Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX - пачатку XXI ст.
біябібліяграфічны даведнік
Мікалай Півавар
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 372с.
Мінск 2010
Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Міхно У.Ф. (14.01.2010) //Асабісты архіў М.В. Півавара.
МЯДЗВЕДЗЕВА ЛЮДМІЛА АБРАМАЎНА, працавала ва Ушацкай раённай газеце «Патрыёт». супрацоўніцай Ушацкага музея народнай славы. Падрыхтавала (разам з супрацоўнікамі сектара«3бор.помнікаў гісторыі і культуры Беларусі») даведку праУшацкі раён, надрукаваную ў газеце «Чырвоны прамень». Аўтар артыкулаў у мясцовым перыядычным друку на краязнаўчую тэматыку.
Тв.: 3 гісторыі Чашніччыны // ЧП. — 1994. — Ne 11. — С. 2.
212
МЯДЗЕЛЕЦ АЛЯКСАНДР ІВАНАВІЧ (11.10.1973, г. Глыбокае Віцебскай вобл.), краязнаўца, калекцыянер. Цікавіцца археалогіяй, нумізматыкай, мае багатую бібліятэку. Значны штуршок у вызначэнні зацікаўленасці ў гісторыі Глыбоччыны аказала кніга «Памяць» Глыбоцкага раёна і знаёмства з Я.У. Бунто. Даследуе гісторыю роднага краю, аддаючы перавагу перыяду да падзелаў Рэчы Паспалітай. Знайшоў некалькі гарадзішчаў у Глыбоцкім раёне, звесткі аб якіх перадаў навукоўцам. Сярод іншых адзначым гарадзішча каля в. Лаўрынаўка Глыбоцкага раёна. Удзельнічаў у археалагічных раскопках пад кіраўніцтвам М.В. Клімава. Перадаў шэраг рэчаў, знойдзеныху археалагічных разведках. навукоўцам з Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Стварае прыватны музей кафлі.
Літ.: Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Мядзелец A. I. (14.08.2008) // Асабісты архіў М.В. Півавара.
МЯЖЭВІЧ B1KTAP АЛЕГАВІЧ (17.08.1965, в. Смаляны Аршанскага раёна Віцебскай вобл.), педагог, краязнаўца. Скончыў Смалянскую БШ (1980), Аршанскае педвучылішча (1984), філфак ВДПІ (1995). аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі Беларусі. Служыў ва УС СССР. Працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Смалянскай СШ Аршанскага раёна (з 1987).
Цікавіцца гісторыяй в. Смаляны і яе ваколіцамі. З’яўляецца кіраўніком школьнага краязнаўчага гуртка «Спадчына» (з 1995). Запісвае мясцовы фальклор, вывучае тапаніміку наваколляў Смалян, збірае прадметы матэрыяльнай культуры мясцовасці. Бярэ ўдзел у краязнаўчых канферэнцыях і семінарах. Аўтар артыкулаў у навуковым і перыядычным друку: часопісы «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура», «БГЧ», «Віцебскі рабочы», «Настаўніцкая газета», «Аршанская газета».
Тв.: Смаляны — старажытнае мястэчка // БГЧ. — 2002. — № 4. — С. 4043; Літаратурнае краязнаўства як адзін з накірункаў патрыятычнага выхавання і выхавання актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў // Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, Брэст, 2829 сакавіка 2008 года. — Брэст: Альтернатнва 2008 С. 154158.
Артыкулы ў перыядычным друку: Выхоўвае турызм // ЛП. — 1988. — № 15. — С. 2; Медальён: [знаходка ў Смалянах] // АГ. —1999. — № 66. — С. 3; Залатыя стрэлы памяці: [м. Смаляны]// ВР. — 1999. — № 72. — С. 3; Гэты сказ не памрэ...: [У. Караткевіч] // ВР. — 2000. — № 136. — С. 3; Час выбіраў: [воіныафганцы] // АГ. — 2000. — № 17. — С. 2; Дзівосны прыстанак загадак і цудаў // НГ. — 2001. — 26 мая; СпасаПрэабражэнская царква ў Смалянах//АГ. — 2002. — № 138. — С. 4; Царква ў Смалянах // ВР. — 2003 —11 студз ■ Бабка Матруна // ВР. — 2003. — 28 студз.; Сваякі: Хто ёсць хто? // ВР. — 2003. — 29 сак.; Аляксееўскай царкве ў Смалянах 145 гадоў // АГ. — 2004. — № 25. — С. 7; Замак «Белы Ковель»; завочнае падарожжа па Аршаншчыне // АУ (НГ). — 2005. — 25 ліст.; Вечны выгнаннік і пілігрым: краязнаўчыя заняткі // АУ (НГ). — 2007. — 19 крас.; СпасаПрэабражэнская царква ў Смалянах//АГ. — 2007. — 24 ліст. — С. 3.
