Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
Тв.: Легенда аб «сароках» з Гарадзішча // ВГл. — 1993. — № 7275.
КІСЯЛЁЎ АНДРЭЙ МІХАЙЛАВІЧ (20.04.1975, г. Віцебск), архівіст. Скончыў факультэт беларускай філалогіі і гісторыі ВДУ (1997). Працаваў токарам на Віцебскім прыборабудаўнічым заводзе (19921993), настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 32 г. Віцебска (19972001). навуковым супрацоўнікам аддзела навуковага выкарыстоўвання і публікацыі дакументаў ДАВВ (20022008). Займаецца даследаваннямі гісторыі і культуры Віцебшчыны ў межах выканання прафесійных абавязкаў навуковага супрацоўніка ДАВВ. Праводзіць выяўленне дакументаў па гісторыі арганізацый і ўстаноў Віцебскай вобл. Займаўся зборам матэрыялаў для стварэння
музея гісторыі Дарожнай аўтаінспекцыі Віцебскай вобл., Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Аўтар артыкулаў у мясцовым перыядычным друку: «Віцебскі кур'ер», «Віцебскі рабочы», «Віцьбічы».
Тв.: «Брандтв правой руке держал желтый портфель...»//Выстоялн н победнлн: Свндетельствуютархмвы... Віцебск, 2005. — С. 1314; Свяіценные места //Тамсамa. — С. 4142; Очковая фабрнка // Віцьбічы. — 2002. — 19 снеж.; Маяковскнй в Внтебске // ВК. — 2002. — № 22. — С. 2; Первый Внтебскнй губернскмй сьезд учвтелей // Віцьбічы. — 2003. — 20 мая. — С. 3.
Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Кісялёў А.М. (29.09.2006) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
КІТОВІЧ НАТАЛЛЯ СЦЯПАНАЎНА (25.01.1925, г. Віцебск 23.02.2000), бібліятэкар, бібліёграф. Скончыла СШ № 56 г. Віцебска (1949), бібліятэчны факультэт МДПІ (1953). Працавала бібліёграфам, галоўным бібліёграфам ў ВАБ (19531982). Адыграла значную ролю ў стварэнні даведачнабібліяграфічнага апарата бібліятэкі, сістэмы каталогаў. Аўтар некаторых бібліяграфічных матэрыялаў краязнаўчага зместу па гісторыі і культуры Віцебшчыны.
Тв.: Гісторыя фабрык і заводаў Віцебскай вобл. — Віцебск: ВАБ, 1962. — 6 с.; За шчасце, свабоду роднага края / Кітовіч Н.С. Віцебск: ВАБ, 1964. — 8 с.; Внтебску — 1000: Рекомендательные матерналы в помоіць бнблнотекам областм. — Вптебск: ВОБ, 1973. — 19 с.; У.І. Леннн і Віцебшчына: бібліяграфічны паказальнік. — Віцебск: ВАБ, 1982. — 73 с.; (разам з Л.Т. Бяззубік) Партызанскі рух і падполле Віцебскай вобл. у гады
Вялікай Айчыннай вайны (1941945 гг.): бібліяграфічны паказальнік. — Віцебск: ВАБ, 1975. —67 с.; Вялікі Кастрычнік на Віцебшчыне: бібліяграфічны паказальнік. — Віцебск: ВАБ, 1977. — 40 с.
Літ.: Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна 80 гадоў / склад. Л.С. Гудзелева. — Наваполацк: А.У. Маладзечкін, 2009. —С. 60.
КІЧЫНА ЯЎГЕНІЯ МАРКАЎНА (28.11.1930, м. Коханава), музейны работнік. Скончыла СШ № 10 г. Віцебска (1949), гіст. факультэт ВДПІ (1953). Працавалаў СШ № 1 г. Дрыса Віцебскай вобл., цяпер Верхнядзвінск (19531956), дзіцячай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай г. Віцебка (1956—1958), навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела мастацтва ВАКМ (19581991).
Даследавала творчасць мастакоў, якія жылі і працавалі на Віцебшчыне. Прыклала значныя намаганні ў стварэнні аддзела мастацтва ВАКМ. Распрацавала першы тэматыкаэкспазіцыйны план музеясядзібы І.Я. Рэпіна. Сабрала значную колькасць матэрыялаў для музея, вяла перапіску са сваякамі мастака (Латвія, Францыя). Удакладніла некаторыя моманты жыцця І.Я. Рэпіна і яго родных. Аўтар кнігі «Н.Е. Репнн н Здравнево.
