• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    Вывучае гісторыю і культуру Віцебшчыны. Аўтар дысертацыйнага даследавання «Культурное развнтне Внтебска в конце XVIII  30х годах XIX столетня (17721839)» (кіраўнік В. А. Космач). Аўтар навуковаметадычнага дапаможніка «Культурное развнтне Внтебска в последней четвертн XVIII  30х годах XIX столетня». Аўтар кніг (разам з А.У. Русецкім), прысвечаных матэрыяльнай і духоўнай культуры Віцебшчыны 1XXX стст.: «Художественная культура Внтебска с древностн до 1917 года», «Художественная культура Внтебіцйны: Поозерье, Подвннье,
    249
    Верхнее Поднепровье», «Лнтературное творчество в снстеме художественной культуры Внтебшнны (19181945)». Удзельнік навуковых канферэнцый (з 2000).
    Тв.: (разам з А.У. Русецкім) Художественная культура Вптебска с древностн до 1917 года. —Мн.: БелЭн, 2001. —288 с; Культурное развнтне Внтебска в конце XVIII 30х годахХІХ столетня, 17721839. — Внтебск: ВГУ, 2002. — 55 с.; (разам з А.У. Русецкім) Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў ХІХІХ стст. Мн.: БелЭн., 2002. —232 с.; (разам зА.У. Русецкім) Художественная культура Внтебіднны (сдревностн до 1917года): пособне для студентов спецмальностн «Музейное дело н охрана нстормческого наследпя (музееведенпе)». — Вптебск: ВГУ, 2007, —82 с.; (разам зА.У. Русецкім)Художественная культура Внтебідпны: Поозерье, Подввнье, Верхнее Поднепровье: В контексте восточнославянсквх н западноевропейскнх культурных процессов. — Внтебск: ВДУ, 2008. — 540 с.; (разам з А.У. Русецкім) Творчасць паэтаў Віцебшчыны — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны//Віцебшчынаў 19411944 гг.: Супраціў. Вызваленне. Памяць: матэрыялы рэспубліканскай навуковапрактычнай канферэнцыі, Віцебск, 1819 чэрвеня 2009 г. / ВДУ ; рэдкал.: В.У. Акуневіч (адк. рэд.) [і інш.]. — Віцебск: УА «ВДУ імя П.М. Машэрава», 2009. — С. 274278.
    Літ.: Міхнюк, У.М. Доктарскія I кандыдацкія дысертацыі па гістарычных навуках у Рэспубліцы Беларусь, 19912003 гг: бібліяграфічны паказальнік/ У.М. Міхнюк. — Мінск: НАРБ, 2006. —68 с.
    РЫБАКОВА ВОЛЬГА УЛАДЗІМІРАЎНА, бібліятэкар. Працуе ў в. Курына Віцебскага раёна. Стварыла ў адным пакоі бібліятэкі зал этнаграфіі, дзе зберагаецца больш за 120 экспанатаў— прадметаў даўніны (посцілкі, вышыўкі, берасцяныя, саламяныя рэчы, патэфон і інш.), сабраных ў навакольных вёсках.
    'Літ: Залесская С. Храннтельнмца старпны //ЖП. — 2004. — 7 снеж. — С. 3.
    РЫЎКІН (Рнвкнн) МІХАІЛ СЦЯПАНАВІЧ (А/. Мйшйн) (29.12.1931, г. Віцебск  12.03.2010, г. Бібертал, ФРГ), педагог. краязнаўца. Кандыдат педагагічных навук (1971), дацэнт (1976). З’яўляўся адным з заснавальнікаў і нам. старшыні праўлення дабрачыннага таварыства «ХасдзейДавід», адным з заснавальнікаў Таварыства папячэння яўрэйскіх могілак «Беталам» («Дом вечнасці»), адным з заснавальнікаў і членам праўлення віцебскай гарадской яўрэйскай абшчыны і старшынёй праўлення Віцебскага цэнтра дакументальных даследаванняў «Лухот». Скончыў ВДПІ (1953), аспірантуру НДІ зместу і метадаў навучання Акадэміі педадагічных навук СССР (1968). Працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ в. Старае Сяло Віцебскага раёна (19531954), СШ № 3 г. Віцебска (19541971), выкладчыкам, ст. выкладчыкам, дацэнтам на кафедры педагогікі ў ВДПІ (ВДУ) (19712002).
