• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    Літ.: Зінкевіч А. Мясцовыя летапісцы//ВГл, —1996. — № 39.— С. 2; КГ. — 2006. — № 18(131), мап. — С. 2.
    СЛАБІН УЛАДЗІМІР КАНСТАНЦІНАВІЧ (7.10.1964, г. Гарадок Віцебскай вобл.), педагог, краязнаўца. Кандыдат педагагічных навук (2000). Скончыў СШ № 1 г. Iарадок (1981), біялагічны факультэт ВДПІ (1986). аспірантуру пры Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1990). Працаваў настаўнікам хіміі ў Руднянскай СШ Гарадоцкага раёна (19861987), дацэнтам кафедры хіміі (19902003), педагогікі (20032005), а таксама загадчыкам сектара інфармацыйных тэхналогій лабараторыі творчага самаразвіцця асобы ў сістэме «ШколаВНУ» ВДУ, дацэнтам кафедры кіравання і інфармацыйных тэхналогій Віцебскага філіяла Інстытута сучасных ведаў (20032005), настаўнікам хіміі гімназіі № 1 г. Віцебска (20052006),
    навуковым супрацоўнікам Цэнтра перадавых тэхналогій у навучанні і дацэнтам кафедры хіміі ўніверсітэта штата Арэгон, ЗША (з 2006).
    Гісторыяй роднага краю цікавіўся з дзяцінства, але мэтанакіравана і сістэматычна пачаў займаццакраязнаўствам падуплывам падзей беларускага нацыянальнага Адраджэння канца 1980  першай паловы 1990х гг. Даследуе тапаніміку Гарадоччыны, падзеі Веліжскага паўстання 1918 г. наГарадоччыне. У першай палове 1990х гг. выступаў з шэрагам артыкулаў, прысвечаных праблемам беларускай мовы, гіст. сі.мволікі. этыкету, лёсам выдатных дзеячаў гісторыі і культуры, гарадоцкай тапанімікі. Палемізаваў з праціўнікамі нацыянальнага адраджэння Беларусі. Аналізуе архіўныя крыніцы, літаратурныя матэрыялы, звесткі сучаснікаў пра падзеі грамадзянскай вайны, сялянскія паўстанні на Віцебшчыне. Прыйшоў да высновы, што «бандыцкі» атрад, што дзейнічаў каля Курына, Ноўкі ў 1919 г. — рэшткі паўстанцаў, якіх разбілі пад Веліжам.
    Браў удзел у шэрагу рэспубліканскіх і рэгіянальных краязнаўчых канферэнцый. Арганізатар міжнароднай канферэнцыі «Міжнародны экалагічны досвед і яго выкарыстанне на Беларусі» (Віцебск, 2002).
    264
    Распрацоўвае тэму віртуальнай Беларусі, у тым ліку і Гарадоччыны, у трохмерным інтэрнетасяроддзі Second Life (http://www.secondbelarus.com). У межах гэтага праекта, з яўляецца аўтарам сайта, прысвечанага Віцебску (http://www.vitsyebsk.net), а таксама сайта, прысвечанага турбазе «Верасы». Падтрымлівае кантакты з кафедрай беларускай мовы ВДУ, Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына», рэдакцыяй сайта «Народныя навіны».
    Тв.: Сацыяльнапалітычныяўмовы перад Гарадоцкім паўстаннем і яго ход//Усталяваннесавецкайулады і супраціў бальшавікам на Віцебшчыне: Гісторыкакраязнаўчыя чытанні, 29 лістапада 1998 г„ Віцебск. — Гарадок, 1999, —С. 1321; Да пытання абВеліжскім паўстанні 1918 г. на Гарадоччыне//Віцебскі сшытак. — 2000. — № 4. — С. 195201; Патэнцыял экалагічнага краязнаўства: Прыродазнаўчы музей, батанічны сад і... могілкі ў інтэрнеце // Краеведенне в учебновоспмтательном процессешкол нвузов: сборннкматермалов республнканской научнопрактмческой конференцмн, посвяіцённой 85летню co дня рожденпя доцента Ф.В.Зеньковнча, 1617 октября 2003 г. — Брест, 2003. — С. 44—45; Ннтернетный сайт «Наш край» в экологмческом н патрнотнческом образованнн н воспнтаннн // Тамсама. — С. 4546; Волонтёрская работа по сохраненпю прнроды н памятннков в Юджпне (США) н Внтебске (Беларусь) // Матеряалы II Международного конгресса «Молодёжь XXI века: актуальные проблемы соцпал ьнопспхологнческого здоровья», 36 ноября 2003 г. — Мннск, 2003. С. 9596; Отбор содержання псторпческой секцнн экологнческого сайта «Верасы» // Методологня н методнка пнформатнзацпн образованмя: концепцнн, программы, технологнн: матерпалы Всеросснйской научнопрактнческой конференцнн 2628 января 2004 г. — Смоленск, 2004. — С. 218225
