Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
229
Удзельнік Браслаўскіх чытанняў 1997, 2000, 2003 гг. Аўтар артыкулаў, надрукаваных у «Браслаўскіх сшытках», зборніках Браслаўскіх чытанняў, бюлетэні «Беларускі калекцыянер» (Орша, выд. Сярожкін). Аўтар некалькіх артыкулаў у бюлетэні «Павет». На аснове матэрыялаў, якія былі прадстаўлены калекцыянерам, падрыхтаваны і надрукаваны ў мясцовым перыядычным друку («Наша газета», Даўгаўпілс) цэлы шэраг артыкулаў.
Тв.: Да гісторыі знаходкі 10 грошай часоў паўстання 1831 г. // Браслаўскія чытанні: матэрыялы IV навуковакраязнаўчай канферэнцыі, 2425 красавіка 1997 г. — Браслаў, 1997. — С. 44—45; Выхадцы з Браслаўшчыньі ў Даўгаўпілсе: Беларусы на землях Латгаліі // Браслаўскія чытанні: матэрыялы V навуковакраязнаучан канферэнцыі, прысвечанай 939годдзю першай згадкі Браславаў пісьмовых крыніцах. — Браслау; Наваполацк: Усяслаў Чарадзей, 2001. — С. 7172; Роля купалаўскай драматургіі ў працэсах нацыянальнага самаўсведамлення латгальскіх беларусаў// Я. Купала і праблемы беларускага самапазнання. V Міжнародныя Купалаўскіячытанні —навуковая канферэнцыя, Мінск, 78 снежня 2002 г. — Мн.: Бел. кнігазбор. — С. 4245; Браслаўшчына на паштоўках // Павет. — 2001. — № 1. — С. 2; Ксёндз Язэп Гайлевіч // Павет. — 2001.— N° 4 снежань — С. 5; Язэп Гайлевіч // Наша вера. — 2003. — № 3. — С. 2021; Дакументы па псторыі Браслаўшчыны // Павет. — 2003. — № 11, лістапад. — С. 6; Рэха катыньскай трагедыі // Павет. — 2003. — № 2 (15) —Люты. — С. 7; Цікавая знаходка // Тамсама. — С. 8; Дакументы па гісторыі Браслаўшчыны // Павет. — 2003. — № 11 (24). — Лістапад. — С. 6; Куток калекцыянера // Павет. — 2004. — № 3 (28). — Сакавік. — С. 8; Новыя археалагічныя помнікі Браслаўшчыны//Павет.—2005. — № 8 (45), снежань. — С. 3.
Літ' Корсак Т На кангрэсе беларусістаў // БЗ. — 2001. — № 102. — С. 2; Знаходкі Міколы Паўловіча // Павет. — 2005. — № 6 (43), кастрычнік. — С. 45; Гедюне Е. Ммкола, что старнт старнну... // Наша газета (Даўгаўпілс). — 2007. — № 8. — С. 56; Наш сябар з Даўгаўпілса // БЗ. — 2008. — 1. — С. 3; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Паўловіч М. (30.01.2009)//Асабісты архіў М.В. Півавара; Інтэрв’юМ. Паўловіча (30.01.2009, г. Даўгаўпілс) // Тамсама.
ПАХОЛКІНА ЛЮДМІЛА ВАСІЛЬЕЎНА, журналіст. Працавала гал. рэдактарам газеты «Сцяг Перамогі» Лёзненскага райвыканкама. Аўтар артыкулаў, прысвечаных славутым землякам, воінам Савецкай Арміі. якія вызвалялі Лёзненшчыну.
Тв.: Подзвігу жыць у вяках: [Герой Савецкага Саюза Л.П. Ціхмянаў] // СП (Л). —1981. — 22 студз.; Память не знает забвенпя; Так воевалн братья Козловы // СП (Л). — 2001. — № 50. — С. 2; Отец п сын Рябовы — отважные пулеметчнкн // СП (Л). — 2003. — 7 кастр. — С. 3; Дзеля вызвалення Айчыны: [П.Ф.Чумакоу]// СП (Л) _ 2005. — 7 мая. — С. 3; Незабываема, как первая любовь. 200 год: [Бабынавіцкап СШ] // СП (Л) _ 2006 — № 38. — С. 1,2; Жнвет в Добромыслях ровеснмк Октября: [І.Ц. Акунёў] // СП (Л). — 2007. — № 16, —С. 2.
