Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
ГАНЧАРОЎ УЛАДЗІМІР ПЯТРОВІЧ (2.02.1938, Полаччына3.10.1996), журналіст, краязнаўца. Скончыў Полацкае педвучылішча, філал. факультэт БДУ Працаваў літаратурным супрацоўнікам, уласным карэспандэнтам, адказным сакратаром у рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы». Больш за 19 гадоў загадваў літаратурнай часткай НАДТ імя Я. Коласа. Пераклаў на беларускую мову больш за 30 п ес розных драматургаў. Вядомы прапагандыст культурнай і гіст. спадчыны Беларусі. Аўтар артыкулаў на краязнаўчую тэматыку ў рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку.
Тв.: Кастусь Тарасаў: «Прагу да гісторыі абудзіў Віцебск» // ВР. — 1989. — № 218. — С. 3; Напісанае застаецца: [А. Петрашкевіч] // ВР. — 1991. —
37. С. 4; «У крыві краіны нашай бель...»: [нацыянальная сімволіка] // ВР. — 1991. — № 215. — С. 4; Гэтае імя трэба было б занесці ў кнігу рэкордаў Гінэса: [Г. Асвяцінскі] // ВР. — 1992. — № 11. — С. 4; Пачні свой шлях у Лужасна // ВР. — 1992. — № 74. — С. 3; Даруйце, Канстанцін Міхайлавіч, дзядзька Колас...//ВР. —1992. — № 147. — С. 1,2.
Літ.: Памяці таварыша I друга: [У. Ганчароў] // ВР. —1996. — № 152. — С. 4.
ГАРАВЫ ЛЕАНІД АНТОНАВІЧ (22.02.1959, г. Гарадок Віцебскай вобл.), краязнаўца, педагог. Скончыў матэматычны факультэт ВДПІ (1982). Працаваў настаўнікам матэматыкі, педагогамарганізатарам у Навасёлкаўскай СШ Дзяржынскага раёна (1982—1986), дырэктарам Татаршчынскай СШ Дзяржынскага раёна (19861987), дырэктарам Вархоўскай БШ Гарадоцкага раёна (19872005), уласным карэспандэнтам газеты «Віцебскі кур’ер», ЗАТ «Выдавецкі дом "Віцебскі кур’ер”» (з 2006).
Цікавіцца мясцовай гісторыяй пачаў з 1988 г. на хвалі нацыянальнага адраджэння. Актыўна пачаў вывучаць мясцовую гісторыю і культуру з 1997 г., калі захапіўся праблемай аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе». У вызначэнні кірунку дзейнасці значную ролю адыграў Г. Кісялёў, які адкрыў асобу Канстанціна Вераніцына — найбольш верагоднага аўтара паэмы, ураджэнца Гарадоччыны.
71
Займаецца галоўным чынам «тарасазнаўствам», г.зн. высвятленнем розных пытанняў, звязаных з паэмай «Тарас на 1 Іарнасе», пошукам месца нараджэння Канстанціна Вераніцына, пражывання яго на Гарадоччыне. 3 мэтай высвятлення гэтых і іншых пытанняў працаваўу архівах і бібліятэках Масквы, СанктПецярбурга, Смаленска. Разам з М.Х. Плавінскім ладзіў некалькі экспедыцый на месцабылой в. Пуцявішча(верагоднае месца жыхарства галоунага героя паэмы), сабраў этнаграфічны і фальклорны матэрыял. Даследаванні каардынаваў і каардынуе з вядомымі даследчыкамі пытанняў «тарасазнаўства» і краязнаўцамі Г. Кісялёвым, Я. Янушкевічам, В. Скалабанам. А. Дарафеевым. М. Плавінскім. З’яўляўся адным з арганізатараў літаратурнакраязнаўчых чытанняў «Паэма Тарас на Парнасе . здаоыткі і праблемы» (1997. 1998, 2001. 2003, 2004). Браў удзел у стварэнні выстаў Гарадоцкага краязнаўчага музея з нагоды літаратурнакраязнаўчых чытанняў, прысвечаных паэме (1997, 1998.2001,2003,2004).
Даследуе таксама наступныя краязнаўчыя тэмы: лёсы нашчадкаў паўстанцаў супраць бальшавікоў у 1918 г. на Гарадоччыне. біяграфію ўраджэнца Гарадка Ангела Багдановіча (заснавальніка Партыі права ў Расійскай імперыі), вывучае помнікі гісторыі. культуры, прыроды ў ваколіцах в. Вархі Гарадоцкага раёна.
Падтрымлівае кантакты з Гарадоцкім краязнаўчым музеем, кафедрай беларускан літаратуры ВДУ. гарадоцкай радай ТБШ. Перадаў некаторыя дакументы і матэрыялы ў Гарадонкі краязнаўчы музей, Гарадоцкую раённую бібліятэку.
