Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

Крокі гісторыі

Аўген Калубовіч
Выдавец:
Памер: 288с.
Мінск 1993
72.57 МБ
“Выбар п’есы, — пісалася ў ёй, — сам гаворыць за сябе. Рэч дзеецца ў беларускай вёсцы — над родным, дарагім кожнаму з нас Нёманам [... ] дзеецца ў беларусаў, каторыя толькі цяпер адбудоўваюць сваю бацькаўшчыну [... ] Трэба адзначыць, што дружына не пашкадавала сваіх сіл, каб сыграць гэту п’есу сумленна і нават з талентам. Роль Пронькі — [... ] трудна [... ] але прайшла яна добра: артыстка перасіліла ўсе труднасьці. Роль Паўлюка іграў сур’ёзны артыста, каторы стварыў тып жывы, бяз шаржу, не ганяючыся за таннымі эфэктамі. 3 пад’ёмам, нават з некаторым задорам і з талентам іграла Аўдоцьця, удала выйшаў і тып жабрачкі Марцэлькі — хітрай, няшчырай бабы. Рэшта іграўшых дапоўнілі дружна ўвесь абраз.
Публіка шчыра вітала маладую беларускую дружыну, выказваючы сваю падзяку гарачымі воплескамі і вызываючы іграўшых некалькі разоў пасьля спуску куртыны. Проньцы падалі кветкі. I хоць суровы крытык мог бы тое-сёе зганіць — выйшаўшы з тэатру я захавала надоўга сільнае ўражаньне ў глыбі душы”.
Ад 15 кастрычніка 1916 году й датуецца гісторыя Беларускага Тэатру ў Вільні. Ад гэтага часу пачаліся болып—менш рэгулярныя ва ўмовах вайны спэктаклі. У газэце «Гоман» падаюцца частыя абвесткі пра іх, рэцэнзіі ці артыкулы. У тэатры йшлі:
114 Homan. 1917. №18(110).
115 Тамсама. 1917. №58(150).
116 Тамсама. 1916. №62, 64.
5 лістапада 1916 году — «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі й «Міхалка» Далецкіх;
10 сьнежня 1916 году — «Як яны жаніліся» А.Валодзькі;
26 сьнежня 1916 году — прэм’ера «На Антокалі» Ф.Аляхновіча.
У «Гомане» (№92 за 1916 год) на спэктакль «На Антокалі» надрукавана вялікая рэцэнзія. Рэцэнзія зьявілася і ў нямецкай газэце «Wilnaer Zeitung». Вытрымкі зь яе падае «Гоман» (№92) у беларускім перакладзе: “Трэба шчыра вітаць жывыя сілы, каторыя сваёй працай далей разьвіваюць культурнае жыцьцё беларусаў і даюць яму сваю ўласную сцэну [... ] Ігра была знамянітая. I песьні і дуэты [выкананы ] добра. Аўтар, каторы іграў роль гаспадара шавецкага варштату надта добра, спаткаў са сваёй п есай добры ітрыём публікі й быў шчыра вітаны. Няхай гэта будзе для яго паддзержкай дзеля далейшай творчай працы”.
Далей ставіліся:
27 сьнежня 1916 году — «Хам» паводле Э.Ажэшкі;
1 студзеня 1917 году — «На Антокалі»;
17 лютага 1917 году — «Паўлінка» Я.Купалы117;
18 сакавіка 1917 году — «На вёсцы» Ф.Аляхновіча;
31 сакавіка 1917 году — другі раз «На вёсцы»;
22 красавіка 1917 году — «У Купальскую ноч» паводле Я.Купалы;
27 красавіка 1917 году — «Петра Каруза» Р.Бракко;
2 траўня 1917 году — другі раз «Петра Каруза»;
27 траўня 1917 году — «На Антокалі».
У артыкуле «Беларускі тэатар» («Гоман», №38(234) за 1918 год) даецца агульны агляд спэктакляў другога тэтральнага сэзону (восень 1917 — вясна 1918 гадоў): прэм еры «Калісь», «Бутрым Няміра» й «Манька» Ф.Аляхновіча (усе па тры разы); з старых паказаў — «На вёсцы» (тры разы), «Міхалка» (два разы), «У Купальскую ноч» (адзін раз) і г.д.
Двойчы Ф.Аляхновіч адлучаўся зь Вільні ў Менск (у чэрвені 1918 і жніўні 1919 году). Тады яго ў Вільні заступаў адзін зь вядучых актораў тэатру П.Бароўскі118. Аднак увесну 1919 і ў сярэдзіне ліпеня 1920 году ён вяртаўся назад у Вільню й зноў кіраваў тут тэатрам.
Ц7 рэцэнзіі на спэктакль: Гоман. 1917. №16(108) і Wilnaer Zeitung. 1917. №48.
п« Homan. 1918. №56(252).
