Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
Літ.: Космач В.А. // ЭГБ. — Т. 6. Кн. 2. — Мн., 2003. — С. 402.; Звязаны лёсам. Космач В.А. // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Віцебска: у 2х кн. — Мн.: БелЭн, 2002. — Кн. 2. — С. 556.
Хвала
Вацькаушчыне
Ч WMIUIV ПС.В"ЯГІЧ1шГ| ТМрЧМЦІ ныкладчмы гюорыі, нкіаўніі» нынойтай кжі.ігорыі CUI V 2 г.п. Jlv ma к'ммнклга Міівіш Мінйшіч*
КОСМЫКАЎ МІХАІЛ МІХАЙЛАВІЧ (26.07.1954, в. Хальч Веткаўскага раёна Гомельскай вобл.). краязнаўца. Скончыў СШ (1971), Гродзенскае культасветвучылішча (1975), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт(1981). Працаваў дырэктарам СДК (19751976), настаўнікам гісторыі (19811982), загадчыкам аддзела пісьмаў (19821989), настаўнікам гісторыі СШ № 2 г.п. Лёзна (19892001). З’яўляўся старшынёй Лёзненскай Рады ТБМ.
3 пераездам на Лёзненшчыну актыўна вывучаў яе гісторыю і культуру. Свой вопыт выклаў у брашуры «Хвала Бацькаўшчыне». У ёй змясціў праграмы курсаў па выбары па гісторыі Беларусі, а таксама праграму факультатыва па гісторыі краю, разлічаную на 3 гады, 34 гадзіны на год. Выклікае цікавасць краязнаўчая віктарына па гістарычнай спадчыне Лёзненшчыны і метадычныя распрацоўкі ўрокаў. Аўтар артыкулаў у рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку, а таксама ў бюлетэнях грамадскіх аб’яднанняў («Спадчына»).
Тв.: Хвала Бацькаўшчыне. 3 вопыту педагагічнай творчасці: [саматуж. выд.]. — Віцебск, 2001. — 55 с.; Развітальнае слова пра паэта // Спадчына (Л). — 2001. — № 2 (5). — С. 2; Скарбы нашай зямлі // Спадчына (Л). — 2001. — № 2 (5). — С. 4.
Літ.: Бандарэнка У. Знаходкі зпад Альховіка, ці Урок гісторыі, які запомніцца надоўга // СП (Л). —1999. — 26 студз. — С. 3.
КРАЕЎСКІ УЛАДЗІМІР ЗАХАРАВІЧ (1.03.1954), мастак. Скончыў БПІ (1976). Вывучае архітэктуру гарадоў Беларусі. Стварыў серыю карціп, на якіх адлюстраваў помнікі архітэктуры XIX сяр. XX ст. г. Віцебска (касцёл Св. Антонія, ратушу, забудову старога горада). Карціны выклікаюць асаблівую цікавасць па прычыне таго, што шэраг помнікаў не дайшлі да нашага часу. Творчасць мастака спрыяе прапагандзе ведаў пра помнікі гісторыі і культуры горада, фарміраванню грамадзянскіх якасцяў, любові да роднага месца.
Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Краеўскі В.З. (16.07.2008) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
КРАСКО ВОЛЬГА ДАВЫДАЎНА (8.09.1958, г. Полацк), краязнаўца, музейны работнік. Скончыла гіст. факультэт БДУ, Інстытут праблем культуры. Працавала ў Полацкім краязнаўчым музеі (19862007), у тым ліку дырэктарам (19952007). Бралаўдзелу стварэнні экспазіцыі ПКМ. Адзін з арганізатараў правядзення канферэнцыі, прысвечанай 80годдзю Полацкага краязнаўчага музея (2008) укладальнік зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Аўтар артыкулаў у кнізе «Памяць» г. Полацка, навуковым і перыядычным друку.
