• Газеты, часопісы і г.д.
  • Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст. біябібліяграфічны даведнік Мікалай Півавар

    Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.

    біябібліяграфічны даведнік
    Мікалай Півавар

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 372с.
    Мінск 2010
    305.54 МБ
    ініцыяваваў узяцце пад ахову шэрагу помнікаў археалогіі ў Полацкім, Расонскім раёнах.
    Аказваў дапамогу ў даследчай рабоце. якую вялі ў Полацку навукоўцы: А.Р. Мітрафанаў, М.К. Каргер, Г.В. Штыхаў. 3 дапамогай апошняга ўзяў на ўлік усе помнікі Расонскага раёна. Матэрыялы даследчыка былі ўлічаны пры стварэнні карты археалагічных помнікаў. Падрыхтаваў і чытаў многія гады лекцыі пра помнікі археалогіі роднага краю, пра іх захаванне, пра старажытныя помнікі Полацка. Надрукаваў па гэтых тэмах шэраг артыкулаў. Вывучаў падзеі вайны 1812 г. на Полаччыне і лёсы ўдзельнікаў гэтых падзей. Сабраныя матэрыялы прагенералаЯ. П. Кульнёва перадаўу Клясціцкую СШ. Шматгадоў збіраў звесткі пра героя Грамадзянскай вайны У.М. Азіна. На аснове сабраных матэрыялаў і дакументаў (успаміны родных, першага настаўніка, баявых паплечнікаў. землякоў і інш.) быў створаны музей У.М. Азіна ў школе, дзе на той час працаваў С.А. Клокаў. Арганізаваў збор матэрыялу праЯ. Фабрыцыўса, што кіраваў у Полацку Школай чырвоных афіцэраў (19211923).
    Страціўшы ў 1977 г. зрок, працягваў займацца грамадскім жыццём і вывучэннем краю. Аўтар артыкула ў кнізе «Памяць» Полацкага раёна, шэрагу артыкулаў у перыядычным друку: «Віцебскі рабочы». «Сцяг камунізма», «Полацкі веснік» і інш.
    Тв.: Геннй русского военного нскусства Кульнев Яков Петровнч. — СПб., 2005. — 71 с.; (разам з М. Манісам) Айчынная вайна 1812 г. на Полаччыне//Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Полацкага раёна. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 5556.
    Артыкулы ў перыядычным друку: Плагіятар і блытанік // ВР. —1962. — 2 верас. — С. 2; Рэвалюцыйны трымайце крок// ВР. — 1966. — 26 кастр. — С. 3; Сцяжынкамі героікі // СК. — 1969. — 5 сак. — С. 4; Роздум ля Сафійскага сабора // СК. — 1969. — 24 кастр. — С. 3; Помнікі старажытнага Полацку яшчэ чакаюць даследчыкаў // СК. — 1970. — 13 чэрв.; Маўклівыя сведкі далёкага мінулага // СК. — 1971. — 13 чэрв. — С. 3; Старажытнасці Расоншчыны // КШ. — 1972. — 23 ліст. — С. 4; 3 любоўю да Радзімы // СК. —1974. — 2 кастр. — С. 3; Легендарны рыцар рэвалюцыі // СК. — 1975. — 5, 6, 9 верас.; Прасліца расказвае // СК. — 1975. — 12 снеж. — С. 4; Даўніна, легенды // СК. — 1976. — 30 сак. — С. 3; Дакументы расказваюць // СК. —1976. —14 мая. — С. 4; Дойлідства старажытнага Полацка // СК. —1976. — 29чэрв. — С. 3; Легенда
    154
    аб «святой вадзе» // СК. — 1976. — 19 студз. — С. 3; Бытуе павер’е// СК. — 1977. — 6 кастр — С 3' Октябрь на Полотчнне. Рухнул царскмй трон //Хнмнк. —1977. —12 крас. — С. 2; Октябрь на Полотчмне. Накануне бурн//Хнмнк. —1977.— 12 мая, —С. 3; Октябрь на Полотчнне. Рожденненовой эпохн//Хнмнк. —1977.— 26 чэрв — С. 2; Начдыў: [У.М. Азін] // ПВ. — 1990. — № 33. — С. 4; След на зямлі: [В.С. Серафімаўі // ПВ. — 1990. — № 176. — С. 3, 4; Адзін ідзе ў армію: [У.М. Азін] // ПВ. — 1991. — № 115. — С. 2; Асцярожяа~ помнікі гісторыі // ПВ. — 1991. — № 148. — С. 3; Асцярожна — помнікі гісторыі: [краязнаўчая праца]// ГлРс. —1992, —№ 15, —С. 23; Разгром фашысцкіх захопнікаў//ПВ, —1992. — № 68.— С. 3; Геройжыве ў нашчадках//ВР. —1992. — 13,15,17 кастр.; Асцярожна —помнікі гісторыі// ГР. —1992. — № 15. — С. 23; Бой пад Баяршчынай // ПВ. — 1992. — 21 ліп. — С. 3; Разгром французскіх захопнікаў // ПВ — 1992 — 27 ліп. — С. 3; Герой жыве ў нашчадках: [Я. Кульнёў] // ВР. — 1992. — № 132134; Генерал — сын капнтана // Хнмнк. — 1992. — 6 кастр. — С. 2.