Беларускі Дзяржаўны Тэатар БНР у Менску
“У першых днях красавіка 1917 году (адразу пасьля паўстаньня 26 сакавіка 1917 году ў Менску БНК. — А.К.) Ядвігін Ш. запрапанаваў Ф.Ждановічу стаць на чале драматычнай дружыны119. У «Беларускай Хатцы» [... ] адбылася нарада ўдзельнікаў драматычнага гуртка [... ] Сход пастанавіў назвацца імем «Першага Таварыства беларускай драмы і камэдыі» і абраў сваім кіраўніком Ф.Ждановіча [... ]
1 красавіка 1917 году ў Менскім гарадзкім тэатры адбыўся першы беларускі спэктакль. Ігралі «Паўлінку» і «Рысь» («У зімовы вечар». — А.К.) [... ] Дзень 1 красавіка 1917 году можна лічыць пачаткам існаваньня «Таварыства беларускай драмы і камэдыі», хоць арганізацыйна яно было аформлена на сходзе 1 мая [... ] з удзелам прыехаўшага ў Менск Ігната Буйніцкага, [на якім] апошняга абралі кіраўніком «Таварыства», рэжысэрам трупы — Ф.Ждановіча, а гаспадаром-адміністратарам — У.Фальскага”120.
Апрача драматургаў, «Таварыства» складалася з «Драматычнай дружыны» (Ф.Ждановіч, У.Фальскі, А.Крыніца, Я.Беларус, П.Мядзёлка, В.Тарасік, Р.Жакоўскі, Сымон Музыка, В.Вашкевіч, Л.Ржэцкая, ад 1918-19 гадоў — Г.Грыгоніс, К.Саньнікаў, М.Зароская, С.Станюта, М.Міцкевіч, Л.Навахоцкая й інш.), хору (кіраўнік — камп. У.Тэраўскі), аркестры народных інструмэнтаў (кіраўнік — З.Захар) і танцавальнай групы (кіраўнік — Ч.Родзевіч). Сталае месца ягоных выступаў — «Беларуская хатка» на Камароўцы.
У траўні месяцы тэатар выехаў у гастрольнае падарожжа — у Слуцак (дзе ім была паказана «Паўлінка»), Асіпавічы (таксама — «Паўлінка»), у Бабруйск («Паўлінк?», «Модны шляхцюк», «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «У зімовы вечар», 7—11 чэрвеня — у Магілёў («Паўлінка», «Хам», «У зімовы вечар», «Міхалка», «Пашыліся ў дурні», ‘ «Сёньняшнія і даўнейшыя» К.Буйлы); наступна — у Жлобін, Радашкавічы, Койданава, Заслаўе, Барысаў і іншыя месцы121. Па звароце з падарожжа ў тэатры была пастаўлена драма Я.Купалы «Раскіданае гняздо» (ліпень 1917 году).
119 Ф.Ждановіч у 1902 годзе скончыў Варшаўскую драматычную школу. Працаваў акторам у польскіх тэатрах. У 1907-13 гадох разам зь І.Буйніцкім, А.Бурбісам і У.Фальскім, арганізоўваў беларускія драматычныя гурткі ў Вільні, Менску й Слуцку.
>20Тодар Кулеша (Дыла). Першае таварыства беларускай драмы і камэдыі ў Менску (Цыт. паводле: Няфёд У. Беларускі тэатар. Нарыс гісторыі. Менск, 1959. Б.107).
121 Тамсама; Вольная Беларусь. 1917. №3 і 9 (рэцэнзіі).
Увосень да тэатру далучыўся У.Галубок як актор, рэжысэр і драматург (аўтар каля 40 п’есаў). Ён паказаў мянчанам свае «Пісаравы імяніны» й некаторыя іншыя п’есы122. У часе 1-га Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску для дэлегатаў Кангрэсу 27 сьнежня 1917 году ў “гарадзкім тэатры была адыграная ягоная драма «Апошняе спатканьне»”123.
На ўгодкі «Першага Таварыства беларускай драмы і камэдыі», 19 траўня 1918 году ў Менску, на Ляхаўцы, быў адкрыты Беларускі Народны Дом імя М. Багдановіча, які стаўся новай сядзібаю тэатру. 3 гэтае нагоды была паказана спэцыяльна напісаная У.Галубком п’еса «Бязьвінная кроў» (пастаноўка Ф.Ждановіча, музыку да яе напісаў камп. У.Тэраўскі). На ўрачыстасьці адкрыцьця ў “гарадзкім” тэатры з прамоваю выступіў прэм’ер Ураду БНР Я.Варонка. Тэатар «Першага Таварыства беларускай драмы і камэдыі» быў рэарганізаваны ў Беларускі Дзяржаўны Тэатар БНР на чале з Ф.Ждановічам, У.Галубком і У.Фальскім. Ён атрымаў ад Ураду БНР штомесячную фінансавую субсыдыю124.
