• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    Літ.: Дубровенскі летапісец//Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Дубровенскага раёна. Кн. 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — С. 518; Кулакоў Ф. Жыў чалавек на свеце: [М.А. Шкадаў] // ДнП. — 2005. — № 64. — С. 2; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Шкадаў М.А. (28.03.2009, запоўнена жонкай) // Асабісты архіў М.В Півавара.
    307
    ШКІНДЗЕР ВАСІЛ Ь АЛЯКСАНДРАВІЧ (22.12.1962, в. Вобалачча (цяпер не існуе) Лепельскага раёна Віцебскай вобл.), турыст, краязнаўца. Жыве ў в. Вялікі Паўсвіж. Скончыў Весялоўскую СШ, фізікаматэматычны факультэт ВДПІ. Працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Баброўскай СШ (19881989), гаспадар аграэкасядзібы.
    Арганізатар і актыўны ўдзельнік турыстычных паходаў па Лепельшчыне і Беларусі, якія ладзіць разам з аднадумцамі: В. Тухта, В. Хацкевічам і інш. Улетку кожную пятніцунядзелю арганізоўваюць вандроўкі па Лепельшчыне і інш. раёнах Віцебшчыны і Беларусі: на Браслаўшчыну, Докшыччыну, Ушач
    чыну. Браў удзел у археалагічных раскопках каля в. Валосавічы Лепельскага раёна. Mae прыватную калекцыю рэчаў матэрыяльнай культуры, якая адлюстроўвае гісторыю і культуру Лепельшчыны. Сярод найбольш цікавыхэкспанатаў: 25 самавараў, фотаапараты, гадзіннікі, швейныя машынкі, жорны, выкапнёвыя матэрыялы, нумізматычныя знаходкі. Калекцыя самавараў экспанавалася ў ЛРКМ. Браў удзел у навуковапрактычных канферэнцыях «Лепельскія чытанні».
    Сваёй дзейнасцю спрыяе добраўпарадкаванню краю: абсталяваў пляж, зрабіў дзіцячую пляцоўку, добраўпарадкаваў сярэднявечныя могілкі каля в. Таронкавічы Лепельскага раёна (2004), мае жаданне аднавіць старажытныя каменныя крыжы, якія знаходзіліся на іх.
    Літ.: Шушкевіч У. Турыст, краязнаўца, калекцыянер // ЛК. — 2003. — № 23. — С. 3; Шпакоўская Г. Лепельскія вандроўнікі // НС. — 2004. — № 116. — С. 5; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Шкіндзер В.А. (3.12.2008) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
    ШКУРЫНАЎ РЫГОР МІКАЛАЕВІЧ (13.06.1988, г. Чачэрск Гомельскай вобл.), краязнаўца. Скончыў СШ № 2 імя І.М. Ерашова г. Лепеля (2005). Краязнаўчую дзейнасць распачаў у 2006 г. у г. Мінску. Настаўнікам у краязнаўстве лічыць Анатоля Белага. Цікавіцца гісторыяй канфесій на Віцебшчыне. Падтрымлівае кантакты з МГА «Гісторыка». Mae некалькі артыкулаўу мясцовым друку. Падрыхтаваў да выдання кнігу «Гісторыя Полацкага дэканата Каталіцкага касцёла».
    Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Шкурынаў Р.М. (12.06.2006) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
    ШЛЕГ ТАЦЦЯНА ПАЎЛАЎНА (21.08.1977, г. Нясвіж Мінскай вобл.). краязнаўца, музейны работнік. Скончыла бібліятэчны факультэт ВДУК па спецыяльнасці «Музейная дзейнасць, ахова помнікаў гісторыі і культуры» (1999). Працавала навуковым супрацоўнікам Нясвіжскага гісторыкакраязнаўчага музея (19992002), на пасадах ст. навуковага супрацоўніка, гал. захавальніка фондаў ЛРКМ (з 2003). Вывучае гісторыю Лепельскага раёна ў часы акупацыі, чыгуначнае будаўніцтва на Лепельшчыне, гісторыю Лепельскай школыінтэрната. Брала ўдзел у Лепельскіх чытаннях (2004, 2008), канферэнцыях, якія ладзіліся ВАКМ.
