• Часопісы
  • Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка  Пятро Сіняўскі

    Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка

    Пятро Сіняўскі

    6+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 86с.
    Мінск 2022
    27.4 МБ
    I сагнаў Макарка-пастушок і Цімошкіну авечку, і Пахомаву кароўку, і Нілаву цялушку туды, куды да гэтага яшчэ ніколі не ганяў.
    Пра дровы
    Прыпавесць
    Якуб сена пад бок адскуб, канька ў аглоблі завёў, дугу заклаў, супоню зацягнуў, сам у вазок кульнуўся і лейцы тузануў: «Но, кося, но! Паедзем сёння далё-ё-ка, аж у лес бярозавы. Бо асінавыя дровы сквірчаць, яловыя дровы трашчаць, альховыя дровы шыпяць, а вось дровы бярозавыя — гараць аж гудзяць!»
    Ехаў Якуб вярсту з гакам заснежаным полем, каля дубовага пня звярнуў улева, там па жардзінцы перабраўся праз раку-канаву. Конь нагою ў алешнік ступіў і спыніўся, бо ўперадзе rapa, а пад гарой чорт
    сядзіць. Можа, і не зусім ён, але ўсё адно нячыстая сіла, таму што думкі ў Якуба змяніліся: «Асінавы лес высокі, яловы лес тоўсты, бярозавы лес далёкі... насяку я лепш алешніку».
    Прывёз Якуб дровы ў двор, аж тут яго і жонка сустракае:
    — Узноў туркі-баркі абляцеў, а прывёз дзве алешыны, каб тваё лыка жалезам заліло.
    — Гэта пад Воўчай гарой мяне чорт за нагу тузануў,— апраўдваецца
    Якуб.
    — Кожны дзень ён цябе тузае,— наступае жонка.— У нядзелю табе
    не да дзела. Панядзелак і ёсць бяздзельнік, у аўторак паўторак, серада — на стале барада. У чацвер бярэш на павер. У пятніцу — перадсвятніца, а ўжо ў суботу не маеш ні да чаго ахвоты!
    Спаліў Якуб альховыя дровы, заклаў дугу над каньком у аглаблю
    і паехаў у лес. Па дарозе прыгаворвае: «Паеду сёння У бярозавы лес...»
    Праехаў Якуб шмат поля, кавалак балота і яшчэ сем вёрст...
    У алешніку ж, пад Воўчай гарой, як заўсёды, яго чорт пільнуе. Можа, і не зусім ён, але ўсё адно нячыстая сіла. Бо ўвесь свой век Якуб пра бярозавыя дровы марыць, а альховымі печку жарыць.
    далё-ё-ка.
    Чарадзейная груша
    За сінім лесам, з якога, як з чарадзейнага рога, усяго многа, ёсць поле, за полем тым стаяў тын, за тынам агарод, у агародзе хатка. Жылі ў ёй муж з жонкаю — людзі простыя, далікатныя, чалавеку ў вочы глядзяць ветліва, добрае слова гавораць ад сэрца. Падарожны вадзіцы папросіць напіцца — гаспадыня гляк малака падасць. Нечаканы госць у дзверы пастукае — для іх навіна не смутная: з лагоднай усмешкай сустрэнуць, у лепшы пакой завядуць. Што смачнейшае ў кладоўцы ёсць — нарэжуць, прыправяць, на стол паставяць. Убачаць на сцяжынцы дзіця — гаспадар у сад пакліча, яблыкамі, мёдам пачастуе. Адным словам, добрыя былі людзі. Толькі (бяда не бяда, як прыкінуць ды прымераць, уся бяда наперадзе) не мелі яны дзяцей.
    Напрацуюцца муж з жонкаю за дзень, увечары сядуць на лавачцы ў двары на захад сонца паглядзець, не-не ды і забядуюць:
    — Што з намі будзе, калі рукі рабіць не змогуць, ногі хадзіць перастануць?
    Ды вось як хто пачуў, зжаліўся над іх горам, і адным часам ні то бацян прынёс, а можа, у капусце знайшлі, толькі з’явілася ў іх дзіця.
    Рос і рос хлопчык Глеб, рос i рос і хутка вырас вялікі, моцны і здаровы.
    Усё добра. Адно блага: Глеб касіць траву на лузе не хоча, сячы на дровы лазу не ўмее, капаць бульбу не можа. Бацька ячмень малоціць або тын папраўляе, дзвюх рук яму не хапае. Вось каб яшчэ дзве, сынавы, толькі Глеб таго не бачыць. А пакліча бацька, ён падыдзе, спытае:
    — Што рабіць?
    — Памажы.
    — А як?
    — Hy, цвік вось падай.
    Глеб цвік падасць і стаіць, як помнік гультаю.
    Надакучыць бацьку такая дапамога (як кашаль хваробе), скажа ў сэрцы: «Ідзі, сынку, адпачывай, сам зраблю».
