Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонан Зоркі, медалём «За перамогу над 1 ерманіян у Вялікай Айчыннай вайне 19411945 гг.»
Літ.: Клаз І.С. Па Дзвіне на вёслах: нарыс. — Мн.. Маст. літ., 1975. — С. 3943; Подлнпскнн А. Немые свндетелм жмзнй коллекцпонера Галькевпча // НС. — 2000, — № 73. — С. 6; Соловьева Св. Коллекцйонер. [І.Д. Галькевічі // ВК. — 2003. — № 101. — С. 5; Рогач В. Уднвленный внтебской коллекцнен // НС. — 2005. — №97—с. 6; Хруцкая Н.Н. Штрпхя к портрету коллекцнонера Н.Д. Галькевнча // 90 год Віцебскаму абласному
68
краязнаўчаму музею: матэрыялы навуковай канферэнцыі, Віцебск, 3031 кастр 2008 г. / оэдкал ТУ [і інш.]. — Мн : Медысонт, 2009. — С. 199204.
ГАМАНОВІЧ ІАМАРА РЫГ ОРАЎНА (16.09.1949, м. Лужкі Пліскага раёна Полацкай вобл., цяпер в. Шаркоўшчынскага раёна Віцебскай вобл.), пёдагог. Скончыла гіст. факультэт МДПІ (1970). Працавала настаўніцай гісторыі і геаграфіі Лужкоўскай ДСШ. Вядзе краязнаўчы гурток. Краязнаўчымі даследаваннямі пачала займацца для таго, каб на ўроках гісторыі і геаграфіі намясцовым матэрыяле паказацьагульнагістарычныя працэсы. Цікавіцца гісторыяй вёсак Гарадзец, Лужкі, помнікамі архітэктуры. гісторыяй яўрэяў у краі. Вучні пад кіраўніцтвам Т.Р. Гамановіч бралі ўдзел ва Усебеларускіх экспедыцыях «Наш край», «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Гамановіч Т.Р. (3.10.2008) //Асабісты архіў М.В. Півавара.
ГАНЧАРОВА АНЖЭЛІКА ВІКТАРАЎНА (16.11.1967, г. Віцебск), бібліёграф. Скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум (1988), гіст. факультэт ВДУ (2006). Працуе ў ВАБ (з 2003). Займаецца складаннем бібліяграфічных выданняў, прысвечаны.х розным тэмам жыцця Віцебшчыны. персаналіям, якія маюць дачыненне да гісторыі і культуры краю. Складальнік (разам з Т.М. Адамян) «Календара знамянальных і памятных дат Віцебшчыны» (2004—2008), а таксама бібліяграфічных паказальнікаў «Выданні Віцебскай абласной бібліятэкі», «Жанчыны Віцебшчыны на скрыжаваннях гісторыі», «Іван Фаміч Хруцкі», «Манна Боборнко», «Яков Петровнч Кульнев», «Освобожденне Внтебшнны: путь мужества н славы» і інш. Бралаўдзел у афармленні тэматычных экспазіцый ВАБ.
Тв.. (разам з Т.Н. Адамян) Освобожденне Внтебіцнны: путь мужества н славы: бнблнографнческнй ука3аІелЬ<7 ВОТ 2005. — 320 с.; Каляндар знамянальных і памятных дат на 20042008 гг Віцебская вобл.: бібліяграфічны паказальнік. 2004, 2005, 2006, 2007, 2008 г. — Віцебск: ВАБ, 20042008; (разам з Т.М ^мян) Жэнчычы Віцебшчыны на скрыжаваннях гісторыі: бібліяграфічны паказальнік. — Віцебск' ВАБ 2004. — 54 с.; Іван Фаміч Хруцкі (18101885): бібліяграфічны паказальнік. — Віцебск: ВАБ, 2005. — 14 с ’ (разам з Н.А. Пугачовай) Мамна Боборнко: бнобнблнографнческнй указатель. — Внтебск: ВАБ, 2008. — опло’ ₽а3ам 3 н А пУгачовай) Як°в Петровнч Кульнев: бнобнблнографнческнй указатель — Внтебск' ВАБ 2008. — 28 с.; А.П. Сапунов: бнблнографнческнй указатель / ВОБ. — Внтебск ВОБ 2009 — 43 с
Літ: ^^00^ А 0 геР°ях В0ЙНЬІ11 нс 2005 13 снеж. С. 4; Шпаковская Г Федорова Е. Кннга о героях // ВР — 2006. — 16 мая. — С. 1; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Ганчарова A В (28 08 2008) // Асабісты архіў М.В. Півавара. ■ \ /
ГАНЧАРОВА ТАМАРА ВАСІЛЬЕЎНА (16.04.1938, г. Масква), бібліёграф. Скончыла БДУ (1961). Працавала ў 21й, 9й СШ г. Віцебска, ВАБ. Краязнаўчую дзейнасць распачала У аддзеле беларускай і краязнаўчай літаратуры (1967). Вялікі ўплыў на дзейнасць аказалі калегі па працы: Л.Ц. Бяззубік, Д.Н. Геніна. Займаецца вывучэннем жыцця і дзейнасці славутых асоб, звязаных з Віцебшчынай, літаратурным краязнаўствам. Занмалася складаннем бібліяграфічных даведнікаў па гісторыі і культуры Віцебшчыны, дарадчых спісаў літаратуры, метадычных парад. Аўтар буклетаў «Г.М. Бураўкін» (1976), «В. Быкаў» (1980), «Золотые звезды Внтебіцнны» (1975, 1977) і інш. Склала біоліяграфічныя паказальнікі, выдадзеныя ВАБ: «Змагары за ўладу Саветаў на Віцебшчыне», «Героі Савецкага Саюза — віцябчанкі».
