Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
Літ: Філіповіч У. Памяць аб мінулым — клопат аб будучым: [музей СШ № 3 г. Оршы] // ЛП. — 1986. — № 14. — С. 3; Нванова С.Г. Оршанскне краеведы: бнографнческнй справочнмк. — Орша 2002 — С 21' Сучасныя беларускія краязнаўцы // КГ. — 2006. — № 9 (122), сакавік. — С. 2; Снмановнч Д. Внтебскнй вокзал нлн Вечернне прогулкн через годы: дневннкн. — Мн.: Асобны, 2006. — С. 332.
РАЙЧОНАК’ АДА ЭЛЬЕЎНА (10.04.1937, г. Віцебск), педагог, краязнаўца. Кіраўнік культурнаасветніцкага цэнтра імя Я. Драздовіча, дырэктар Музея мастацтва і этнаграфіі імя Я. Драздовіча ў в. Германавічы Шаркоўшчынскага раёна Віцебскай вобл. Скончыла філал. факультэт Пскоўскага педінстытута (1965). Працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Шаркоўшчынскім раёне.
Вывучае гісторыю Шаркоўшчынскага раёнаВіцебскай вобл. і Дзісненскага краю. Краязнаўчую дзейнасць пачала ў 1961 г. у Слабадской СШ і працягвала яе, выкладаючы ў Германавіцкай СШ. Значны ўплыў на фарміраванне цікавасці да вывучэння роднага краю аказаў А.В. Куржалаў. Актыўны ўдзельнік грамадскага і краязнаўчага жыцця Віцебшчыны. Арганізатар сустрэч, канферэнцый, семінараў. пленэраў, мерапрыемстваў краязнаўчага і беларусазнаўчага характару.
Стварыла культурнаасветны цэнтр у в. Германавічы, а таксама Музей імя Язэпа Драздовіча (2004). У ім сабраны карціны сучасных беларускіх мастакоў, якія ўдзельнічалі ў пленэрах «Шляхамі Язэпа Драздовіча», што кожны год арганізуюцца КАЦ імя Я. Драздовіча. Mae збор з 115 карцін і кніг з аўтографамі аўтараў. Сабраны таксама матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю сына Ады Эльеўны — Мі.хася Райчонка, які быў вядомым краязнаўцам Віцебшчыны, даследчыкам дзейнасці Я. Драздовіча, але памёр 14.01.1999, на 26м годзе жыцця. Прыняла ўдзел у стварэнні сядзібымузея І.П. Сікоры ў в. Алашкі Малыя (20 км на захад ад Шаркоўшчыны), выкупіла яго хату з мэтай стварэння экспазіцыі. Захоўвае архіў выдатнага селекцыянера.
Брала ўдзел у Браслаўскіх і Дзісненскіх чытаннях. Арганізатар краязнаўчых чытанняў у КАЦ (2009), па матэрыялах якіх выдадзены зборнік артыкулаў. Падтрымлівае сувязі з Браслаўскім музейным аб’яднаннем, Браслаўскім краязнаўчым таварыствам імя О. Гедэмана, Віцебскім аддзяленнем фонда імя Л. Сапегі, ТБМ, з’яўляецца старшынёй Шаркоўшчынскага раённага аддзялення. Сааўтар кнігі «Германавічы». Аўтар артыкулаў у кнізе «Памяць» Шаркоўшчынскага раёна. навуковым і перыядычным друку («Кліч Радзімы»,
245
«Нашы карані»). Падрыхтавала (разам з У.К. Ляскоўскім) рукапіс кнігі «Адукацыя ў Дзісненскім павеце».
Тв.: Кніга: (разам з А. Адамковічам, У. Ляскоўскім) Германавічы. — Паставы: Сумежжа, 2006. —95 с.
Артыкулы ў кнізе «Памяць»; Верны клятве Гіпакрата // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Шаркоўшчынскага раёна. — Мінск: БелТА, 2004. — С. 409; (разам з М. Райчонкам) Два мастакі—два лёсы // Браслаўскія чытанні: матэрыялы IV навуковакраязнаўчай канферэнцыі, 2425 красавіка 1997 г. — Браслаў, 1997. — С. 111116; Дзісненшчына — мая радзіма: матэрыялы краязнаўчай канферэнцыі ў Германавічах, 3 ліпеня 2009 г. — Глыбокае: Барміца, 2009. — 40 с.
