Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
Літ.: Прнрода Поставского края: [рэцэнзія]//ПК. — 2000. — № 91. — С. 3.
МАЖЭЙКА ЗІНАІДА ЯКАЎЛЕЎНА (в. Аношкі Лепельскага раёна). даследчык. Кандыдат мастацтвазаўства. Брала ўдзел у стварэнні музыкальнаэтнаграфічнай стужкі «Галасы вякоў», «Пранясі, Божа хмару», «Крывыя вечары» і інш. Выдала зборнік фальклору, запісанага на Лепельшчыне. Жыве ў Мінску.
Літ.: Януш I. Адкуль мы пайшлі // ЛК. — 2000. — № 50. — С. 2.
МАЗУР АЛЕСЬ УЛАДЗІМІРАВІЧ (1940, в. Стары Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобл. 2009). журналіст. Доўгі час працаваў у талачынскай раённай газеце «Сцяг Ільіча» (цяпер «Наша Талачыншчына»), часта друкаваўся ў «ЛіМе», «Чырвонай змене», «Настаўніцкай газеце», «Віцебскім рабочым», «Віцебскім кур’еры», у часопісах «Беларусь», «Маладосць», «Полымя». Аўтар артыкулаў па гісторыі і культуры Віцебшчыны на старонках перыядычнага друку. Браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці рэгіёна. Адзін з стваральнікаў у Талачыне народнай літаратурнай гасцёўні «Друць», яе ганаровы член. Член Саюза пісьменнікаў. Аўтар паэтычных зборнікаў «Святліца», «Мы — жыцця галінкі».
Тв.: Палову жыцця з кінакамерай // ВР. — 2000. — 3 чэрв.; Как прекрасен этот мнр: [кінавідэаклуб «Летапіс»]// НТ. — 2001. — № 8. — С. 2; Друцкае Евангелле // ВК. — 2001. — No 58. — С. 3; Духоўная сувязь стагоддзяў: [Талачын] // ВК. — 2001. — № 68. — С. 3; Тут працаваў Колас: [в. Сані Талачынскага раёна] // ВК. — 2001. — № 81. — С. 2; Сяброўскі аўтограф Караткевіча // ВК. — 2002. — № 2. — С. 3; Як праславілі «Ручнікі»: [Вера Вярба] // ВК. — 2002. — № 7. — С. 3; Палатно нялёгкага лёсу: [тэкстыльная фабрыка ў Талачыне] // ВК. — 2002. — № 21. — С. 2; «Ты помнншь, Алёша...»: [Сіманаў на Талачыншчыне] // ВК — 2002. — № 35. — С. 3; Старонкі гісторыі: [Барысаў камень каля в. Вялікі Гарадзец] // ВК. — 2002. — № 53. — С. 3; Іх шлях ляжаў праз Талачын // ВК. — 2002. — № 63. — С. 3; Згадкі пра Караткевіча з далёкай Амерыкі // ВК. — 2003. — № 15. — С. 3; Каб прыгажэў родны горад: [Талачын] // ВК. — 2003. — № 61 — С 4' О славе Толнка Казбека: [Таплавердыеў М. — партызан на Талачыншчыне] // ВК. — 2004. — № 44. — С. 3; Настояіцнй герой — без геройского звання: [Усаў А., ураджэнец в. Барэцк Дубровенскага раёна у баі знішчыў 22 фашысцкіх танка] // ВК. — 2005. — № 14. — С. 3; Он сказку делал былью: [К. Рамановіч] // ВК. — 2005. — № 25. — С. 3; Опрокннутое небо: [Гастон Ж„ лётчык эскадрыллі «НармандыяНёман»] // ВК. — 2005. — № 47. — С. 3; Другое жыццё старога парка: [Забайкал, Талачынскі раён] // ВК. — 2005. — № 83 — С 4
Літ.: Шнэйдар А. Споведзь шчырай душы: [паэт А. Мазур] // НТ. — 2001. — № 67. — С. 2; «Пайшоў, ніколі ўжо не вернецца...»: [электронны рэсурс] // ВР: [сайт]. — Рэжым доступу: http://www.vitnews.by/arhiv2009/ Arhiv_6_1501.html. ’
МАНСЕНАК АЛА ПЯТРОЎНА, педагог. краязнаўца. Працуе дэфектолагам у Дзісненскай школеінтэрнаце. Разам з настаўнікам гісторыі школыінтэрната Л.М. Фурсавым, пры дапамозе В.А. Ермалёнка стварыла музей у школе. Музей мае 2 раздзелы: першы прысвечаны гісторыі Дзісны, у якім распрацаваны тэмы: «Славутыя імёны», «Замак», «Вогненныя гады», «Яўрэі ў жыцці горада». У другім, этнаграфічным, прадстаўлены рамёствы Дзісненшчыны і народная творчасць.