    Тв.: Боевые действпя в районедеревнн Пышно Лепельского района в 19411944 гг. //Віцебшчынаў 19411944 гг.: Супраціў. Вызваленне. Памяць: матэрыялы рэспубліканскай навуковапрактычнай канферэнцыі, Віцебск, 1819чэрвеня2009г./ВДУ; рэдкал.: В.У. Акуневіч (адк. рэд.) [і інш.] — Віцебск: ВДУ, 2009. — С. 146150; 3 вучылішча — на фронт // ЛК. — 2003. — № 53. — С. 3; Святая крынічка // ЛК. — 2003. — № 89. — С. 3; У фашысцкай няволі // ЛК. — 2005. — № 18. — С. 3; Партызанскі млын // ЛК. — 2005. — № 51. — С. 2; Пад грукат колаў цягніка // Тамсама. — С. 3; Пётр Дудо: [беларускі празаік] // ЛК. — 2006. — № 80. — С. 3; Школьные годы чудесные: [Лепельская школаінтэрнат] // ЛК. — 2006 — № 103—С. 2; Морозовскнй сад // ЛК. — 2007. — № 24. — С. 7; Креіценне огнем: [І.Л. Якубёнак] // ЛК. — 2007. — № 102. — С. 7.
    Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». ШлегТ.П. (18.06.2009) //Асабісты архіў М.В. Півавара.
    ШЛЯЙМОВІЧ МАКС МАЙСЕЕВІЧ (14.10.1941, г. Пенза, РСФСР), архітэктар. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут(1969). Працаваўу Віцебскім філіяле праектнага інстытута «Белдзяржпраект», архітэктара.м, гал. архітэктарам г. Наваполацка. Узначальваў таксама архітэктурную майстэрню праектнага інстытута(БелНД1 горадабудаўніцтва), займаў пасаду гал. архітэктара наваполацкага філіяла інстытута «Віцебскграмадзянпраект». Аўтар кнігі «Новополоцк год за годом: нсторня, архнтектура, стронтельство», прысвечанай гісторыі архітэктурнага станаўлення г. Наваполацка.
    Тв.: Новополоцк год за годом: нсторпя, архптектура, строптельство. — Мн.: Беларусь, 2008. — 439 с.
    Літ.: От автора // Новополоцк год за годом: Нсторпя, архнтектура, строптельство. — Мн.: Беларусь, 2008.  С. 35.
    308
    ШНЭЙДАРАНАТОЛЬ АНТОНАВІЧ (13.10.1930, в. Парэчча Талачынскага раёна), краязнаўца, кінематаграфіст. журналіст. Скончыў Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту (1951), аддзяленне журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы (1963). Працаваў на Пермскай чыгунцы дзяжурным па станцыі, нач. станцыі (19511956), інструктарам ідэалагічнага аддзела Талачынскага раённага камітэта КПБ (19631965), загадчыкам кабінета палітасветы, нам. загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Талачынскага райкама КПБ (19651983), загадчыкам методыкабібліяграфічным аддзелам Талачынскай цэнтральнай бібліятэкі (19831984), рэдактарам раённага радыёвяшчання (19881992), рэжысёрам народнай кінастудыі «Летапіс» Талачынскага РДК (19841988, 19922003).
    Краязнаўчую дзейнасць распачаў у 1966 г. Значны ўплыў на станаўленне як краязнаўцы аказала творчасць А. Мальдзіса, У. Караткевіча. А. Петрашкевіча, В. Іпатавай, К. Тарасава, М. Ермаловіча, В. Скалабана, М. Маліноўскага. Займаецца вывучэннем гісторыі г. Талачына і населеных месцаў раёна. старажытнага Друцка, даследуе падзеі вайны 1812 г. і партыз. рух у гады Вялікай Айчыннай вайны наТалачыншчыне, збірае звесткі па гісторыі яўрэяў краю.
    З’яўляўся членам камісіі па напісанні гісторыкадакументальнай кнігі «Памяць» Талачынскага раёна. Аўтар кнігі «Талачын: гісторыкаэканамічны нарыс» (1983), сааўтар кнігі «Друцк і Барысаў», адзін з укладальнікаў зборніка літаратурных твораў «Зямное прыцягненне». Апошні выдадзены Талачынскім РАА, Домам дзіцячай і юнацкай творчасці і прысвечаны 570годдзю г. Талачына, змяшчае вершы пра родны горад і краязнаўчыя матэрыялы па Талачынскім краі. У 2005 г. выдаў кнігу «Моя Толо
    чіініцнна», якая складаецца з двух раздзелаў, прысвечаны Друцку і Талачыну, і змяшчае звесткі па гісторыі населеных месцаў Талачыншчыны, падрыхтаваных Г.1. Дулебай і А.П. Петрашкевічам. У другое выданне (2006) уведзены раздзел па гісторыі яўрэяў Талачына, павялічана колькасць ілюстрацый. Аўтар больш за 300 артыкулаў па гісторыі і культуры роднага краю ў рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку.
