяне Вольга... He гэта галоўнае. He забудзь... Няма ў абяздоленага на гэты час іншай зброі, як слова яго. Але слова трэба ўмець знайсці і сказаць. I станеш царом. Будзеш валодаць не золатам і плёткай, а сэрцамі людзей... зямлі.
    — He трэба...— у роспачы шэпча Кастусь.— Толькі ты, адзіная. Ты знікаеш? Застанься... He пакідай...
    Вось ужо хлопец ледзь угадвае ўдалечыні яе развітальную сумную ўсмешку. Ёй не хочацца расставання, ёй балюча, як і Кастусю. — He мая віна...
    He цяклі, застылі воды Дзвіны.
    — Дзе знайсці цябе?
    — Людзей не мінаючы, ідзі па зямлі сваёй роднай.
    — Але ж як гаварыць з імі буду, словам не валодаючы? Як навучыцца?
    — Гэта і ёсць самае цяжкае на свеце.— 3-пад зямлі, з-пад кургана-магілы песняру-гусляру прыглушаным выдыхам данеслася да Кастуся: — Плата за слова не золата, а кроў. Пакуты і здзекі. Песняроў шмат, а дзе ж мужнасць!
    I зноў наваколле гучала-гаварыла чароўнай музыкай-словамі: — Стань першым жабраком і жабраком апошнім...
    Сонцам стань, яго пякучай праўдай, што спальвае і дае жыц-
    цё. I не сонцам, хоць бы промнем яго.
    Месяцам адчуй, як цяжка і сорамна яму вечна несці адбітак грэху зямнога: стаіць брат над забітым братам.
    Светам зоркі стань, той, што падае, згараючы ў не,— яна ж прыносіць шчасце.
    У рабінавую ноч у чыстым полі стой,
    на сабе
    імгнен-
    пакуль
    маланкай не прашыеш цемру... хоць бы водбліскам яе.
    
    Стань заходам, калі меркне на зямлі святло і наступае ноч, і ты нясеш яе. Жахніся цемры сваёй і людской і тут жа стань яснай раніцай,— сілу і радасць узыходзячага сонца людзям несучы.
    Плынню ракі між лугоў сенакосных праплыві і цяжкасць муці адчуй, якую Дзвіне трэба несці, ачышчаючы сабою людскія брыдоты. I стань берагам, якім сотні гадоў з надзеяй ішлі да Святой Сафіі прыгнечаныя. Стань вусцем і вытокам, рэчышчам і вірам. Крыгай сыдзі ў мора, каб там растаць, не пакінуўшы па сабе следу.
    Праз туман, якім ахутаны твой край, убач святло ісціны.
    Прайдзі там, адкуль ніхто не вяртаўся, не вярніся адтуль, дзе шлях пад сілу дзіцяці.
    Стань канцом і пачаткам баразны. Аратым зямлі. I, збіраючы багаты ўраджай, будзь галодным, ірвучы спелыя грушы, не дай з’есці ніводнай брату. I, не працуючы, май поўныя скрыні дабра.
    Здолееш гэта — і я з’яўлюся перад табою, каб адкрыцца. Мужнасці табе... Цярпення...
    I дзяўчына знікла, як зорка на небе згарае ў адну хвіліну і назаўжды. Толькі рэха данесла:
    — Вольга я... Во... л... я...
    Кінуўся Кастусь у ваду, Дзвіну пераплысці і дагнаць дзяўчыну. У вір хлопца зацягнула, закруціла — тут бы і канец, ды сама вада, нібы пашкадаваўшы, выштурхнула з глыбіні і хваляй на бераг выкінула.
    Зірнуў хлопец на сонца — вось хто ўкажа шлях да Вольгі!
    Але тут жа адвёў вочы — святло сонца асляпіла і апякло, як сама праўда. Можа, яно і ўказвае шлях зблудзіўшаму, ды не кожны ўбачыць.
    Спытаў Кастусь вандроўніка: дзе сцяжынка, ідучы якой прыйдзеш да Вольгі?
    He ведаў прахожы. Паспачуваў, але, адышоўшы, пашкадаваў хлопца:
    — Такі маладзенькі, а вар’ят.
    Знясілены няўдачамі Кастусь распластаўся на сырой зямлі... He чуць яму больш ніколі чароўнага голасу Вольгі, не бачыць яе блакітных вачэй, не крануцца рукі...
    Раптам чуе над сабою словы:
    — Што, хлопча, заціснула нуда? He ведаеш зноў выйсця? А ці не забыўся ты, што трызнілася?