152
В обретеннн н разлуке» (1990). Перадала шмат рэчаў у музей М. Шагала.
Друкавалаартыкулы натэмы культурнагажыцця Віцебшчыны ў рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку: газетах «Знамя юностн», «ЛіМ» «Віцебскі рабочы», «Внтебскнй курьер».
Напісала кнігу аўтабіяграфічнага характару «Онн рассталнсь на перроне Оршанского вокзала» (2002), у якой у мастацкай форме адлюстравала падзеі яўрэйскага мястэчка на Віцебшчыне ў першай палове XX ст.
Тв.: Кнігі: Н.Е. Репнн н Здравнево: В обретеннн м разлуке. — Вптебск: ВОКМ, 1990. — 78 с. — 2е выд. — Внтебск: ВОУТ, 1994. — 111 с.; Онн рассталнсь на перроне Оршанского вокзала. — Внтебск: ВОБ, 2008. — 168 с.
Артыкулы ў перыядычным друку: Кічына Е.М. Ратуша. Якой ёй быць?// ВР. — 1972. — 27 мая; Сцяжынкі вядуць у Здраўнёва // ВР. — 1990. — № 114. — С. 8; Цяжкая праўда вайны: [Я. Гольбрайх] // ВР. — 1990. — № 178. — С. 4; Калекцыі паранейшаму не даступныя: [стан BAKM] // ВР. — 1990. — № 185. — С. 4; Цяжкі шлях да ісціны. Аб лёсе творчай спадчыны віцебскай мастацкай школы // ВР. — 1991. — № 128. — С. 3.
Літ.: Спмановнч Д. Внтебскнй вокзал, нлн Вечернне прогулкп через годы: дневннкн. — Мн.: Асобны, 2006. — С. 333.
КЛАЗ ІЛЬЯ СЯМЁНАВІЧ (ІльяГарпенік, К. Ілы'н) (17.03.1922. г. Магілёў22.12.1980), пісьменнік. Вучыўся ў МДПІ. Працаваў у рэспубліканскім маладзёжным друку, метадыстам Камітэта па справах культасветустаноў пры CM БССР (19471950), літсупрацоўнікам газет «На страже Роднны», «Во славу Роднны» (19501956), загадчыкам аддзела інфармацыі штотыднёвіка «ЛіМ», літсупрацоўнікам бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (19751980). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1951).
На аснове гістарычнага матэрыялу напісаў аповесць «Жарцы», у якой апісаў падзеі вайны 1812 г. на Віцебшчыне. Гістарычныя лёсы беларусаў. сярод якіх ураджэнцы Віцебшчыны А. Казарскі і Я. Фамін— адлюстраваў у зборніку «Потомству в прнмер». Аўтар мастацкага нарыса «Па Дзвіне на вёслах», прысвечанага Віцебшчыне, яе геаграфічным і гістарычным асаблівасцям, напісанага на аснове воднай вандроўцы па Дзвіне ад Суража да Браслаўскіх азёр.
Тв.: Жарцы. — Мн.: Госпздательство БССР 1955. — 137с.; Па Дзвіне на вёслах: нарыс. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1975. — 144 с.; Потомству в прнмер. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 144 с.
Літ.: Гурская А.С. Клаз Ілья // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. Т. 3. — Мн: БелЭн 1994.— С. 258.
КЛІМАЎ МАРАТ (6.02.1972, г. Чавусы Магілёўскай вобл.), археолаг. Кандыдат гіст. навук (2005). Скончыў СШ у г. Чавусы (1989), гіст. факультэт БДУ (1994), аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі (1998). Пад час навучання атрымаў археалагічную спецыялізацыю. Працаваў выкладчыкам у ПДУ (19941995), навуковым супрацоўнікам у аддзеле захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі (з 1998). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Археалогія» на тэму «Вясковыя паселішчы ў акрузе Полацка: XXV1 стст.» (2005, навуковы кіраўнік Г.В. Штыхаў).