    На працягу амаль 40 гадоў (1965) з’яўляўся кіраўніком кінастудыі «Летапіс» пры раённым доме культуры. У 1983 г. студыя атрымала званне народнай, з 1990 г. з’яўляецца членам Беларускай асацыяцыі клубаў ІОНЭСКА. Адной з задач студыі з’яўляецца стварэнне кіналетапісу найважнейшых падзей грамадскага, гаспадарчага і культурнага жыцця раёна. Створана каля 75 кароткаметражных дакументальных фільмаў і больш за 70 відэафільмаў. 20 з падрыхтаваных дакументальных фільмаў дэманстраваліся паабласным і рэспубліканскімтелебачанні. Сярод інш. фільмаў адзначым найбольш значныя, на думку аўтара: кінатрыпціх «С любовью к прнроде» («Друть», «Старннные
    паркн района», «Жмвн, роднпк, жнвн»), трылогію «Боль моя — деревня» («Умнраюшая деревня», «Брошенная деревня», «Деревня, которой нет»), «Створанае застаецца. Штрыхі да партрэта мастака Івана Тухто», «Па месцах былых баёў», «Маналог драматурга», «14.Е. Доронян. Штрнхн к портрету участннка Парада Победы», «Слово о танкнсте Усове», «Тысячелетне Друцка», «Толочнну — 570», «Город над Друтью», «Рукн мастера», «Не хлебом еднным», «Умнраюшая деревня», «Кохановскне веселухн» і інш. За ўдзел у рэспубліканскіх і ўсесаюзных фестывалях, аглядахконкурсах аматарскіх фільмаў студыя мае больш за 40 узнагарод, сярод якіх дыпломы Міністэрства культуры СССР, Саюза пісьменнікаў СССР, Саюза кампазітараў СССР, Саюза мастакоў СССР. Член Саюза журналістаў СССР (1965).
    Супрацоўнічае з Беларускай Асацыяцыяй клубаў ЮНЭСКА, абласной і рэспубліканскай студыямі тэлебачання. гісторыкакраязнаўчым клубам «Данка» СШ № 1 г. Талачын, літаратурнай гасцёўняй «Талака» пры Талачынскім ГДК. Цікавіцца незвычайнымі з’явамі. Апублікаваў шэраг артыкулаў пра НЛА.
    309
    Тв.: Кнігі: Талачын. — Мн.: Беларусь, 1983. — 64 с.; Друцк і Барысаў. — Мн.: Беларусь, 2002. — 264 с.; Зямное прыцягненне: зборнік літаратурных твораў, прысвечаных Талачынскаму краю / уклад. С.А. Лукашэвіч, А.А. Шнэйдар. — Талачын, 2003. — 80 с.; Моя Толочннцнна: Страннцы нсторнм. — Мн.: Бнзнесофсет, 2005. — 310 с.; МояТолочннцмна: Странмцы нсторнн — 2е нзд, —Мн.: Бмзнесофсет, 2006. —236 с.; Земля над Друтью п Оболянкой // На главной магнстралн. К юбплеям городов Оршп Друцка, Копысп п Толочнна / сост. Г.Ч. Ленкевпч, А.А. Шнейдер. — Мн.: Кнігазбор, 2008. — С. 113174; Сннеокая Толочнніднна. Нсторпя. Экономнка. Культура. Памятные места. — Мн.: Бнзнесофсет, 2008. — 105 с.
    Артыкулы ў кнізе «Памяць»; (разам з Н.В. Шаўрук) За ўладу Саветаў // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Талачынскага раёна. — Мн.: БелСЭ, 1988. — С. 3034; Помнікі старажытнай пісьменнасці // Тамсама. — С. 41; (разам з Н.В. Шаўрук) Старонкі мінулага // Тамсама. — С. 6567; (разам з Г.К. Кісялёвым) Гады сацыялістычнага будаўніцтва // Тамсама. — С. 105110; Псторыя аднаго пасведчання //Тамсама. — С. 119120; (разам з З.І. Каршаковай, А.Л. Манаенкавым) У гады суровых выпрабаванняў // Тамсама. — 133142; У імя жыцця: [С.П. Супрун] //Тамсама. — С 145146; Імем земляка //Тамсама. — С. 235; (разам з У.У. Шаўчэнка) Браты Мачахоўскія // Тамсама. — С. 253255; Рукамі партызанскіх умельцаў // Тамсама. — С. 264265; Удзельнікі парада Перамогі // Тамсама. — С. 325326; У мірнай працы // Тамсама. — С. 577584; На шляху да ведаў // Тамсама. — С. 593596; Улюблённасць у песню // Тамсама. — С. 647648; Формула поспеху // Тамсама. — С. 648649.
    Артыкулы ў зборніках і часопісах: «Ты помнншь, Алеша...»// Беларусь. — 2001 . — №10; Прошлое п настояіцее старпнных парков: [Рацэўскі парку Талачынскім раёне]//РП. — 2006. — № 10. — С. 2223; Талачынскі след Льва Сапегі // Вялікі канцлер Вялікага княства: матэрыялы I Міжнародных, II I III Рэспубліканскіх Сапежанскіх чытанняў. — Мн.: І.П. Логвінаў, 2007. — С. 144148.