• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крокі гісторыі  Аўген Калубовіч

    Крокі гісторыі

    Аўген Калубовіч

    Памер: 288с.
    Мінск 1993
    72.57 МБ
    «Беларусь» (Горадня), двойчы на тыдзень, орган Цэнтральнай Рады Горадзеншчыны;
    «Зорка» (Горадня), тыднёвік Горадзенскага Беларускага Камітэту;
    «Родны Край» (Горадня), орган Беларускай Партыі Эсэраў пад рэдакцыяй Т.Грыба.
    Па заняцьці польскім войскам Вільні (21 красавіка 1919 году) там пачалі выходзіць беларускія газэты —
    «Незалежная Беларусь», орган Беларускай Народнай Партыі, пад рэдакцыяй Я.Станкевіча;
    «Наша Думка»;
    «Беларуская Думка», тройчы ў тыдзень, орган Беларускай Партыі Эсэраў пад рэдакцыяй І.Вайцяховіча.
    Але хутка палякі закрылі гэтыя віленскія газэты, як і горадзенскую газэту «Родны Край». Аднак заміж іх пад польскай акупацыяй БНР зьявіліся іншыя газэты —
    «Беларускі Народ» (Горадня), двойчы на тыдзень;
    «Беларускае Слова» (Горадня), пад рэдакцыяй С.РакМіхайлоўскага;
    «Грамадзянін» (Вільня), орган Беларускай Партыі Эсэраў пад рэдакцыяй Т.Грыба;
    Калубовіч А. Цыт. пр. Б.35.
    a па заняцьці палякамі Менску (8 жніўня 1919 году) —
    «Zwon» (Менск), тройчы на тыдзень, пад рэдакцыяй І.Луцэвіча (Я.Купалы) ці Я.Лёсіка, якую ў канцы 1919 году замяніў штодзёньнік
    «Беларусь» пад рэдакцыяй Я.Лёсіка.
    Паза межамі БНР — у 1919 годзе Беларуская Дыпляматычная Місія ў Бэрліне выдавала для ваеннапалонных беларусаў у Нямеччыне газэту
    «3 Роднага Краю», а ў Коўні для беларускіх вайсковых аддзелаў у Летуве выходзіла газэта
    «Варта Бацькаўшчыны».
    Зь беларускіх часапісаў у 1919 годзе выходзілі
    «Бацькаўшчына» (Горадня), тыднёвік Беларускага Прасьветнага Таварыства «Бацькаўшчына», закрыты польскімі акупантамі;
    «Беларускае Жыцьцё» (Вільня), ілюстраваны тыднёвік пад рэдакцыяй Ф.Аляхновіча;
    а паза БНР —
    «Часопісь» (Коўна), ілюсграваны штомесячнік Міністэрства Беларускіх Спраў у летувіскім урадзе, пад рэдакцыяй Я.Варонкі.
    У 1920 годзе далей выходзіў у Менску штодзёньнік «Беларусь», у Коўне — «Варта Бацькаўшчыны». 3 новых газэтаў —
    «Незалежная думка» (Вільня), тыднёвік;
    «Наша Каляіна» (Слуцак), двухтыднёвік Беларускай Партыі Эсэраў; і
    «Пагоня» (Вільня—Коўна), орган Міністэрства Беларускіх Спраў у летувіскім урадзе.
    3 часапісаў выходзілі далей «Беларускае Жыцьцё» (перанесенае зь Вільні ў Менск) і «Часопісь» Міністэрства Беларускіх Спраў у летувіскім урадзе. У Менску зьявіліся тры новыя часапісы —
    «Рунь», ілюстраваны тыднёвік літаратуры й мастацтва пад рэдакцыяй І.Луцэвіча (Я.Купалы), які замяніў сабою часапіс «Беларускае Жыцьцё»;
    «Падарунак Беларускаму Жаўнеру», орган Беларускай Вайсковай Камісіі; і
    «Саха», штомесячнік сельскай гаспадаркі пад рэдакцыяй А.Уласава, адноўлены пасьля закрыцьця яго ў 1915 годзе;
    у Коўне —
    «Наша Зямля»;
    у Рызе —
    «На Чужыне», штомесячнік Вайскова-Дыпляматычнай Midi БНР у Латвіі, пад рэдакцыяй сакратара Місіі Г.Казячага.
    У 1921 годзе ў Вільні выходзілі газэты
    «Беларускія Ведамасьці», тыднёвік пад рэдакцыяй М.Гарэцкага, і
    «Беларускі Звон» пад рэдакцыяй Ф.Аляхновіча;
    а з часапісаў — толькі ў Коўне двухтыднёвік «Вайсковы».