Узнагароджана знакам «За отлнчную работу» Міністэрства культуры СССР (1985), ганаровым знакам Міністэрства культуры РБ (2000)
Тв.: Змагары заўладу Саветаўна Віцебшчыне: бібліяграфічны паказальнік —Віцебск'ВАБ 1967 —11 с Героі Савецкага Саюза — віцябчанкі. — Віцебск: ВАБ, 1975. — 12 с.
Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Ганчарова Т.В. (24.06.2006) //Асабісты архіў М.В. Півавара.
69
ГАНЧАРОЎ АНАТОЛЬ АЛЯКСАНДРАВІЧ (1.01.1935, с. Віцязоўка Бабрынецкага раёна Адэскай вобл). краязнаўца, педагог. Скончыў Мазалаўскую сямігадовую школу Віцебскага раёна(1951). Віцебскі тэхнікум фізічнай культуры (1954). гістфак МгДПІ (1979). Працаваў у Жодзінскай СШ Смаргонскага раёна (1954), служыў ва УС СССР (19541957, марская авіяцыя. ГДР), настаўнікаму Рудакоўскай, Ваяводкаўскай школах (19571961), настаўнікам гісторыі Вярхоўскай СШ Віцебскага раёна(з 1970 г. Чыгуначнага раёна г. Віцебска. 19612004). Жыве ў р.п. Руба2 (Чыгуначны раён г. Віцебска. былая в. Вярхоўе (Слабада) Віцебскага раёна).
Даследуе гісторыю партыз. і падпольнага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Віцебскім і Суражскім раёнах, найбольш
цікавіцца р.п. Вярхоўе (Мазалаўскі с/с Віцебскага раёна). Асаблівую ўвагу надае вывучэнню гісторыі 1й Віцебскай партызанскай брыгады. Стаў ініцыятарам і стваральнікам музея ў Вярхоўскай СШ (Чыгуначны раён г. Віцебска, 1965). На 2009 г. музей не мае асобнага памяшкання, некаторыя стэнды і вітрыны размешчаны ў класе гісторыі. Захаваліся стэндьі, прысвечаныя баявым дзеянням Віцебскай партызанскай брыгады (1941—1943 гг.), «Рэйд атрада Біруліна. люты—сакавік 1942 г.», «Віцебскі падпольны райкам КП(б)Б», «Схема наступлення 4й ударнай арміі на Віцебск у студзенілютым 1942 г.».
Аўтар артыкулаў па гісторыі партыз. руху на тэрыторыі Віцебскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў мясцовым перыядычным друку. Mae падрыхтаваную да выдання працу «Першая Віцебская партызанская брыгада 1'9411943 гг.» (600 с., фотаздымкі, карты, ілюстрацыі).
Тв.: Надзея набывала крылы // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Віцебска: у 2х кн. Кн. 1. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 523525; Сцежкамі Першай Віцебскай // ВР. — 1992. — № 127, 129,130; Падпольшчыкі з Ваяводак // ЖП. — 1993. — № 16. — С. 1,2; Дзённік камісара: [Г.П. Краснаруцкі] // ЖП. — 1993. — № 37. — С. 2; У баях пад Віцебскам //ЖП. — 1994. — № 38. — С. 2; Здзек над памяццю //ЖП. — 1994; Дневннк комнссара: [Г. Краснаруцкі] // ВР. — 1996. — № 66. — С. 2; Путь 155го укрепрайона // ВР. — 1999. — № 105. — с_3; Молодая гвардмя: [падпольная арганізацыя ў гады вайны ў в. Сакольнікі] // ЖП. — 2001. — № 53. — С. 2.
