Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
Высветліў месца пахавання Дарты Пліекшане (Грышкоўскай), маці латышскага паэтаЯна Райніса, і стаў ініцыятарам усталявання памятнага знака ў яе гонар. Пры дапамозе Віцебскага абласнога аддзялення БДТАПГіК і латышскіх пісьменнікаў на Старасямёнаўскіх могілках быў змешчаны валун з памятнай шыльдай. Выказваў прапанову ўсталяваць у Ціраспалі помнік невядомаму савецкаму героютанкісту, які ў 1941 г. на рагу дарог, што вядуць на Полацк і Гарадок. здзейсніўтаран нямецкагатанка(ДАВВ. Ф. 487, воп. 1, спр. 105, арк. 45).
Першым на Беларусі ўзняў тэму «беларускага салаўя» — М. ЗабэйдыСуміцкага, з якім 17 год перапісваўся. У 1963 г. пабыў на яго канцэрце ў Віцебску. У «Ніве» (Беласток) надрукаваў артыкул пра гэтую падзею. Толькі ў 1988 г. гэты матэрыял быў надрукаваньі ў «Віцебскім рабочым», але рэдактара ўсё адно зза яго выклікалі ў Мінск «для тлумачэнняў». Тэма была падхоплена мінскімі журналістамі. Яны прыязджалі ў Віцебск, бралі інтэрв’ю, здымалі рэпартаж для тэлебачання, дакументы прапанавалі аддаць у архіў. Сам Плавінскі
236
напісаў некалькі артыкулаў на гэтую тэму, у тым ліку і ў «Маладосць». Перадаў у БДАМЛ ІМ матэрыялы перапіскі са славутым спеваком.
Даследаваў жыццё і дзейнасць беларускага савецкага пісьменніка 2030х гадоў XX ст. Зміцера Жыткевіча. Склаў яго біяграфію для біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі».
Быў знаёмы, актыўна ліставаўся з грамадскімі і культурнымі дзеячамі Беларусі, сярод якіх Р. Барадулін, Я. Брыль, В. Быкаў, Зоська Верас, Н. Гілевіч, С. Грахоўскі, М. ЗабэйдаСуміцкі, У Караткевіч, А. Каўка, А. Мальдзіс, 3. Пазняк, Я. Скрыган, М. Улашчык, С. Шушкевіч і інш. У Віцебску яго наведваў Г. Каханоўскі.
Браў актыўны ўдзел у працы БДТАПГіК: пленумах, канферэнцыях. уваходзіў у склад праўлення Віцебскага абласнога аддзялення. Быўдэлегатам натрэцім, чацвёртым, пятым, шостым з'ездах таварыства. дзе абіраўся ў склад Рэспубліканскага савета. Браў удзел ва ўстаноўчым з’ездзе ТБМ (1989), I З’ездзе беларусаў свету, Устаноўчым з’ездзе Беларускага краязнаўчага таварыства (1989).
На працягу 30 гадоў М. Плавінскі выпісваў амаль усе рэспубліканскія выданні і склаў багаты прыватны архіў матэрыялаў пра Віцебшчыну і Беларусь. Матэрыялы ўтрымліваюцца ў дзясятках спецыяльных шуфлядаў, для захавання якіх пабудаваў асобнае памяшканне. Для спрашчэння карыстання фондамі стварыў картатэку.