    Усе названыя тут БНРаўскія беларускія газэты й часапісы на тэрыторыі БНР пры паўторнай акупацыі БНР расейска-савецкім войскам у ліпені-жніўні 1920 году, як і царскімі ўладамі ў 1915 годзе, або былі закрытыя, або яны самі мусілі спыніць свой выхад. Заміж іх, як і ў 1917 годзе, савецкія ўлады выдавалі свае пэрыядычныя выданьні ў расейскай мове. Вось далёка няпоўны сьпіс іхны. Газэты: у Смаленску — «Советская правда» (1917-18), «йзвестня Смоленского Совета» (ад канца 1917), «йзвестня Западной коммуны» (1918), «Бедняк» (1918-19) і інш.; у Менску — «Звезда» (іншыя ейныя назовы — «Молот», «Буревестннк», ад 1917), «Крестьянская газета» (1917), «йзвестня Мннского Совета» (іншы назоў — «Рабочнй н солдат», 1917-18), «йзвестня Временного Рабоче-Крестьянского Советского Правнтельства Белорусснн» (1919), «Мннскнй пролетарнй» (1919), «Мзвестня военно-ревалюцнонного Комнтета ССРБ» (1919), «Советская Белоруссня» (ад ліпеня 1920, перад тым выходзіла ў Смаленску); у Магілёве — «йзвесгня Могнлевского Совета» (1918), «Соха н молот» (1919-24); у Віцебску — «йзвестня военно-революцнонного комлтета г. Внтебска» (іншы назоў — «Заря Запада», ад 1918), «йзвестня Внтебского Совета» (1919), «Голос бедняка» (1919); у Гомелі — «йзвестая Гомельского Совета» (іншы назоў — «Путь Советов», 1917-20), «йзвестня революцнонного коммтета г. Гомеля» (1919); у Полацку — «Революцнонный голос» (1917), «Красная газета» (1918), «йзвестня Мозырского Совета» (1917-18), «йзвестня Клнмовнчского нсполкома» (1918), «йзвестая Совета Оршанского уеэда» (іншы назоў — «Набат», 1918-20), «йзвестмя Борнсовского Совдепа», (ад 1918, ад 1920 — «Бедняк»), «йзвестня йсполкома Советов» (іншы назоў — «Факел»), Сянно, 1918-22. і г. д. Часапісы: гаспадарчыя — «Экономнческая жнзнь» (Смаленск, 1918-19), «Хозяйство Белорусснн» (Менск, 1920-21); грамадзка—палітычныя — «Заря Запада» (Менск, 1919), «Коммуннстнческнй труд» (Віцебск, 1919-23), «Полесскнй коммунал»
    (Гомель, ад 1919), «Заря» (Чавусы, 1919), «Голос труда» (Віцебск, 1920-21); камсамольскія — «Набат молодежн» (Гомель, 1920-21); асьветныя — «Школа н культура Советской Белорусснн» (Менск, 1919-21), «Вестннк Народного комнссарната просвеіцення ССРБ» (Менск, 1921-22); «Коммуннстнческое просвешенне» (Гомель, 1920-21); «В буре» ^Сянно, 1919); «йскусство» (Віцебск, 1921) і інш.103 У студзені 1919 году ЦБ КП(б)Б прызнала нават немэтазгодным выдаваць у БССР газэты ў беларускай мове104.
    Толькі ад жніўня 1920 году, пасьля другога абвешчаньня БССР, побач шматлікіх расейскіх публікацыяў, было дазволена выдаваць пад рэдакцыяй Ц.Гартнага на адной з аднаго боку газэтнай шпальце “насьценную газэту” «Работніца-сялянская Беларусь» (ведамы №1 за 4 жніўня), якая ў сталіцы БССР, збоку тэатральных афішаў і афіцыйных загадаў і абвестак, наклейвалася на вітрынах і сьценах105; а ад 15 жніўня 1920 году ў газэце «Советская Белоруссмя» — расейскую мову замяніць на беларускую106. Ад всрасьня 1920 году Наркамасьветы БССР пачаў выдаваць таксама пад рэдакцыяй Я.Купалы нерэгулярна й першы савецкі літаратурна-мастацкі часапіс у беларускай мове «Вольны сьцяг» (за 1920-22 гады выйшлі №№1-9); а ў 1921-22 гадох пад рэдакцыяй З.Бядулі — такі ж нерэгулярны дзіцячы часапіс «Зоркі». Першы рэгулярны савецкі літаратурны часапіс у беларускай мове «Полымя» пачаў выходзіць у Менску ад сьнежня 1922 году, г. зн. на 6-ым годзе пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі.
    5.
    Гісторыя адраджэньня нацыянальнага беларускага тэатру ў 1916-21 гадох была напісана Ф.Аляхновічам107,
    103 БелСЭ. Т.2. Б.117-119; Т.5. Б.54-56; T.11. Б.209; T.12. Б.398-399 і інш.; Ватацы Н. Мастацкая літаратура Савецкай Беларусі (1917 1960). Менск, 1962. Б.383-386.
    104 Калубовіч А. Цыт. пр. Б.65, увага 98.
    1°5ЛІМ. 15 верасьня. 1958 году.
    106 Па-за БССР перад тым у Петраградзе—Масквс ад 1 жніўня 1918 да 24 лютага 1919 поду пад рэдакцыяй З.Жылуновіча (Ц.Гартнага) выдавалася Ў беларускай мсше савецкая газэта «Дзяньніца», а пад рэдакцыяй А.Вазілы ў Петраградзе ў ліпені-сьнежані 1918 году — двухмоўны расейска-беларускі часопіс «Чырвоны Шлях» — БелСЭ. T.12. Б.398; Ватацы Н. Цыт. пр. Б.388.