Трупа Ф. Аляхновіча
У чэрвені 1918 году ў Менску зьявіўся зь Вільні Ф.Аляхновіч, які прынёс сюды свой новы, невядомы тут рэнэртуар. “Ужо першая пастаноўка Ф.Аляхновіча, для якой ён выбраў сваю гістарычную п’есу «Бутрым Няміра», паказала, які моцны талент Заходняе Беларусі загасьцяваў у Менску. Аўтар сам згуляў галоўную ролю баярына Бутрыма Няміры, і сваёй запраўды мастацкай гульнёй зачараваў усіх гледачоў”125.
Газэта «Гоман» (№52(248) за 1918 год) пісала: “Справа бсларускага тэатру цяпер стаіць [у Менску ] на добрым грунце. Народны Сакратарыят зацьвердзіў ужо дырэкцыю |... ] тэатру з трох асоб і склад драматычнае дружыны. Сюды прыехаў гэтымі днямі вядомы беларускі драматычны аўтар і артыста, Ф.Аляхновіч, кіраваўшы ўсёй тэатральнай работай у Вільні. Зь яго ўчасьцем і пад яго кіраўніцтвам маюць быць пастаўлены на менскай сцэне яго сцэнічныя творы. Ф.Аляхновіч сустрэў у Менску вельмі гарачы прыём”.
122 Няфёд У. Беларускі тэатар. Б.108, 111.
123 Полымя. 1964. №7. Б.172.
124 The Byelorussian Theater and Drama by V. Seduro. P.45 and Plate III; Нефед У. Становленме... C.12-13.
125 Езавітаў K. Францішак Алекна-Аляхновіч II Новы Шлях (Менск). 1944. №6(42). Б.7.
5. Зак. 5388	65
Тут ён напісаў п’есы «Чорт і баба», «Страхі жыцьця», «Дзядзька Якуб» і зарганізаваў сваю трупу, якая, побач іншых п’есаў, ставіла й ягоныя. Трупа Ф.Аляхновіча выступала ў «Беларускай хатцы» на Камароўцы. Фінансава яе падтрымлівала Таварыства «Бацькаўшчына»126.
Пасьля савецкай акупацыі БНР (ад сьнежня 1918 да жніўня 1919 году) беларускія тэатры ў Менску аднавілі сваю дзейнасьць.	-•
Першым пачаў паказы ў «Беларускай хатцы» Тэатар «Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва» пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча. Да яго далучыліся У.Фальскі, У.Галубок, М.Зароская, М.Чарот, хор У.Тэраўскага й інш. Ад 14 верасьня 1919 году ў гэтым тэатры йшлі п’есы «Паўлінка», «Бязродны», «Ганка» й «Праменьчык шчасьця»127 У.Галубка й г. д. У Менску Ф.Аляхновіч піша новыя п’есы — «Цені»128, «Птушка шчасьця» й «Няскончаная драма».
Ад 4 сьнежня 1919 году пачаў паказы спэктакляў Беларускі Нацыянальны Тэатар (былы Беларускі Дзяржаўны Тэатар) пад кіраўніцтвам Тэатральнай камісіі Беларускага Нацыянальнага Камітэту129. Першай ішла п’еса «Апошняе спатканьне» (19 сьнежня 1919 году)130.
Хоць у 1919-20 гадох у Менску было два беларускія тэатры, але цэнзура польскіх акупацыйных уладаў тармазіла іхную працу.
I ў Вільні, і ў Менску, асабліва напачатку, у беларускіх тэатрах працягваліся традыцыі й рэпэртуар тэатра І.Буйніцкага. Аднак хутка на сцэну прыйшлі новыя акторы, а ў рэпэртуары зьявіліся новыя арыгінальныя п’есы беларускіх пісьменьнікаў Ф.Аляхновіча, У.Галубка, А.Паўловіча, Я.Коласа, М.Чарота, Л.Родзевіча й іншых.
У красавіку 1917 году кампазытар У.Тэраўскі стварыў у Менску прафэсійны Беларускі Народны Хор і ад лета 1917 году падарожнічаў з канцэртамі па Беларусі.
126 Езавітаў К. Цыт. пр.
127 Беларусь. 1919. №12 (рэцэнзія).
128 Выдадзена ў Менску ў 1920 годзе.
129Турук Ф. Цыт. np. С.62.
130 Беларусь. 1919. 21 сьн. (рэцэнзія З.Бядулі).
6.
“Канец 1920 і пачатак 1921 году закончыўся поўнай перамогай у адраджэньні беларускай культуры [...] Гэта зрабілі тры папярэднія гады. Тэрмін — надзвычай малы, але кожны з гэтых гадоў [...] раўняўся дзясяткам гадоў папярэдніх”.
П.Крэчэўскі, старшыня Рады БНР (Замежная Беларусь. Зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. Кн.1. Прага, 1926. Б.112).