Тв.: Дзісненскай школеінтэрнату — 40 год. Музей ў Лявонпалі // СП (М). — 2000. — № 87. — С 2 4
Літ: Шымуковіч Ф. Паміраючы горад //СП (М). — 2000. — № 10. — С. 3.
197
МАЙСЯЁНАК АНДРЭЙ ГЕОРПЕВІЧ (Андрэй Дзіснёнак) (1.06.1943, г. Глыбокае), вучоны ў галіне біяхіміі і вітаміналогіі, гісторык медыцыны, краязнаўца. Членкарэспандэнт НАН Беларусі (2000). акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1997), доктар біялагічных навук (1996), прафесар (1997). Скончыў Варапаеўскую СШ (1959), Гродзенскі медыцынскі інстытут (1965), аспірантуру пры ім (1968). Абараніў кандыдацкую дысертацыю (1971). Працаваў у медінстытуце, а з 1970 г. вучоным сакратаром, загадчыкам лабараторыі, нам. дырэктара па навуковай працы. в.а. дырэктара (19961998) Аддзела рэгуляцыі і абмену рэчываў АН БССР(з 1980 г. Інстытутабіяхіміі АН БССР, г. Гродна). Аўтар больш за 500 навуковых прац, 6 манаграфій, 15 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі медыцыны Беларусі. Навуковы кіраўнік больш за 20 абароненых кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.
Выхоўваўся ў сям’і ўрача. Атачэнне, лад жыцця спрыялі
фарміраванню любові да Радзімы, цікавасці да яе гісторыі і культуры. Настаўнікам музыкі быў В. Сушко. Бацькі сябравалі з Г.І. Цітовічам. Маці працавала завучам СШ у м. Лужкі, дзе пасля вайны працаваў Я. Драздовіч.
Даследуе гісторыю Дзісненскага краю. Адзін з першых прыцягнуў увагу да жыцця і лёсу Я. Драздовіча, удакладніў шэраг фактаў з яго біяграфіі, час, месца і абставіны смерці. Сабраў вялікую колькасць матэрыялаў па гісторыі Шаркоўшчыны.
Вядзе актыўную грамадскую і краязнаўчую працу. Адзін з арганізатараў краязнаўчай працы на Гродзеншчыне ў канцы 1980х 1990я гг. З’яўляўся намеснікам старшыні камісіі Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў па навуцы, культуры і адукацыі (19891996). Старшыня Гродзенскай краязнаўчай асацыяцыі (19892003). Адзін з арганізатараў Браслаўскіх, Дзісненскіх, Навагрудскіх краязнаўчых чытанняў у рамках праграмы «Наш радавод» пры Гродзенскім абласным аддзяленні БФК. Ініцыятар вяртання імя доктара С. Нарбута ў гістарычную спадчыну Браслаўшчыны. Аўтар ідэі стварэння беларускага фонду А. Міцкевіча. Займаецца стварэннем нацыянальнага фонду рукапісаў, старадрукаў, рэдкай кнігі і перыёдыкі імя Я.Л. Храптовіча. Выступае ў СМІ па праблемах вывучэння і захавання гісторыкакультурнай спадчыны, гісторыі медыкабіялагічных навук. Адзін з ініцыятараў выдання «Краязнаўчай газеты».
Аўтар артыкулаў пра вядомых землякоў у кнігах «Памяць» Браслаўскага, Глыбоцкага, Міёрскага, Шаркоўшчынскага раёнаў, а таксама г. Гродна. Даследаваў малавядомыя старонкі жыцця Я. Драздовіча, ураджэнца в. Чарневічы (Глыбоччына), камбрыга, каменданта г. Ленінграда П.В. Пугачэўскага, медыкаў з Глыбоччыны У. Шырана і М. АлехныГушчы і інш. Перадаў шэраг рэчаў і кнігазбораў у Гродзенскі гісторыкаархеалагічны музей. Браслаўскі гісторыкакраязнаўчы музей, Глыбоцкі гісторыкаэтнаграфічны музен, Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі. Для кнігі «Памяць» Шаркоўшчынскага раёна напісаў «Нарысы з жыцця сям’і», якія не былі надрукаваны. Артыкулы на краязнаўчую тэматыку друкаваліся ў рэспубліканскіх(«Свіцязь», «Чырвоная змена», «Краязнаўчая газета») і мясцовых («Браслаўская звязда». «Веснік Глыбоччыны», «Кліч Радзімы», «Міёрскія навіны») перыядычных выданнях.
