• Часопісы
  • Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка  Пятро Сіняўскі

    Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка

    Пятро Сіняўскі

    6+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 86с.
    Мінск 2022
    27.4 МБ
    — Пакідаў,— буркнуў Базыль.— Скрынку... 3 казюркамі.
    — От яна табе і патрэбная!
    i
    Прыйшлі яны да ўдзірванелага саду. У садзе трухлявая паветка, у паветцы скрынка. Адкінуў Базыль вечка, а з павуціны нешта скок на падлогу. Само вёрткае, круглае, пругкае... Закруцілася ваўчком тут жа да дзвярэй падалося.
    Ды самы цуд не ў гэтым, а ў тым, што тое нешта яшчэ і песеньку спявае. Праўда, такім ужо рыпучым голасам, што Базыль і слоў не зразумеў.
    А дзед Ягор зразумеў:
    — Вось яно, дзедава слова, табе і дапаможа. Толькі пакуль не вярнуся, трымай яго і не выпускай адсюль.
    Сказаў так дзед Ягор і знік.
    А Базыль... Дзе ж там маладому дзедава слова ўтрымаць? Яно і рвецца за парог. I Базылю цікава, як гэта слова паможа хатку будаваць. Ды і Сямён збоку падбухторвае: «Давай яго пусцім. Я ж табе дабра жадаю. Можа, і сапраўды ад мяне збавішся. Мне што, прытулак сабе ўсюды знайду. Такіх, як ты, на свеце больш, чым зорак на небе».
    Так і не ўтрымаў Базыль дзедава слова. Дзверы адчыніў, а таму толькі таго і трэба. Праз парог перакулілася і пайшло калясіць па сяле,
    сваю песеньку спяваючы.
    Толькі вось бяда, ніхто песні не можа зразумець.
    — Эх, маладзён, усё сапсаваў,— уздыхнуў дзед Ягор, калі ўбачыў гэта.— Слова не верабей... Ну, ды раз узяўся давесці цябе да толку, паспрабую.
    Нікому яшчэ не ўдавалася злавіць выпушчанае слова. А дзед Ягор змог! Праўда, ніхто таго не бачыў. Як ніхто не бачыў, чым ён слову голас даў. Але ўжо пад самы вечар людзі пачулі, як спявала яно звонкім голасам песеньку:
    He звон заве на свята, Талака, талака.
    Грамадой збудуем хату, Талака, талака.
    He церам багацею, А сялянскі дом, Каб жыў у ім адзіным Базыль гаспадаром. Талака-талака, Бервяно валакла, Піліла, часала, Подруб укладала.
    Вядома ж, такую песеньку пачулі людзі і ў Забалоцці, і ў Плейках, і ў Чарапах... Ну, а што было далей, не цяжка здагадацца.
    Назаўтра, з самай раніцы
    Апанас прынёс ватэрпас,
    Апцівох прывёз мох,
    Кузьма і Фэлька часалі бэлькі,
    Тры Фамы і чатыры Яўмены выганялі сцены,
    Лявон завіхаўся ля вакон,
    Цімошка габляваў дошкі, Два Ігнаты набівалі латы,
    Васіль гліну мясіў, цэглу насіў, Ніл і Ільюша рабілі печ, а ў ёй люшку, Улас выпілоўваў на гарышча лаз, Емяльянка каваў клямку.
    А дзед Ягор паспяваў вастрыць то пілу, то сякеру. Словам, там кожны браў шчыра на пуп, to	а ^ольш за Ўс'х стараўся Якуб.
    Хутка казка расказваецца, ды яшчэ хутчэй талакою хатка будуецца. Пакуль пастухі каровак з поля прыгналі, стаяў на беразе ракі Базылёў дом. А тут напаследак яшчэ прыбег Клім, забіў пад масніцу клін і даў загад усім садзіцца за сталы дашчаныя, паднімаць кубкі з сырадоем за здароўе Базыля, яго жонкі і дзетак.
    А Сямён? А ён што... Як убачыў гэтулькі памочнікаў, тут жа прэч зазбіраўся. Торбу сваю на плячо ўскінуў і... ледзь павалок яе. А вось чым яна так напоўнілася, я і сам не ведаю. He сплю, не абедаю, усё торбу развязваю, гляджу, разглядваю, гадаю-разгадваю...
    Яська-касец
    Казка-жарт
    Як толькі апошняя зорачка схавалася ад ранішняга сонца, а першы акунь плюхнуў у рацэ, тут певень і заспяваў: «Ясю, ку-ка-рэ-ку, бяры брусок у руку, на плячо касу ладкуй ды ідзі на луку...»
    Прачнуўся Ясь, коўдру набок, у двор выбег, касу на плячо паклаў і на луг падаўся. Прыйшоў, залажыў касу ў траву-мураву, ды і шась... шась...