Літ.: Копцік Ю. Школьнае краязнаўства: праблемы і задачы // АГ. — 1997. — № 68. — С. 3; Аўтабіяграфія В.А. Мяжэвіча//Асабісты архіў М.В. Півавара.
МЯРЗЛОВА ГА Л1HA КІРЫЛАЎНА (17.02.1932, Віцебск), архівіст. Скончыла СШ № 8 г. Віцебска(1952). Вучылася на гіст. факультэце ВДПІ (19521954), скончыла гіст. факультэт МгДПІ (1956). Працавала выкладчыцай гісторыі Шылавіцкай СШ Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобл. (19561958). загадчыцай піянерскамасавай работы Першамайскага раёна г. Віцебска (19581959), у ДАВВ (19591962). Аўтар артыкулаў на краязнаўчую тэматыку ў перыядычным друку.
Тв.: (разам з А.В. Сырцовай) Первая конференцня женшннколхозннц Внтебіцнны // ЛПр. — 1960. — 8 сак.; Документы рассказывают // ЛПр. — 1960. — 20 крас.; Дзецішча першай пяцігодкі // ЛПр. — 1960. — 2 ліст. — С. 3; (разам з А.В. Сырцовай) У першыя гады калектывізацыі //ЛПр. —1960. — 13 верас. — С. 1; (разам з А. Сырцовай) 3 гісторыі калектыўных сельскіх гаспадарак на Талачыншчыне //Ленінец (Талачынскі раён). — 1961. — 1 мая. — С. 4; (разам з А. Сырцовай) 3 гісторыі калектывізацыі Бешанковіцкага раёна // Зара. — 1961. —14 чэрв. — С. 2; I з’езд работніц і сялянак// ВР. — 1962. — 7 сак. — С. 3; Саюз будаўнікоў на Віцебшчыне // ВР — 1962. — 25 жніўня; I губернскі з’езд камсамола // ВР. — 1962. — 23 сак. — С. 3; Чырвоныя вяселлі і акцябрыны // ВР. — 1962. — 22 ліп. — С. 4; Гэтых дзён не змоўкне слава' з гісторыі Сенненскага раёна // СІ. — 1962. — 19, 21 чэрв.
213
НАВАГОНСКІ ЭДУАРД ЭДУАРДАВІЧ (4.04.1950, в. Свіраны Талачынскага раёна Віцебскай вобл.), краязнаўца. Скончыў СШ № 14 г. Оршы (1967), механічны факультэт Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута (1973). Працаваў электрамеханікам на рамонтнай базе ў пас. Балбасава (19671968), канструктарам, адказным сакратаром камсамольскай арганізацыі Аршанскага льнокамбіната (19731979), сакратаром Аршанскага гаркама КПБ (1979), _ першым сакратаром Аршанскага гаркама ЛКСМБ (19791982), у аршанскім гарвыканкаме (19821986). намеснікам дырэктара па рабоце з моладдзю Аршанскага льнокамбіната (19861988), нам. начальніка па выхаваўчай працы. псіхолагам выпраўленчай калоніі № 21 УЖ 15/12 (19881994).
Зацікавіўся турызмам, фатаграфіяй са школьных гадоў. Праявіў інтарэс да гісторыі Аршаншчыны. Пад час паходаў абавязкова даследуе помнікі гісторыі і культуры, здымае іх на фотавідэаапаратуру. На аснове сабраных матэрыялаў стварыў 30 дакументальных фільмаў. прысвечаных гісторыі і культуры Оршы і Аршаншчыны: «Глас продкаў», «Орша гістарычная», «Орша гераічная», «Куцеінская Лаўра», «Орша ў значках», «Орша ў філатэліі», «Орша археалагічная», «Вуліцы Оршы», «Адраджаючы традыцыі», «Барань гістарычная», «Езуіцкі калегіум», «Аршанскі замак», «Кафля Аршаншчыны», «Пошукавы клуб “Русічы”», «Ільінская царква», «Днепр і Орша». Асобная серыя знята пра людзей Аршаншчыны (14 фільмаў): «Нараджэнне рамяства» (мастак па тканіне В. Янкоўская), «Ад машыніста да міністра» (А. Андрэеў — Герой Сацыялістычнай працы), «Сын беларускага народа» (А. Салянікаў — Герой Савецкага Саюза) і інш. Каля 20 фільмаў прысвечаны прадпрыемствам і ўстановам горада. Увогуле ў фільматэцы аматара
больш 300 фільмаў.
