Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
Агульная хваля нацыянальнага беларускага адраджэньня ў 1917—21 гадох выклікала ў Беларусі масавы культурна-асьветны рух. Паўсюдна, дзе была нацыянальна-сьведамая оеларуская інтэлігэнцыя (галоўна настаўнікі) і ініцыятыўная беларуская моладзь, пачалі зьяўляцца розныя беларускія культурна-асьветныя таварыствы, аматарскія драматычныя, харавыя, краяведныя й іншыя гурткі.
Пачаўся гэты рух ад вясны 1917 году, адразу пасьля лютаўскай расейскай рэвалюцыі. Быў ён або кіраваны згары беларускімі нацыянальнымі цэнтрамі, або стыхійны.
Ужо ў траўні месяцы для кіраваньня культурным рухам у Беларусі БНР заснаваў у Менску Таварыства Беларускай Культуры, якое ад 28 траўня 1917 году пачало выдаваць беларускую тыднёвую газэту «Вольная Беларусь». 5 жніўня 1917 году наступніца БНК — Цэнтральная Рада Беларускіх Арганізацыяў на сваёй сэсіі ў Менску прыняла Статут Беларускіх Нацыянальных Культурна-Прасьветных Гурткоў у Войску.
У Статуце тым Рада наказвала, каб “у кожнай вайсковай часьці ваенныя-беларусы зьядноўваліся ў Грамаду (п.1), а “кожная беларуская Грамада закладала ў сябе культурна-прасьветны гурток" (п.2), які “павінен выпісваць і пашыраць беларускія кнігі й газэты” (п.П). “Усе члены беларускай Грамады ў вайсковых часьцях павінны гаварыць паміж сабой па-беларуску” (п.14) “і скрозь ужываць сваёй роднай мовы” (п.17), як і “пастановы свае й дзелаводзтва гурту [... ] весьці ў беларускай мове” (п.15). “Кожны член Грамады павінен вучыцца пісаць у беларускай мове і пісаць лісты дадому толькі па-беларуску” (п.16)131.
Таварыства Беларускай Культуры (называнае іначай 1 аварыства «Прасьвета») у жніўні 1918 году рэарганізавалася ў Беларускае Культурна-Асьветнае Таварыства «Бацысаўшчына». Ягонымі заснавальнікамі былі Я.Лёсік, Я.Варонка,
131 Турук Ф. Цыт. пр. С.90-91.
К.Езавітаў, Е.Бялевіч, Ю.Гадыцкі—Цьвірка й іншыя лідэры беларускага руху132. Побач яго, яшчэ ў канцы лета 1917 году ў Менску паўстаў гурток беларускай моладзі «Вянок», хутка рэарганізаваны ў агульнанацыянальнае таварыства «Беларуская Вучнёўская Грамада». Грамада мела свайго дэлегата (гімназыста Садоўскага) на Ўсебеларускім Кангрэсе133.
Арганізацыі гэтыя (з такімі ці іншымі назвамі) тварылі свае аддзелы ў Менску, Бабруйску, Слуцку, Горадні, Вільні й шэрагу іншых павятовых местаў Беларусі134. Культурнаасьветныя гурткі іхныя, як сэкцыі арганізацыяў масава паўставалі пры беларускіх гімназіях і народных школах, у валасных цэнтрах і сёлах па ўсёй Беларусі. Вось некаторыя прыклады зь іх у храналягічным парадку па паветах.
У самім Менску Грамада арганізавала колькі гурткоў. Найбольшую актыўнасьць зь іх разгарнулі драматычны й харавы. Драматычны гурток, якім кіраваў А.Андрэеў, у працягу 2-ух год выступаў з спэктаклямі ў «Беларускай хатцы», паказаўшы менскаму гледачу п’есу Я.Коласа «Антось Лата» й шмат іншых. У часе 1-га Ўсебеларускага Кангрэсу, дзе для дэлегатаў ягоных было дадзена колькі беларускіх канцэртаў, менская Грамада выступала з сваім хорам, a ейны драматычны гурток — з дэкламацыямі вершаў беларускіх паэтаў135. У кастрычніку 1919 году яна стварыла пры Тэатры «Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва» сваю «Драматычную Сэкцыю». Ёю кіраваў адзін з актораў тэатру «Таварыства» драматург С.Іваноў (Сымон Музыка). Да «Драматычнай Сэкцыі», спасярод іншай беларускай моладзі, тады належалі будучы паэт А.Дудар і будучы народны артыст БССР А.Ільлінскі. Сэкцыя існавала да расейскай акупацыі БНР у ліпені 1920 году. За няпоўны год яна паказала мянчанам спэктаклі «Пашыліся ў дурнЬ>, «Пасьля сьмерці» й на «Маскарад» свайго кіраўніка С.іванова, «На дарозе жыцьця» Я.Коласа, «Васількі» А.Паўловіча, п’есы М.Чарота й іншыя136.