ПАЧОПКА ЯНКА (Пачопка Іван Пятровіч; Башкір, Праваслаўны, Я. Башкір, Янка Башкір, Я.Шкірба, Шкірба) (26.10.1890. в. Летнікі Дзісненскага пав. Віленскай губ.. цяпер Залескагас/с Глыбоцкагараёна29.05.1977. в. МалінаўкаГлыбоцкагараёна), паэт, празаік, фалькларыст. Скончыў Варанецкую сельскагаспадарчую школу (цяпер Пастаўскі раён, 1913). Працаваў у дэпартаменце земляробства Віленскай губ., рэдактарам двухтыднёвіка «Праваслаўны беларус» (1925), які выдаваўся ў Варшаве, аграномам (19391958). У 1930я гг. жыў на сваёй гаспадарцы. Друкаваўся ў газеце «НН». 3 ранняга юнацтва збіраў і запісваў народныя казкі. паданні, якія потым склалі кнігу «Дурнішча: народныя казкі і апавяданні на Дзісненшчыне» (1927). Вершы, народныя паданні, казкі, апрацаваныя Я. Пачопкам друкаваліся на старонках дзіцячых часопісаў «Заранка», «Пралескі», «Праваслаўньі беларус», «Маланка», «Калоссе», «Хрысціянская думка», газеце «Сялянская ніва». Быў блізкім сябрам Я. Драздовіча, М. Машары.
Тв.; Дурнішча: Народныя казкі і апавяданні на Дзісненшчыне. — Вільня, 1927.
Літ Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 418419; Кулажанка Л., Мальдзіс А., Сачанка С. Літаратурныя мясціны Беларусі: краязнаўчы даведнік: у 3х кн. Кн. 1: Брэсц., Віцеб. і Гомел. вобл. — Мн.; БелЭн, 2000. —С. 156.
ПАШЭВІЧ ВЕРАНІКА, краязнаўца. У докшыцкай раённай газеце «Родныя вытокі» апублікавала матэрыялы краязнаўчага характару, у тым ліку прысвечаныя гісторыі каталіцкіх храмаў, землякоў, помнікам гісторыі і культуры краю.
Тв.: Даць і ганарыцца // РВ. — 1996. — № 11. — С. 3; Слабада. Царква Святой Праведнай Ганны // РВ. — 1999. — № 98. — С. 2; Валкалата. Касцёл Святога Яна — Іаана Хрысціцеля // Тамсама; Сітцы. Царква Вялікапакутніка Георгія Перамоганосцы // РВ. — 2000. — № 3. — С. 3; Няўрымслівы эсперантыст з Бягомля // РВ. — 2000. — № 9. — С. 2; Помнікі расказваюць // РВ. —2000. — № 40. — С. 4; He згубіць — захаваць // РВ. — 2001. — № 18. — С. 2; За медалямі — гісторыя // РВ. — 2001. — № 49. — С. 2; Ен ваяваў у Кранштаце//РВ. — 2002. — № 16.— С.1,2.
Літ.: Татарннов Ю. Города Беларусп: Внтебіцпна. — Мн.: Энцпклопеднкс, 2006. — С. 37.
230
ПЕТРАЧЭНКА МIХАIЛ ВАСІЛ ЬЕВІЧ (15.11.1926, в. Лакшы Заборскага с/с Расонскага раёна Полацкай вобл., цяпер Віцебская вобл.), педагог, краязнаўца. Скончыў Полацкае педвучылішча (1947), гіст. факультэт ВДПІ (1953). Працаваў у Клясціцкай сямігодцы Полацкагараёна( 19471949), дырэктарам Маторынскай сямігодкі Расонскага раёна (19491950), Бародзініцкай і Плюскай СШ Браслаўскага раёна (19501957), Бачэйкаўскай СШ Бешанковіцкага раёна (19571970), настаўнікам гісторыі ў Бачэйкаўскай СШ (19701987).
Цікавасць да мясцовай гісторыі абудзілася пасля 1945 г., калі вярнуўся з эвакуацыі на радзіму. Пад час сямігадовай працы ў Браслаўскім раёне краязнаўствам не займаўся. 3 1957 г. жыве ў Бачэйкаве. Даследуе гісторыю мястэчка, гісторыю рода Цэханавецкіх, падзеі вайны 1812 г. на Віцебшчыне, падзеі Другой сусветнай вайны ў родным краі.
Удзельнічаў у стварэнні школьнага музея ў в. Бачэйкава.
Перадаў некаторыя копіі ар.хіўных матэрыялаў у сельскую бібліятэку. Працаваў у архівах і музеях Мінска. Лепеля. Меў стасункі з архівам УС РФ (г. Падольск). Матэрыялы па гісторыі раёна друкаваў у газетах «Советская Белоруссня», «Во славу Родмны», «Віцебскі рабочы», «Зара». Матэрыялы, сабраныя краязнаўцам, былі выкарыстаны пры падрыхтоўцы перадач рэспубліканскага і абласнога тэлебачання. Mae ненадрукаваную працу «Гісторыя Бачэйкава», якая знаходзіцца ў асабістым архіве.