Распрацоўвае тэму «Ваколіцы Полацка ў XXVI1 стст.» (з 1994 г.). Акрамя працы ў бібліятэках праводзіць самастойна археалагічныя выведкі і раскопкі на помніках сярэднявечча ў Полацкім раёне (з 1995). Арганізаваў і правёў больш за 20 археалагічных экспедыцый, даследаванняў на тэрыторыі
гарадоў (Полацка, Верхнядзвінска, Расонаў, Дзісны); вясковых паселішчаў (Двор Гомель, Рудня, Астроўшчына, Субаўшчына3, Лучна, Лісна, Сакалова); курганных могільнікаў (Заскаркі1, Заскаркі2); сакральнага комплексу (Заскаркі). Праводзіць археалагічныя разведкі па пошуку вясковых паселішчаў натэрыторыі Полацкага, Шумілінскага, Глыбоцкага, Шаркоўшчынскага, Верхнядзвінскага, Міёрскага і Лепельскага раёнаў. У выніку даследчыкам было выяўленабольш за 150 месцаўбылых вясковых паселішчаў. Археалагічная дзейнасць навукоўца шырока асвятлялася ў рэспубліканскім і мясцовым перыядычным
153
друку (газеты «Звязда», «Аргументы і факты», «Камсамольская праўда» і інш.). Па выніках праведзеных даследаванняў было надрукавана больш за 40 навуковых артыкулаў у энцыклапедыях, кнігах «Памяць», зборніках матэрыялаў навуковых канферэнцый.
Тв.: Акруга Полацка ў ХХІІІ стагоддзях: Сутнасць і вытокі фарміравання // Полацк: Карані нашага радавода: матэрыялы міжнароднай навук. канфер., Наваполацк, 56 верасня 1995 г. — Полацк, 1996; Ваколіца Полацка: Гісторыя ў кантэксце археалагічных крыніц // Псторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы III міжнар. канфер. — Полацк, 1998; Зброя, ваенны рыштунак вершніка і каня з помніка Лучна1 (па матэрыялах археалагічных раскопак 19992000 гг.) // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2001. — № 3; Зямля нашых продкаў//Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Полацкага раёна. — Мн.; Вышэйшая школа, 1999. — С. 2331; Археалагічныя помнікі Полацкага раёна // Тамсама. — С. 3134; Полацкае княства ў ІХХІ стст. // Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 1. — Мн.: Экаперспектыва, 2000. — С. 148166; Сярэднявечны культавы помнік Заскаркі ў ваколіцах г. Полацка // Гісторыкаархеалагічны зборнік. — Мн., 2002. — № 17; Лучна1: Стратыграфія і храналогія феадальнай сядзібы // Матэрыялы IV Міжнароднай канферэнцыі «Гісторыя і археалогія Полацка I Полацкай зямлі». — Полацк, 2002; Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Полацкага і Шумілінскага раёнаў у 2002 г. // Псторыкаархеалагічны зборнік. — Мн., 2003. — № 18; Унікальная знаходка познесярэдневяковага стрэмені на тэрыторыі Беларусі // БГЧ. — 2004. — № 5; Тапаграфія і планіроўка вясковых паселішчаў у акрузе Полацка // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2005. — N° 9. — С. 3241; Вясковыя паселішчы Лепельшчыны ў XI—XVII стст. іўздзеянне асноўных фактараў у працэсе рассялення // Матэрыялы другой навуковапрактычнай канферэнцыі «Лепельскія чытанні», 1819 кастрычніка 2006; Асаблівасці рассялення ў акрузе Полацка, X сярэдзіна XVI ст. // Гісторыкаархеалагічны зборнік, 2006. — № 21. — С. 130136; Праблема вялікіх курганоў у сувязі з пытаннем аб з’яўленні новай пахавальнай абраднасці ва ўмовах рассялення на Поўначы Беларусі // МАБ: Археалогія эпохі сярэднявечча. Да 80годдзя з дня нараджэння Г.В. Штыхава. — Мн., 2008. — № 15.
КЛОКАЎ СЦЯПАН АНТОНАВІЧ (16.02.1909, в. Янкавічы Полацкага пав., цяпер Расонскі раён Віцебскай вобл. — 27.12.1992), краязнаўца. Скончыў Расонкую сямігодку (1927), Полацкі педтэхнікум (1930), гіст. факультэт ВДПІ (1939). Працаваў дырэктарам Ветрынскай сямігодкі (19391941). У гады Вялікай Айчыннай вайны ў партыз. атрадзе імя Сталіна. Пасля вайны працаваў загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Расонскага (19441949) і Ветрынскага (19491952) райкамаў КП(б)Б, дырэктарам СШ № 3, потым № 8 г. Полацка (19521969). Заслужаны настаўнік БССР (1967). Жыў у Полацку.
Яшчэ школьнікам пачаў цікавіцца даўніной, браў удзел у краязнаўчых паходах і экскурсіях. У час працы ў школе вёў актыўную грамадскую, выхаваўчую і даследчыцкую дзейнасць па вывучэнні роднага краю. Выявіў, увёў у навуковы зварот і