    Даследаваннямі Віцебшчыны стаў займацца з 1954 г„ калі
    м с рыуш ’ОсТЭТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕВУЧНЯУ У КРАЯЗНАўЧАЙ РАБОЦЕ
    пачаў працаваць у СШ № 3 г. Віцебска. На станаўленне як краязнаўцы і даследчыка зрабілі істотны ўплыў доктар гіст. навук, ст. супрацоўнік Інстытута археалогіі AH СССР Л.В. Аляксееў і кандыдат педагагічных навук, метадыст, ст. навуковы супрацоўнік НДІ зместу і метадаў навучання АПН СССР П.С. Лейбенгруб. З’яўляўся навуковым карэспандэнтам аддзела гісторыі і грамадазнаўства НДІ педагогікі МА БССР.
    На працягу паловы стагоддзя прадметам зацікаўлення вучонага стаў цэлы шэраг тэм: краязнаўства ў навучанні гісторыі, пазакласная краязнаўчая праца па гісторыі. методыка школьнага гістарычнага краязнаўства, школьны турызм і краязнаўства, эстэтычнае выхаванне і краязнаўства, археалогія Віцебшчыны, гісторыя і культура Віцебска, край у гады Вялікай Айчыннай вайны, славутыя землякі і інш. Асобна даследавалася тэма краязнаўства ў піянерскім лагеры.
    Удзельніксаюзных(Масква, Ленінград, Палтава, Стаўрапаль), рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх педагагічных чытанняў і навуковапрактычных канферэнцый па пытаннях гіст. краязнаўства ў школе, на якіх выступаў з дакладамі пра абагульненне досведу выхавання навучэнцаў у працэсе гісторыі роднага краю. Распрацаваў методыку выкладання гісторыі БССР у школьным курсе гісторыі СССР. якая стала пазней тэмай дысертацыйнага даследавання: «Преподаванне нсторнн союзной республнкн в школьном курсе нсторнн СССР (на матернале VI1VIII классов школ Белорусской ССР)» (1971).
    ПАГІСТОРЫІ
    Mbit ІШ'
    250
    Браў удзел у грамадскім жыцці Віцебска. Удзельнічаў у стварэнні Статута БДТАПГіК, віцебскага гарадскога аддзялення. У 1970я гады выбіраўся старшынёй гарадскога аддзялення БДТАПГіК. старшынёй навуковаметадычнага Савета Віцебскага абласнога аддзялення. У канцы 1980х — пач. 1990х гг. з’яўляўся членам камісіі па ахове гісторыкакультурнай спадчыны пры Віцебскім гарвыканкаме. У артыкулах «Як гінуць помнікі» і «Што і чаму страчваем» пад агульнай назвай «Ля апошняй мяжы», апублікаваных у газеце «Віцебскі рабочы» ў чэрвені 1990 г., адным з першых узняў праблему знішчэння помнікаў гісторыі і культуры, якасці рэстаўрацыйных работ у Віцебску.
    Спрычыніўся да арганізацыі святкавання 1000годдзя Віцебска. Па даручэнні гаркама партыі меў камандзіроўку ў Маскву, у Інстытут археалогіі AH СССР. Сустракаўся з акадэмікам Б.А. Рыбаковым з нагоды ўдакладнення даты заснавання Віцебска. Атрымаў заключэнне пра тое, што датай заснавання мэтазгодна лічыць 947 год. У сааўтарстве з журналістам У. Хазанскім падрыхтаваў сцэнар святкавання 1000годдзя Віцебска.
    Удзельнічаў у даследаванні помнікаў археалогіі Віцебскага раёна пад кіраўніцтвам супрацоўніка Інстытута гісторыі АН БССР Г.В. Штыхава. Браў удзел у экспедыцыях і археалагічных раскопках пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка Інстытута археалогіі AH СССР Л.В. Аляксева ў Аршанскім і Талачынскім раёнах (у тым ліку раскопкі старажытнага Друцка).
    Аднавіў гісторыю бацькоўскага дома М. Шагала. Першым з даследчыкаў знайшоў архіўны дакумент (прашэнне бацькоў М. Шагала на будаўніцтва дома), які пераканаўча даказваў, што будынак на вул. Пакроўскай сапраўды належаў сям’і Шагалаў (публікацыя ў «Віцебскім рабочым» — «Бацькоўскі дом Шагала»). Гэтая падзея стала адной з прычын прыняцця рашэння гарвыканкамам аб стварэнні ў гэтым будынку Домамузея М. Шагала. Разам з А. Падліпскім стварыў невялікую пачатковую экспазіцыю ў Домемузеі М. Шагала.