132 Турук Ф. Цыт. пр. С.48; БелСЭ. Т.2. Б 189; Полымя. 1972. №7. Б.208. Пры ім было й Выдавецтва, як мы ўж'о вышэй адзначылі.
і33 А.В[арлыга]. Усебеларускі Кангрэс у Менску 18-31 (5-18 ст.ст.) сьнежня 1917 году (Успаміны дэлегата Кангрэсу) // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Мюнхэн, 1964. Б.148; ЛіМ. 1967. 7 ліпеня.
134 БелСЭ. Т.2. Б.189.
і35ЛіМ. 1967. 7 ліпеня; А.В[арлыга]. Цыт. пр.
136 ЭЛіМБел. Т.2. Б.355; Нефед. Становленне... С.26-28.
Відаць, не без удзелу Менску культурна-асьветныя гурткі паўставалі і ў Менскім павеце. У м. Койданаве драматычны гурток у вялікім гумне, пераробленым на “тэатар”, ад лета 1918 году ставіў п’есы «Паўлінка», «Антось Лата», «Ня розумам сьцяміў, а сэрцам» К.Вясёлага, «Па рэвізіі», «Як яны жаніліся» й г. д. У с. Каралішчавічы, у “вясковым тэатры”, арганізаваным у 1918 годзе настаўніцай А.Міцкевіч, ставіліся п’есы «Міхалка», «Паўлінка», сьпяваліся беларускія песьні, дэклямаваліся вершы. У с. Мікалаеўшчына гурток сялянскай моладзі зь мясцовымі й акалічнымі настаўнікамі 13 кастрычніка 1918 году паставіў п’есу «Ня розумам сьцяміў, а сэрцам»137.
У верасьні 1917 году пры Слуцкай беларускай гімназіі было заснавана Культурна-Асьветнае Таварыства «Папараць-кветка». Арганізатар і кіраўнік ягоны — Ф.Шаптыра. Таварыства мела тры сэкцыі: краяведную, роднай мовы й літаратуры й драматычна-харавую. Апошняй кіраваў А.Бараноўскі. Кіраўнікі «Папараць-кветкі» трымалі лучнасьць зь Менскам, выяжджалі туды на кансультацыі, спатыкаліся зь беларускімі драматургамі й атрымлівалі ў іх іхныя новыя п’есы. Яны засноўвалі па мястэчках і сёлах Слуцкага павету як свае філіі розныя гурткі, у бальшыні пры беларускіх школах. Такія гурткі-філіялы былі імі заснаваныя ў с. Старыца (гурток «Зарніца» пад кір. А.Калпака), у с. Засялоньне (гурток «Крыніца» кір. Аніхоўскі), школьны гурток у м. Грозава (кір. настаўнік Пратасэвіч), у с. Ліпнікі (гурток «Зорка»), гурток моладзі ў с. Усерна (кір. У.Дубін), у с. Сухая Міля (кір. М.Дубін) і ў с. Слабада-Кучынка138.
Першым у Таварыстве быў заснаваны драматычны гурток пры самой гімназіі. Пачатак ягоных спэктакляў — восень 1917 году, калі на гімназіяльнай сцэне была паказана «Паўлінка». “Эта первая постановка, — пісаў сучасьнік, — пронзвела смльное впечатленне на зрнтеля. Она многнх как бы озадачнла. Вдруг все заговорнлн о том, что тот самый “мужнцкнй” язык, который онн слышалн каждый день й который онн так старательно пыталмсь выкорчевать нз ежедневного своего обнхода, тот самый язык на сцене в лнтературной обработке такой краснвый. Многне ушлн co спектакля уже с нскренннм одобреннем к начатому куль-
137 ЛІМ. 1967. 7 ліпеня.	..
138 Нефед. Становленне. С.33-36; ЛіМ. 1967. 7 ліпеня.
турному делу”139. Наступныя паказы гімназіяльнага гуртка былі перанесеныя ў будынак меставага Народнага тэатру (б. Шляхоцкі клюб).
У рэпэртуары Слуцкага й павятовых драматычных гурткоў былі п’есы: «Госьць з катаргі», «Бязьвіння кроў», «Душагубы», «Апошняе спатканьне» й «Суд» У.Галубка, «Рысь», «Хам», «Паўлінка», «Модны шляхцюк» і шмат іншых.
Пасьля антысавецкага Слуцкага паўстаньня ў лісгападзе-сьнежні 1920 году й прыходу ў Слуцак бальшавікоў Таварыства «Папараць-кветка» было разьвязана140.