Тв.: Заводы і фабрыкі Полацка ў 1м дзесяцігоддзі 20 ст. // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка горада Полацка. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 239240; Дробнарамесніцкая вытворчасць у 1920я гады ў Полацку // Тамсама. — С. 362363; Праблемы паказу і інтэрпрэтацыі савецкай гісторыі ў экспазіцыі краязнаўчага музея // Матэрыялы гісторыкакраязнаўчай канферэнцыі. Да 80годдзя Полацкага краязнаўчага музея / уклад. В.Д. Краско. — Полацк: НПГКМЗ, 2008. — С. 117123.
Артыкулы ў перыядычным друку: Настаўнік героя: [К.М. Кавецкі — настаўнікУ.М. Азіна] // СК. —1986. — № 157. _ с. 3; Што мы ведаем пра Скарыну... // СК. — 1990. — № 133. — С. 2; Што мы ведаем пра Скарыну// ВР. — 1990. — № 156. — С. 4; 3 гісторыі чыгункі // ПВ. — 1996. — № 101. — С. 4; Слова пра музей: [ПКМ —70 год]//ПВ. —1996. — № 104. —С. 2; «Рэабілітаваны пасмяротна»//ПВ. —1998. — № 74. —С. 3.
Літ.; Усовская О. Потенцнал у нас огромный: [ПКМ, В. Краско] // І4П. — 2001. — № 18. — С. 2; Трапезннкова Л. По ступеням судьбы Ольгн Краско // ПВ. — 2006. — № 24. — С. 3.
162
КРАСНОВА АЛІНА КАНСТАНЦІНАЎНА (16.03.1941, в. Шпакі Дзісненскага раёна Полацкай вобл. (цяпер Міёрскі раён Віцебскай вобл.)), педагог, краязнаўца. Скончыла філал. факультэт Даўгаўпілскага педагагічнага інстытута (1973). Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Дзісненскай СШ (19621979), настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Ветрынскай СШ Полацкага раёна (19792004), загадчыцай народнага комплекснага Музея Б. ЭпімахаШыпілы ў СШ в. Ветрына (19882006).
Краязнаўчую дзейнасць распачала з сяр. 1980х гадоў. Адна са стваральнікаў музея «Беларуская хатка» (1988), Музея Б.І. ЭпімахаШыпілы (1998) у Ветрынскай СШ. Вялікі ўплыў на станаўленне як краязнаўцы аказаў Куржалаў А.В. Даследуе жыццё славутых землякоў, літаратурныя традыцыі і этнаграфічную спадчыну рэгіёна пражывання. Распрацоўвае тэмы «Гісторыя славутага роду ЭпімахаўШыпілаў», «Народныя святы Ветрыншчыны», «Свята рушніка», «Беларуская рукапісная Хрэстыматыя Б.І. ЭпімахШыпілы».
Брала ўдзел у Першых навуковых Шыпілаўскіх чытаннях (1999), навуковапрактычнам канферэнцыі, прысвечанай 90годдзю ВВАК (Віцебск, 1999), навуковапрактычнай канферэнцыі, прысвечанай 145гадавіне Б. ЭпімахШыпілы (2004). Падтрымлівае кантакты з Беларускім дзяржаўным архіваммузеем літаратуры і мастацтва, Літаратурным дзяржаўным музеем Я. Купалы, Інстытутам літаразуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, БелНДІДАС, ННАЦ імя Ф. Скарыны, ВАКМ, НПГКМЗ.
Аўтар шэрагу артыкулаў у навуковым і перыядычным друку («Настаўніцкая газета», «Полацкі веснік»), З’яўляецца ўкладальнікам кнігі «Б.І. ЭпімахШыпіла і яго час» (2004)
Выдатнік асветы РБ (1999), узнагароджана граматамі Міністэрства адукацыі БССР і РБ (1985, 1999).
Тв.: Кнігі: Б.І. ЭпімахШыпіла і яго час. — 2004.