Аўтар артыкулаў у мясцовым друку на краязнаўчыя і сацыяльныя гэмы. Рэдактар, выдавец зборнікаў матэрыялаў канферэнцый, прысвечаных паэме «Тарас на Парнасе». Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці на Гарадоччыне. Займаецца праблемамі мясцовага самакіравання ў дзейнасці дэпутатаў мясцовых саветаў і актывістаў НДА на Беларусі.
Тв ■ Кнігі і артыкулы ў навуковым друку' Паэма «Тарас на Парнасе»; здабыткі і праблемы. матэрыялы Другіх літаратурнакраязнаўчых чытанняў, г. Гарадок, 1999 г: [саматуж. выд.]. Гарадок, 1999. — 48 с., Усталяванне савецкай улады і супраціў бальшавікам на Віцебшчыне: [саматуж. выд.]. — Гарадок 1999. — 48 с.; Ад школьных даследаванняўда навуковых прац; матэрыялы Першай навуковапрактычнап канферэнцыі навуковага таварыства вучняў Вархоўскай БШ, г. Гарадок, 2004 г.: [саматуж. выд.]. Гарадок, 2004. — 56 с.
Артыкулы ў мясцовым перыядычным друку: Скарына і сучаснасць // ПК (Г). 1990. — № 103, He
пакідайце мовы беларускай // ГВ. — 1993. — № 16. — С. 4; Прытуліліся да роднага слова Выбар. — 1993 — № зі. _ с. 3; Імя, вартае памяці: [К. Вераніцын] // Тамсама. — С. 6; Радавод да пятага калена // ГВ___1993. — № 44. —С. 4; Дзеля свабоды, салідарнасці, братэрства: [аб жыцці Ангела Багдановіча] // ГВ. — 1994 — № 14 — С. 2, 4; Знакаміты даследчык, таленавіты паэт// ГВ. —1998, —№ 6. — С. 2; Паўзабытая ці страчаная спадчына? //'ВГ. — 1998. — № 61. — С. 2; Лёс Канстанціна Вераніцына — люстэрка беларускага Адраджэння? // ВГ. —1998. — № 63,65,67, 69; Лёс Канстанціна Вераніцына // НС. —1999. — № 67. — С. 4.
Літ.: Кісялёў Г. Жылібылі класікі. — С. 539542; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Гаравы Л.А. (27.09.2007) //Асабісты архіў М.В. Півавара.
ГАРБІНСКІ ЮРЫЙ (Юрась) УЛАДЗІСЛАВАВІЧ (1963, в. Камаі Пастаўскага раёна). гісторык, літаратуразнаўца. Доктар гуманітарных навук у галіне літаратуразнаўства (Варшава, 1997). Скончыў філал. факультэт(1984) і аспірантуру МДПІ, вучыўся ў ВНУ Кракава і Варшавы. Абараніў дысертацыю ў Варшаўскім універсітэце. Працаваўнастаўнікам (19841988). выкладчыкам БДПУ (19911993), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук і Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў НьюЁрку.
Даследуе гісторыю беларускапольскіх культурных і літаратурныхузаемаадносін і кантактаў. жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў беларускапольскага памежжа, у тым ліку Алеся Гаруна. Вывучае гісторыю беларускага рэлігійнага руху.
Склаў анталогію «Беларуская нацыянальная думка XX ст.: філасофія. рэлігія. культура», даведнік «Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: жыццярысы, мартыралогія, успаміны». (1999). Адзін з аўтараў кнігі «Вяртання маўклівая споведзь: Гварцы беларускай гісторыі ў кантэксце часу» (1994), сааўтар (разам з Ю. Туронкам) і навуковы рэдактарбіяграфічнабібліяграфічнага слоўніка «Беларускі хрысціянскі pyx XX ст.» (2003). Аўтар і каардынатар серыі «Гісторыя беларускага рэлігіннага жыцця». Некаторыя матэрыялы перадрукоўваліся ў бюлетэні «Павет».
Тв.: Вяртання маўклівая споведзь: Постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. — Мн.. 1994; Беларуская думка XX стагоддзя: Філасофія, рэлігія, культура. — Варшава, 1998; Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. — Мн.; Мюнхен, 1999. — 752 с.
72
літаХрнаяН^^^ 2 “Мн" 2°°3' ~° 364; Дзе МяАзелка песні пяе Пастаўшчына
ГАРБУЛЬ АЛЕСЬ В. (1960, г. Роўна, УССР), краязнаўца. Дзяцінства і юнацтва правёў на радзіме маці, на Лынтупшчыне. Скончыў школу тэхнікаў ВМФ у г. Ленінградзе, служыў мічманам на падводных лодках Ціхаакіянскага флота. Працаваў на прадпрыемствах і ва ўстановах РФ і Рэспублікі Чэхія. Жыве ў Лынтупах.