    Літ.: МанісМ. След назямлі//СК. — 1985. — 13 снеж. — С. 2; Клокаў С.А. Некралог/Z ПВ. — 1993. — №2 — С' 4; КлокаЎ сйяпан 11 Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка горада Полацка. — Мн.: БелЭн 2002, —С. 725; Воднева І.П. Сцяпан Антонавіч Клокаў —полацкі настаўнік, краязнаўца//90 год Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею: матэрыялы навуковай канферэнцыі, Віцебск, 3031 кастрычніка 2008 г. / рэдкал.: Г.У. Савіцкі [і інш.]. — Мн.: Медысонт, 2009. — С. 396403.
    КЛЮЧЫНСКАЯ АНЭТ. Аўтар тэксту да кнігі «Браслав н СвятоПантелеймонов скнт Всевндяіцее Око Божественного промысла» (2006), якая ўключае раздзелы: «Старонкі гісторыі Браслава», «Доктар Станіслаў Нарбут», «Нарбутава лячэбніца», «Пратаіерэй Уладзімір Васілеўскі», «Стварэнне праваслаўнага СвятаПанцелеймонавага скіта».
    Тв.: Браслав н СвятоПантелеймонов скмт Всевндяіцее Око Божественного промысла К столетню Браславской лечебннцы. — Полоцк: А.Н. Судннк, 2006.
    КЛЯНОВІЧ ЯН (Jan Klenowicz, Джон Конрад, John Konrad), калекцыянер, мецэнат. Ураджэнец Браслава. Зрабіў вялікую працу, каб аб’яднаць выхадцаў з Браслаўшчыны ў Польшчы. Дапамагаў дзейнасці браслаўскага«Польскагадома». Сабраў вялізную колькасць фотаматэрыялаў аб Браслаўшчыне. Ініцыятар выставы «Браслаўшчына», якая экспанавалася ў Гданьску і Варшаве. Спрыяў выданню шэрагу кніг (ініцыяваў іх падрыхтоўку і фінансаваў) па гісторыі грамадскапалітычнага жыцця Браслаўшчыны ў міжваенны перыяд і ў гады Другон сусветнай вайны, у тым ліку «Мае ўспаміны» Я. Янушкевіча. Стварыў фонд Аляксандра Кляновіча (у гонар бацькі), які дапамагае папулярызацыі ведаў пра Браслаўшчыну.
    Узнагароджаны ордэнам «Афіцэрскі крыж заслугі перад Польшчай» (2004).
    Тв.: Braslaw — sylwetka miasta w okresie mipdzywojennym // Braslawszczyzna. Kresy kresow II Rzeczypospolitej. Informatoewystawy. MuzeumEtnograficznewGdahskuOliwelistopad 2004marzec2005 —Gdansk 2004. — S. 6572; Pomnik Marszalka Jozefa Pilsudskiego w Braslawliu // Тамсама. — S. 7276' Braslawianie w polskim lotnictwie w Anglii // Тамсама. — S. 117123; Po 51 latach jade odwiedzic Braslaw // Olsztyhcy braslawianie dzialalnosc reportaze z podroy, wspomnienia. — Olsztyn, 2007. — S 1624' Zvdzi w Braslawiu // Тамсама. — S. 2530.
    Літ. Katolog Braslawski — Literatura. — Warszawa: oddzial Warszawski Krajowego Stowarzyszenia Braslawian, 2006.; Jan Klenowicz — John Conrad // Olsztyhcy braslawianie dzialalnosc, reportaze z podrozv wspomnienia — Olsztyn, 2007. — S. 7576. J K
    КЛЯЦКОЎ МІКАЛАЙ ВАСІЛЬЕВІЧ (2.01.1939 в. Крапіўна Аршанскага раёна), педагог, краязнаўца. Скончыў школу, Аршанскае індустрыяльнапедагагічнае вучылішча (1961), геаграфічны факультэт МгДПІ (1979). Працаваў настаўнікам у СШ в. Шаломы Слаўгарадскага раёна, в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна, геаграфіі і працоўнага навучання ў Пірагоўскай ВШ Дубровенскага раёна (19651967), другім сакратаром Дубровенскага райкома ЛКСМБ (19671971), старшынёй Дубровенскага гарадскога Савета дэпутатаў (19711974), настаўнікам геаграфіі СШ № 2 г. Дуброўна (19742000).