    Артыкулы ў мясцовым друку; Азярышчанскі замак//ПК (Г). — 1988. — № 136. — С. 2; Шануйце зямлю бацькоў//ЧЗ. —1989. — № 62. — С. 7; Вёскі —наша гісторыя//ПК (Г). —1989. — № 80. — С. 4; За лёсроднай мовы // ПК (Г). — 1989. — № 97. — С. 2; Ведаць свае карані // ПК (Г). — 1989. — № 121,125; Найменная кніга гісторыі // ЧП. —1989. — 16 снеж. — С. 2; Незразумела, крыўдна і страшна //НСл. — 1990. — № 2. — С. 3; Слова пра Скарыну // ПК (Г). —1990. — № 71. — С. 2; Карані, якія раптам ажылі // ПК (Г). — 1990. — № 81. — С. 2; Надышоў час адраджэння: [беларускі сцяг] // ПК (Г). — 1990. — № 140. — С. 2; Найменная кніга гісторыі: [тапаніміка] // ЧП. — 1990. — № 136. — С. 4; Гарадку — 340 гадоў // ПК (Г). — 1990. — № 154. — С. 3; Гісторыя ў назвах: [Гарадоччына] // ВР. — 1990. — № 186. — С. 4; Водгук стагоддзяў // ЧП. — 1991. — 12 студз. — С. 2; Што кажуць найменні // ГВ. — 1991. — 20 чэрв. — С. 3; Што за белым і чырвоным ? // ГВ. — 1991. № 75. — С. 2; Бацькаўшчына // ПК (Г). — 1991. — № 83. — С. 2; Est modus in rebus — ёсць мера ў рэчах// НСл. —1992. — № 14. — С. 2; Якзвярнуцца да незнаёмага чалавека?: [нормы этыкету]//ПК (Г). — 1992. — № 5. — С. 2; Як прызнаваліся сімвалы //ГВ. — 1992. — № 11. — С. 1; Каб стала нацыя вучонай// Выбар. — 1993. — № 15. — С. 7; Мы павінны абараніць сябе // Выбар. — 1993. — № 17 — С 2' Чытайма палітычных апанентаў // Выбар. — 1993. — № 19. — С. 2; Сімвал яднання // Выбар. — 1993. — № 28. — С. 2; Сімвал яднання: [са Сходу беларусаў свету] // ПК (Г). — 1993. — № 33. — С. 1; Белагвардзейскія банды ці народнае паўстанне? // Выбар. 1993. — № 37, 38, 39. — 1994. — № 2, 3; А было ж, было...: [Веліжскае паўстанне і Гарадоччына] // ПК (Г). —1993. — № 48, 49, 51. —1994. — № 2, 4, 7, 8; Сумненні наконт узросту горада // ГВ. — 1994. — № 35. — С. 2; 135годдзе доктара Эсперанта // Выбар. — 1995. — № 1. — С. 8
    Літ.: Гук С. Сустрэнемся на сайце «Верасы» // НС. — 2003. — № 71. — С. 4; Слабін У.К. // Памяць: Гарадоцкі раён: Гісторыкадакументальная хроніка/укл. С.У. Садоўская. — Мн.: Беларусь, 2004.— С. 715; Слабін У.К.: [электронны рэсурс]; Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць // сайт ВАБ. — Рэжым доступу: http:// www.lib.vitebsk.net/PRIDVINIE1/PERSONS/Slabin_UK.htm; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Слабін У.К. (19.04.2009) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
    СМАЛЯКОЎ ГЕОРГІЙ, краязнаўца. Аўтар артыкулаў, прысвечаных гісторыі Копысі, на старонках «Аршанскай газеты».
    Тв.: Копысь з глыбінь стагоддзяў//АГ. — 1992.— № 148, 150; Пётр I у Копысі//АГ. — 1993. — № 4. — С. 2; Копысь: Кафляных спраў майстры//АГ. — 1993. — № 5. — С. 2; Копысь: падзеі 19051907 г. //АГ — 1993. — № 21. — С. 3; Копысь: Кастрычнік  лістапад 1917// АГ. — 1993. — № 127. — С. 2; Копысь' Даваенныя пяцігодкі // АГ. — 1993. — № 132. — С. 3.
    СОБАЛЬ ІНА (27.02.1989, г. Паставы), краязнаўца. Член краязнаўчага таварыства СШ № 1 г. Пастаў. Брала ўдзел у шэрагу краязнаўчых экспедыцый на тэрыторыі Пастаўскага раёна. Сабрала матэрыял і разам з I. Пракаповічам падрыхтавала кнігу «Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы».
    Тв.: (разамзі. Пракаповічам) Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы, —Паставы: Сумежжа,2005 — 60 с.