Артыкулы ў перыядычным друку: Краязнаўцы Віцебшчыны ў Польшчы // КР. — 1992. — № 68. — С. 3; Вяртаюцца з небыцця // КР. — 1992. — № 82. — С. 2; Кулак. Крывасмок ён ці не? // КР. —1992. — № 9597; Музей і... узнагарода // КР. —1992. — № 102. — С. 1; Нашы папярэднікі // КР. —1993. — № 10. — С. 2; Сын беларускага народа // КР. — 1993. — № 80. — С. 2; Яны пахаваны ў Жуках // КР. — 1994. — № 59. — С. 2; Каб гучала родная мова // КР. — 1995. — № 3536. — С. 4; Край свой ведаць — шчасліва жыць // НС. — 1995. — № 127. — С. 2; Ён родам з Дзісненшчыны // КР. — 1996. — № 7. — С. 1, 2; Жылі яўрэі на Шаркоўшчыне // НС. —1996. — № 25. —С. 4; Далёкі 20ты год // КР. —1996. — № 26. — С. 2; Шаркоўшчынскія карані Аляксандра Грына // НС. — 1996. — № 91. — С. 6; Святло далёкай зоркі; [I. Буйніцкі] // НС. —1996. — № 95. — С. 6; Галоўны ўрач // КР. — 1999. — № 6. — С. 2; Імя ў гісторыі // КР. — 1999. — № 22. С.2_
Літ.: Ляскоўскі У. Пад шатамі машараўскіх дубоў // КР. — 1990. — № 63. — С. 3; Іларыёнаў Г. Памяццю ўрастаем у свой край // КР. — 1991. — № 4. — С. 3; Лабачэўская Л. Шляхамі вечнага вандроўніка // КР. — 1993.— № 43.— С. 1,3; Скалабан В. Сучасныя беларускія краязнаўцы//КГ. — 2005, сакавік. — № 10(123).— C. 2; Корсак Э. Калі ў небе клін журавоў // КР. — 1994. — № 88. — С. 3; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Райчонак А.Э. (4.11.2006) //Асабісты архіў М.В. Півавара.
РАЙЧОНАК МІХАСЬ (3.07.1973, в. Германавічы Шаркоўшчынскага раёна 14.01.1999), краязнаўца, паэт. СкончыўГерманавіцкуюСШ ШаркоўшчынскагараёнаВіцебскай вобл. (1990), філал. факультэт ВДУ (1995).
Краязнаўчымі даследаваннямі пачаў займацца пад уплывам маці — Ады Эльеўны. На конкурсе «Мой роды кут» (1989) паведамленне на тэму жыцця і дзейнасці Я. Драздовіча (адзінае на беларускай мове) вельмі спадабалася паэту А. Канапельку, які прапанаваў паступаць у ВДПІ, што Міхась і зрабіў, хаця збіраўся паступацьу БІМСХ. Пад час вучобы ў інстытуце(потым універсітэце) удзельнічаў у пошукавым руху, археалагічных раскопках (пад кіраўніцтвам Т.С. Бубенькі), дзейнасці краязнаўчага гуртка, студэнцкім і грамадскім жыцці. Пачынае друкавацца на старонках рэспубліканскага і мясцовага перыядычнага друку («ЛіМ», «Народнае слова». «Віцебскі рабочы»),
Асноўнымі тэмамі даследавання з’яўляліся жыццё і дзейнасць Я. Драздовіча, пошукавая дзейнасць. Курсавая і дыпломная працы былі прысвечаны славутаму земляку (дыпломная работа захоўваецца ў Полацкім краязнаўчым музеі). Асэнсоўваў спадчыну «вечнага вандроўніка». Збіраў успаміны пра яго, склаў бібліяграфічны спіс, прысвечаных яму прац. Працаваў у архівах Віцебска. Мінска. Вільнюса, Пецярбурга. Гэтыя матэрыялы разам з інш. яго працамі выдадзены ў зборніку «Нашчадкам». Адзін з арганізатараў Дзісненскіх чытанняў.
На аснове матэрыялаў, сабраных у вандроўках і экспедыцыях па родным краі, разам з маці стварылі школьны музей. Намаганнямі М. Райчонка ў Германавічах быў створаны Культурнаасветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча (1995), які з'яўляўся своеасаблівым цэнтрам для краязнаўцаў Дзісненшчыны. Паклаўтрадыцыю правядзення мастацкіх драздовіцкіх пленэраў. Аўтар кніг. выдадзеных пасмяротна: «Яксын твой родны», «Нашчадкам!». Апошняя складаеццаз некалькіх частак: артыкулы М. Райчонка і іншю аўтараў праЯ. Драздовіча, спіс літаратуры паславутых земляках (С. БулакБалаховіч, У. Дубоўка, Б. Кіт. М. Машара, П. Сергіевіч і інш.).
Тв.: Кніга: Нашчадкам. — Германавічы, 2003. — 101 с.
Артыкулы ў навуковым і перыядычным друку: Настаўнік Сікоры: [І.Ф. Атрахімовіч] // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Шаркоўшчынскага раёна. — Мінск: БелТА, 2004. —С. 435436; (разам з А. Райчонак) Два мастакі — два лёсы // Браслаўскія чытанні: матэрыялы IV навуковакраязнаўчай канферэнцыі, 2425 красавіка 1997 г. — Браслаў, 1997. —С. 111116; Ці грэшнікі мы?//ВР. — 1992. — № 147.— С. 3; Настаўнік Сікоры: [І.Ф. Атрахімовіч]// НС. —1993. — № 132. — С. 3; Мастак і прарок: [Я. Драздовіч] // НС. —1993. — № 145. — С. 4: Як сын твой родны; НашчадкамІ; Мастак і прарок // КР. — 1994. — № 5. — С. 3; Абразкі // НС. — 1999. — № 77.— С. 6.