    107 Аляхновіч Ф. Беларускі тэатар. Вільня, 1924.
    кароткія весткі зь яе ёсьць у кнізе У.Сядуры108 і ў некаторых артыкулах10’. Але дзеля таго, што ў сучасных савецкіх публікацыях1'-0 гісторыя такая, як і масавы культурны рух у Беларусі ў 1917-20 гадох (аб чым мова будзе наперадзе), падаецца ў скажоным сьвятле (з рознымі перакручваньнямі, прамоўчваньнямі й нацяжкамі), а адшукаць сёньня старэйшыя крыніцы гэтай гісторыі ўжо нялёгка, — для цэласьці гісторыі нашага нарысу варта хоць з большага гісторыю гэтую тут аднавіць, дадаўшы да яе новыя факты й дэталі.
    У часе, пра каторы мы гаворым, паўстала тры беларускія тэатры: адзін — у Вільні, два — у Менску.
    Віленскі Беларускі Тэатар
    ■ Арганізацыя Беларускага Тэатру ў Вільні зьвязана зь імем Ф.Аляхновіча111. Пад нямецкай акупацыяй, звольніўшыся з расейскай турмы на Лукішках, дзе ён сядзеў у 1914-15 гадох і дзе напісаў сваю першую (з усіх 18) п’есаў «На Антокалі», ён з энтузіязмам бярэцца за арганізацыю нацыянальнага беларускага тэатру. He зважаючы на цяжкія ўмовы ваеннага часу, зьбірае каля сябе «Музычна-Драматычны гурток», давёўшы яго да 60 асобаў. Болей за 20 зь іх — акторы «Драматычнай дружыны» (П.Бароўскі, Ф.Жукоўскі, М.Булгак, Г.Кодзь, Я.Валаховіч, К.Юневіч, АколаўЗубкоўская, Л.Мэнкэ, К.Стэфанавічанка, С.Камінская, А.Сакавічанка, Э.Блажэвічанка й інш.), аркестра з 16 музыкаў, хор (кір. — М.Дунаеў) і танцавальная група. Сам Ф.Аляхновіч — дырэктар, рэжысэр, актор і драматург тэатру112. Каб папоўніць тэатральны рэпэртуар, ён піша новыя п’есы: «На вёсцы» (1916), «Бутрым Няміра» (1916), «Маныса» (1917), «Базылішак» (1917), «Калісь» (1917), дзіцячую п’есу «У лясным гушчары» (1917).
    Тэатар не адразу знайшоў для сябе адпаведнае памешканьне (клюб з саляю й сцэнаю). Ад 1 чэрвеня 1916 годуш ён меў невялікае памешканьне на Вялікай вуліцы,
    108 The Byelorussian Theater and Drama by Vladimir Seduro. New York. 1955.
    109 Аляхновіч Ф. Першае таварыства беларускай драмы і камэдыі // Рунь (Менск). 1920. №2; Yezavitau К. Zur Geschichte des Weissruthenischen Theater // Ostland (Riga). 1943. №9 i інш.
    110 Рамановіч Я. Першы тэатр. Менск, 1946; Нефед В. Становленме белорусского советского театра, 1917-1941. Ммнск, 1985 і інш.
    111 У 1907 годзе ён скончыў Драматычную школу ў Варшаве. У 1907-8 гадох працаваў акторам у польскіх вандроўных тэатрах, а ў 1910 годзе — зь І.Буйніцкім.
    112 Homan. 1916. №86 (артыкул «Bielaruski teatar»); Тамсама. 1916. №92.
    113 Тамсама. 1918. №48(244).
    ад канца лютага 1917 году114 — большае на Віленскай, №28, a 25 траўня 1917 году115 перабраўся ў яшчэ лепшае — у былую салю «Руты» на Сьв. Юраўскім праспэкце, №22.
    Першыя выступы тэатру пачаліся ў часе, калі ён быў яшчэ ў стадыі арганізацыі — 20 лютага 1916 году паказам п’есаў «Модны шляхцюк» К.Каганца й «Як яны жаніліся» А.Валодзькі, канцэртам 17 верасьня 1916 году на адкрыцьці першага Беларускага клюбу ў Вільні116.
    13 кастрычніка 1916 году газэта «Гоман» (№70) у артыкуле «Беларускі тэатар» паведаміла, што “ў нядзелю 15 кастрычніка ў салі Работніцкага клюбу (Вароньня, №5) Драматычная дружына [... ] пад кірункам рэжысэра Ф.Аляхновіча [... ] ставіць драматычны абразок ЭАжэшковай у 4 актах |... ] «Хам». Гэты артыкул, перакладзены ў нямецкую мову, быў надрукаваны і ў «Wilnaer Zeitung». Рэцэнзія на паказ была зьмешчана ў «Гомане» (№72 за 20 кастрычніка 1916 году).