• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    У сваёй уласнай сядзібе стварыў «паэтычную» алею:
    5 валуноў з выслоўямі паэтаў—ураджэнцаў Дрысеншчыны. Адшукаў магілу І.Я. Храпавіцкага і ягонай жонкі, добраўпарадкаваў пахаванне, усталяваў помнік, зрабіў агароджу. Некаторыя матэрыялы перадаў у Асвейскую бібліятэку. Шмат часу і сродкаў ахвяруе на рэлігійную дзейнасць. Пражывае ў в. Каханавічы Верхнядзвінскага раёна.
    149
    Тв.: Дакрананне да крыніц // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2х кн. — Мн.: БелЭн, 2002. — Кн. 2. — С.	„ „	„
    Літ: Басько У. Хобі П. Квяцінскага // ВР. — 1989. — № 191. — С. 4; Параскевін А. Квяцінскі П.П. (2.02.2009)// Асабісты архіў М.В. Півавара; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Квяцінскі П.П. (27.09.2009) // Тамсама.
    КЕЙЗЕР ВАЛЕРЫ СЯРГЕЕВІЧ, краязнаўца. Працаваў настаўнікам, журналістам, служыў на мытні ў Браслаўскім раёне. У другой палове 1980х гг. браў удзел у стварэнні Браслаўскага краязнаўчага музея. У гэты ж час друкаваўся ў газеце «Браслаўская звязда».
    Тв.: Інсургент і навуковец: Ю. Копаць // БЗ. — 1986. — № 7. — С. 4.
    КІНДЗЯЕВА НІНА ТРАФІМАЎНА (7.09.1935, м. Чашнікі Віцебскай вобл.люты 1998), краязнаўца. Скончылафізікаматэматычны факультэт ВДПІ (1958). Працавала настаўніцай матэматыкі, завучам, дырэктарам Вяжоўскай СШ (19581965), інспектарам Чашніцкагарана (19651967), загадчыцай рана (19671970), другім сакратаром Чашніцкага райкама партыі (19701990). старэйшым навуковым супрацоўнікам Чашніцкага раённага гістарычнага музея.
    Укладальнік і аўтар пераважнай большасці артыкулаў кнігі «Памяць» Чашніцкага раёна (60 артыкулаў, апавяданняў, абагульняючых нарысаў). 3 мэтай іх падрыхтоўкі працавала ў архівах Віцебска. Мінска. СанктПецярбурга. выкарыстоўвалапублікацыі газет, часопісаў. Праводзілаасабістыя даследаванні. Напрыклад, запісала ўспаміны Г.Л. Каплан і надрукавала іх у раённан газеце «Чашннкн какпмн я нх помню». Сабрала шмат этнаграфічнага матэрыялу: паданні, легенды. песні. замовы рэгіёна. Самарабіла фотаздымкі курганоў, гарадзішчаў, каменных крыжоў, помнікаў архітэктуры, рэк, азёраў і інш. Займалася гісторыяй вёсак былых Лукомскага і Чарэйскага княстваў, гісторыяй мястэчка Чашнікі. Некаторыя матэрыялы друкаваліся ў газетах «Віцебскі рабочы», «Звязда», «Чырвоны прамень» (Чашнікі).
    Тв.: Кнігі: Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Чашніцкага раёна / аўт.укл. Н.Т. Кіндзяева. — Мн.: Бел. навука, 1997.— 542 с.	„ . п
    Артыкулы ў перыядычным друку: Памяць майго дзяцінства // ВР. —1989. — № 143. — С. 4; нодны горад. [Чашнікі] // ЧП. — 1990. — № 108. —С. 23; Назва яе — Пралетарская: [вул. у Чашніках] // ЧП. — 1991 № 106. — С. 3; Жыццё нам давала рака: [з успамінаў старэйшага жыхара Чашнікаў Р.Ф. Барткевіча] // ЧП —1991 —№111 — С 23; Глыбіня нашых воч: [рэкі і азёры Чашніччыны]//ЧП. —1991. —№ 132. — С 23' Рачулкі мае мілыя // ЧП. — 1991. — № 136. — С. 4; Ад прадзедаў, ад вякоў: [В. Цяпінскі] //ЧП. — 1991, — № 137. — С. 2; Вязень № 326: [П.Р. Шушкевіч] // ЧП. — 1991. — № 138. — С. 2; Плошча Свабодьі // ЧП. —1992. — № 10. — С. 23; «Майго сэрца боль невымерная»; [загуба яўрэяў Чашнікаў 12 лют. 1942 г.]