Актыўна займаючыся краязнаўчым вывучэннем гісторыі Віцебска і яго наваколляў, публікаваў шэраг матэрыялаў. Друкаваная спадчына Плавінскага на краязнаўчую тэматыку ўключае ў сябе больш за сотню артыкулаў у рэспубліканскім («Звязда», «ЛіМ», «Маладосць», «Беларусь», «Родная прырода») і мясцовым друку («Віцебскі рабочы», «Народнае слова», «Віцьбічы»), На старонках друкаваных выданняў выступаў з артыкуламі, прысвечанымі роднаму краю, рэцэнзіямі на кнігі пра Беларусь, публіцыстычныя артыкулы ў абарону беларускай мовы, гісторыі, культуры. Аўтар брашуры пра Юр’еву горку — «Юр’ева горка з арліных вышынь» (1994). Асобна адзначым стыль аўтара. Ён вызначаецца лёгкасцю, прыемны для ўспрымання, нават навуковыя паведамленні аздоблены прыгожымі мастацкімі ўстаўкамі. Па словах беларускага гісторыка Кісялёва Г.. беларускай мовай Плавінскі валодае як сапраўдны літаратар.
Неаднаразова ладзіў выставы, прысвечаныя юбілеям нацыянальных дзеячаў гісторыі і культуры. Свой верш Плавінскаму прысвяціў Рыгор Барадулін. У канцы 80х пачатку 90х гг. XX ст. некалькі разоў выступаў на Віцебскім тэлебачанні ў перадачах, прысвечаных нацыянальнаму Адраджэнню і культурнаму жыццю Віцебшчыны (напрыклад, 26 красавіка 1991 г. дэманстравалася перадача, прысвечаная Юр’евай горцы). На абласным тэлебачанні зняты і паказаны нарыс «Краязнаўца», прысвечаны М. Плавінскаму (25 лютага 1989 г.).
Тв.: Кнігі і артыкулы ў энцыклапедыях: Юр’ева горка з арліных вышынь. — Віцебск: ВАД, 1994. —13 с.; Жыткевіч Зміцер // Беларускія пісьменнікі: бібліяграфічны слоўнік. Т. 2. — Мн: БелЭн, 1993. — С. 467468.’
Артыкулы ў навуковым друку: Салавей Бацькаўшчыны мілай // Беларусь. — 1990. — № 2; «Об'ектнвнос™ радй...»// Полнтнческнй собеседннк. —1990. — № 6; Славуты Спявак// Беларуская мова I літаратураў школе. —1990. — № 12; Каб вярнулася да народа яго гістарычная памяць: Праблемы сённяшняга краязнаўства // Браслаўскія чытанні: матэрыялы II навуковакраязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 925годдзю Браслава (10651990), 1617 лютага 1991 г. / навук. рэд. М.А. Ткачоў. — Браслаў: Браслаўскі філіял Пастаўскай узбуйнёнай друкарні, 1991. — С. 58 — 60; Ці не пара змяніць шыльду? // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1991 — № 6; 3 кагорты першых // Дзвіна: Віцебшчына літаратурная. — Мн.: Маст. літ., 1992. — С. 280283; Крамянёўка — гаючая вада//Родная прырода. — 1992. — № 3; Міхась ЗабэйдаСуміцкі ў маім жыцці // Маладосць. — 1993. — № 4.