Выступіў адным з арганізатараў і ўдзельнікам экспедыцыі «Барысфен Рубон», якая праводзілася натэрыторыі Віцебшчыны і была звязана з пошукамі магчымых адгалінаванняў воднага гандлёвага шляху «з вараг у грэкі» (1989). За справаздачу аб экспедыцыі, разам з А.П. Палянскім (дырэктар Аршанскай станцыі юныхтурыстаў), быў узнагароджаны Памятным медалём Пржэвальскага РГТ. Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў воднай экспедыцыі «РшаОршаOrsa»: з г. Оршы Віцебскай вобл. да в. Орша ў Пскоўскай вобл. (1990).
Аўтар шэрагу артыкулаў у рэспубліканскім і мясцовым перыядычным друку (часопісы «Беларуская мінуўшчына», «Спадчына», «Родная прырода», «Турнст», «Катера н яхты»), газеты («Ленінская праўда», «Аршанская газета», «Віцебскі рабочы»), На аснове сабраных матэрыялаў напісаў тры кнігі пра падарожжы па рэках і азёрах Віцебшчыны, якія застаюцца невыдадзеныя, напрыклад, «Воднымн трассамн Белорусского Поозерья».
Тв.: Воднымі шляхамі продкаў//Спадчына. —1991. — № 6. — С. 6771; Орша на скрыжаванні старажытных шляхоў і перамяшчэнняў народаў: Пошук, знаходкі, гіпотэзы: турыстычнакраязнаўчае даследаванне // Аршанскі краязнаўчы зборнік. — Орша, 1995. — С. 1721; Дзе ж жылі тыя варагі // РП. — 1996. — № 1. — С. 1415; Куды паказваестрала?//БМ. — 1996. — № 3. — С. 4041; Шляхамі далёкіх продкаў (турыстычнакраязнаўчае даследаванне) // Памяць: Гісторыкадакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна: у 2 кн. Кн 1. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 3740; Адкуль у нашага горада назва // Мой родны край — Аршаншчына: гісторыкакраязнаўчы зборнік для пачатковага азнаямлення / аўт.саст. Т.М. Вароніна, А.М. Шышкевіч. — Віцебск: ВАД, 2000. — С. 5455.
Артыкулы ў мясцовым перыядычным друку: Зноў «з варагаў у грэкі» // ВР. — 1989. — № 10. — С. 4; Шляхамі нашых продкаў // ЛП. — 1989. — № 39. — С. 3, 4; Дарогай продкаў // ЛП. — 1989. — № 111113; (разам з М. Апека) Новая экспедыцыя аршанцаў//ЛП. — 1990. — № 62. — С. 2; Экспедыцыя стартавала// ЛП. —1990. — № 78. — С. 1; Сустрэча аршанцаў адбылася //ЛП. —1990. — № 112. — С. 2; Шлях пралягаў праз Оршу // ВР. — 1992. — Na 86. — С. 2.
Літ.: Кванова С.Г. Оршанскне краеведы; бпографпческпй справочннк. — Орша, 2002. — С. 21; Жукоўскі В. Наша Барань // КГ. — 2005. — № 15, красавік. — С. 6; Готовская Л. Летопісец: [Э. Навагонскі] // АГ. — 2006. — № 75. — С. 1; Анкета «Краязнаўцы Віцебшчыны». Навагонскі Э.Э. (25.03.2009) // Асабісты архіў М.В. Півавара; Спіс фільмаў, створаных Э.Э. Навагонскім // Тамсама.
214
НАВАГРОДСКАЯ ІРЫНА ХВЕДАРАЎНА (17.05.1967, в. Белае Ушацкага раёна Віцебскай вобл.), краязнаўца. Скончыла філал. факультэт ВДПІ. Працавала ў Мосарскай СШ Ушацкага раёна. Цяпер жыве ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобл.
Краязнаўчую дзейнасць распачала ў Мосарскай СШ (1996). Асноўныя тэмы даследавання — летапісанне родных месцаў, этнаграфічная спадчына рэгіёна, вёскі, якія знікаюць. Удзельнічала ў стварэнні і распрацоўцы этнаграфічнай экспазіцыі ў Мосарскай СШ Ушацкагараёна. Арганізавала школьны клуб «Спадчына», які з’яўляўся асяродкам краязнаўчай працы ў мясцовасці. Брала ўдзел у рэспубліканскіх краязнаўчых чытаннях педагагічных работнікаў. Публікавала артыкулы ў мясцовым друку, газеце «Патрыёт». Вопыт краязнаўчай працы неаднаразова вывучаўся ў раёне і вобласці, а на базе школы праводзіўся абласны семінар педагогаў (1999). Займае актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Тв.: Гісторыі старонкі паўставалі... // ЧП. — 1998. № 4. С. 4; Прызнанне і памяць: [да 70годдзя У. Караткевіча] /IП. 2000. № 37. С. 4; Знатны род Забэлаў // П. — 2000. — № 58. — С. 4; Роздум ля сцен старога храма // П. — 2001. — № 24. — С. 2; Сястра Хатыні: [в. Шасцярні] // П. — 2005. — № 3738 — С 5