Ад восені 1917 году беларускі драматург Я.Кавалёнак, настаўнікі М.Касьпяровіч і Бортнік арганізоўвалі па мястэчках і сёлах Ігуменскага павету “беларускія вечарынкі” — канцэрты мастацкай самадзейнасьці з аматарскімі выканаўцамі, У Пагарэльскай воласьці пад кіраўніцтвам настаўніцы П.Мядзёлкі (б. актрысы «Першага Таварыства беларускай драмы і камэдыі») ставіліся спэктаклі («Модны шляхцюк», «Міхалка» й іншыя). Я.Кавалёнак у Пагосцкай воласьці паставіў сваю п’есу «Самаахвотная катарга»141.
Улетку 1918 году пасьля заканчэньня Менскага настаўніцкага інстытуту ў м. Дукоры Ігуменскага павету прыехаў новы настаўнік, В.Гарбацэвіч, будучы беларускі драматург. Ён заснаваў тут драматычны гурток, які быў дзейны да канца 1923 году. Пад ягоным кіраўніцтвам гурток ставіў п’есы «Паўлінка», «Прымакі» й «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Антось Лата» Я.Коласа, «Модны шляхцюк», «Пашыліся ў дурні», «Апошняе спатканьне», «Бязьвінная кроў», «Суд», «За каменнай сьцяной» У.Галубка, «Зьбянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча й г. д. Гурток часта выяжджаў з сваімі спэктаклямі ў бліжэйшыя сёлы. У с. Блонь Пухавіцкай воласьці культурна-асьветны гурток «Вір» заснаваў і кіраваў ім В.Ажгірэй, будучы беларускі драматург і пісьменьнік А.Вольны142.
У канцы 1917 году пры Будслаўскай беларускай гімназіі Вялейскага павету быў заснаваны культурна-асьветны гурток «Вяночак». Драматычная сэкцыя гэтага гуртка ладзіла ў мястэчку спэктаклі «Паўлінкі», «Па рэвізіі», «Як яны жаніліся» й іншыя. Свае спэктаклі ў наступным годзе «Вяночак» паказаў у мм. Даўгінава й Докшыцы. Праўдапа-
139 Нефед. Становленне... С.ЗЗ.
140 Тамсама. С.36.
141 Тамсама. С.31-33; ЛіМ. 1967. 7 ліпеня.
142 Нефед. Становленме... С.32-33; ЛіМ. 1967. 7 ліпеня.
добча, гэта ён заснаваў Таварыства беларускай моладзі «Вяночак» у с. Хаценчыцы, які паставіў там купалаўскую «Паўлінку», і ў 1919 годзе ў м. Крайск — гурток «Вянок», якім кіраваў В.Тарасэвіч143.
У траўні месяцы 1918 году настаўнікі й іншая інтэлігэнцыя Радашкавічаў арганізавалі ў сваім мястэчку зь сяброў мясцовай філіі Беларускай Вучнёўскай Грамады Народны тэатар і ставілі п’есы «Модны шляхцюк», «Па рэвізіі», «Міхалка» й шмат іншых. Мясцовае насельніцтва Радашкавічаў так захапілася адраджэнскім рухам, што адбудавала ў мястэчку Народны дом як цэнтар усёй культурнай працы, куды перанесла й спэктаклі свайго Народнага тэатру144.
Грамада Беларускай Моладзі ў Горадні асабліва стала дзейнай ад чэрвеня 1919 году, калі ейным драматычным гуртком пачала кіраваць пераехаўшая сюды зь Ігуменскага павету П.Мядзёлка, а харавым гуртком — У.Шак. Грамада й ейныя гурткі існавалі тут да 1921 году. Яны ладзілі, найчасьцей у меставым тэатры, па 2-3 паказы ў месяц, У праграме першага іхнага паказу, каторы адбыўся 20 траўня 1919 году — п’есы «Па рэвізіі» й «Як яны жаніліся», выступленьне хору й дэклямацыя вершаў беларускіх паэтаў. Наступныя паказы — «Паўлінка», «Міхалка», «Зьбянтэжаны Саўка», «Пашыліся ў дурні» й г.д. Грамада заснавала таксама свае філіі ў с. Верцялішкі (цяпер — Горадзенскі раён) і ў м. Крынкі (цяпер на Беласточчыне ў Польшчы), дапамагала ім падрыхтаваць колькі спэктакляў. Найбольш актыўным быў драматычны гурток у Крынках. Ад 1919 году ён паказаў местачкоўцам спэктаклі «Раскіданае гняздо», «Апошняе спатканьне», «Пашыліся ў дурні», «Зьбянтэжаны Саўка» й шэраг іншых'45.