    Цікавіцца гісторьіяй роднага краю пачаў яшчэ ў час навучання ў школе. Аддае перавагу вывучэнню геаграфічнагістарычнаму кірунку краязнаўства, даследаванням тапанімікі і антрапанімікі раёна. Удзельнічаў у стварэнні школьнага музея. 3 выхадам на пенсію стаў больш актыўна даследаваць гісторыю Дубровеншчыны, канцэнтруючыся на вывучэнні антрапанімікі роднага краю. Прааналізаваў больш за 1,5 тысячы прозвішчаў, якія сустракаюцца ў краі, даследуючы спісы выбаршчыкаў, тэлефонныя даведнікі, школьныя журналы, гістарычныя дакументы. У снежні 2006 г. падрыхтаваў працу на 80 старонках (вучнёўскі сшытак), частка якой друкавалася у раённай газеце «Дняпроўская праўда». У працы прыводзіць геаграфію паходжання, этымалогію. статыстыку прозвішчаў Дубровеншчыны. Аўтар артыкула ў кнізе «Памяць» Дубровенскага раёна і некалькіх публікацый у мясцовым перыядычным друку.
    Падрыхтаваў, але не выдаў працы «Гісторыя народнай адукацыі раёна», «Даведнік г. Дуброўна».
    155
    Тв.: Назвы, з якімі жывем // Памяць Гісторыкадакументальная хроніка Дубровенскага раёна. Кн. 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — С. 550552; Які сэнс закладзены ў прозвішчы тваім // ДнП. — 2007. — № 69. — С. 24; Рака, якая яднае тры народы: [7 цудаў Дубровеншчыны] // ДнП. — 2008. — № 24. — С. 8.
    Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Кляцкоў М.В. (2.04.2009) //Асабісты архіў М.В. Півавара.
    КОЖАН КЛІМЕНЦІЙАРСЕНЬЕВІЧ (23.01.1930, в. Балбекі Дзісненскага пав. Віленскага ваяв.. цяпер Шаркоўшчынскага раёна Віцебскай вобл.), краязнаўца, педагог. Вучыўся ў Мнюцінскай ПШ (19441948), Шкунціўскай НСШ (19481951), Глыбоцкім педвучылішчы (19511955). філал. факультэце (аддзяленне рускай мовы і літаратуры) БДУ (19551960). Член ТБМ, Культурнаасветніцкага цэнтра імя Я. Драздовіча ў Германавічах.
    Пасля заканчэння БДУ быў накіраваны на працу ў Браслаўскі раён. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Карасінскай СШ Мяжанскага с/с (19601964), настаўнікам гісторыі і геаграфіі ў Рудаўскай BI.1I Ахрамавецкага с/с (19641966). У 1966 г. пераехаў на радзіму, дзе працаваў школьным інспектарам у Шаркоўшчынскім аддзеле народнай асветы (19661967), настаўнікам рускай мовы, літаратуры і гісторыі
    ў Германавіцкай СШ (19671996). Пасля выхаду на пенсію (1996) працаваў навуковым супрацоўнікам на палову стаўкі ў Германавіцкім музеі мастацтва і этнаграфіі імя Я. Драздовіча (19982007).
    Яшчэ працуючы ў Браслаўскім раёне, зацікавіўся краязнаўствам, гісторыяй Браслава і яго ваколіц. Пераехаўшы ў 1966 годзе ў Шаркоўшчынскі раён. працягнуў сваю працу па вывучэнні родных мясцін. Значны ўплыў на зацікаўленне, тэматыку і методыку краязнаўчай работы зрабілі М. Ермаловіч, Г.А. Каханоўскі, Зоська Верас (Л. Войцік), Л.А. Луцевіч. Асабіста знаёмы з многімі дзеячамі гісторыі і культуры Беларусі. Так, у пачатку 1980х гг. пазнаёміўся з М. Ермаловічам і, прачытаўшы рукапіс працы «Паслядах аднаго міфа». пачаў больш глыбока цікавіцца гісторыяй Беларусі і раёна. На працягу 19801990х гг. пад час канікул і летняга адпачынку працаваў у архівах і бібліятэках Вільнюса.
    Асноўныя кірункі і тэмы краязнаўчых росшукаў: гісторыя і культура Шаркоўшчынскага раёна, былога Дзісненскага пав., гісторыя населеных пунктаў, славутых землякоў (Я. Драздовіча, М. Пецюкевіча, Ю. Туронка. І.В. Лагунаі інш. асоб краю), паўстанне 1831 г., развіццё адукацыі на Дзісненшчыне да 1917 г., гісторыя населеных пунктаў рэгіёна.
    Браў удзел у рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных навуковакраязнаўчых канферэнцыях, круглых сталах і інш. мерапрыемствах. Удзельнічаў у Браслаўскіх чытаннях (1989, 1991, 1994,1997.2000,2003), у Дзісненскіхчытаннях(Міёры, 1996, Глыбокае, 1999). Прымаў удзел у 1м, 2м і 3м З’ездах беларусаў свету (1993, 1997, 2001).
    Адзін з укладальнікаў гісторыкакультурнай хронікі «Памяць» Шаркоўшчынскага раёна, аўтар значнай колькасці артыкулаў. Аўтар артыкулаў у кнігах «Памяць» Браслаўскага, Лепельскага, Міёрскага раёнаў. Збіраў матэрыялы па гісторыі свайго краю ў архівах Мінска, Вільнюса. Рыгі, Віцебска, Глыбокага, Падольска (РФ).