// ЧП _ 1992. — № 16. — С. 2; Легенда аб каханні: [вёска Вялікая Вядрэнь] // ЧП. — 1992. — № 25. — С. 4; He страцім сувязь пакаленняў: [піянерская арганізацыя Чашнікаў]//ЧП. —1992. — №40. — С. 2, Капцэвічы.. Копцевічы // ЧП. — 1992. — Na 4648; Яны героі, былі і будуць // ЧП. — 1993. — № 4. — С. 2, Золата для пяцігодкі: [успаміны Р.Л. Рэлеса] // ЧП. — 1993. — № 43.  С. 2, 3; Асветнік свайго народу: [В Цяпінскі // BR _ 1993. _ № 46. — С. 4; Аб лёсе і сабе: [успаміны былога старшыні калгаса «Гігант» Г.С. Буцэра] // ЧГІ. _ 1993. _ № 49. —С. 2; Слабада, Слабодка... і інш.: [тапанімгка]// ЧП. — 1993. — № 52. — С. 2; Родным кут мой застаецца: [вёскі Чашніччыны] // ЧП. — 1993. — № 61. — С. 2; He лёгкім быў лёс гэтых жанчын// чп. — 1993. — № 65, —С. 2; «Чашннкн, какнмн я нх помню»// ЧП. — 1993. — № 8486); Да вышынь пісьменства: [развіццё народнай адукацыі раёна] // ЧП. — 1994. — № 69. — С. 2; Помсцілі ворагу сем ямі // ЧП — 1994. — № 78. — С. 2; Доўгімі дарогамі вайны // ЧП. — 1994. — № 93. — С. 2; Наш родны.мілы кут // ЧП — 1994 — № 98 — С. 2; Летапісец нашага жыцця: [газеце «Чырвоны прамень» — 65 гадоў] // ЧП. — 1995 — № 8 — С 2; Рэкі раёна // ЧП. — 1995. — № 4. — С. 2; Азёры раёна // ЧП. — 1995. — № 10. — С. 2; Лукомскае княства // ЧП. — 1995. — № 28, 30, 32, 34; Князі Лукомскія // ЧП. — 1995. — № 38, 46 49, 50 53; Нашы сустрэчы: [Р. Рэлес] // ЧП. — 1995. — № 67. — С. 2; Кутаўцова Т.Ф. // ЧП. 1995. — № 68 — С. 2, Адданасць музыцы // ЧП. —1995. — № 69. — С. 2; Свет радзімы: [Я.Я. Батальёнак] // ЧП. — 1995. — № 75. — С 2' «I тчэ забыўшыся рука...»; [М.В. Сафонава] // ЧП. — 1995.  № 88. — С. 2; Узрост сталасці: юбілен газеты «Чырвоны прамень»] // ЧП. — 1995. — № 91. — С. 3; Старшыня: [П.Д. Ермакоў]// ЧП. — 1996. № 5. — с. 2; Раённы гістарычны музей — наша справаздача // ЧП. — 1996. — № 11. — С. 23; Сялянская загартоўка — моцная загартоўка// ЧП. —1996. — Na 15. — С. 2; Чарэйскае княства //ЧП. 1996. — № 27. С. 2; Доктар Чэпік// ЧП. 1996.  № 61.  С. 2; Які адрас Улы? // ЧП. 1996.  № 80.  С. 2; Настауніца. Памяці М.Д. Зелянухі//ЧП. — 1996. — № 83. — С. 2.	.
    Літ.: Ці выйдзе кніга «Памяць?» // ЧП. — 1992. — № 22. — С. 2; Іваноу В. Нашы сэрцы — у кнізе «Памяць» // ЧП. — 1993. — № 38. — С. 2; Кніга «Памяць» у выдавецтве // ЧП. — 1994. — № 69. — С. 2; Шарко Н Кніга, што напісана сэрцам: [Н. Кіндзяева] // ВК. —1995. — Na 36. — С. 4; Шарко Н. Сэрцам з родным краем // ЧП. —1995. — № 70. — С. 23; Шарко Н. Сэрцам з родным краем // Памяць. Чашніцкі раён. — Мн„ 1997 — с 474476; Міхно У. Кніга яе жыцця // ЧП. — 1996, — Na 34. — С. 2, 3, 4; Рэквіем // ЧП. — 1998. — 5 снеж. — С. 2.
    150
    КІРПІЧ МІКАЛАЙ МІКАЛАЕВІЧ (18.03J950, в. Жаўніна Ушацкага раёна Віцебскай вобл.), музейны работнік. Скончыў Вялікадолецкую СШ Ушацкага раёна (1967), геаграфічны факультэт(спецыяльнасць «Феналогія») БДУ (1974). Працаваўлабарантаму Вялікадолецкай СШ Ушацкага раёна (19681974), настаўнікам геаграфіі ў Маладолецкай СШ (1974), дырэктарам Музея народнай славы імя У.Е. Лабанка ў г.п. Ушачы (з 1975).
    Даследуе гісторыю Ушаччыны. Вядзе назіранні за сезоннымі прыроднымі з’явамі на Ушаччыне па праграме Геаграфічнага таварыства СССР, цяпер РГТ (з 1962). Па матэрыялах феналагічных назіранняў напісаў дыпломную працу «Клімат і сезоннае развіццё прыроды Ушацкага раёна». На фарміраванне цікавасці да прыроды і гісторыі роднага краю аказаў бацька Мікалай Арцёмавіч, а таксама настаўніца біялогіі Марыя Сяргееўна Каплеўская.