    — He трызнілася, наяве ўсё было,— адказаў Кастусь.
    — Верыш? — заглянуў яму ў вочы жабрак Сямён.— У тым і шчасце тваё. Са мной пойдзеш?
    Блізка ці далёка, доўга ці коратка ішлі яны і прыйшлі ў вёску. 3 аднаго вялікага і багатага дома на паўмілі ўкруг бегла музыка. Сямён, як і належыць божаму чалавеку, стаў у парозе, шапку зняўшы.
    Госці загаманілі:
    — Сямён Вялеўскі прыйшоў... Пацеха...
    — Сямён, заспявай «Дзеўкі лазеньку тапілі»! Насыплем поўную торбу гасцінцаў.
    — Музыкі, урэжце, Сямён «Юрачку» паскача...
    — Давай... I табе ўложым,— нядобра жартавалі хлопцы. Выхапілі ў жабрака торбу і з рогатам некуды збеглі.
    ...Калі Кастусь бачыў, як Сямён выкідаў з торбы камяні, нібы ўспомніў словы Вольгі.
    Наваколле гучала музыкай-словамі... Дождж плакаў... Сабакі вылі...
    — У горкую жабрацкую торбу не хлеба прасі — збірай радасць людскую... He сабраць яе, як слёзы сірот і ўдоў, што сцякаліся ў брацкія магілы і перапоўнілі іх за ўсе войны, што адбыліся на зямлі па віне правіцеляў.
    Выпі кубак вады, паданы тым, хто памірае ад смагі...
    I калі стане торба нястрымна цяжкаю — словы ўдзячнасці людзям знойдуцца самі. 3 іх пачынаць жыццё, з імі жыць, іх сказаць, пакідаючы зямлю...
    Так і прайшоў Кастусь з Сямёнам праз вёску, жабрак хлеб збіраючы,
    хлопец — хто дасць ад шчырага сэрца.
    А за вёску выйшлі — адкуль ні вазьміся наляцелі вятры сілы небывалай. I дашчэнту разбурылі той дом багаты, дзе над жабраком пацяшаліся.
    — Ці не чараўнік ты? — насцярожыўся Кастусь, убачыўшы такое.
    — He,— супакоіў яго Сямён,— людзі ў тым доме абразілі не толькі жабрака. Каменю ніколі не быць хлебам. Вось і раз’юшыўся Пярун.
    Была рабінавая ноч.
    Пярун біў у Кастуся, кідаючы коп і маланак, але з Сямёнам страшна не было. I маланкі над самымі іх галовамі ламаліся ад смеласці людзей. I білі побач.
    Імклівасць і сілу святла маланкі, што паласавала неадольную для чалавека цемру ночы, убіраў у сябе Кастусь. I ў адно імгненне здалося яму, што і сам ён можа паласнуць маланкай па цемры, ахінуўшай зямлю.
    Але ў гэты час жабрак Сямён крануў яго за плячо:
    — Што стаіш? Торба пустая. Трэба ісці.
    Тут хмараў не стала. Навальніца пайшла бокам.
    Ішлі яны праз туман.
    I раптам Кастусь убачыў дзяцей. Яны гулялі ва ўсе гульні, у якія звычайна
    гуляюць дзеці. Толькі ў вайну не гулялі. Яны і не ведалі, што была калісьці такая гульня.
    Многае бачыў і зведаў Кастусь, ідучы з Сямёнам.
    ...Сонца вочы сляпіла, абпальвала, а Кастусь упарта ішоў, ішоў за ім услед, каб не ўбачыць тры дні і тры ночы заходу. Глядзець на сонца — найвялікшая асалода і пакута. I ўжо промнем сонца ён змог бы заглянуць у дзіцячую калыску або памчаць па свеце ў пошуках Вольгі...
    Але ў гэты час жабрак Сямён крануў яго за плячо:
    — Пара...
    Сонца ўжо не сляпіла вочы Кастусю. Месяц адкрыў загадкі двух братоў і кургана-магілы. Ведаў хлопец, калі грымне гром і будзе ясная раніца... Многа чаго ведаў, аднаго не — дзе знайсці Вольгу.
    I вось аднойчы выйшлі да ракі.
    — Гэта ж Дзвіна,— узрадаваўся Кастусь.
    Глянуў на другі бок ракі — там стаяла дзяўчына хараства небывалага. Вольга!
    Звесіў хлопец панура галаву — адразу ўсё зразумеў.
    — Ты і ёсць ісціна? — запытаўся ён у дзяўчыны.