Артыкулы ў навуковым друку: Пошукавадаследчая работа музея Браніслава ЭпімахаШыпілы // 90 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі: матэрыялы навуковай канферэнцыі, 24 лістапада 1999 г., Віцебск. — Мн.: БелНДІДАС, 2000. — С. 7580; Сядзіба ДворЗалессе Полацкае // Матэрыялы міжнародных навуковых чытаннях «На шляхах да ўзаемаразумення».
Артыкулы у перыядычным друку: Памяць жыве і сёння // ПВ. — 1998. — 10 сак. — С. 3; Ушанаваць памяць земляка: [Б. ЭпімахШыпіла] // ПВ. — 1999. — № 5. — С. 1; Успамінаюць нашчадкі // ПВ. — 1999. — № 57. — С. 2; Асветнік і выдавец: [Б. ЭпімахШыпіла] // ПВ. —2004. — № 70. — С. 3; Сядзіба ДворЗалессе Полацкае // ПВ. — 2004. — № 105. — С. 7; Выдавец і прапагандыст беларускай кнігі //ПВ. т2004. — № 120121. — С 7
Літ.: Малашэня Л. Ветрына // НС. — 2004. — № 126. — С. 5; Інтэрв'ю А.К. Красновай (29.11.2006) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
КРАЎЗЭ KA31M1P (Krauze Kazimierz), мемуарыст. У гады Другой сусветнай вайны быў удзельнікам 24н партыз. брыгады Віленскай акругі АК. Аўтар кнігі «Апошні рапарт», выдадзенайу серыі «Wilenski przekaz»(№ 14). Кнігаскладаеццазуступнагасловаадрэдакцыі, слова аўтара, 10 раздзелаў, спісу прозвішчаў і псеўданімаў, памяткі. У раздзелах падаюцца звесткі прадзейнасць23й партызанскай брыгады «Браслаў», 24й брыгады «Дрысвяты», 2326га дыверсійныхаддзелаў, Саюзаўзброенай барацьбы Арміі краёвай раёнаБраслаў «Язь». Утрымлівае значную колькасць матэрыялаў, прысвечаных Браслаўшчыне. Інфармацыя выкарыстана Ю. Чэканам у кнізе «Гісторыя Браслаўскага павету ў XX стагоддзі».
Тв.: Ostatni raport. — Wilenski przekaz. — № 14.
Літ.: Czekan J. Historia powiatu Braslawskiego XX stulecia. — K^terzyn: GriF, 2001. — S. 2.
КРАГЕЛЬ ТАДЭВУШ (Tadeusz Krahel), святар. Аўтар кніг «400 гадоў касцёлу ў Новым Пагосце. 15931993» (Беласток, 1993), «Мучанікі з Беразвечча» (1998), «Бласлаўлёны ксёндз Станіслаў Пырэк» (Улацлавэк, 2001). У кнігах падаецца канфесійная гісторыя Браслаўшчыны, Глыбоччыны з XVI па XX ст., лёсы ксяндзоў, якія прынялі пакутніцкую смерць у гады Другой сусветнай вайны ў Беразвеччы: М. Багаткевіча, У. Мацковяка, С. Пыртэка.
Тв.: 400 lat kosciola w Nowym Pohoscie, 15931993. Z dziejow kosciola і parafii. — Bialostok 1993 — 40sM^nczennicy z Berezwecza. — Bialostok, 1998. — 73 s.; Blagoslawiony Ksi^ndz Stanislaw Pyrtek // M^czennicy 19391945. Zsz. 3. — Wloclawek: wydawnictwo Duszepastyrstwa Rolnikow, 2001.