    Аўтар навуковай канцэпцыі і тэматычнага планавання экспазіцый Музея народнай славы ў г.п. Ушачы, а таксама яго філіяла— сядзібымузея Васіля Быкаваў в. Бычкі Ушацкага раёна. Аўтарукладальнік, адзін з арганізатараў камісіі па стварэнні кнігі «Памяць» Ушацкага раёна. Аўтар артыкулаў у перыядычным друку на краязнаўчую тэматыку. Mae прыватны архіў, У якім захоўваюцца матэрыялы феналагічных назіранняў. Некаторыя матэрыялы назіранняў (19621974) перадаў на захоўванне ў ВДУ.
    Падтрымлівае адносіны з РГ'Т. ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Узнагароджаны Ганаровай граматай Геаграфічнага таварыства СССР.
    Тв.: На вечную памяць нашчадкам: [20 год Ушацкаму музею] // П. — 1989. — № 4. — С. 2; Шлях — у чвэрць стагоддзя: [музей] // П. —1995. — № 44. —С. 2; Ушачы: Вачыма фенолага // П. —1996. — № 1416, 23, 24; Капітан далёкага плавання са Скачых: [М.І. Саўчанка] // П. —1999. — № 22. — С. 5; Няўжо «кулацкі сын» хадзілі ў лапцях: [Ю.С. Качан] // П. — 2000. — № 11. — С. 2; Крокі станаўлення: [музей’] // П. — 2000. — № 48. — С. 3; Акадэмік з Забалоцця: [В.С. Буракоў] // П. — 2001. — № 25. — С. 2; Подзвіг — бессмяротны, не ўсе імёны вядомыя // П. — 2004. — № 90. — С. 3.
    Літ.: Пашковіч А. Гісторыя раёна патрэбна нашчадкам // П. — 1998. — № 13. — С. 2; Пашкоў А. За дзвярыма музея // П. — 2001. — № 17. — С. 2; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Кірпіч М.М. (4.11.2009) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
    КІРЫК ПАВЕЛ КАНСТАНЦІНАВІЧ (23.12.1912, в. Охнава Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобл.20.02.1979, Навагрудчына), святар. Магістр і кандыдатбагаслоўя. Протаіерэй. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1933), багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1937), Маскоўскую духоўную акадэмію (1970). Служыў святаром у в. Ажуны Пастаўскага пав. (цяпер чыг. ст. Варапаева), у г. Дзісне (май  кастрычнік 1939). Выехаў з сям’ёй у Вільню, адкуль быў дэпартаваны літоўскімі ўладамі ў Германію (на тэрыторыю акупаванай Польшчы), дзе служыў у в. Гіравое Красненскага пав. Кракаўскага ваяв. (да кастрычніка 1941).
    Пераехаў у Беларусь (кастрычнік 1942), пражываў у м. Жыровічы Слонімскага раёна. Служыў сакратаром у кансісторыі Навагрудскай епархіі (сакавік 1942  ліпень 1944). Выконваў абавязкі дырэктара і выкладчыка багаслоўскапастырскі.х курсаў ў Навагрудку, эканома архірэйскага дома. Служыў другім святаром Барысаглебскай царквы Навагрудка
    (верасень 1942ліпень 1944). Выконваўабавязкі карэліцкагадабрачыннага(сакавік 1943кастрычнік 1944),навагрудскагадабрачыннага(кастрычнік 1944сакавік 1947), клецкагадабрачыннага(сакавіклістапад 1947), валожынскагадабрачыннага(лістапад 1947лістапад 1949), пастаўскага дабрачыннага (кастрычнік 1949  красавік 1951). Арыштаваны НКУС (27.04.1951). Прыгавораны да 10 гадоў зняволення, адбываўтэрмін у БураПаломскім лагеры МУС каля чыг. станцыі Шарсткі Горкаўскай чыгункі. Вызвалены 25.08.1956. Служыў на пасадах дабрачыннага і святара ў г. Петрыкаве, Бабруйску, Жодзіне, Барысаўскім, Шклоўскім, Баранавіцкім раёнах. 3 мая 1968 г. клірык СвятаДухава кафедральнага сабора ў Мінску. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. (24.08.1992).
    Займаўся даследаваннямі ПолацкаВіцебскай епархіі. Працаваў над магістарскай дысертацыяй «Нсторня Полоцкой епархнн». Лёс нататак і матэрыялаў яго магістарскай працы не высветлены. Знайшоў жыццяпіс блажэннага Марціна Тураўскага ў Шклоўскім раёне.
    Літ.: Мнтрофорный протоперей Павел Кнрнк // Асабісты архіў святара У.У. Гарыдаўца.
    151
    КІРЫЛАЎ ТАМАШРОБЕРТ (нар. у в. Сорыкі Залескага с/с Глыбоцкага раёна), краязнаўца. Пражывае ў Польшчы. Выдаў некалькі кніг аб пражытым, у якіх услаўляе прыгажосць роднага краю — Залесчыну на Глыбоччыне. Навела «Легенда аб “сароках” з Гарадзішча» (1974) надрукавана ў газеце «Веснік Глыбоччыны» ў перакладзе К. Антонава. Публікаваў свае допісы ў газеце «Ніва» (Беласток).