Артыкулы ў перыядычным друку: Наспеўшае пытанне// ВР. —1956. — 1 кастр.; Патрэбны спецыяльны зборнік//ЛіМ. —1957. — 23 лют.; Ецераз об нсторнн с географней // СБ. — 1973. — 1 сак.; Позірку гісторыю// ЛіМ. —1979. — 3 жніўня; Віцебскія вуліцы // ВР. —1980. —16 жніўня; Улнца, на которой твой дом // СБ. — 1980. — 19 снеж.; Якім будзе праспект// ВР. — 1981. — 15 студз.; Пра клімат Віцебска: [рэцэнзія] // ВР. — 1982. —16 лют.; У гонар Купалаўскага свята//ВР. —1982. —16 ліп.; У гонар юбілею//ЧЗ. —1982. — 2 снеж.; Пяром I зброяй: [3. Жыткевіч] // ВР. — 1984. — 7 ліст.; Для маладых і старых // ВР. — 1986. — 4 ліст.; Закон I вакол закона // ЛіМ. — 1986. — 14 ліст.; Беларускі салавей // ВР. — 1988. — № 112. — С. 4; Аб Віцебску род ным вядзецца гаворка // ВР. — 1989. — № 198; Узважыць «за» I «супраць» / ВР — 1989. — 26 жніўня; Хто наступны? // ЛІМ. — 1989. —10 ліст.; У абарону А. Белакоза // НГ. —1990. —13 студз.; «Мо не забудзе мяне матчын край...» // ЛіМ. — 1990. — 2 сак.; Вяртанне на Бацькаўшчыну // ВР. — 1990. — 22 чэрв.; Беларускі салавей у «Полнтнческом собеседннке» // ЛІМ. — 1990. — 2 ліст.; Дзе гэта вуліца?: [вуліца А. Сапунова ў Віцебску] // ВР. — 1990. — 9 жніўня; Носьбіты славутага прозвішча // НГ. — 1990. — 3 кастр.; Цёзкі па прозвішчу ці нашчадкі? // ВР. — 1990. — 23 жніўня; Быў. Ёсць. Будзе // ВР. — 1990. — № 217. — С. 3; Што такое «бубашка» ? // ВК. — 1990. — 1 снеж.; Пра абыякавасць нашу... // ЛІМ. — 1991. — 4 студз.; Памяці Ларысы Геніюш // ЛІМ. — 1991. — 24 мая; Колькі ж насглухіх, сляпых... // ВР. — 1991. — 7 лют.; Светлай памяці Ларысы Геніюш // Беларускае тэлебачанне і радыё. — 1991. — 4 сак.; Наш сын прыёмны, родны сын: [прысвечаны 60годдзю Г. Кісялёва] // ВР. —1991. — № 53. — С. 3; Каб вярнулася да народа яго гістарычная памяць .. // БЗ. — 1991. — 21 сак.; Пахвальнае слова памяці // ВР. — 1991. — 7 мая; Зміцер Жыткевіч // ВР. — 1991. — 15 чэрв.; Працяг Скарыніяны // ВР. — 1991. — 20 чэрв.; Маці родная — адзіная // ВР. — 1991. —
237
18 ліп.; Улюбёны ў родны край: [В. Каратынскага] // ВР. —1991. —15 чзрв.; Сцежкамі легендарнага Тараса / ВР. — 1991. — 25, 26, 27 верас.; «Нарыхтоўка дроў» на... могілках? // Віцьбічы. — 1991. — 30 ліст.; Дарце Пліекшан, маці Песняра// ВР. — 1991. — № 130. — С. 4; Дзёгцем па святынях // ЛіМ. — 1992. — 17 студз.; 3 чарнасоценным душком // НС. — 1992. — 21 сак.; Я тут, тутэйшы! // НС. — 1992. — 11 крас.; He магу змаўчаць//НС. —1992. — 1 мая; Беларуская нацыя —гістарычны блеф?//ЛІМ. —1992. —17 крас.; Болькі дзедаўшчыны // НС. — 1992. — 2 кастр.; Каласавіны // ВР. — 1992. — 31 кастр.; Прывід ці сапраўды праблема ? // Віцьбічы. — 1992. — 31 кастр.; Да веку — толькі чвэрць веку... // ВР. — 1992. — 10 ліст.; 39 беларускіх выданняў —аднаму адрасату// Звязда. —1992. —11 ліст.; Юр’ева Горка// НС. —1992. —7,14,21,28 ліст.; Ваша імя можа застацца ў гісторыі //Выбар. —1992. — № 12; Навошта выдумляць «веласіпед»..., або Новыя «чарнасоценныя» байкі пра адсутнасць у беларусаў нацыі і іншых аналагічных складаемых // Віцьбічы. — 1992. — № 148. — С. 23; Вуліцы Віцебска, яквам цяпер называцца?