Літ.: Кожан К. Іду, крычу, люблю, жыву: [М. Райчонак] // НС. —1999. — № 77. — С. 6; Куржалаў А. Слова пра сябра // Нашчадкам. — Германавічы, 2003. — С. 56; Сідарэвіч А. Выдадзена ў Паставах // НН. — 2005. — № 29, 5 жніўня. — С. 8; Райчонак А. Біяграфія М. Райчонка (21.12.2007) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
246
РАМАНАЎ РААЛЬД ЛЕАНІДАВІЧ (1933, в. Чарэя Чашніцкага раёна Віцебскай вобл.), краязнаўца. Скончыў тэхнікум, інстытут, аспірантуру. Кандыдат тэхнічных навук. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвіі. Узначальваў эксперыментальную базу Дзяржбуда СССР, кіраваў кааператывам «Стройтехнологня» пры Дзяржбудзе. У часы вайны быў у партыз. атрадзе, сынам палка. Захоўвае рукапісны дзённік дзеда — Фёдара Міхайлавіча Раманава, у якім апісваюцца падзеі першай паловы XX ст. в. Чарэі і наваколляў.
Даследуе гісторыю культуры, архітэктуры, будаўніцтва. Выказаў гіпотэзу пра тое, што Белая царква ў в. Чарэя была пабудавана па праекце Арыстоцеля Фіяраванці — славутага італьянскага архітэктара, які будаваў храмы маскоўскага Крамля. Выдаў кнігу «Памятннкн культуры Белой Русн», рыхтуе працяг. Аўтар артыкулаўу перыядычным друку на краязнаўчую тэматыку.
Тв.: Таямніцы Арыстоцеля Фіараванці // БМ. — 1996. — № 4. — С. 3840; Таямніцы Арыстоцеля Фіяраванці: [царква ў в. Чарэя] // НС. —1997. — № 12. —С. 5; Таямніцы Арыстоцеля Фіараванці: [Траецкая царква, в Чарэя] // ЧП. — 1997. — № 14. — С. 3; Царьград крмвмчей?: [в. Чарэя] // ЧП. — 1998. — № 5. — С. 4; Тайны Городецкого озера // НС. — 2002. — № 78. — С. 6.
Літ.: Шпакоўская Г. Черейскнй полюс Роальда Романова // НС. — 2002. — № 134. — С. 5.
РАМАНОВІЧ КАНСТАНЦІН ІВАНАВІЧ (1953, в. Рэпічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл. 24.02. 2005), краязнаўца, педагог. Скончыў факультэт гісторыі і камуністычнага выхавання ГрДПІ (1976). Пад час вучобы ў ГрДПІ практыку праходзіў у Эрмітажы, Рускім музеі, Рэспубліканскім піянерскім лагеры «Зубраня». Працаваў ст. піянерважатым ў Крашынскай СШ Баранавіцкага раёна (1970), настаўнікам гісторыі і нямецкай мовы, завучам Высокагарадзецкай СШ Талачынскага раёна, дырэктарам Валасоўскай CUJ (19781991), дырэктарам Навінкаўскай СШ (19912005). Даследаваў гісторыю Талачынскага раёна. Стаў арганізатарам краязнаўчай збіральніцкай працы сярод дзяцей у падначаленых яму навучальных установах. З’яўляўся ініцыятарам і стваральнікам музея прыроды ў Валасоўскай СШ, зімняга сада Навінкаўскай СШ Талачынскага
раёна. Арганізаваў турыстычны клуб «Ветразь». Ладзіў турыстычныя паходы па раёне. Валасоўская СШ была ўдзельніцай ВДНГ СССР (1990). Падрыхтаваў стэнды па гісторыі раёна, выдаў брашуру, прысвечаную школе. Аўтар артыкулаў на краязнаўчую тэматыку ў
мясцовым перыядычным друку.
Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», Ганаровай граматай МА БССР, знакам «Выдатнік народнай асветы БССР».
Тв.: Чашннкская трагедня: [халакост] // НС. —1995. — № 77. —С. 5; (разам з В. Біруковым) Прыгажосць зямлі і нябёсаў: [рэшткі палацаў на Талачыншчыне] // СІ. — 2000. — № 47; Ёсць такі атрад // НТ. — 2003. — № 41. — С. 2; (разам з В. Біруковым) Час збіраць камяні: [в. Будаўка] // НТ. — 2004. — № 48. — С. 2; Легендарны камень: [валун каля в. Старыя Галаварушкі] // НТ. — 2004. — № 67. — С. 2; Падарожжа па зямлі сваіх продкаў: [краязнаўчы маршрут па вёсках Талачыншчыны] // НТ. — 2004. — № 73. — С. 2.