    СТАВІЦКІ МІХАІЛ ТАДЭВУШАВІЧ, педагог. Працаваў настаўнікам ў Друйскай, Іказненскай СШ Браслаўскага раёна, Браслаўскім цэнтры дзіцячай творчасці. Стварыў музейную экспазіцыю ў Друйскай СШ, прысвечаную гісторыі месца. Сабраў звесткі пра георгіеўскіх кавалераў Браслаўшчыны, мастака М. Паўлоўскага. Адзін з арганізатараў даследавання надпісу Барысавага каменя ў Друі. Жыве ў Браславе.
    Тв.: Сказанне о Браславе // БЗ. —1998. —16 снеж. — С. 2; Месца бою 1812 года каля Друі і пахаванні // Павет. — 2008. — №2(61). — С. 6.
    Літ.: Таямніца Друйскага пісаніка. На шляху да разгадкі // Павет. — 2008. — № 2 (61). — С. 2.
    265
    СТАНКЕВІЧ ГЕОРПЙ (1962, Сенненшчына), краязнаўца. Скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, факультэт нямецкай мовы БДЛУ (2003). Працаваў на пасадах агранома, старшыні калгасаў Бешанковіцкім раёне, настаўнікам нямецкай мовы ў в. Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёна.
    Цікавіцца гісторыяй і культурай роднага краю пачаў з дзяцінства. У 1984 г. пераехаў жыць на Бешанковіччыну і пачаў вывучаць Прыдзвінне. Mae актыўную грамадскую пазіцыю. Значным фактарам, які паўплываў на свядомае даследаванне краю, удзел у грамадскім жыцці, стаў рэферэндум 1995 г. Разам з В.І. Гаркун выдаваў незалежную газету «Кардон»(Бешанковічы). Выдае інфармацыйнакультурную газету Бешанковіцкага раёна «Крывінка», у якой друкуюцца матэрыялы на вострыя сацы
    яльныя тэмы, атаксама краязнаўчага характару (выходзіць два разы на месяц). Выдадзена больш 60 нумароў. Паэт. Аўтар двух зборнікаў вершаў. Большасць вершаў пакладзена на музыку і выконваецца пад гітару.
    Тв.: Мая зорка. — Віцебск; Партнёрдрук, 2009. —100 с.
    СТУКАЛАВА ВОЛЬГА ЛЕАНІДАЎНА, краязнаўца, музейны работнік. Працавала навуковым супрацоўнікам, загадчыцай музея «Нашы славутыя землякі», які потым стаў Музеем гісторыі і культуры Оршы, бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. Аўтар некалькіх артыкулаў па гісторыі Оршы.
    Тв.: Іван Батрак — рэдактар і паэт// Аршанскі краязнаўчы зборнік № 2. — Орша: Аршанская друкарня, 1997. — 65 с. — С. 6264; Іх памятаюць // Памяць: Псторыкадакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна: у 2 кн. Кн. 1. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 142147; Ігнацы Іўлевіч // АГ. —1994. — № 113. — С. 3; Іван Казлоўскі // АГ. — 1997. — № 13. — С. 2.
    СТРУНЧАНКА АНДРЭЙ АНДРЭЕВІЧ (26.05.1988, в. Мазалава Віцебскага раёна), краязнаўца. Скончыў Мазалаўскую СШ (2006), факультэт народных святаў і абрадаў Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў (2010). Працуе ў Мазалаўскім СДК.
    Цікавасць да гісторыі роднага краю сфарміравалася пад уздзеяннем наведвання гуртка «Спадчына», якім кіравала настаўніца Мазалаўскай CLL1 І.М. Выхадцава. Кіраўнік гуртка «Родны край» пры Мазалаўскім СДК Віцебскага раёна. Аўтар артыкулаў на краязнаўчую тэматыку ў мясцовым перыядычным друку.
    Тв.: Быўу Мазалаве млын//ЖП, —2008. —19 лют. — С. 2; Ізбовіцкі гасцінец//ЖП. — 2008. — № 18.— С. 3; Гаючыя крыніцы // ЖП. — 2008. — 24 чэрв. — С. 2; День Дутчнно // ЖП. — 2009. — 5 верас. — С. 5.
    СТЭЛЬМАХ АДАМ КАНСТАНЦІНАВІЧ, былы сакратар Сенненескага падпольнага райкама КПБ(б). Даследаваў гісторыю станаўлення і развіцця партыз. руху на тэрыторыі Сенненскага і Багушэўскага раёнаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
    СТЭЛЬМАХ АЛІНА УЛАДЗІМІРАЎНА (4.09.1960, в. Стайск Лепельскага раёна Віцебскай вобл.), краязнаўца. Скончыла гіст. факультэт МгДПІ (1984). Працавала настаўнікам гісторыі ў Новавалосавіцкай СШ Лепельскага раёна( 19841987), супрацоўнікам. дырэктарам у Лепельскім раённым краязнаўчым музеі (з 1987).