    А каса ўперлася ў былінку з шаршатку таўшчынёй, узад ідзе, а ўперад — ані-ні. He хоча касіць — і ўсё тут.
    Што рабіць? Брусок жа Ясь дома забыўся.
    Спаймаў ён кароўку-багоўку і адправіў яе па брусок. Сам жа толькі наладзіўся пад лазіну шуснуць, каб хвілінку адпачыць, вока прыкрыць, а тут і багоўка вярнулася. Вось Ясь і кажа:
    — Браток-брусок, залацісты пясок, патрапі касу па сярэдзіне, па пятцы і па насу.
    Ну і найшоў тут камень на касу! Узад-уперад, узад-уперад па ёй бегае ды прыгаворвае: «Жых-жах, жых-жах, вастрысь каса, пакуль раса, пакуль раса — касіць краса». Уф, патрапаў!
    Узмахнуў Ясь касою раз-другі — хораша косіць, сама травы просіць. I аглянуцца не паспеў, як пракос прайшоў А на другім уперлася каса ў былінку з іголку таўшчынёй і ні з месца.
    Кароўка-багоўка крыльцы расправіла, і тут жа малаток і бабку прынесла.
    Ясь і кажа:
    — Браток-малаток, жалезны твой бок! Дзе ты цюкнеш, там толк. Пабі ж, пакляпай касу па сярэдзіне, па пятцы і па насу.
    — Тах-тах-тах... — адазваўся малаток. Стаў ён касу біць-кляпаць, ды так цягне-вострыць джала, каб пасля яго трава не ўстала.
    А Ясь тым часам пад лазіну шусь — і заснуў.
    Пакляпаў малаток касу. Перастала яна ў былінку ўпірацца, касіць хоча, ды не можа — Ясь жа спіць, забаўкі сніць.
    Просіць каса лазу:
    — Разбудзі Яся.
    — Зрэж мяне, тады разбуджу,— згадзілася лаза.
    Зрэзала каса лазіну, стала тая Яся будзіць, над вухам яму свістаць:
    — Свісь, свісь, Яська, прачнісь! Сонца высока, поле шырока і бацька недалёка...
    Адкрыў Ясь вочы, глянуў у неба і хутчэй за касу ўхапіўся. Раз-другі махнуў, а каса ў былінку з волас таўшчынёй уперлася, і зноў касіць не хоча, аж лязом скрыгоча. Вось бяда дык бяда!
    Раззлаваўся Ясь і што моцы было на касавідла налёг, стаў касою махаць, сілай траву збіваць. Аж пот з ілба ў тры ручаіны хлынуў.
    А каса ж бітая была, ведала, як у спякоту ад маладога касца збавіцца. Агледзела яна вос, засунула ў іх гняздо свой доўгі нос і паскардзілася:
    — Восы-меданосы, нектару вам на соты! Ясь мяне ўсю раніцу му-
    чыць, касіць вучыць, сам жа не ўмее ды яшчэ падленьваецца. А даўно ж сказана і мне пераказана: касі
    каса, пакуль paca, раса далоў — каса дамоў!
    Узвіліся тут восы цёмнай хмаркай і напалі.
    — 3-зы-зы, касіць трэба, калі з-з-злы...
    Ясь ад іх і рукамі адмахваўся, і
    на Яся
    мы не
    травон
    
    адбіваўся, а ўсё адно з распухлым носам застаўся. Памацаў нос, напужаўся, малаток, брусок і бабку склаў у лахі, лахі пад пахі і даў драла з лукі аж на другі бок ракі. Бліжэй да дзяцей, тых, што плёскаліся ў цёплай вадзе, забыўшыся аб ядзе.
    Толькі перад тым, як уцячы, Ясь так махануў касою, што калі яе з рук выпусціў, яна... сама сабою касіла.
    г Увечары ж, як толькі сонейка схавалася за лес, певень на сваю жэрдку залез, а восы ў гняздо зляцеліся, па сотах расселіся ды і мёду ўжо наеліся — прыйшоў Ясь па касу. Глядзіць... і вачам сваім не верыць: каса нікога не просіць — сама
    сабою косіць. Апошні пракос на лузе вядзе. I, вядома, не бачыць Ясь, што гэта кароўкабагоўка касой упраўляе, ды пад вус сабе напявае: «Марыць кожны Фама, каб касіла сама яго каса».
    Ясь жа ўзрадаваўся такой неспадзяванцы, шапку ўверх кінуў. А шапка ж была зімовая! Замахала яна доўгімі вушамі, нібы варона крыламі і... паляцела...
    А чаму б і не? Там, дзе каса сама сабою косіць, кароўка сена не просіць, а пчолы ў рэзгінях мёд носяць — зімовыя шапкі павінны лётаць!