    Браў удзел у падрыхтоўцы выдання «Вмтебск: энцнклопеднческнй справочннк». З’яўляўся членам гарадской камісіі па стварэнні гісторыкадакументальнай хронікі «Памяць» г. Віцебска, аўтар некаторых артыкулаў у ёй. Займаўся даследаваннем халакосту на Віцебшчыне ў гады Другой сусветнай вайны. Па матэрыялах архіваЯдВашэм у Ерусаліме склаў спіс яўрэяў (930 прозвішчаў), забітых фашыстамі ў Віцебску у 19411944 гг. Удакладніў спіс разам з А. Шульманам па мясцовых крыніцах. Разам з А. Падліпскім правёў значную працу па добраўпарадкаванні Стараўланавіцкіх могілак. Арганізаваў Віцебскі яўрэйскі грамадскі ўніверсітэт гісторыі і культуры і кіраваў ім (красавік 1995  чэрвень 2003). За час дзейнасці адбылося больш за 150 творчых сустрэч, экскурсій, турыстычных паездак, наведванняў музеяў, тэатраў. Пасля ад’езду М. Рыўкіна ў Германію дзейнасць установы перастала быць мэтанакіраванай і сістэмнай.
    Стварыў у СШ № 3 г. Віцебска гісторыкакраязнаўчы музей.
    Аўтар артыкулаў па вывучэнні гісторыі, выкарыстанні краязнаўства ў школе ў педагагічным друку. Друкаваўся ў часопісах «Преподаванне нсторнн в школе» (Москва), «Народная асвета» (Мінск), бюлетэні «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Шэраг артыкулаў апублікаваны ў зборніках педагагічных чытанняў (Мінск, Масква), у Шагалаўскім штогодніку (Віцебск), зборніку «Мншпоха» (Віцебск), у газетах «Віцебскі рабочы», «Народнае слова», «Віцьбічы», «Вечерннй Внтебск».
    Дапамагаў у падборы матэрыялаў маскоўскай пісьменніцы Лідзіі Абуховай пры падрыхтоўцы ёй кнігі «Внтьбнчн». Разам з Л.В. Аляксеевым напісаў навуковы каментар да гэтага выдання. Аўтар ненадрукаванай кнігі (разам з Л. Міхайлавай) «Холокост на Внтебіцнне». Значную частку свайго архіва і бібліятэкі (каля 200 кніг) перадаў у ДАВВ. Асабісты фонд № 2154 складаецца з 571 адзінак захоўвання (спраў) і ўтрымлівае матэрыялы па гісторыі Віцебска, славутых земляках, ліставанне з навукоўцамі і вядомымі асобамі, дакументы па халакосту, рукапісы артыкулаў, графічны матэрыял.
    Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, Віцебскага аблавыканкама, медалём «Ветэран працы» (1984). Выдатнік народнай асветы (1963). Апошнія гады жыцця правёў у Германіі.
    Тв.: Кнігі: Нз опыта внеклассной краеведческой работы по псторнн. — М.; Л.: Академмя педагогнческнх наук, 1961. — 40 с.; Эстэтычнае выхаванне вучняў у краязнаўчай рабоце па гісторыі. — Мн.: Вучпедвыд БССР, 1963. — 72 с.; Скарыстанне краязнаўчага матэрыялу на уроках гісторыі СССР. — Мн.: Народная асвета,1965. — 154 с.; Вывучэнне гісторыі БССР у 78 класах. — Мн.: Народная асвета, 1968. — 143 с.; Внтебск: Постраннцам нсторнн: методнческое пособпе. — Внтебск: ВОБ, 1974, —29 с.; Введенне// Внтебск в десятн веках: бпблнографнческнй указатель лмтературы. — Внтебск: Гос. бка БССР нм. В.Н. Леннна, ЦГБ мм. М. Горького, 1975. — 160 с.; [тры главы па гістарычным краязнаўстве] // Методвка обучення в средней школе. — Ч. 2, —М., 1978; Внтебск. Плоіцадь Победы. — Мн., 1978; (разам зА. Шульманам) Юдэль (Юрнй) Пэн. Художннк н педагог. — Внтебск: тнпографня внтебского телезавода, 1994. — 72 с.; (разам з Д.Н. Генінай) Внтебск в годы Велнкой Отечественной войны, 19411945 гг.: бпблмографпческнй указатель. — Внтебск:
    251
    ЦГБ мм. М. Горького, 1995; (разам з А. Шульманам) Породнённые войной. — Вмтебск: ВОТ, 1997. — 61 с.; (разам з А.М. Падліпскім) Наш вечный дом: мз мстормм еврейскмх кладбміц в Вмтебске. — Вмтебск: ВОТ, 2003. —80 с.; Вечная память: справочнмк. Ч. 2. Еврем жертвы нацмзма, погмбшме в оккупмрованном Вмтебске в 19411944 гг. / сост. М. Рывкмн. А. Шульман. Вмтебск: ВОТ, 2003. — 64 с.; (разам з А. Шульманам) Хронмка страшных дней. Трагедмя Вмтебского гетто. — Вмтебск: ВОТ, 2004. — 151 с.