• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    Займаецца комплексным вывучэннем Докшыччыны, аддаючы перавагу тэме Вялікан Айчыннай вайны ў краі. У часы дырэктарства ў музеі Бягомля больш сур’ёзна вымушаны быў займацца археалогіяй краю, паколькі трэба было ствараць новы, нераспрацаваны раздзел. Займаецца зборам этнаграфічнай спадчыны (шэраг матэрыялаў з вёсак Ваўкалата, Ветахмо, Гарадзішча, Дзегцяры, Калягі, Крукі, Макееўка).
    Браў удзел у стварэнні экспазіцый музея Полацкага педвучылішча, абноўленай экспазіцыі Бягомльскага музея народнай славы, Музея імя І.С. Палявога СШ № 1 г. Докшыцы. Удзельнічаў у археалагічных экспедыцыях і разведках пад кіраўніцтвам Л.У. Дучыц, А.В. Квяткоўскай. Падтрымлівае кантакты з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, ПДУ.
    Браў удзел у стварэнні гісторыкакультурнай хронікі Докшыцкага раёна «Памяць». Аўтар шэрагу артыкулаў у мясцовым друку. Адзін з ініцыятараўусталявання мемарыяльнагазнака на месцы спаленай фашыстамі вёскі Палоўкі.
    Узнагароджаны медалямі «2000 год хрысціянству», «60 год Перамоге ў Вялікай Айчыннай вайне».
    Тв.: У кнігу Памяці. Маладосць у подыху Кастрычніка// ЛТ. —1990. — № 109. — С. 3; Радавы рэвалюцыі// Тамсама; Лёс камкора Лісоўскага // ЛТ. — 1990. — № 152. — С. 2; Шукальнікі слядоў мінулага // РВ. 2005. — № 80. — С. 2.
    Літ.: Чысцякова Т. Музей нашай гісторыі: Альбрэхт Адам ці Фабэр дзю Фар // РВ. — 1999. — № 44. — С. 3; Камінскі І.І. Краязнаўцы Докшыччыны // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Докшыцкага раёна. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 652; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Грабоўскі Д.І. (26.05.2006) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
    86
    ГРАБОЎСКІ С.К., гісторык. Аўтар дысертацыйнага даследавання «Борьба подпольіцпков н партнзан в БорнсовскоБегомльской зоне протнв немецкофашнстскнх оккупантов (нюль 1941  пюнь 1944)».
    Тв,. Борьба подполыцмков н партнзан в БорнсовскоБегомльской зоне протяв немецкофашнстскнх оккупантов (нюль 1941  пюнь 1944). — Мн.: Ннстнтут нсторнн АН БССР. — [Б. м.], [б. г.].
    Доктарскія і кандыдацкія дысертацыі па гістарычных навуках' у Рэспубліцы Беларусь (19912003 гг.): бібліягр. паказ. / У.М. Міхнюк. — Мінск: НАРБ, 2006 — 68 с — С 24
    ГРАЧЫШНІКАВА (Шыдлоўская) АЛЕНА ІВАНАЎНА (22.09.1956, в. Сар’я Дрысенскага раёна, цяпер Верхнядзвінскі раён), педагог, краязнаўца. Скончыла гіст. факультэт МДПІ (1979). Працавала ў Першамайскай СШ Лёзненскага раёна, СШ № 2 і № 1 г.п. Лёзна.
    Краязнаўчую дзейнасць пачала ў 1995 г. Значны ўплыў на станаўленне як даследчыцы аказаў А.В. Куржалаў. Комплексна даследуе Лёзненшчыну, аддаючы перавагу турыстычнакраязнаўчаму кірунку і выхаванню патрыятызму на аснове турыстычнай працы. На працягу шэрагу гадоў вядзе гурток «Мая Лёзненшчына» ў СШ № 1 г.п. Лёзна. Атрыманыя ў выніку даследчай дзейнасці матэрыялы публікуе ў мясцовым перыядычным друку. Аўтар некалькіх буклетаў: «Край герояў, творцаў і вучоных», «Турыстычны маршрутпаЛёзненшчыне», «Вядомыя мясціны Лёзненшчыны», «Турыстычнакраязнаўчы гурток “Мая Лёзненшчына”». З’яўлялася навуковым кіраўніком некалькі дзясяткаў вучняў, якія рыхтавалі рэфераты на краязнаўчыя тэмы.
    Арганізавала некалькі краязнаўчых выстаў, этнаграфічны
    музей. Удзельнічала ў рэспубліканскіх краязнаўчых канферэнцыях, якія ладзіліся РЦДЮТЭ (1998—2000), рэспубліканскіх злётах краязнаўцаў (1998,2000). На конкурсе «Ці ведаеце вы Віцебшчыну» члены гуртка пад кіраўніцтвам А.І. Грачышнікавай занялі II месца (1998). Аўтар зборніка«Выхаванне патрыятызму наасноветурыстычнакраязнаўчай працы»(2008).