У час працы ў школе шмат вандраваў з дзецьмі па Полацкім, Расонскім, Бешанковіцкім раёнах. Дапамагаў навукоўцам кансультацыямі і матэрыяламі А. Федаруку, А. Мальдзісу, С. Законнікаву, Н. Гілевічу, Р. Барадуліну, літаратарам і мастакам РБ і РФ. Сустракаўся з Анжэем Цэханавецкім, былым уладаром Бачэйкава, у мястэчку і Нясвіжы (1988).
Тв.: Нменне Бочейково н его владельцы // Зара. —2007. —19 ліст. — С. 6, 8.
Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Петрачэнка М.В. (27.09.2008) //Асабісты архіў М.В. Півавара.
ПЕТУХОЎ ЮРЫЙ СЯРГЕЕВІЧ (19.08.1984, г. Віцебск), архівіст. Скончыў гіст. факультэт ВДУ (2006). Працуе ў ДАВВ (з 2006). Даследуе асобныя пытанні гісторыі і культуры Віцебшчыны. Бярэ ўдзел у навуковых канферэнцыях. Аўтар некалькіх артыкулаў краязнаўчага характару.
Тв.: Сельская гаспадарка Віцебскай акругі напярэдадні першай пяцігодкі // Нтогн ННР 2004: VII (52) научная конференцня студентов, магнстрантов м аспнрантов: сборннк статей. — Внтебск: ВГУ, 2003. — С. 2729; Культурнаасветніцкая і адукацыйная палітыка савецкай улады ў камунах Віцебскай губ., 19181921 гг. // Мнновацнн2004: матерпалы XI Республпканской студенческой научнопрактнческой конференцмм, г. Мозырь, 22 апреля 2004 г.: в 2х ч. Ч. 2. — Мозырь: МГПУ, 2004. — С. 94; (разам з В.І. Акуневічам) Дакументы Віцебскай гарадской управы як гістарычная крыніца // Европа во Второй мнровой войне: Нсторня, урокн, современность: матерналы международной научнотеоретнческой конференцнм, 56 мая 2005 г. Внтебск: ВГУ, 2005. — С. 108111.
Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Петухоў Ю.С. (22.06.2006) //Асабісты архіў М.В. Півавара.
ПЕЦЮКЕВІЧ МАР’ЯН (Марвіч, Цяцерскі) (24.09.1904, в. Цяцеркі Браслаўскага раёна 25.9. 1983, г. Торунь, ПНР), этнограф, краязнаўца, мемуарыст. Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1926), аддзяленне этнаграфіі і этналогіі Віленскага універсітэта (1938). Працаваў у бібліятэцы Інстытута Усходняй Еўропы і бібліятэцы імя Урублеўскіх (19301939), дырэктарам Віленскага беларускага музея імя Івана Луцэвіча (19391941). Рэпрэсаваны органамі НКУС і высланы ў Варкуту. а потым на Урал (19491956). Пасля рэабілітацыі выехаў на сталае жыццё ў ПНР. Працаваў у Этнаграфічным музеі г. Торуні (19561970). Адзін з лепшых краязнаўцаўЗаходняй Беларусі ў міжваенны час.
Родны край пачаў вывучаць пад час вучобы ва ўніверсітэце. Займаўся зборам этнаграфічных матэрыялаў, на аснове якіх напісаў дыпломную работу «Першабытныя рысы народнай культуры старавераў у Браслаўскім павеце», выкананую пад кіраўніцтвам вядомага польскага этнографа Казіміра Машын
скага, для якога збіраў матэрыялы па матэрыяльнай культуры беларусаў. Выступаў у друку, супрацоўнічаў з часопісамі «Lud», «Literatura ludowa», «Ргасе popularnonaukowe Towaristwa
231
naukowego», друкаваўся ў газетах «Ніва» (Беласток), «Беларускі календар» і інш. Займаючыся ў гуртку аматараў беларусазнаўства пры Віленскім універсітэце імя С. Баторыя, падрыхтаваў памятку збіральніку фальклорных матэрыялаў, праграмуапытальнік для вывучэння народных абрадаў пахаванняпамінання «Дзяды» (у 10 раздзелах змяшчае 283 пытанні). Праграма не страціла сваёй актуальнасці і цяпер. Аўтар артыкула «Мікола Нікіфароўскі — беларускі этнограф».
Рыхтаваў асобную працу. прысвечаную сваёй роднай вёсцы Цяцеркі, матэрыяльнай і духоўнай культуры яе жыхароў. Аднак манаграфія не пабачыла свет. Рукапіс захоўваецца ў архіве Торуньскага этнаграфічнага музея (1976). У манаграфіі — гісторыя вёскі і жыхары. выпіскі з літаратуры, геаграфічнае палажэнне і тапанімія (у тым ліку слоўнік па мясцовай тапаграфіі Цяцерак), промыслы. земляробства і жывёлагадоўля, кавальства(слоўнікі па кірунках), сямейныя адносіны, рэлігійныя стасункі, народ