    Адкуль вёска Пустапарожняя
    Казка-жарт
    Прачнуўся Юрачка, як заўсёды, ні свет ні зара. 3 ложка ўсхапіўся — і бягом у двор. Свінку пакарміў, цялушку напаіў, курам круп насыпаў, рагулю падаіў і за вароты яе выгнаў. Там ужо Макар-пастушок трубіў у ражок — збіраў каровак на мурожны лужок.
    А жартаўнік Юрачка ўзяў у адну руку пусты збан, у другую — парожні, сеў пад дуб прыдарожны, ды і давай пераліваць з аднаго ў другі! Што? Ды хіба здалёк ўбачыш. Пералівае Юрачка і прыгаворвае: «Пакуль ёсць Ярыла златакрылы пералівайся, моцы набірайся, у чужыя рукі не давайся...»
    Ляцеў там стралой да крамы Цімошка. Убачыў Юрачку, падбег, побач сеў і стаў свістаць-перасвістваць з пустой кішэні ў парожнюю. Колькі? Ды хіба злічыш.
    Убачыў іх Пахом. Стаў, мех з плеч далоў
    і кажа:
    — Памагай Бог!
    — Казаў Бог, каб і ты памог! — адказаў Цімошка сарвігалава.
    А жартаўнік Юрачка знай сабе пералівае з парожняга збана ў пусты, з пустога ў парожні
    і прыгаворвае: «Расою-красою з усходу на захад, па ясным месяцы ды па сонцы, з пустога, як з цудадзейнага рога ўсяго многа. I з парожняга, як з луга мурожнага,— і травы, і мёду, і малака... Перабульквайся, пералівайся, ды не пралівайся, у чужыя рукі не давайся... Хто зразумее, а хто не, хто будзе мець, а каго міне...»
    Патаптаўся Пахом, падзівіўся, рот закрыў, ды і марш-марш подбегам да сваёй роднай хаткі. Бяжыць і думае: «Бач ты, ён будзе мець, а мяне міне! He, братка, я ж таксама не бязменам кроены і не лыкам шыты!»
    Кінуў Пахом свой цяжкі мех пад пяты вугал, схапіў два мяхі — адзін пусты, другі парожні — і давай перасыпаць з аднаго ды ў другі. Перасыпае і прыгаворвае: «Перасыпайся, заадно перавявайся, на вока злое не трапляйся...»
    Ехаў там на возе Ніл. На Юрачку з Цімошкам і вокам не павёў. А калі ўбачыў, што Пахом у таямнічую работу ўлёг — каня спыніў.
    Прыжмурваўся, прыглядаўся, не вытрымаў і запытаўся:
    — Ты што, Пахом, на Чорнай гары воўчых ягад аб’еўся ці ў Гэльчыным балоце дурман з раніцы нюхаў?!
    А Пахом бы і не чуе: перасыпае з парожняга меха ў пусты і прыгаворвае: «3 пустога ячменю многа, з парожняга гароху патроху. Перасыпайся, перавявайся...»
    Пачухаў Ніл патыліцу, каня нукнуў і паехаў сваёй дарогай. Едзе і разважае: «Тое, што жартаўнік Юрачка пералівае, а гультай Цімошка перасвіствае — не навіна. А вось Пахом... перасыпае... нешта ў гэтым ёсць!»
    Пад’ехаў Ніл да сваёй хаткі і хутчэй да жонкі па параду пабег. Расказаў пра ўсё, што бачыў, і пытае:
    — А што мне рабіць?
    Жонка, доўга не думаючы, за чапялу ўхапілася:
    — Ах ты, ідал непаваротлівы! Зноў правароніў. Каторы раз табе кажу — менш разважай, рот не разявай, а рабі, як людзі. Яны ўжо,
    нябось, усё папералівалі, паперасвіствалі, паператрэслі ды паперасыпалі, а ты яшчэ і не пачынаў. Бярыся хутчэй, перакладай! А каб ад сусудзяў не адстаць, я пераганяць буду.
    Развярнуў Ніл хуценька свой парожні воз да пустога месца. Па ветры заехаў, каб зручней было, і давай перакладаць з пустога месца ды ў парожні воз. Перакладае і думае: «A і сапраўды ў Юрачкі тое нешта ўсё гусцей і цягучай было. I ў Пахома мех аж раздзімаўся ад прыбытку. Во, і ў мяне грузнее... з кожным разам».
    Жонка ж Нілава ад варот заняла — і пераганяе з пустога двара ды ў парожні хлеў, спяшаецца, каб ад людзей не адстаць.
    А тым часам Макар-пастушок схаваў свой ражок, бо прыгнаў ужо сытых каровак і цялушак дамоў. Аж бачыць: вёска тая, а людзі — не. Па справах жа іх пазнаюць!
    — Зблудзіў, відаць, я,— уздыхнуў Макарка,— трапіў у вёску Пустапарожнюю, а мне трэба ў сваю.