Даследуе гісторыю і культуру краю. аддаючы перавагу вывучэнню сакральных ка.мянёў, дрэваў. каменных крыжоў. Арганізатар і кіраўнік краязнаўчага клуба «Нальшаны», у які ўваходзяць вучні Палескай і Лынтупскай СШ. У супрацоўніцтве з Інстытутам геалогіі і Інстытутам гісторыі НАН Беларусі распрацаваў праект па даследаванні Лынтупшчыны, выяўленні і захаванні
валуноў, якія маюць геалагічную, гістарычную і этнаграфічную каштоўнасць. Толькі ў 2001 г. былі даследаваны ваколіцы 26 населеных пунктаў, апытана некалькі соцен чалавек, праведзены 24 экспедыцыі. У выніку было выяўлена 17 валуноў, якія маюць навуковую каштоўнасць. 3 іх 10 былі аб яўлены геалагічнымі помнікамі прыроды. Атрыманыя ў выніку вывучэння краю матэрыялы апублікаваў у кнізе «Скарбы сівых валуноў» у форме справаздачы па праекце. У кнізе дадзены апісанні фізічных параметраў, петраграфічнага складу, гістарычныя і этнаграфічныя звесткі пра 24 ледавіковыя валуны Пастаўшчыны. Асаблівую цікавасць уяўляюць апісанні 10 ужо не існуючых культавых камянёў. Разам з паданнямі аўтар прыводзіць свае меркаванні наконт сувязі паміж апісваемымі камянямі і паганскімі вераваннямі.
Займаецца асветніцкавыдавецкай справан. Выдаваў газету «Беражніца: Лынтупская местачковая незалежная газета» (лістапад 2000 снежань 2001). Выйшла 15 нумароў. Усе артыкулы ў газету пісаў сам. Шмат артыкулаў надрукаваў у рэспубліканскіх і мясцовых перыядычных выданнях: «Новы час», «Сумежжа», «Краязнаўцы Паазер’я», «Барвы», «Пастаўскі край», «Веснік Глыбоччыны». Член рэдакцыйнай рады ілюстраванага часопіса краязнаўцаў Паазер’я «Нашы карані».
Некаторыя артыкулы размешчаны на сайтах westki.info, nn.by, svaboda.org, milinkevich. °rg Некаторыя артыкулы. у якіх рэканструіруюцца паганскія абрады, перакладзены на рускую мову, напрыклад, «У пошуках забытых багоў» — па замове культурнаасветнага таварыства «Ярга» (г. Масква).
Тв_: Кн'гі і артыкулы ў кнізе «Памяць»: Скарбы сівых валуноў. — Паставы: Сумежжа, 2002. —103 с.; (разам з В. Вінакуравым, Л. Дучыц) Гэтыя дзіўныя камяні Пастаўшчыны // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Пастаўскага раёна. — Мн.: БелТА, 2001. — С. 3639.
Артыкулы у перыядычным друку: Альфрэд Ромер // Звязда (П). — 1990. — № 33 — С 3' Беларусам УДзельнікам віленскіх падзей // Сумежжа. —1991. — № 2. — С. 1; Зноў выходзім з акопаў // Сумежжа. — 1991. — №6. — С. 2; Даруйце і даруюць вам // Сумежжа. — 1992. — № 5. — С. 2; Хто вінаваты і на што разлічваць // Сумежжа. — 1992. — № 6. — С. 2; Ліса і верабей // Сумежжа. — 1992. — № 12. — С. 4' Беларусы не выракаліся Радзімы ніколі // Сумежжа. — 1993. — № 3. — С. 3; У якой рэспубліцы мы жы^“ " СУмежжа ~ 19ЭЗ — № 6. — С. 3; Лясны спявак // Сумежжа. — 2000. — № 16 — С. 27’ (разам з В.Ф. Вінакуравым, Л. Дучыц) Гэтыя дзіўныя камяні Пастаўшчыны // КрП. — 2000. — № 8 9' Скарбы сівых валуноу // Нашы карані (П). 2002. № 4; 2003. № 5. С. 3652; У пошуках забытых багоў // Нашы 2004' ~ № 15. — С. 4351; Пракляцце цыганкі, ці Закляты рубель // Барвы. — 2004. — № 1. — С. 3338, Помста прывіду//Барвы. —2004. — № 2. — С. 728; Легенда аб шляхцічы Сурвіле, альбо Гісторыя узнікнення аднаго возера//ВГ. — 2008. — № 30. — С. 6.