    I што яму зашкодзіла, невядома. Ці то маці на лайдака ненарокам год васямнаццаць таму глянула, а можа, прычына цяперашняя, як кажуць, гены? Ды якія ж гены? Толькі, калі што не па ім скажуць, вусны надзьме і пытае:
    — Знайшлі мяне ў капусце?
    — Знайшлі,— адказвае маці.
    — Так, зрабіце ласку, тады мяне смачна накарміць, квасам напаіць, забавіць і развесяліць. А як вечар прыйдзе, на пуховую пярыну спаць палажыць, цёплай коўдрай накрыць. Пеўню загадайце мяне не будзіць. Заўтра, як сонца ўзнімецца вышэй ваконца, я і сам устану.
    I так з дня ў дзень, з года ў год.
    Скора казка расказваецца, ды і жыццё не марудней мінае, толькі глянуць на яго не спачатку, а з канца. Калі яшчэ муж з жонкаю былі жаніх і нявеста, на вяселлі падарылі ім барану і плуг, зямліцу рабіць на пух, дзяжу і кляновую лапату, каб хлеб быў у хату. Ды вечнага ж нічога няма: пагубляліся ў бараны зубы, зрэзаўся ў плуга лямеш, лопнулі ў дзяжы абручы, расшчапілася лапата.
    Састарэлі і муж з жонкаю.
    Паклікаў тады бацька сына і кажа:
    — Бяры каня і плуг, ідзі жыта сей, бульбу садзі. Што зімой есці будзеш, як адзін застанешся? Я ўжо і плуга не падыму.
    Выправіўся Глеб араць, тут жа і вярнуўся. Кажа:
    — Плуг не арэ, зямля як камень зрабілася.
    He паверыў бацька, просіць яго ў поле адвесці. А прыйшоў, глянуў: так і ёсць. Зямля нібы скала. Пад дажджом засохла — жалезам не ўспароць. He па сабе стала дзеду, знак нядобры ўбачыў.
    Загаласіла маці па сыне, як па нябожчыку, у бацькі слёзы пацяклі — жывому прападаць Глебу.
    Гэта і ёсць сама бяда.
    Кажа бацька сыну:
    — Паміраць мы будзем. Холад за спінай стаў.
    — Што ж,— адказвае Глеб,— прыйшла пара. He мне ж вас гадаваць.
    — А як жыць думаеш? — пытае бацька.
    — Пражыву! Жанюся на царэўне...
    — Іш, над сабою не ўладар, а ў марах — цар,— сумна ўсміхнуўся стары. — He замахвайся на вялікую сасну, не ўмеючы ссячы малую лазіну. Ведаеш грушу дзікую каля лесу? Яна скарб трымае. Зможаш здабыць, дажывеш, як і мы, да старасці.
    Сказаў так бацька, рукі злажыў і памёр. А праз колькі дзён і маці за ім пайшла.
    Застаўся Глеб адзін. Выйдзе з хаткі, на лавачцы сядзе, пазногці на нагах разглядае і разважае: «Былі б лапці — да царэўны ў сваты паехаў бы». Толькі не было лапцей, а бацькавы стапталіся. I вырашыў Глеб спачатку скарб адкапаць.
    У небе сонца ззяе, у полі людзі працуюць, у лесе птушкі спяваюць. I ў Глеба на душы радасна, нібы хто галоднага пятаком адарыў Подбегам ідзе-спяшаецца: «Адкапаю скарб і заўтра ж у сваты падамся. Цараваць буду! Карэта ў мяне залатой будзе, рысоры крыштальныя, аглоблі алавяныя. У карэце замест сядзення — пярыны з кракадзілавага пуху, а навакол шуфлядачкі: у адной шакалад, у другой пернікі, у трэцяй... клёцкі...»
    Падбег Глеб да грушыны і давай зямлю пад ёю калупаць. I там калупне, і на сажань далей, на тры ўправа, на сем улева... Адбяжыцца ў адзін бок, перакінецца ў другі. Ды хутка агледзеўся: рыдлёўка тупаватая, ручка сукаватая, зямля цвёрдая, а скура на далоні мяккая. I каб жа толькі трава! Тут і алешнік, і лаза, перапляліся карані, хоць зубамі дзяры. «А-а,— думае Глеб,— заўтра прыйду. Скарб не воўк — паляжыць, у лес не збяжыць». I павярнуў ён дахаты. Засмучаны ідзе. Сустрэлася па дарозе дзяўчына, «Добры дзень» сказала, Глеб на яе і вачэй не ўзняў
    У казцы дзень — тыдзень, a то і год. 3 часам крыху ў марах змяніўся Глеб. Вось аднойчы ідзе да грушыны і думае: «Адкапаю скарб, з князёўнай ажанюся. Карэта ў мяне сярэбранай будзе, рысоры крыштальныя, аглоблі алавяныя. У карэце замест сядзення — пярыны з гусінага пуху. А навокал шуфлядачкі: у адной цукеркі, у другой пернікі, у трэцяй каравай хлеба».