Mae бібліятэку. якая налічвае больш за 5 тысяч тамоў, з вялікай колькасцю літаратуры на краязнаўчуютэматыку, прыватны архіў, у якім утрымліваецца значны матэрыял па гісторыі медыцыны Беларусі, гісторыі Гродзенскага медыцынскага інстытута. Ініцыятар усталявання помнікаў С. Нарбуту і Грунвальдскай бітве ў Гродна. Браў удзел у стварэнні музеяаптэкі ў Гродна. Перадаў туды лекі міжваеннага часу, якія захоўваў бацька. Некаторыя матэрыялы перадаў у Музей гісторыі медыцыны.
Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку », лаўрэат міжнароднай польскай прэміі за беларускапольскае супрацоўніцтва ў галіне культуры, прэміі імя Б. Кіта (2003).
Тв.: Артыкулы ў кнігах «Памяць» і навуковым друку: Генерал з Чарневіч: [П.В. Пугачэўскі] // Памяць. Гісторыкадакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн.: БелЭн. 1995. — С. 164165; Крыжовы шлях лекараў з Глыбоччыны // Тамсама. —С. 173174; Светаадчуванне і жыццёвы шлях Э. Плятар // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Браслаўскага раёна. — Мн., 1998. — С. 174179; Станіслаў Нарбут // Тамсама. — С. 202206; Вянцэслаў Пелікан // Тамсама. — С. 209210; Доктар Шыран з вёскі Лужкі // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Шаркоўшчынскага раёна. — Мінск: БелТА, 2004. —С. 144146; (разам з П. Шарэйка) В. Пелікан: Ад Слоніма да Браслаўшчыны // Браслаўскія чытанні' матэрыялы II навуковакраязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 925годдзю Браслава (10651990), 1617 лютага 1991 г. / навук. рэд. М.А. Ткачоў. — Браслаў: Браслаўскі філіял Пастаўскай узбуйнёнай друкарні, 1991. — С. 4553; Ад Рубана да Хронана: Светаадчуванне і жыццёвы шлях Эміліі Плятэр // Браслаўскія чытанні: матэрыялы
198
Ill навуковакраязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 200м угодкам паўстання 1794 года, 2122 красавіка 1994 г. — Браслаў: Браслаўскі філіял Пастаўскай узбуйнёнай друкарні, 1994. — С. 4349; Памяці вялікага гуманіста // Браслаўскія чытанні: матэрыялы VI навуковакраязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 150й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (18531926), 78 мая 2003 года. — Браслаў, 2003. — С. 78.
Артыкулы у мясцовым перыядычным друку: Доктар Шыран з вёскі Лужкі // КР. — 1988 — № 114115' Слаўнае імя Прыдзвіншчыны // КР. — 1988. — № 136. — С. 2; Доктар Нарбут // БЗ. — 1989. — № 67, 69; Хвароба і скананне вандроўнага мастака // ЛІМ. — 1989; Венцыслаў Пелікан // БЗ. — 1991. — № 120. — С. 3, 4; Трагедыя Жынёў з Мікуліч // ВГл. —1994. — № 10. — С. 3; Генерал з Чарневічаў // ВГл. —1994. — № 11,17,18, 20 . —С. 2; Пастаўскі сюжэту жыцці акадэміка астранаўтыкі//Сумежжа. —1994. — № 1419; Імя, вернутае з нябыту: [С. Нарбут] // БЗ, — 1996. — № 26. — С. 2; Старонкі гісторыі Друйскай аптэкі і яе ўладальнікаў// Павет. — 2001. — № 2, верасень. —С. 4; Памяці Станіславы Герасімовіч II Павет. — 2004. — № 9 (34), верасень. — С. 7; Старонкі гісторыі Друйскай аптэкі // БЗ. — 2004. — № 84. — С. 3.
Літ.: Майсяёнак А.Г. // ЭГБ. Т. 6. Кн. 2. — Мн., 2003. — С. 411; Ігнатовіч Ф., Талерчык А. Навуковец, краязнавец // Памяць. Гісторыкадакументальная хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 420' [фота]; Кожан К. Навуковец і краязнавец // КР. — 2004. — № 29. — С. 2: [фота]; Навасельскі Л. Навукоўца і краязнавец // МН. — 2004. — № 70. — С. 3; Журавлёв В. «Суха теорня, мой друг, а древо жнзнн пышно зеленеет» // Бвржа пнформацнй. — 2004. — № 46. — С. 8.
МАКАРАЎ MAKC1M ДЗМІТРЫЕВІЧ (31.12.1976, г. Віцебск), гісторык, краязнаўца. Скончыў СШ № 31 г. Віцебска, гіст. факультэт БДУ (1998), аспірантуру пры Торуньскім універсітэце М. Каперніка (РП). Кандыдат гіст. навук (2006). Працуе ст. навуковым супрацоўнікам у РУП «Тэхнапарк» БНТУ «Металіт».