    У сваёй дзейнасці падтрымлівае стасункі з Лёзненскай раённай бібліятэкай, Лёзненскім ваеннагістарьічным музеем, ВААППДіП і іншымі ўстановамі. Перадала некаторыя матэрыялы ў Лёзненскі ваеннагістарычны музей, Лёзненскую раённую бібліятэку Музей народнай славы СШ № 1 г.п. Лёзна.
    Ініцыятар усталявання помніка «У гонар незалежнай Беларусі» ў в. Пагосцішча Лёзненскага раёна, дзе ў 1863 г. быў разбіты атрад паўстанцаў пад кіраўніцтвам Ігната Будзіловіча.
    Узнагароджана граматай Міністэрства адукацыі РБ (2007).
    Тв.: 3 вопыту педагагічнай работы «Мая Лёзненшчына». — 1997. — 25 ліст — С 2' Да 135годдзя ^ЙР™? Кастуся Каліноўскага//СП (Л). 1998. 12 верас. С. 2; Наш зямлякзнакам’іты навуковец// < верас. С. 2; «Мая Лёзненшчына» // СП (Л). — 1998; Школа мужнасці і загартоўкі // СП (Л). — 1998. — 4 жніўня. — С. 2; Царь Алексей Мнхайловнч в Лнозно // СП (Л). — 1999. — 13 лют. — С. 2; Краяведы ў пошуку // СП (Л). — 2000; Руководнтель подпольной группы // СП (Л). — 2005. — № 44. — С 2
    Літ.: Манойла В. Краязнаўцы аб’ядналіся! //Спадчына (Л). — 2001. — № 2. — С. 1
    ГРОМАЎЯЎГЕН, краязнаўца. Скончыў СШ № 1 г. Пастаў. Вывучае чыгункі, у тым ліку і на Пастаўшчыне. Аўтар першага сайта ў Інтэрнэце пра Паставы pastavy.euro.ru, на якім размешчана інфармацыя пра горад, яго жыхароў, наваколле. Стварыў сайт пра чыгункі. Аўтар некалькіх артыкулаў на краязнаўчую тэматыку ў мясцовым перыядычным друку.
    Тв.: Гісторыя Манькавіцкай царквы // ПК. — 2001. — № 12. — С. 2.
    Літ.: Пракаповіч I. Краязнаўства: адкрыцці і знаходкі // ПК. — 2001. — № 60. — С. 4.
    ГРУЦА АЛЯКСЕЙ ПЯТРОВІЧ (9.05.1924, в. Пішчыкі Дубровенскага раёна), філолаг. Кандыдат філал. навук (1958), доктар філал. навук(1969). СкончыўДубровенскуюСШ№ 1 (1941), МДПІ імя М. Горкага (1951). Служыў ва УС СССР (19441947). Працаваў у школах Мінска (19511954), Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (19571969), прафесар МДПІ. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР за калектыўную працу па беларускай лінгвагеаграфіі (19721983). Праводзіў даследаванні Дубровеншчыны.
    Выдатнік Народнай асветы МА БССР.
    Літ: Памяць. Петорыкадэкумвшальпая хроніка Дубровенскага раёна. Кн. 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — С. 513.
    87
    ГРЫБКО ВІКТАР ВІЛЬГЕЛЬМАВІЧ (19.08.1963, г. Хабараўск. РСФСР), педагог. краязнаўца. Нарадзіўся ў сям'і ваеннаслужачага. карані якога паходзяць з Чэрвеньшчыны. У 1968 г. сям’я пераехалаў г. Рэчыцу Гомельскай вобл. Скончыў Рэчыцкую СШ (1980). 3 першага разу не паступіў у інстытут, таму год працаваў на метызным заводзе слесарамрамонтнікам. Вучыўся ў МДПІ (19811986). працаваў настаўнікам у г. Рэчыцы (1986, 19881990), служыў ва УС СССР (19861988). 3 1990 г. працуе настаўнікам англійскай мовы і гісторыі ў в. Іванск Чашніцкага раёна Віцебскай вобл.
    Пад час вучобы ў МДПІ зацікавіўся археалогіяй. Удзельнічаў у археалагічных раскопках у г. Мсціславе (кіраўнік A.А. Трусаў), на Менскім гарадзішчы ў в. Гарадзішча (кіраўнік Г.В. Штыхаў). У час вучобы праявіў высокую нацыянальную і грамадзянскую
    пазіцыю ў дачыненні да роднай мовы, гісторыі Беларусі. Напрыклад, толькі ўдваіх з усяго факультэта, разам з Сагановічам Г., размаўлялі на беларускай мове.