ГАНЧАРОЎ ВАЛЯНЦІН УЛАДЗІМІРАВІЧ (19.08.1939, г. Пушкін Ленінградскай вобл. 19.05.1999), краязнаўца, настаўнік. Скончыў Бабыніцкую СШ Полацкага раёна, ГП В ў г. Полацку (спецыяльнасць — трактарыст), гіст. факультэт СДПІ (1972). Па камсамольскай пуцёўцы працаваў на асваенні цалінных зямель у Казахстане. Праходзіў тэрміновую службу на Паўночным флоце. Працаваў настаўнікам фізкультуры Бабыніцкай СШ Полацкага раёна (19641965), выкладчыкам фізкультуры Вярхоўскай СШ Бешанковіцкага раёна( 19651969), інструктарам Бешанковіцкага райкама КПБ (19691970), дырэктарам Астровенскага дзіцячага дома (19701971), выхавацелем дапаможнай школыінтэрната(19711979), настаўнікам гісторыі Астровенскай СШ Бешанковіцкага раёна (1979—1999).
Даследаваць гісторыю і культуру роднага краю пачаўу 1981 г. у Астровенскай СШ. Напачатку гэта мела форму турыстычнакраязнаўчых паходаў і экскурсій па наваколлях, якія ладзіліся разам з вучнямі Астровенскай школы. 3 імі ж праводзіў збор
рэчаў матэрыяльнай культуры, фотаздымкаў. пісьмовых крыніц, узнагарод. На аснове сабраных матэрыялаў стварыў школьны музей (1985).
Удзельнічаў у краязнаўчых конкурсах і канферэнцыях, якія арганізоўваліся аддзелам беларусазнаўства і краязнаўства ВАЦППДіП. Пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела А.В. Куржалава і пад яго уплывам пачаў даследаваць родныя мясціны на больш высокім, навуковым узроўні. У другой палове 1980х гг. вывучаў дакументы ў архівах Віцебска. Мінска, Ленінграда, Вільнюса. Кракава. У выніку, на аснове выяўленых дакументальных і рэчавыхматэрыялаўбылаадчыненадругая зала Астровенскага школьнага музея. якая мела этнаграфічны характар (1990).
Аўтар ненадрукаваных прац «Л.1. Сапега», «Бой пад Астроўна ў 1812 годзе», якія захоўваюцца ў яго сына Ігара Валянцінавіча Ганчарова.
70
'м o^3«Кр^аўцыВіцебшчыны».ГанчароўВ.У.(25.11.2007,запоўненаГанчаровым І.В.)//Асабісты архіу M B. Півавара, Белавус А. Краязнаўчыя даследаванні Бешанковіцкага раёна ў канцы XX пачатку XXI ст.. [вучнеўская навуковая работа, 2008] // Архіў Лужаснянскай школыінтэрнатагімназіі.
ГАНЧАРОЎ ІГАР ВАЛЯНЦІНАВІЧ (28.05.1966, в. Вярхоўе Бешанковіцкага раёна) краязнаўца. Скончыў Астровенскую СШ Бешанковіцкага раёна (1983), мастацкаграфічньі факультэт ВДПІ (1990), гіст. факультэт ВДУ (2007). Працаваў у Пліскай СШ Бешанковіцкага раена (19902000), Астровенскай СШ (з 2000). Сын Валянціна Уладзіміравіча Ганчарова.
Працягвае работу бацькі па зборы экспанатаў для музея, пераафармляе экспазіцыю, стэнды, фотавьіставы. Зрабіў дыяраму фрагмента бітвы пад Астроўна 13 ліпеня 1812 года' Разам з вучнямі ўдзельнічаў у раённых і абласных краязнаўчых канферэнцыях. Падрыхтаваў працу «Азёры Астровенскага с/с», «Мікратапаніміка ваколіц Астроўна». На абласным этапе конкурсаэкспедыцыі «Наш край»за работу «Старообрядцы натеррнторнн Бешенковнчского района» атрымаў дыплом 3 ступені. Mae серыю прац з апісаннем пешых, водных, лыжных і веласіпедных паходаў пад агульнай назвай «Па сцежках роднага краю», галоўнай мэтай якіх з’яўляецца знаёмства з гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі. Збірае матэрыяльную і духоўную спадчыну Астровеншчыны. Падрыхтаваў фотавыставу «Памятныя і гістарычныя мясціны Астроўна». Разам з А.В. Крачкоўскім падрыхтаваў да друку кнігу «Астроўна. Мястэчка на беразе возера».
Тв.: Астроўна. Мястэчка на беразе возера: [саматуж. выд.]. — Бешанковічы, 2009. — 280 с.
Літ.: Белавус А. Краязнаўчыя даследаванні Бешанковіцкага раёна ў канцы XX пачатку XXI ст.' [вучнеуская навуковая работа, 2008] // Архіў Лужаснянскай школыінтэрнатагімназіі; Інтэрв'ю з I B Ганчаровым (1.04.2010)//Асабісты архіў М.В. Півавара.