163
КРАЧКОЎСКІ АНАТОЛЬ ВЯЧАСЛАВАВІЧ (А. Новік, Вячэслін, А. Касцюковіч) (6.04.1949, в. Круляўшчызна Докшыцкага раёна Віцебскай вобл.), краязнаўца, журналіст. Скончыў філал. факультэт БДУ (1975). Служыў ва УС СССР (19681970). Працаваў слесараміструментальшчыкаму БМУ6, інструктарам, лектарам, загадчыкам сектара партыйнага ўліку Шумілінскага райкама КПБ, загадчыкам аддзела пісьмаў шумілінскай раённай газеты «Герой працы», дырэктарам Бешанковіцкага гісторыкакраязнаўчага музея, у рэдакцыі газеты «Зара» Бешанковіцкага раёна (з 1990 г. карэспандэнтам, загадчыкам сельгасаддзела, адказным рэдактарам). Цяпер працуе навуковым супрацоўнікам у Бешанковіцкім раённым краязнаўчым музеі. Член Саюза журналістаў Беларусі (1991).
Даследуе гістарычнае мінулае Бешанковіцкага раёна (археа
логію, этнаграфію), жыццё і дзейнасць знакамітых землякоў, выдатных людзей блізкага і далёкага замежжа, звязаных розным чынам з Бешанковіцкім краем. Вывучаць гісторыю і культуру роднага краю пачаў у краязнаўчым гуртку Круляўшчызненскай СШ Докшыцкага раёна (1965). Значны ўплыў на фармаванне зацікаўленасці аказаў настаўнік гэтай школы А.У. Чарнаруцкі. У складзе гуртка ўдзельнічаў у паходах па родным краі.
Першы дырэктар Бешанковіцкага раённага гісторыкакраязнаўчага музея (19811989). Узначальваў працу па яго стварэнні. У якасці кіраўніка музея непасрэдна ўдзельнічаў у зборы экспанатаў і стварэнні экспазіцый. 3 гэтай мэтай працаваў і падтрымліваў адносіны з Цэнтральным дзяржаўным ваеннагістарычным архівам СССР, Цэнтральным дзяржаўным архівам Савецкай Арміі, Цэнтральным Дзяржаўным архівам народнай гаспадаркі СССР, ЦДГА ВМФ СССР, Цэнтральным ваеннамарскім архівам MA СССР, Цэнтральным дзяржаўным архівам старажытных актаў СССР, Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архівам СССР (Ленінград), Цэнтральным архівам MA СССР, Цэнтральным музеем УС СССР. Галоўным упраўленнем кадраў MA СССР, НГАБ. ДАВВ, ДАМВ, занальнымі архівамі ў гарадах Глыбокім, Оршы. Полацку, Вільнюскім дзяржаўным архівам, Нацыянальнай бібліятэкай РБ, публічнай бібліятэкай імя М.Я. СалтыковаШчадрына(г. СанктПецярбург), ВАБ. Стварыў краязнаўчы музей у Рубежскай сярэдняй школе Бешанковіцкагараёна(1989).
За час працы ў музеі сабраў значную колькасць матэрыялаў. Пры падтрымцы выдавецтва «Полымя» выдаў кнігу «Край наш Наддзвінскі» (1990), а пасля прапанаваў раённаму кіраўніцтву стварыць кнігу «Памяць». Паабяцаў, што калі дадуць пяць сакратаракмашыністак, то падрыхтуе рукапіс за палову года. Па асабістым распараджэнні першага сакратара райкама КПБ для гэтай працы было сабрана 10 работнікаў, і рукапіс быў падрыхтаваны за тры месяцы. Значная колькасць матэрыялаў не ўвайшла ў выданне, але яны сталі асновай іншых кніг: «Светлы бешанковіцкі куток» (2001), «...Біліся як ільвы. Да 190годдзя бітвы пад Астроўна». «Акрыленыя. 3 гісторыі аднаго авіяпалка» (гісторыя 132га дальнебамбардзіровачнага палка, які размяшчаўся ў Бешанковічах і Уле), «Бачэйкава», «Залатая Зорка Міхаіла Ткачэнкі», «Бешанковічы. Гісторыкаэканамічны нарыс», «Ула. У сутоцы дзвюх рэк», «Астроўна. Мястэчка на беразе возера», «Акадэмік жывапісу з Улы» (акрамя першай — падрыхтаваны і выданы саматужна) і інш.