    А яшчэ праз пару дзён: «Толькі б скарб адкапаць — высватаю ў купца дачку: карэта ў мяне будзе пазалочаная, рысоры са шкла пад крышталь,
    g	драўляныя аглоблі волавам пацягну, замест
    сядзенняў — пярыны з сінтэтычнага пуху. А навокал шуфлядачкі: у адной бульба печаная, у другой бульба тоўчаная, у трэцяй — скарыначка хлеба».
    Блізкі локаць, а не ўкусіш. Ходзіць Глеб каля грушыны, як кот каля гарачага сала.
    ...Кропля камень дзяўбе. Адным днём сонца не пякло, дзень пахмурны быў: толькі і працаваць цяжка. Глеб пад грушай дзірван рыдлёўкай надразае, рукамі разрывае, камяні ломам выварочвае. Прыпыніцца адпачыць, навокал гляне і забудзе, чаго ён тут. Адно бачыць: зямліца рыхлая, мяккая, як пух, стала. Дзе рос хмызняк — там хоць жыта сей. I кавалак ладны. «Вось каб бацькаву хату сюды перавезці,— думае Глеб,— адкапаю скарб, так і зраблю. А не адкапаю... упраўлюся і без яго. Сад развяду, бульбу пасаджу, жыта пасею. У двары завяду такі парадак, які ў бацькі быў». I ад такіх думак рукі Глебавы самі сабой да рыдлёўкі цягнуцца, работы патрабуюць.
    Раптам крокі чыесьці пачуў, аглянуўся, а перад ім дзяўчына сялянская, якую неаднойчы па дарозе да грушы сустракаў.
    — Пачастуй грушай, добры чалавек,— ветліва ўсміхаючыся, просіць дзяўчына.
    Узрадаваўся Глеб, даўно голасу чалавечага не чуў I тут жа засмуціўся: яму хоць душу палажы — хочацца пачаставаць дзяўчыну, але ж якія грушы?! А ўверх глянуў і абамлеў ад здзіўлення: ніколі такога ўраджаю на пладовым дрэве не бачыў Ды якія грушы! Буйныя, сакавітыя, жоўтыя — ні ў казцы расказаць, ні пяром апісаць.
    Вось дык скарб!
    А дзяўчына думае: «Ну і хлопец! На гэтай грушыне спрадвеку не раслі грушы. Рукі ў яго залатыя. I прыгожы...»
    I Глеб не можа вачэй ад дзяўчыны адвесці.
    Добрая слава не доўга ў кошыку ляжыць! Дачуліся людзі пра дзівагрушу, і кожнаму хацелася на яе хоць разок глянуць. Кажуць, хто з той
    грушы плод каштаваў, як нанава на свет нараджаўся. Бо чарадзейнымі грушамі і частаваў Глеб людзей ад усяго сэрца.
    Потым людзі перадавалі, вяселле было: на ўсю акругу музыка грала. Знаць, нездарма яны сустрэліся, Глеб і дзяўчына тая. Глеб хату бацькаву на сваю зямлю перавёз. У яго садзе груша — лепшае дрэва. Казалі яшчэ людзі, праз які час каля грушы той бачылі і дзетак. Дваіх. На Глеба вельмі падобныя тварам. I працаўнікі такія ж: бацька за плугам ідзе, а яны ззаду бульбачку ў баразну садзяць...
    А ўвечары сядзяць на лавачцы і слухаюць быль пра той скарб, які груша трымала.
    Таямніцы лясной палянкі
    Навагодняя казка
    Адкуль бяруцца навагоднія падарункі?
    Па-рознаму кажуць. Некаторыя дзеці мяркуюць, што іх на фабрыцы пакуюць, а потым з крамы прыносяць мамы. А вось адзін заяц, што сустрэўся ў лесе, калі шукалі навагоднюю ёлку, расказаў так.
    Сабраліся над лесам цёмныя-цёмныя хмары і пачалі снегам сыпаць. Дзень сыпалі, ноч сыпалі, а раніцай паплылі далей. Цяпер куды ні глянь, усё навокал бела-бела. I не разабраць з вышыні, дзе лес, дзе поле, дзе пень, а дзе калода.
    На лясную паляну, адкуль ні вазьміся, сам Дзед Мароз — чырвоны нос — выйшаў. Рукавіцы ў яго сняжынкамі расшыты, футра мяцеліцай падперазана. I рукавіцы, і пояс — чарадзейныя. Хлопне Дзед Мароз тройчы ў рукавіцы — у зайцоў вушы мёрзнуць, распяража поясмяцеліцу — віхура закружыць, не бачна, дзе зямля, а дзе неба.