// Віцьбічы. —1992. — № 140. —С. 2; Даваенны Віцебску «Лабірынтах страху»// Віцьбічы. —1993. —16,23 сак.; Гавары, ды не загаворвайся... // Рэспубліка. — 1993. — 19 лют.; Масток над хвалямі Дунайскімі // НС. — 1993. — 20 сак.; Каб потым не было сорамна... // Во славу Роднны. — 1993. — 5 сак.; Яго цудоўныя песні слухаў старажытны Віцебск // НС. — 1993. — 3 чэрв.; «Літоўская гаспадыня» — беларускай гаспадыні // Віцьбічы. — 1993. — 2 верас.; Дзякуй, людзі добрыя, за спагаду і дапамогу// НС. —1993. —21 жніўня; Нячыстыя страсці ля тэатральнага пад’езда // Выбар. — 1994. — 17 лют.; Повязі братнія з часоў аддаленых // Віцьбічы. — 1994. — 7 чэрв.; Каму ж верыць? // Во славу Роднны. —1994. — 25 лют.; Пошукі імя // ВР. —1994. — 9 ліп.; Віцебскія Лукішкі, або Чацвёрты замак у Віцебску // Віцьбічы. —1994. — 1 снеж.; «Мядзвежую паслугу» — уласнымі рукамі // Выбар. —1994. — 7 снеж.; 3 найменнем «Віцебскія» // Віцьбічы. — 1995. —29 чэрв.
Літ.: Панізьнік С. Хай Вам працуецца і жывецца // ГлР. — 1982. — 28 кастр.; Каханоускі Г. У віцебскага калекцыянера і краязнаўца // Маладосць. — 1984. — № 10; Кнселев Г. «Разыскнвается класспк...». — Мн.: Маст. літ., 1989. — С. 9799, 398; Смнрнова О. Ай да Пушкнн... // Віцьбічы. —1991. — 27 сак.; Валодзька Г. Краязнаўцы Паазер'я. яднайцеся // ВР. —1991. — 4 крас.; Усцінаў А. Першы крок ца сцяжынцы да храма// ВГл. — 1991. — 20 верас.; Скрабатун У. Краязнаўчая канферэнцыя ў Глыбокім // Зважай. — 1992. — _№ 1; Малашэня Л. Царква без крыжа — народ без памяці // НС. — 1992. — 23 ліст.; Скрабатун У. Ян Райніс і Беларусь // Вентас Балсс. —1992. — 6 ліст.; Буткевнч С. Лед тронулся через трмдцать лет// НГ. —1993. — 17сак.; РусецкіА. Глыбокай плыні, «Дзвіна»//ВР —1993. —18сак.; Вішнеўскі А. Віцебшчына літаратурная// ЛіМ. — 1993. — 14 мая; Пншут краеведы // НС. — 1994. — 16 чэрв.; Тючкалов Е. Родной город знаем м любпм // Віцьбічы. — 1995. — 1 студз.; Тючкалов Е. Поздравленпя победптелям // Віцьбічы. — 1995. — 12 студз.; Барадулін Р. На змярканні. Міколу Плавінскаму// Полымя. —1995. — № 1; Кадушка В. Пясчынка да пясчынкі, цагліна да цагліны // НС. — 1996. — 20 лют.
ПЛЫСАЎ B1KTAP ФЁДАРАВІЧ (20.09.1957, г. Віцебск 22.02.2010), журналіст. краязнаўца. Скончыў СШ № 29 г. Віцебска (1975). факультэт правазнаўства БДУ (1984). Працаваў скарнякомраскройшчыкам на Віцебскім футравым камбінаце імя Еўсцігнеева (1975), пам. майстра на Віцебскім дывановым камбінаце( 19771980), юрыстконсультам наЗаходнеДзвінскім МРС, будаўнічамантажным трэсце №28(1984), карэспандэнтам газеты «Спартыўная панарама» (з 2000 г.), аглядальнікам у газеце «Віцьбічы» (з 2004). Служыў ва УС СССР (19751977).