    3 1983 г. з’яўляўся байцом, а ў 1984 і 1985 гг. камандзірам будатрада камуністычнай працы «Пашчадкі», які працаваў на будаўніцтве Музея народнай архітэктуры і пооыту Беларусі каля в. Строчыцы. Усе грошы, заробленыя атрадам, ішлі на закупку экспанатаў для будучага музея, а таксама пералічваліся ў дзіцячыя дамы і інтэрнаты. На аснове будатрада быў створаны фальклорнаэтнаграфічны клуб «Нашчадкі» пры МДПІ, у які ўваходзіла нацыянальнасвядомая моладзь навучальнай установы. З'яўляўся адным з арганізатараў і кіраўнікоў клуба. На працягу дзейнасці аб'яднання браў удзел у арганізацыі вечарын. прысвечаных юбілеям славутых асоб Беларусі, сустрэч з паэтамі і пісьменнікамі Беларусі (А. Разанавым, А. Сысам. С. СокалавымВоюшам, А. Бембелем (Знічам), А. Глооусам і інш.). выпуску газеты. Разам з нефармальным гарадскім клубам «Майстроўня» (у той час яго ўзначальваў С. Дубавец) арганізоўваў правядзенне першых агульнагарадскіх нацыянальных свят: Гукання вясны, Купалля.
    Вялікіўплыў наўзнікненнесхільнасцідавывучэння гісторыі Беларусі ў цэлым і роднага краю ў прыватнасці аказаў выкладчык гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі МДПІ Мікалай Рыгоравіч Гнеўка. Значную ролю ў далучэнні да актыўнай пошукавай краязнаўчай працы адыграў кіраўнік аддзела беларусазнаўства і краязнаўства ВЦППДіП А.В. Куржалаў праз запрашэнне да ўдзелу ў конкурсах і семінарах і метадычную дапамогу ў падрыхтоўцы прац.
    Мэтанакіраваную краязнаўчую працу па вывучэнні мясцовасці пражывання (Чашніччыны. Іванскагакраю) распачаўз 1993 г. Даследуе гісторыю вёсак Іванскагас/с, гісторыю рода Валадковічаў, вывучае культурныя і духоўныя помнікі краю. 3 першага году працы ў в. Іванск пачаў весці ў школе турыстычны гурток. 3 цягам часу паглыбіўся ў даследаванне гісторыі і культуры краю. Турыстычны гурток ператварыўся ў краязнаўчы «Спадчына». У 2003 г. ён стаў пераможцам 111 этапа рэспубліканскай экспедыцыі «Наш край» у кірунку «Летапісанне родных мясцін».На аснове матэрыялаў, сабраных у краязнаўчых паходах і экспедыцыях. стварыў у Іванскай школе гісторыкакраязнаўчы музей (1996). Актьіўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і рэгіянальных краязнаўчых конкурсах, семінарах і канферэнцыях (з 1997).
    Работа над летапісам роднай вёскі, а таксама шматгадовыя росшукі дазволілі атрымаць багаты і цікавы матэрыял, што прывяло да думкі аформіць назагіашаны матэрыял у выглядзе праграмы гісторыкакраязнаўчага гуртка, а потым і кніжкі, прысвечанай гісторыі роднай вёскі і ваколіц. Гісторыкакраязнаўчы нарыс «Іванск» быў выдадзены ў выдавецтве «Пейто» у 2000 г. у серыі «Кропка на карце», заснаванай у 1998 г. У 2003 г., азнаёміўшыся з падручнікам «Мой родны край — Аршаншчына» і «Оршеведенне», задумаў стварыць дапаможнік для краязнаўчага курса для школ Чашніцкага раёна. Падобны курс па гісторыі Чашніцкага краю. які называўся «Наша спадчына», ужо выкладаў на працягу некалькіх гадоў у Іванскай СШ. У 20042007 гг. была праведзена значная работа па ўдакладненні, напісанні. рэцэнзаванні, апрабацыі курса. У 2007 г. пры дапамозе Чашніцкага райвыканкама кніга «Наша Чашніччына» пабачыла свет.
    88
    Аўтар шэрагу публікацый у мясцовым і рэспубліканскім друку («Настаўніцкая газета», «Чырвоная змена», «Народнае слова», «Чырвоны прамень»),
    Падтрымлівае кантакты з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Віцебскім абласным цэнтрам пазашкольнай працы, Чашніцкім краязнаўчым музеем.
    Тв.: Кнігі: Іванск. — Мн.: Пейто, 2000. — 68 с.; Наша Чашніччына: Гістарычнакраязнаўчы курс «Чашніказнаўства». — Мн.: Медысонт, 2007. — 228 с.